• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    500
    ДРЫСВЯЦКАЯ
    ходкамі з’яўляюцца буйназярнёныя каралі ў жаночых пахаваннях. Д. займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, рознымі рамёствамі, гандлем, паляваннем, рыбалоўствам. Аб высокай культуры Д. сведчаць знаходкі Тураўскага евангелля азбукі, цэры, пісьмовых прылад, культ. дзейнасць Кірылы Тураўскага. На тэр. рассялення Д. вядомы гарады Тураў (980), Брэст (1019), Мінск (1067), Пінск (1097), Чартарыйск (1100), Слуцк (1116), ДавыдГарадок (пач. 12 ст.), Навагрудак (12 ст.), Гродна, Клецк (абодва 1127), Рагачоў, Драгічын (абодва 1142), Брагін (1147), Мазыр (1155), Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў (усе 1252), Турыйск (1253), Мельнік (1260), Капыль (1274), Камянец (1276), Кобрын (1287) і інш.
    Археал. даследаванні праводзіліся на гарадзішчах стараж. Турава, Брэста, Пінска, ДавыдГарадка, Слуцка, Клецка, Капыля, Мазыра, Рагачова, Драгічына. Паводле матэрыялаў створаны музеі «Бярэсце» (у г. Брэст) і «Старажытны Тураў» (у г. Тураў ). Раннія Д. былі язычнікамі. У вакольным горадзе стараж. Турава выяўлена язычніцкае свяцілішчакапішча. Хрысціянізацыя Д. адбылася ў 10—11 ст. У 992 была заснавана Тураўская праваслаўная епархія.
    Літ:. Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982; Л ы с е н к о П.Ф. Дреговнчн. Мннск, 1993.
    П. Ф.Лысенка.
    ДРЫНЁЎСКІ Міхаіл Паўлавіч (н. 12.2.1941, в. Тонеж Лельчыцкага рна), беларускі харавы дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Нар. артыст Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). 3 1968 хормайстар, з 1973 гал. хормайстар, з 1975 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. Адначасова з 1970 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 2006 праф.). Для творчасці Д. характэрны глыбокае веданне бел. муз. фальклору, заканамернасцей акад. і нар. спявання. Асаблівай інтанацыйнай тон
    касцю вылучаюцца падрыхтаваныя ім канцэртныя праграмы харавой музыкі, маляўнічыя этнагр. праграмы, дзе найб. яскрава прадстаўле
    ны песенны стыль Палесся, творы духоўнай музыкі. Запісаў і апрацаваў шмат нар. мелодый для нар. хору («Ой, ты, грушка мая», «Вол бушуе, вясну чуе», «Забялелі сняжкі», «Як пайду я дарогаю», «Ночы мае, ночушкі», «Чырвоная каліначка», «Ой, у полі гумяночак» і інш.). Д. зрабіў значны ўклад у развіццё аматарска
    Дрысвяцкая Петрапаўлаўская царква.
    га харавога мастацтва Беларусі, шмат працаваў з аматарскімі харавымі калектывамі акад. плана. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    ДРЫСВЯЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю з рысамі стылю мадэрн у в. Дрысвяты Браслаўскага рна. Пабудавана ў 1908 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць шмат’ярусная, надбудаваная над бабінцам званіца з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні, трапезная і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём завершаны 5купаллем. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі. Дынамізм архіт. форм падкрэслівае спалучэнне чырвонага колеру сцен з атынкаванымі і пабеленымі дэкар. элементамі: аркатурамі, прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, какошнікамі, каскадамі арак на званіцы. Уваход аформлены ў выглядзе ганкарундука на калонахбочках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыка
    501
    ДРЫСВЯЦКІ
    Дрысвяцкі Петрапаўлаўскі касцёл.
    культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДРЫСВЯЦКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага рна. Пабудаваны ў 1929 (архіт. Л.ВітанДубейкаўскі). Асн. аб’ём прамавугольны ў плане з бабінцам і 5граннай алтарнай апсідай з сакрысціямі. Гал. фасад фарміруе 5ярусная вежазваніца (1ы і 2і ярусы чацверыковыя, 3і — васьмерыковы, 4ы і 5ы — цыліндрычныя). Шырокая вальмавая навісь над уваходам падтрымліваецца 4 тонкімі калонамі і стварае галерэю. Зрубы накрыты 2схільнымі дахамі з заломам над асн. аб’ёмам і вальмай над апсідай. На вільчыку даху, над алтарнай часткай, узведзена сігнатурка. Сцены фасадаў вертыкальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі арачнымі і круглымі аконнымі праёмамі. Унутраная прастора падзелена 8 стаўбамі на 3 нефы. У інтэр’еры 2ярусны гал. і 2 бакавыя драўляныя алтары. Столь кесаніраваная, упрыгожаная арнаментальным роспісам. Над нартэксам размешчаны хоры. Тэр. храма абнесена бутавай агароджай з 3часткавым уваходам, аформленым слупамі. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    ДРЫЧЫН, вёскаўАсіповіцкім рне, на р. Пціч. За 33 км на ПдЗ ад г. Асіповічы, 12 км ад чыг. ст. Фалічы на лініі Асіповічы—Старыя Дарогі, 166 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Асіповічы—Шышчыцы. Цэнтр Дрычынскага с/с. 94 гаспадаркі, 257 ж. (2011).
    Вядомы з 1897 як вёска ў Жыцінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 92 двары, 594 ж., царква, магазін. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Старадарожскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.8.1924 у Жыцінскім с/с. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. 3 23.7.1957 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 у Слуцкім рне. 3 6.1.1965 у Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл. У 1997 — 110 гаспадарак, 285 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    ДРЬІЧЫН, вёска ў Пухавіцкім рне. За 15 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, 48 км ад Мінска, на аўтадарозе Бор—Малінаўка. Цэнтр Дры
    чынскага с/с. 257 гаспадарак, 737 ж. (2011).
    Вядомы з канца 16 ст. як вёска ў Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскіх павеце і губ. У 1897 сяло ў Навасёлкаўскай воласці, 235 двароў, 1180 ж., царква, нар. вучылішча, піцейны дом, магазін, 3 крамы. У 1917 — 266 двароў, 1546 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Пухавіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 12.2.1935 у Рудзенскім, з 6.7.1935 у Смілавіцкім, з 11.2.1938 зноў у Рудзенскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія расстралялі тут 39 ваеннапалонных і 2 партызан. У 1943 акупанты часткова спалілі вёску. 3 20.1.1960 зноў у Пухавіцкім рне. У 1971 — 147 гаспадарак, 496 ж. У 1997 — 256 гаспадарак,720 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, адцз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкія магілы сав. ваеннапалонных і партызан, сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДРЭВААПРАЦОЎЧЫЯ ІНСТРУМЁНТЫ, тыпалагічна разнастайныя прылады і інструменты, прызначаныя для апрацоўкі дрэва. У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння падзяляюцца на некалькі асн. груп. Стругі, скоблі, гэблі ўжываліся для габлёўкі; розныя тыпы сякер — для ачэсвання, адсякання і расколвання; стамеска, долата, цясло, пешня — для выдзёўбвання розных форм і адтулін; доўбня, малаток, чакуха, разцы, нажы, фігурныя стамескі для мастацкай разьбы, такарнай апрацоўкі дрэва — у якасці ўдарных; свердзел, дрэль, корба — для свідравання; пілы — для распілоўкі; лінейка, цыркуль (размер), шаблоны, вугольнік, драка (зачэртач), рэйсмус, ватэрпас, адвес — для вымярэння і вызначэння неабходных
    502
    ДРЭВАРЫТ
    прапорцый. Большасць пазначаных Д.і. у сваю чаргу маюць асаблівасці канструкцыйных форм і выкарыстоўваюцца для больш вузкіх вытворчых аперацый (струг з прамым і авальным лязом; гэблік звычайны, фуганак і калёўка; піла цяслярская, падоўжная, лучковая і інш.). У кожным з дрэваапрацоўчых рамёстваў (цяслярстве, сталярстве, бондарстве, стальмашным рамястве і інш.) ужываецца набор функцыянальна неаднародных інструментаў (стругальных, свідравальных інструментаў і інш.), якія адпавядаюць розным стадыям вытворчага працэсу — ад падрыхтоўкі і першаснай апрацоўкі драўніны да канчатковага вырабу. Адны з іх — універсальныя (сякера, піла, струг, долата, свердзел, гэблік), выкарыстоўваюцца ў разнастайных рамёствах, другія — спецыялізаваныя, толькі для асобных відаў работ (затор бандарны, разцы і стамескі з фігурным лязом, лопацень стальмашны, драч для вырабу дранкі і інш.). Разнастайнасць Д.і., іх спецыялізацыя адлюстроўваюць шматграннасць і багацце вытворчых прыёмаў і навыкаў сведчаць пра высокі ўзровень рамеснай тэхнікі ў беларусаў. У дрэваапрацоўчым рамястве апрача Д.і., выкарыстоўваюцца блізкія да іх па функцыянальнай ролі вытворчыя прылады і прыстасаванні — варштат сталярны, такарны станок, гантарэзка, гбала (баба), колесня, лябёдка і інш. Шэраг апрацаваных шматвяковай практыкай Д.і. і прыстасаванняў паслужыў прататыпам для больш позніх індустрыяльных аналагаў — дрэваапрацоўчых станкоў і агрэгатаў, тартаноў электрапіл, электрадрэляў і інш. Многія Д.і. ўжываюцца ў нар. побыце і ў наш час. В.С.Цітоў. ДРЭВААПРАЦОЎЧЫЯ РАМЁСТВЫ, апрацоўка дрэва і вытворчасць вырабаў ручным спосабам з выкарыстаннем інструментаў. Асноўныя Д.р.: цяслярства, сталярства, бондарства, стальмашнаерамяство, суднабудаўніцтва, такарнае рамяство, разьба па дрэве, пляценне. якія ў сваю чаргу дзеляцца на больш спецыялі
    заваныя заняткі. Д.р. найб. стараж., узніклі на пачатку чалавечай гісторыі разам з вырабам архаічных прылад працы. У кожную археал. эпоху дрэва побач з каменем, косцю, пазней жалезам было найважнейшым матэрыялам для вырабу прадметаў ужытку, зброі, разнастайных прылад. Мэтанакіраваная дрэваапрацоўка (пляценне, адсяканне, расколванне, выдзёўбванне, заточка) вядома з часоў палеаліту. 3 эвалюцыяй грамадства і ўдасканаленнем рамеснай тэхнікі паглыблялася вытворчая спецыялізацыя, што абумовіла дыферэнцыяцыю Д.р. на адносна самаст. вытворчыя заняткі. У 17 ст. ў Беларусі існавала каля 30 рамесных прафесій, звязаных з апрацоўкай дрэва. У гарадах рамеснікі адной ці некалькіх спецыяльнасцей утваралі свае карпаратыўныя аб’яднанні — брацтвы, або цэхі. Найб. пашыраны Д.р. былі ў сельскай мясцовасці, дзе яны развіваліся звычайна непадзельна ад аграрнай гаспадаркі. Сельскія майстры звычайна не мелі спец. памяшкання; на двары пад паветкай стаяў варштат, побач знаходзіліся простыя вытворчыя прыстасаванні і інструменты. Частка вырабаў прызначалася для аднавяскоўцаў, жыхароў суседніх вёсак ці збывалася на мясц. кірмашах. Частка сельскіх майстроў несла службу пры замках, гасцінцах, магнацкіх маёнтках і жыла асобнымі дварамі ці паселішчамі. 3 развіццём капіталістычных адносін і ажыўленнем гандлёваэканам. сувязей Д.р. набывалі форму адыходных промыслаў. Многія цесляры і сталяры хадзілі на заробкі ў аддаленыя мясціны. Назіралася і геагр. спецыялізацыя Д.р. У Віцебскай губ. ў пач. 20 ст. цесляроў сярод сельскага насельніцтва было значна больш, чым спецыялістаў інш. прафесій. У сав. час пашырылася арцельная арганізацыя нар. рамёстваў. Сталярнамэблевыя арцелі існавалі амаль у кожным раёне Беларусі. 3 удасканаленнем арганізацыі і механізацыяй вытворчых працэсаў арцелі паступова набывалі форму су