Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Дубровенскі строй. Традыцыйны летні касцюм мужчыны. Вёска Студзёнка Сенненскага раёна.Канец 19 cm.
518
ДУБРОЎНА
чорнабелай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчын — хусткі, чапцы. У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай служылі армяк, світа, бурка, кажух.
ДУБРбВЕНСКІЯ РУЧНІКі', дэкаратыўныя вырабы майстроў з Дубровенскага рна. Мелі даўжыню 1,5— 3,6 м, шырыню 30—45 см. У якасці асновы выкарыстоўваўся тонкі адбелены лён, для ўтка — белы лён ці бавоўна. Кампазіцыя традыц. маст. афармлення Д.р. будавалася па прынцыпе чаргавання вузкіх гладкіх або ўзорыстых (0,5—1,5 см) і шырокіх узорыстых палос, складзеных з ромбаў, разетак, крыжоў, клетак і прамавугольнікаў. Арнаментальныя палосы выконваліся вышыўкай наборам, браным двухуточным, 4 і 8нітовым ткацтвам ніткамі чырвонага колеру. У невял. колькасці выкарыстоўваўся чорны колер для выдзялення асобных дэталяў кампазіцыі. У 8нітовым ткацтве каларыт ручнікоў узбагачаўся дадаткова ружовым колерам, утвораным саржавым перапляценнем белых нітак асновы і чырвоных утка. У напрамку да асн. поля, выкананага палатняным або ўзорыстым перапляценнем, арнаментальныя палосы паступова звужаліся. Завяршала агульную кампазіцыю аздабленне канцоў мохрыкамі, карункамі. Характэрнай асаблівасцю было спалучэнне простых белых ці чырвоных карункаў з доўгімі мохрыкамі таго ж колеру. Адрозніваліся па сваёй кампазіцыі Д.р. вышываныя крыжыкам. Іх канцы запаўняліся 3—4 шырокімі палосамі геаметрычнага ці геаметрычнарасліннага характару. Па нізе ішла насычаная сеткаварамбічная паласа, далей — бракараўская хвалістая галінка з гронкамі і лісцем, а зверху — лёгкі бардзюр з лёгкіх стылізаваных «домікаў» з крыжамі. Выкарыстоўваліся ніткі чырвонага і чорнага (сіняга) колераў. В. Ю. Багачова.
ДУБРОВІН Юрый Мікалаевіч (1.4. 1937, г. Курган, Расія — 28.6.1982),
Дубровенскі ручнік.
беларускі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1959). 3 1957 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: дакум. «Людзям на заглядзенне», «Вочы вясны» (абодва 1965), «Брэсцкая крэпасць» (1966), «Начная змена» (1967); тэлевізійных «Побач з вамі» (1967), «Дзясятая частка шляху» (1968), «Цудоўны хлопец» (1972), «Вялікае супрацьстаянне» (1974), «Антаніна Брагіна» (1978), «Звон адыходзячага лета» (1979), «Яго адпачынак» (1981). Аўтар сцэнарыя фільма «Твар у палоску» (1969). Здымаўся ў кіно («Лавіна з гор», «Хлеб і ружы», «Трэцяя ракета» і інш.).
ДУБРОВІНА Ганна Аляксандраўна (5.3.1937, г. Падольск, Расія — 3.5.2000), беларуская актрыса. Скончыла Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1960). Працавала на к/студыі «Беларусьфільм». Здымалася ў кіно: «Побач з вамі» (1967), «Дзясятая частка шляху» (1968), «Усяго адна ноч» (1976), «Звон сыходзячага лета» (1979), «Яго адпачынак» (1981) і інш. У 1981 адна з ініцыятараў стварэння Тэатрастудыі кінаакцёра. У тэатры бліскуча выконвала характарныя ролі: Вольга
Чыкілёнак («Дзівак з Ганчарнай вуліцы» І.Чыгрынава), Бальзамінава («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Лампіга («Камедыя пра Лісістрата» Арыстафана), Хлоя («Карнавал у Венецыі» паводле Ш.Перо) і інш.
ДУБРОВІЧ Алесь (сапр. Рэдзька Аляксей Ягоравіч; 1910, в. Каралевічы Глыбоцкага рна — 7.11.1942), беларускі паэт. Удзельнік вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння Літ. фронту сялянскарабочых пісьменнікаў. У 1939 дэлегат Нар. сходу ў Беластоку. 3 1940 карэспандэнт газ. «Вілейская праўда». У Вял. Айч. вайну ўдзельнік антыфаш. падполля на Глыбоччыне. Расстраляны гітлераўцамі. Нізкі вершаў Д. ўвайшлі ў калектыўныя збкі «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
ДУБРОУНА, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Дубровенскага рна, на р. Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. За 107 км у ПдУ ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), аўтадарогамі звязаны з Оршай, Горкамі, Асінторфам. 7,8 тыс. ж. (2011).
Вядома з пач. 15 ст. як мястэчка, цэнтр воласці ў Аршанскім намесніцтве (з 16 ст. павет) ВКЛ. 3 1566 у Віцебскім ваяв. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца пад 1514. У розныя часы належала Глябовічам, Сапегам, А.Д.Меншыкаву, Р.А.Пацёмкіну, Любамірскім. У 16—17 ст. падчас войнаў мястэчка неаднаразова (1514, 1535, 1562, 1580, 1654) займалася рус. войскамі. У 16—18 ст. тут існаваў замак. У 1630 засн. кляштар бернардзінцаў. У 1750 — суконная мануфактура. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губ. У 1784 у Д. пабудавана першая на тэр. Рас. імперыі гадзіннікавая фабрыка (у 1794 пераведзена ў Екацярынаслаў). У 1785—97 тут існаваў піярскі калегіум. У 1846 —
519
ДУБРОЎСКАЯ
Будынак Дома культуры ў г. Дуброўна.
3441 ж. У 1860 — 811 дамоў, 8 прам. прадпрыемстваў, 2 вучылішчы, бальніца, аптэка; цэнтр ганчарнага промыслу — дубровенскай керамікі. 3 1861 цэнтр воласці Горацкага павета. У 1897 7974 ж. У 1909 869 дамоў, 9469 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 зноў у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 3.7.1925 горад. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 26.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне больш за 14 тыс. чал. Вызвалена войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944. У 1959 — 4,9 тыс. ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Аршанскім рне. У 1971 — 6,4 тыс. ж.
Рака Дняпро падзяляе горад на паўн. (Задняпроўскую), у якой дамінуе індывід. забудова сядзібнагатыпу з кварталамі рэгулярнай планіроўкі, і паўд. (гіст. цэнтр) часткі. Радыяльнакальцавая сетка вуліц у цэнтры і радыяльнавеерная на перыферыі склаліся ў 17—18 ст. На месцы старога цэнтра (б. гандлёвая плошча і частка вул. Камсамольская) сфарміраваны новы адм. і грамадскі цэнтр. Пераважае 2—3павярховая забудова (вул. Кандрацьева, Г.Нікандравай і інш.). Прам. зона размешчана на Пн і У. Зоны адпачынку — уздоўж р. Задубровенка, урочышча Лугаўцы, «Крыніца» на р. Дняпро. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1985 (карэкціроўка 1997). Пабудаваны аб’язная дарога, будынкі «Бел
дзяржстраха», раённай пракуратуры, праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя фасадаў Дома культуры і райвыканкама, добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц з малымі архіт. формамі. Вядзецца забудова (2012) 40кватэрнымі жылымі дамамі па вул. Вакзальная, Аршанская, Кандрацьева і інш., сядзібная па індывід. праектах па вул. Энергетыкаў; рэканструкцыя кляштара бернардзінцаў.
У 2011 ліцэй с.г. вытворчасці, 3 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, спартыўная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, дзіцячы дом, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённыя Дом культуры і Дом рамёстваў, Цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, раённы тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, гасцініца. Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызвалення. Д. — цэнтр ганчарнага рамяства, т.зв. дубровенскай керамікі. Помнікі архітэкту
ры — касцёл Маці Божай Фацімскай і кляштар бернардзінцаў, Троіцкая царква (усе 1809). 3 1993 у Д. праводзіцца фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (з 2004 міжнар.).
ДУБРОЎСКАЯ Людміла Ігараўна (н. 30.6.1972, Мінск), беларускі рэжысёр. Скончыла Бел. ўнт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1995), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэж. у Маскве (2001), Бел. акадэмію Mac
тацтваў (2004). 3 2004 на к/студыі «Беларусьфільм», з 2007 у Дэпартаменце па кінематаграфіі Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, з 2009 генеральны дырэктар УП «Кінакампанія «ЛДФільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: «Час падманаў» (2000), «Казачка» (2002), «Каханне..?» (2003), «Дзікія звяры свету» (2004), «Падумай перад тым... як рашыцца на самагубства» (2005), «Пра любоў» (2011) і інш. Выступіла ў ролі рэж.супастаноўшчыка маст. муз. фільма «Маленькія канцэрты вялікай вайны» (2005).
ДУБРОЎСКІ Віктар Паўлавіч (15.12. 1927, г. Варонеж, Расія — 17.10.1994), беларускі і рускі дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1959). Нар. артыст Расіі (1969). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і сімф. дырыжыравання (1953). 3 1952 працаваў у аркестрах Расіі. У 1956—62 і 1991—94 гал. дырыжор Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. Значную ўвагу Д. аддаваў папулярыза
520
ДУДА
цыі сучаснай сав. і замежнай музыкі. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. кампазітараў, у т.л. 5й сімфоніі М.Аладава, сімф. паэм «Нарач»
В. П.Дуброўскі.
У.Алоўнікава, «Сказ пра Палессе» У.Будніка, вак.сімф. паэмы «Вечна жывыя» і «Святочнай уверцюры» Г.Вагнера, фантазіі на тэмы бел. нар. песень В.Залатарова, 2га канцэрта для скрыпкі з аркестрам П.Падкавырава, 8й сімф. Д.Смольскага і інш.
ДУБРОЎСКІ (сапр. Чарняўскі) Ігнат Цімафеевіч (4.9.1906, в. Дуброва Смалявіцкага рна — 9.12.2003), беларускі пісьменнік, вучоны. Канд. с.г. навук (1937). Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1931). 3 1937 у Інце эканомікі АН Беларусі (у 1945— 76 заг. сектара). Даследаваў эканоміку сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар збкаў апавяданняў «Радня» (1954), «Паўз самыя вокны» (1961), «Зямля маладзее» (1952), «Зямныя вузлы» (1967). Пачынальнік аналітычнага нарыса ў бел. лры: кнігі «Светлы шлях» (1959), «Да долі чалавечай» (1970), «Гамоніць Палессе» (1977), «Красна хата не толькі пірагамі» (1988) і інш.
Тв.: На новыя кругі: нарысы. Мінск, 1980; Нялёгкі хлеб. Мінск, 1990; Гаснуць вулканы: дакум. раман. Мінск, 1997.
ДУБРОЎСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 2003 у в. Дуброва Лельчыцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Астаповіч (з 2003),
Н.М.Флёрка (з 2004), В.У.Сечка (з 2008), Ю.С.Чычко (з 2010). У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда тэатр. мастацтва, эстэтычнае выхаванне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары бел. і рус. п’есы: «Трыбунал» і «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнака, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Пан Міністр» Ф.Аляхновіча, «Мікітаўлапаць» М.Чарота. Калектыў — дыпламант раённых аглядаўконкурсаў тэатр. мастацтва (г. Лельчыцы, 2003; г. Мазыр, 2010). Н.М.Некрашэвіч.