Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДРЫБІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1924 у г.п. Дрыбін як хатачытальня. 3 канца 1920х гг. раённая. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла працу ў 1943. У 1959—90 дзейнічала як пасялковая
Упамяшканні Дрыбінскай цэнтралыіай раённай бібліятэкі.
бка. У 1990 у сувязі з аднаўленнем Дрыбінскага рна (снеж. 1989) зноў набыла статус раённай і ўзначаліла цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму раёна. Кніжны фонд (2012) каля 26 тыс. экз.; 2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, адукац.выхаваўчая работа, выдавецкая справа, прапаганда здаровага ладу жыцця. Пры бцы функцыянуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2003), раённы інфармацыйнаідэалагічы цэнтр «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» (з 2007). Працуюць прафес. клубы бібліятэкараў «У коле сяброў» (з 1990) і творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны» (з 1998).
ДРЬІБІНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ДЗЯННІ'ЦА». Створаны ў 1990 у г.п. Дрыбін пры раённым Цэнтры культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Страхалет (з 1990), В.Г.Цмугунова (з 2002). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне бел. нац. спадчыны, папулярызацыя нар. песень, танцаў, звычаяў. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю «Фальклор без межаў» (г. Іванава, Расія, 2010); удзельнік фестываляў: міжнар. адкрытага фальклору «Спявае Палессе» (г.п. Любя
497
ДРЫБІНСКІ
Дрыбінскі народны аркестр народных інструментаў «Натхненне».
шоў, Украіна), міжрэгіянальных нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія), «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна), рэгіянальнага нар. творчасці, нар. промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін, усе 2011). В.Г.Цмугунова. ДРЬІБІНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1999 у г.п. Дрыбін пры аддзеле культуры Дрыбінскага райвыканкама. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.І.Куцаеў. У складзе аркестра 15 чал. ва ўзросце ад 21 да 57 гадоў. Асн. кірункі творчасці — культ.асветніцкая і канцэртнамуз. дзейнасць. У рэпертуары нар. і аўтарскія песні, класічныя творы: «Цячэ вада ў ярок», «Кумушкі» Б.Фігоціна, «Натхнёны парыў» У.Куцаева, «Славянская полька» А.Шырокага, «Хлеб ды соль» В.Захлеўнага, «Вяртанне да спадчыны» В.Іванова. Калектыў — удзельнік абл. конкурсу ансамбляў і аркестраў нар. інструментаў «3 крыніц народных» (г.п. Круглае, 2000), абл. тура рэсп. конкурсу метадычных работ настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў (г. Крычаў, 2003).
У.І.Куцаеў.
ДРЬІБІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г.п. Дрыбін. У складзе раёна 102 сельскія нас. пункты, 5 сельсаветаў: Кароўчынскі, Міхееўскі, Первамайскі, Расненскі, Чэрнеўскі. Пл. тэр. 0,8 тыс. км2, лясы займаюць 27%. Нас. 15,9 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (92,8%), рускія (5,7%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Орша—Крычаў, аўтадарогі Магілёў—Мсціслаў, Масток—Дрыбін—Горкі, нафтаправод Унеча (Расія)—Полацк.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7. 1930 у Аршанскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 2.3.1931 да раёна далучаны 3 сельсаветы скасаванага Лупалаўскага рна. 8.7.1931 Д.р. скасаваны, яго тэр. перададзена ў Горацкі і Чавускі раёны. 12.2.1935 раён адноўлены. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Дрыбіне і раёне 3,1 тыс. чал. Дзейнічалі партыз. брыгады 14я Цемналеская, 17, 35, 115я Горацкая, «Звязда», асобныя партыз. атрады 3і, П.Казанакава, М.Кохана. У пач. кастр. 1943 Дрыбін і частка раёна вызвалены ў ходзе Смален
скай аперацыі, у чэрв. 1944 зах. яго частка — у ходзе Магілёўскай аперацыі. 16.9.1959 Д.р. зноў скасаваны, яго тэр. перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі, Чавускі 1 Шклоўскі раёны. 19.12.1989 раён адноўлены для перасялення жыхароў Краснапольскага рна, якія найб. пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы 1986.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамсці. У раёне (2011) 7 сярэдніх, базавая, пачатковая школы, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа— сад, 9 дашкольных устаноў, школа мастацтваў, дзіцячы сац. прытулак, цэнтры: сац.пед., пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры, 7 СДК, 6 клубаў, Дом рамёстваў, 12 бк, гіст.этнаграф. музей. У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы, 5 амбулаторый, 4 ФАПы, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць цэнтр фізкультурнамасавай і спарт. работы, цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі. Дзейнічаюць 7 рэліг. абшчын, з іх 5 праваслаўных, 2 пратэстанцкія. Выдаецца раённая газ. «Савецкая вёска». Ар
498
ДРЫБІНСКІ
хеал. помнікі: стаянкі Асінаўка, Вуглы, Дрыбін, Карэбы, Крукаўшчына, Мілаўё, Палоскі, гарадзішча Навасёлкі і інш. Помнікі архітэктуры — касцёл Св. Казіміра (1818) і сядзіба (канец 19 ст.) у в. Расна, Пакроўская царква (1845) у в. Кішчыцы. Помнікі гісторыі — брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (вёскі Галавічы, Крычаватка, Расна, Робцы, Чэрнеўка, Шчокатава), магілы ахвяр фашызму (в. Чэрнеўка), помнік на месцы выступлення сялян у 1905 (в. Кішчыцы).
ДРЬІБІНСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАЭТНАГРАФІ'ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1995уг.п. Дрыбін. Асн.фонд —2373 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 1540 (2012). Экспазіцыя размешчана ў 6 залах, пл. 253 м2. Першая зала прысвечана перыяду Вял. Айч. вайны. Прадстаўлены дакум. матэрыялы, фотаздымкі, зброя, плакаты ваен. часу. У зале «Промыслы і рамёствы» сабраны прадметы хатняга побыту Дрыбінскага краю, якія адлюстроўваюць асаблівасці жыцця, с.г. заняткаў, рамёствы і промыслы мясц. жыхароў. Зала «Шапаваль
ства» абсталявана пад майстэрню саматужніка (прылады працы і вырабы), адлюстроўвае працэс стварэння валеных вырабаў: шапак, валёнак, рукавіц. Сярод экспанатаў залы прыроды — дажыначны сноп, у які ўплецены с.г. культуры, што вырошчваюць на палях Дрыбінскага рна. У зале «Абразы» зберагаюцца каля 100 абразоў, канфіскаваных на Брэсцкай мытні і перададзеных у музей Брэсцкім абл. краязнаўчым музеем. Зала нар. адзення прадстаўляе калекцыю традыц. нар. касцюма ДрыбінШЧЫНЫ 19—20 СТ. Ж.В.Клімава.
Залы Дрыбінскага раённага гісторыкаэтнаграфічнага музея: 1 — «Прырода Дрыбіншчыны»; 2 — «Промыслы і рамёствы»; 3 — «Шапавальства»; 4 — «Народнае адзенне».
499
ДРЫБІНСКІ
Дрыбінскі ўзорны харэаграфічны калектыў «Забава».
ДРЬІБІНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1935 у г.п. Дрыбін як Дом сацыяліст. культуры, з 1947 Дом культуры, з 1989 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў — 4757 м2. Працуюць 19 калектываў маст. самадзейнасці (2012), з іх 1 са званнем «народны» (ансамбль нар. песні «Дзянніца»). Калектывы — удзельнікі міжнар. конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні і танца «Маладосць» (2010, г. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія), фестываляў: міжнар. фальклору «Спявае Палессе» (г. Любяшоў, Украіна, 2010—11), маладзёжнага «Новая зара» (пас. Манастыршчына Смаленскай вобл., Расія, 2011), міжрэгіянальных нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г. Хіславічы, 2010), «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2010—11), рэгіянальнага нар. творчасці, нар. промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін, 2011) І інш. С. М.Левуценка.
ДРЬІБІНСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЗАБАВА».
Створаны ў 2002 у г.п. Дрыбін пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А.Шаранда. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё дзіцячай харэаграфіі. У рэпертуары нар.сцэнічныя і эстр. танц. паст.: «Крутуха», «Вясковыя гульні», «Пераскокі», «ЛеткаЕнка»,
«Джайв». Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2010), фестывалюконкурсу «Славянскі карагод» (г. Смаленск, Расія, 2011), абл. конкурсу харэагр. мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2010), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» (г. Горкі, 2011).
Г.А.Шаранда.
ДРЫВОТНЯ, дрывотнік, павець ці зрубавая (зрубная) пабудова для дроў, падручных прылад і інструментаў. Адначасова служыла месцам для паўсядзённых майстравых ра
Пахавальны інвентар дрыгавічоў з курганных могільнікаў Анусіна, /збішча, Пашковічы.
бот — сталярных, цяслярскіх, вырабу дранкі, лучыны, рамонту с.г. прылад і інш. Тут ставіўся варштат і інш. прыстасаванні для розных спецыялізаваных рамёстваў. Звычайна ўваходзіла ў комплекс традыц. дваровых пабудоў і размяшчалася следам за падсобнымі памяшканнямі недалёка ад жылля. Будавалася 1 асобна, у залежнасці ад планіроўкі дваровых памяшканняў, пад’язных шляхоў і сац. асаблівасцей гаспадаркі. В.С.Цбпоў.
ДРЫГАВІЧЬІ, адно з усходнеславянскіх племянных аб’яднанняў. Паводле летапісу, рассяляліся «межн Прнпетью п Двмною». Назву атрымалі ад слова «дрыгва» — балота, характэрнай рысы заселенай мясцовасці. Па археал. матэрыялах усх. мяжа рассялення Д. праходзіла па Дняпры, зах. — па левабярэжжы Зах. Буга, паўд. — па сучаснай дзярж. граніцы Беларусі да р. Гарынь і на 3 ад Гарыні — па лініі Роўна—Луцк, паўн. — па лініі Гродна—Навагрудак—Мінск— Лагойск—Барысаў. На правабярэжжы Прыпяці Д. генетычна звязваюцца з папярэднімі культурамі — ЛукаРайкавецкай (8—9 ст.) і Карчак (6—7 ст.). Д. мелі «сваё княженне», іх племянным цэнтрам быў г. Тураў Жыткавіцкага рна. Д. згадваюцца ў летапісе да 1149. У склад Вял. Княства Кіеўскага ўвайшлі ў сярэдзіне 10 ст. У канцы 10 ст. вылучыліся ў самаст. Тураўскае княства. Першым тураўскім князем быў Святаполк Уладзіміравіч, 3і сын вял. кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча. На тэр. рассялення Д. захаваліся гарадзішчы, паселішчы, курганныя могільнікі. Найб. стараж. курганныя пахаванні з трупаспаленнямі вядомы на Прыпяці, Бярэзіне, правабярэжжы Дняпра, у вярхоўях Случы, Арэсы. 3 10 ст. распаўсюджваюцца трупапалажэнні на гарызонце або ў падкурганнай яме. Зрэдку сустракаюцца ўнутрыкурганныя зрубныя пабудовы, перакрытыя дахам. Пахавальны інвентар параўнальна бедны: гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, нажы, дзіды. Этнавызначальнымі зна