Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Галенчанка Г. Ян Дубовіч (канец XVI ст. — 1646) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мінск, 2003. Вып. 2.
Г.Я.Галенчанка.
ДУБОУКА Уладзімір Мікалаевіч (15.7. 1900, в. Агароднікі Пастаўскага рна — 20.3.1976), беларускі паэт, празаік, перакладчык. Скончыў НоваВілейскую настаўніцкую семінарыю (1918), Вышэйшы літ.маст. інт імя
511
ДУБОЦКАЯ
В.Брусава ў Маскве (1924). Настаўнічаў. Аўтар збкаў «Строма» (1923), «Трысцё», «Там, дзе кіпарысы» (абодва 1925), «Credo» (1926), «На
ля» (1927), у якіх раскрываецца багаты духоўны свет маладога чалавека, які вітае рэвалюцыю і змагаецца за яе ідэалы. Вял. філас. заглыбленасць характэрна для паэм «Кругі» (1927), «I пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (абедзве 1929). Аўтар прыгодніцкіх аповесцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), вершаваных апрацовак нар. казак «ІДудоўная знаходка» (1960), «Мілавіца» (1962), «Кветкі — сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975) і інш. Набел. мову пераклаў творы Д.Байрана, У.Шэкспіра, У.Бранеўскага, В.Брусава, А.Пушкіна, М.Рыльскага, Ю.Славацкага,
У.Сыракомлі і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв:. Выбр.творы. Т. 1—2. Мінск, 1965; Як Алік у тайзе заблудзіўся: маленькая аповесць. Мінск, 1974.
Літ.: Бугаёў Д. Уладзімір Дубоўка: кніга пра паэта. Мінск, 2005.
Т.А. Сінькевіч.
ДУБОЦКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дубок Брэсцкага рна. Пабудавана на мяжы 18—19 ст. з дрэва. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 3гранная апсіда і праз кароткі бабінец 3ярусная 4гранная званіца. Асн. аб’ём завершаны агульным 2схільным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіда — макаўкамі. Храм амаль пазбаўлены дэкору. Архіт. выразнасць дасягаецца кампазіцыйнымі сродкамі: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладкамі, у апсідзе — паўцыркульная люкарна. У інтэр’еры асн. аб’ём раскрываецца непасрэдна ў апсіду і бабінец, яго зрубленыя з брусоў пафарбаваныя сцены не ашаляваны. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДЎБРАЎКА, вёска ў Пухавіцкім рне. За 6 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка і
ад чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск— Асіповічы, 69 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мар’іна Горка—Сялецк. Цэнтр Дубраўскага с/с. 278 гаспадарак, 825 ж. (2011).
Вядома з пач. 20 ст. як маёнтак у Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Пухавіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924у Сінчанскім с/с. У 1926 — 20 двароў, 99 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску і знішчылі 7 ж. Пасля вайны вёска адбудавана. 3 15.6.1972 у Амяльнянскім с/с. 3 23.7.1984 цэнтр сельсавета. У 1997 — 273 гаспадаркі, 923 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры, бка, сац. прытулак, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін, кафэбар.
ДЎБРАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Дубрава Маладзечанскага рна. Пабудаваны ў 1796—1805 з цэглы, верагодна, паводле праекта К.Спампані, па фундацыі мінскага ваяводы А.Хмары на месцы драўлянага касцёла 1770. У 1868 перададзены праваслаўным, у 1871 перабудаваны пад царкву. У
Дубоцкая Ільінская царква. Дубраўскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
512
ДУБРОВЕНСКАЯ
1919 храм вернуты католікам. У выніку рэканструкцыі 1926—29 зноў набыў выгляд касцёла. Згарэў у 1960я гг. Касцёл — прамавугольны ў плане аб’ём пад 2схільным дахам, які на фасадзе фланкіраваўся 2 вежамі. Атынкаваныя і пабеленыя фасады былі расшыты гарызантальным рустам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Унутры прастора падзялялася на 3 нефы 3 парамі калон і была перакрытая агульнай плоскай столлю. Вылучаная прасценкамі апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам перакрывалася скляпеннем. Бакавыя фасады рытмічна чляніліся арачнымі вокнамібіфорыумамі, аб’яднанымі вял. прамавугольнымі нішамі. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 алтароў. Храм знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
ДЎБРАЎСКІ НАРбДНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «МІЛАВІ'ЦА». Створаны ў 1984 у в. Дубраўка Пухавіцкага рна пры сельскім Цэнтры культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.М.Калевіч (з 1984). У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 63 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — стварэнне ўмоў для захавання духоўнай спадчыны продкаў і папулярызацыя бел. нац. твораў. У рэпертуары больш за 100 песень: бел. нар. «Хадзіла, блудзіла семсот малайцоў», «Расла чаромха», аўтарскія «Маўклівы гармонік» Э.Граса, «Вечарынка» Л.Захлеўнага, «Слава салдату» і «Вяснасвавольніца» І.Калевіча і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, з 1993).
І.М.Калевіч.
ДУБРОВА, вёска ў Лельчыцкім рне. За 14 км на 3 ад г.п. Лельчыцы, 75 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 215 км ад Гомеля, аўтадарогай звязана з Лельчыцамі. Цэнтр Дуброўскага с/с. 330 гаспадарак, 719 ж. (2011).
Вядома з 1551 як сяло ў Мазырскім павеце Кіеўскага ваяв. ВКЛ. 3
Удзельнікі Дубраўскага народнага харавога калектыву «Мілавіца».
1569 у Мінскім ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло ў Лельчыцкай воласці, 40 двароў, 243 ж., царква. У 1917 — 141 двор, 895 ж. Са студз. 1919 у БССР. 3 жн. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 жн. 1920 зноў у БССР. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска ў Лельчыцкім с/с Лельчыцкага рна. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 да канца студз. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 22.12.1959 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мазырскім рне. У 1971 — 410 гаспадарак, 1556 ж. У 1997 — 370 гаспадарак, 960 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, лазня; царква Архангела Міхаіла (1997).
ДУБРОВЕНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў з г. Дуброўна. Промысел існаваў з сярэдневякоўя (вядома, што ў 17 ст. дубровенскія ганчары працавалі ў Маскоўскай дзяржаве), найб. развіцця дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст.: у 1920я гг. ў Дуброўне працавала 20 майстроў. Выраблялі тэракотавы, гартаваны, чорназадымлены,
глазураваны (часам з размалёўкай) гасп. посуд (гаршкі, збанкі, гладышы, міскі, цёрлы, вазоны і інш.), a таксама цацкі. У пач. 20 ст. дубровенскія ганчары вывозілі свой тавар у Смаленск, Пецярбург. У 1950—70я гг. выраблялі задымлены, сіняватачорнага колеру посуд простых лаканічных форм з матавай шурпатай паверхняй,. аздоблены хвалістымі палоскамі, прадрапанымі па сырым чарапку, а таксама задымленыя ці расфарбаваныя цацкі архаічнага аблічча. Промысел існаваў да канца 1970х гг. Я. М. Сахута.
ДУБРОВЕНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Дуброўна. Пабудавана ў 1809 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец з чацверыковым ярусам шатровай званіцы, трапезная і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём завершаны магугным паўсферычным купалам на нізкім цыліндрычным светлавым барабане. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных сандрыках. Карніз па перыметры храма перарываецца трохвугольным франтонам на гал. і бакавых фасадах. У інтэр’еры захаваліся абразы 1й пал. 19 ст. «Тайная вячэра» і «Святая радзіна». Храм уне
513
ДУБРОВЕНСКАЯ
сены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДУБРОВЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920я гг. ў г. Дуброўна. Кніжны фонд у 1927 — 3,5 тыс. экз., у 1940 — 10,5 тыс. экз. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1976 у выніку цэнтралізацыі бібліятэчнай сеткі раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 59 тыс.
экз.; 4 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, папулярызацыя бел. лры і творчасці пісьменнікаўземлякоў А.Дударава, С.Ракіты, Э.Ялугіна, В.Праскурава і інш., краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, экалагічная асвета насельніцтва, патрыятычнае, эстэтычнае і духоўнае выхаванне моладзі. Пры бцы працуюць клубы: аматараў агародніцтва, садаводства
і кветкаводства «Суразмоўца», маладзёжны «Дапытліва. Цікава. Займальна», для людзей сталага ўзросту «Мудрасць».
ДУБРОВЕНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. у г. Дуброўна. Размяшчаўся каля сутоку рэк Дубровенка і Дняпро. Меў выгляд прамавугольніка (каля 125x45 м). Пляцоўка замчышча была абкружана земляным валам. Да замка вёў адзіны шлях па вузкім насыпе — дамбе. Вясной нізіна вакол абарончага вала запаўнялася вадой і Д.з. ператвараўся ў востраў. Складаўся з 2 пляцовак: уласна замка і падзамка, які быў размешчаны на 1 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Іх раздзяляла сцяна з уязной брамай. Паводле інвентару (складзены 28.5.1545 рэвізорамі А.Паранбахам, Я.Гаецкім), у цэйхгаўзе замка знаходзіліся 242 адзінкі агнястрэльнай зброі. Д.з. неаднаразова быў спалены і перабудоўваўся. У 1й пал. 18 ст. драўляны замкавапалацавы комплекс быў абкружаны вадзяным ровам, умацаваным земляным валам, на якім меліся драўляныя абарончыя сцены. Завершаная гонтавым шатром 2ярусная брама з мостам цераз роў злучала замак з горадам. У яе ніжнім ярусе па баках ад праезду размяшчаліся турма і кардэгардыя, у
Да арт. Дубровенская цэнтральная раённая бібліятэка: 1 — будынак бібліятэкі; 2 — калектыў народнага клуба аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства «Суразмоўца».
1 2
514
ДУБРОВЕНСКІ
Дубровенскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні і музыкі «Крыніца».
верхнім — зала з галерэяй. У цэнтры замка знаходзіліся стары і новы палацы, злучаныя дарожкай з брусоў з невял. мостам цераз сажалку (у цэнтры моста месцілася відавая пляцоўка ў форме балкончыка, агароджанага ажурным парапетам з точанымі балясамі). Стары палац (пабудаваны ў 17 ст.) — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты гонтавым дахам. Абапал размешчанай у яго цэнтры прыхожай групаваліся 4 жылыя пакоі і 2 алькежы. Фасад з боку Дняпра афармляла галерэя з