Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У сучаснай архітэктуры Беларусі, арыентаванай на выкарыстанне найноўшых тэхн. дасягненняў і ўважлівае стаўленне да творчых поспехаў мясц. дойлідства, складаюцца ўмовы для выкарыстання традыц. форм і прыёмаў Д.д. ў аб’ектах культавай архітэктуры і рэкрэацыйнага прызначэння: капліца ў памяць воінаў, загінуўшых у часы Першай і Другой
486
ДРОБАЎ
сусветных войнаў у в. Заброддзе Вілейскага, Георгіеўская царква ў в. Камянюкі Камянецкага рнаў гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна» ў Мінску і інш. Узросшыя патрабаванні да экалагічных асноў асяроддзя для жыцця, працы і адпачынку і эканам. эфектыўнасць драўляных канструкцый забяспечваюць выкарыстанне прыёмаў Д.д. ў архітэктуры жылых дамоў у аграгарадках (Александрыя Шклоўскага, Ракаўцы Смаргонскага, Валкалата Докшыцкага рнаў і інш.) і катэджнай забудове ў прыгарадах.
Літ.: Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII — XIX стст. Мінск, 1979; Лоkotko А.й. Белорусское народное зодчество. Середнна XIX — XX в. Мннск, 1991; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1992. С.А.Сергачоў.
ДРАХМА (ад грэч. drachme жменя, кісць), 1) вагавая і грашовая адзінка ў Стараж. Грэцыі — 6 жалезных 4гранных прутоў, якія змяшчаліся ў кісні рукі. 2) Сярэбраная манета, якая чаканілася ў грэчаскіх полісах з 6 ст. да н.э. Маса яе залежала ад манетнай сістэмы: эгінская Д. 6,07 г, карынфская — 2,91 г, эўбейскаатычная — 4,36 г, хіоская — 3,93 г і інш. У 4—1 ст. да н.э. дзяржавы Паўн. Прычарнамор’я чаканілі Д. па атычнай і хіоскай сістэмах. 3) Сярэбраная манета цароў іранскай дынастыі Сасанідаў (224—651) масай 6,5 г. На тэр. Стараж. Русі абарачалася ў 1й трэці 9 ст. На тэр. Беларусі знойдзена ў скарбах сумесна з дырхемамі Арабскага халіфата. 4) Грашовая адзінка Грэцыі ў 1836—2002. 5) Адзінка масы ў сістэме англ. мер, складае 1/16 унцыі, роўная 1,772 г. Ю.У.Каласоўскі.
ДРАЧ, дрэваапрацоўчы інструмент для вырабу дранкі і інш. дахавых матэрыялаў. Меў выгляд масіўнага жалезнага нажа з перпендыкулярна замацаванай на адным яго канцы драўлянай ручкай. Націскаючы на яго тыльны бок нагой, лязом шчапалі драўляную калоду на тонкія до
шчачкі — дранку. Выйшаў з ужытку ў сярэдзіне 20 ст. Я.М.Сахута.
ДРАЧКАВА, вёска ў Смалявіцкім рне, на р. Вожа За 26 км на Пд ад горада і чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск— Орша, 40 км ад Мінска, на аўтадарозе Смалявічы—Смілавічы. Цэнтр Драчкаўскага с/с. 289 гаспадарак, 855 ж. (2011).
Вядома з 1592 як сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Смілавіцкай воласці, 56 двароў, 500 ж., царква, карчма. У 1909 — 82 двары, 517 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Смілавіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1997 — 317 гаспадарак, 924 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (1875).
ДРАЧОК, ручная прылада для апрацоўкі лёну. Меў выгляд густога металічнага грэбеня з вострымі загнутымі зубамі, насаджанага пад прамым вуглом на кароткае драўлянае дзяржанне. Прымяняўся (пераважна на Пн Беларусі) для абрывання галовак лёну, убранага і звязанага ў снапкі. Выйшаў з ужытку ў сярэдзіне 20 ст. разам з ручной апрацоўкай лёну.
Я. М. Сахута.
ДРАЧЙНІКІ, гл. Дранікі.
ДРАЧОЎ Пётр Мікалаевіч (6.7.1937, СанктПецярбург — 8.5.2005), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1964). У 1964—86 у час. «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, акварэлі,
лінагравюры. Сярод твораў: серыі акварэлей «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—82), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—79), літаграфіі «Дзяды» (1973), «Крыжам ляжа» (1976), серыя «Асветнікі» (1989) і інш. Аформіў кн. «Руіны страляюць» І.Новікава (1962), «Выбраныя творы» У.Дубоўкі (т. 1—2, 1965), «Між чырвоных рабін» П.Броўкі (1969).Творы Д. вылучаюцца лёгкай, быццам празрыстай палітрай фарбаў, эмацыянальнасцю вобразаў, глыбінёй і значнасцю кампазіцыйных пабудоў. Л.Ф.Салавей. ДРОБАЎ Леанід Ніканоравіч (6.8. 1926, в. Растаў Акцябрскага рна — 7.7.2002), беларускі мастацтвазнавец, жывапісец. Доктар мастацтвазнаўства (1984), праф. (1987). Скончыў БДУ (1958), Бел. тэатрмаст. інт (1965). 3 1964 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў бел. жывапіс 19—20 ст. Аўтар кн. «Беларускія мас
П.Драчоў. Кірыла Тураўскі. 3 серыі «Асветнікі». 1989.
487
ДРОБНАЯ
такі XIX ст.» (1971), «Жывапіс Беларусі XIX — пачатку XX ст.» (1974), манаграфій «А.Мазалёў» (1976), «А.Шаўчэнка» (1980), «А.Бархаткоў»
Л. Н.Дробаў.
(1988) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя мастацтва народаў СССР» (т. 5—9, 1972—82), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Сярод жывапісных твораў: «Партызанская кухня», «Партызанская друкарня», «Трагедыя спаленых вёсак», «Сям’я партызана» (усе 1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Вясной павеяла» (1977), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987); пейзажы «Крым. Гурзуф» (1970я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч»; нацюрморты «Кветкі палявыя», «Мой дом — мая майстэрня» (усе 1980—90я гг.). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Л. Ф. Салавей.
ДРОБНАЯ ПЛАСТЫКА, скульптура малых форм. Найб. стараж. і распаўсюджаны від скульптуры. Узнікла адначасова з рамёствамі ў выглядзе скульпт. татэмных і антрапаморфных выяў, што знаходзілі археолагі на месцах стараж. паселішчаў. Гэта невял. памераў, дэкар. абагульненыя па форме вырабы з абпаленай гліны, дрэва, косці, каменю. У Беларусі прыклады Д.п. сустракаюцца з часоў неаліту і бронзавага веку: рэльефныя і аб’ёмныя выявы звяроў, птушак, людзей з дрэва, рога, керамікі. У часы першых княстваў стваралася круглая Д.п. з каменю, бронзавыя абразкі, крыжыкі. Сярэдневяковыя майстры «беларускай рэзі» стваралі
драўляную Д.п., якой аздаблялі храмы. 3 пашырэннем тэхнал. магчымасцей (штампоўка, ліццё з металу, фарфору, механічная апрацоўка дрэва) у аздабленні інтэр’ераў набыла шырокае распаўсюджанне тыражная Д.п. як танны і дэмакр. від скульптуры. Малыя памеры твораў вызначаюць асаблівасці іх выяўл. мовы: дакладную прапрацоўку дэталяў, дэкар. выкарыстанне колераў. У сучасным бел. мастацтве Д.п. існуе ў выглядзе кампазіцый, статуэтак, скульптур «кабінетных памераў» з бронзы (А.Асташоў, М.Інькоў В.Борзды, М.Пятруль). У.Андрыянаў, Н.Яўглеўская, А.Зіменка шырока выкарыстоўваюць у сваёй творчасці шамот, У.Панцялееў, А.Барадзельнікаў, С.Гумілеўскі — дрэва. Мастакі П.Лук, С.Логвін, С.Бандарэнка, Д.Аганаў, А.Шатэрнік ствараюць настольныя партрэтныя бюсты, рельефы, дэкар. медальёны, анімалістычную пластыку. Да Д.п. таксама адносяцца статуэткіўзнагароды: «Залатая Ліцера» (А.Фінскі), «Тэлевяршыня» (А.Хацяноўскі), «Залатая Паўлінка» (М.Байрачны). А.І.Зіменка.
ДРОБЫШ Станіслаў Іосіфавіч (н. 17.3.1939, в. Заграддзе Слуцкага рна), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1960), Бел. кансерваторыю (1972). У 1961—62 арганізатар і кіраўнік мужчынскага хору До
Да арт. Дробная пластыка: I — А.Зіменка. «Пляткары». 1972;
2 С.Бандарэнка. «Марскі конік». 2009.
ма культуры МАЗ. 3 1977 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1981 заг. кафедры, з 1994 праф.). Адначасова ў 1964—93 кіраўнік
С.І.Дробыш.
нар. хору Палаца культуры вытворчага буд.мантажнага аб’яднання «Мінскпрамбуд», арганізатар (1979) і кіраўнік вак.харэагр. ансамбля «Валачобнікі» Мінскага інта культуры, у 1993—98 — нар. хору Палаца культуры прафсаюзаў. Падрыхтаваў больш за 50 канцэртных праграм, у т.л. некалькі тэматычных, якія ўключаюць бел. нар. песні (ут.л. акапэла), песні бел. і замежных кампазітараў. Д. ўласцівы беражлівыя адносіны да нар. песні, пошук сродкаў яе захавання ў варыянце, блізкім да аўтэнтычнага.
ДРОЗДАВА. археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі крывічоў каля в. Дроздава Талачынскага рна.
Могільнік1 заО,4кмнаПн ад вёскі, злева ад дарогі на в. Ска
7
488
ДРУГАСНЫ
вышкі. Захаваліся 2 курганы дыям. 6 м, выш. 1,5 м. У 1970 З.М.Сяргеева даследавала 5 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне. У жаночых пахаваннях знойдзена 39 цыліндрычных і бочачкападобных залочаных шкляных пацерак, 2 сярэбраныя пласціністыя і 1 драцяны пярсцёнкі. Датуецца 11 ст.
Могільнік2 за 0,5 км на Пн ад могільніка1, у лесе. Складаецца з 2 груп курганоў (у 1й — 13 насыпаў, у 2й — 24), размешчаных на адлегласці 50 м адна ад адной. Насыпы круглыя, дыям. 7—9 м, выш. 1,7—1,8 м. Адкрыў у 1975 Д.З.Васілеўскі, абследавалі ў 1959 Л.В.Аляксееў, у 1972 А.Р.Мітрафанаў. У 1987 В.М.Ляўко поўнасцю даследавала першую групу курганоў. Пахавальныя абрады — трупаспаленне, трупапалажэнне галавой на 3 і пераходны (частковае трупаспаленне на гарызонце ці ў насыпе). У адным кургане рэштак пахавання не выяўлена. У 2 курганах зафіксавана ўпушчанае ў насып дадатковае трупаспаленне і парнае трупапалажэнне мужчыны і жанчыны на гарызонце, у адным — трупаспаленне ў драўлянай скрыні. Знойдзены фрагменты кругавой пасуды з лінейным або хвалістым арнаментам, жалезная дужка і 3 абручы ад драўлянага вядра, нажы. У ліку жаночых упрыгажэнняў шкляныя, чорныя каралавыя, сердалікавыя, з пясчаніку і адна з бірузовага фаянсу пацеркі. Знойдзены сярэбраныя і бронзавыя падковападобныя фібулы, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, жалезная падковападобная фібула. У 2 курганах вылучаюцца мужчынскія пахаванні па абраду трупапалажэння на падсыпцы з рэчамі. У адным з іх жалезны нож, сякера, крэсіва з крэменем, у падсыпцы над пахаваннем былі зафіксаваны рэшткі памінальнага вогнішча, у якім знойдзены ключ, 2 жалезныя спражкі, 2 крэсівы, бронзавы рыбалоўны кручок. У другім пахаванні знойдзены набор вагавых
гірак, у вогнішчы — вагавыя шалі. Датуецца 2й пал. 10 — 1й пал. 11 ст. Літ.: Левко О.Н. Средневековые погребальные памятннкн Оршанского Поднепровья // Час, помнікі, людзі. Памяці рэпрэсаваных археолагаў: тэз. дакладаў Міжнар. канф. Мінск, 1993.