Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Л і с А. Вечны вандроўнік. Мінск, 1984; Язэп Драздовіч. Мінск, 1993; Язэп Драздовіч: альбомманаграфія. Мінск, 2002; Ко ў р ы к А. «Мужчынскі» і «жаночы» рай у беларускай маляванцы // Роднае слова. 2008. № 10; Габрусь Т. Зорны шлях вечнага вандроўніка // Там жа; Ш у н е й к а Я.Фантастычныя вандроўкі Язэпа Драздовіча // Бел. гіст. часоп. 2008. № 11.
М.Л. Цыбульскі.
ДРАЗДОЎСКАЯ Петранела Аляксандра (1761 ці 1767 4.11.1812), драматычная актрыса і спявачка. Працавала ў прыдворным тэатры М.К.Агінскага ў Слоніме (у 1780 выступала ў оперы «Тэлемак»), са студз. 1783 у прыдворным тэатры
479
ДРАЗДОЎСКІЯ
К.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы. У 1784 у п’есе «Святкі» дэбютавала ў трупе В.Багуслаўскага ў Гродне, пазней працавала з яго тэатрам і ў інш. антрэпрызах (Варшава, Гродна, Львоў і інш).
ДРАЗДОЎСКІЯ, беларускія акцёры 19 ст., бацька і дачка.
Войцех (?—1850), камедыйны акцёр, рэж., антрэпрэнёр. 3 1840 працаваў у Мінску, у 1842 — у Гродне. Выступаў пераважна ў камедыях і драмах, іграў на польск. і рус. мовах. У 1847—50 трымаў уласную антрэпрызу ў Мінску, паставіў больш за 40 п’ес: камедыі «Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля, «Наталка Палтаўка», «Маскальчараўнік» І.Катлярэўскага, «Сватанне на Ганчароўцы», «Шальменка, валасны пісар» Р.КвіткіАснаўяненкі, драмы і камедыі «Маладая ўдава», «Паштовая станцыя ў Гульчы» Ю.Кажанеўскага, оперы «Аскольдава магіла» А.Вярстоўскага, «Дачка палка» Г.Даніцэці, «Сароказладзейка» Д.Расіні, «Бедны рыбак», «Каханне і гульня» Ю.Дамсе, вадэвілі і аперэты «Падарожнік і падарожніца», «Студэнт, артыст, арфіст і аферыст» і інш.
Марыя, драм. актрыса і спявачка (меццасапрана). Выканаўца вадэвільнага рэпертуару. У 1847—63 выступала ў Мінску. Умела і грацыёзна выконвала характарныя ролі. Для яе кампазітар Ф.Міладоўскі напісаў аперэту «Канкурэнты» (1861). У канцэртным рэпертуары актрысы творы А.Варламава, М.Глінкі. нар. песні.
ДРАЙХМАРА Міхайла (сапр. Д р а й Міхайла Панасавіч; 10.10.1889, с. Малыя Каніўцы Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1939), украінскі паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Скончыў Кіеўскі ўнт (1913). 3 1918 праф. КамянецПадольскагаўнта, у 1923—29 праф. Кіеўскага мед. інта, у 1930—33 у НДУ мовазнаўства пры АН Украіны. Аўтар кн. паэзіі «Прорасць» (1926), манаграфіі «Леся Украінка» (1926), навук. артыкулаў пра жыццё і творчасць М.Багдановіча,
даследаванняў па гісторыі ўкр., сербскай, польск., бел. лр. Пераклаў на ўкр. мову зб. М.Багдановіча «Вянок» (1929). У 1935 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1989.
ДРАКА, д р а ч к а, адзін з відаў дрэваапрацоўчых інструментаў, прызначаны для правядзення паралельных ліній. Прымяняецца ў цяслярстве і сталярстве, мае выгляд металічнага цыркуля з шарнірам ці сагнутага папалам тонкага спружыністага стрыжня з завостранымі загнутымі канцамі, якімі прачэрчваюць паралельныя лініі на драўляных вырабах. Разнавіднасць Д. — інструмент з адным прамым завостраным і другім даўжэйшым закругленым канцамі. Закруглены клалі на ніжняе бервяно вянка зруба, вострым прачэрчвалі патрэбную лінію выбаркі паза ў бервяне верхняга вянка. У індывід. драўляным будаўніцтве Д. выкарыстоўваецца і сёння. Я.М.Сахута. ДРАКАХРЎСТ Аляксандр Абрамавіч (7.11.1923, Масква — 14.11.2008), рускі паэт. Скончыў Маскоўскае ваен.інжынернае вучылішча (1945) і Хабараўскі пед. інт (1962). Аўтар кніг паэзіі «Колер шчасця» (1953), «I няма канца непакою» (1969), «Раздарожжа» (1979), «Твар твой» (1982), «Споведзь» (1990) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэмы А.Астрэйкі, М.Аўрамчыка, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, Е.Лось, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, А.Грачанікава і інш. Выдаў кн. выбраных перакладаў «Жураўліная чарада» (1988).
Тв:. Мон вы годыэшелоны...: нзбранное. Мннск, 1975; Дальняя связь: нзбранное. Мннск, 1983.
ДРАКУЛА Іван, беларускі разьбяр па косці і дрэве 17 ст. Родам з Віцебска. У 1654—80 працаваўу Аружэйнай палаце ў Маскве. Вырабляў кубкі, грабяні, куфэркі і інш. рэчы, якія захавалі асабісты подпіс Д.
ДРАМА (ад грэч. drama, дзеянне), 1) адзін з трох родаў лры (разам з эпасам і лірыкай), у аснове якога — па
каз напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі. Генетычна ўзыходзіць да нар. абрадавага дзеяння. Радзіма Д. — стараж. Грэцыя (прыкладна 7 — 6 ст. да н.э.). Паводле «Паэтыкі» Арыстоцеля, Д. адлюстроўвае дзеянне праз само дзеянне, а не праз аповед. Пры гэтым для драм. дзеяння характэрны дынамізм, змястоўнасць, нарастанне напружанасці сюжэта ад завязкі да кульмінацыі. Роля аўтара ў Д. зведзена да мінімуму — праяўляецца ў рэмарках, спісах дзеючых асоб, апісаннях часу, месца дзеяння і г.д. Уласна тэкст Д. складаецца з выказванняў аднаго (маналог), двух (дыялог) ці некалькіх (палілог) персанажаў. Іх характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях, канфліктах.
Д. як род лры падзяляецца на 3 асн. відавыя групы — камедыйная (сатыр., лірычная, сац.быт. і інш. камедыі; камедыя становішчаў і характараў), трагедыйная і драм. (сац.быт., псіхал., філас. і інш. Д.). На мяжы трагедыі і камедыі існуе трагікамедыя; разнавіднасцю Д. з’яўляецца меладрама. У сучасным літ.знаўстве ўжываецца тэрмін «малая драма», які ўключае творы малой драм. формы (фарс, скетч і інш.).
2) Адзін з відаў драм. роду лры, у аснове якога ляжыць востры канфлікт, які не завяршаецца, аднак, трагічнай развязкай. Нараджэнне бел. Д. адбывался ў межах польскамоўнай драматургіі Рэчы Паспалітай 18 ст. («Чынш» Ф.Карпінскага, «Шлюб паводле календара» Ф.Багамольца, «Вяртанне дэпутата» Ю.Нямцэвіча). Аднымі з пачынальнікаў бел. Д. ў канцы 18 ст. былі настаўнікі Забельскага дамініканскага калегіума (Верхнядзвінскі рн) К.Марашэўскі («Камедыя») і М.Цяцерскі («Доктар па прымусе»). У 19 ст. драм. творы пісаў В.ДунінМарцінкевіч («Ідылія», «Залёты»). У пач. 20 ст. ў бел. Д. назіраюцца традыцыі нар. Д. («Цар Максімілян»), батлейкі — лялечнага тэатра («Цар Ірад»), інтэрмедый, характэр
480
ДРАМАТУРГІЯ
ных для пастановак школьных езуіцкіхтэатраў («Селянін і студэнт», «Іван і царкоўны вартаўнік»), Росквіту бел. Д. дасягнула ў творчасці Я.Купалы («Паўлінка», «Тутэйшыя»), К.Каганца («Модны шляхцюк»), Ф.Аляхновіча («На Антокалі»), К.Крапівы («Хто смяецца апошнім»). Традыцыю класікаў бел. лры працягнулі Р.Баравікова, К.Губарэвіч, А.Дудараў, А.Дзялендзік, Г.Каржанеўская, С.Кавалёў, А.Макаёнак, Г.Марчук, М.Матукоўскі, А.Маўзон, А.Махнач, І.Шамякін і інш. Для іх драм. твораў характэрна разнастайнасць тэматыкі, розныя кірункі творчасці. У сучаснай бел. драматургіі развіваецца таксама такая з’ява, як Д. рускамоўная (А.Курэйчык, П.Пражко, Д.Балыка, С.Гіргель, А.Папова і інш.). В.І.Еўмянькоў.
ДРАМАТУРГІЯ (грэч. dramaturgia), сінтэзаваная мастацкая форма, якая ствараецца намаганнямі прадстаўнікоў розных відаў мастацтва — пісьменнікаў, рэж. і інш. Першапачаткова пад Д. разумелася тэорыя драмы і ўвогуле сцэнічнае мастацтва. Часта гэта паняцце ўжывалася як сінонім літ. роду, і таму пад Д. можа разумецца сукупнасць твораў, напісаных для пастаноўкі на сцэне, структураваных па тых ці інш. адзнаках (Д. К.Крапівы, Д. для дзяцей, сучасная Д. і інш.). Самая стараж. праца па Д. — «Паэтыка» Арыстоцеля (4 ст. да н.э.). Разуменне асн. элементаў драматургічнага твора і прынцыпаў Д. гіст. зменлівае. У эпоху класіцызму да асн. для Д. кампазіцыйнага прынцыпу адзінства дзеяння былі далучаны яшчэ 2 — адзінства месца і часу. На працягу ўсяго гіст. развіцця Д. змест канфліктаў, характары дзеючых асоб і прынцыпы кампазіцыі мелі свае асаблівасці ў залежнасці ад існуючых у пэўны час эстэтычных напрамкаў, жанру п’есы (трагедыя, камедыя, уласна драма і інш.), актуальнай праблематыкі. Многія палажэнні Арыстоцеля ў рэчышчы кампазіцыі, дзеяння, характараў захавалі сваё фундаментальнае значэнне і для су
часнай драматургіі. Асн. асаблівасць Д. як роду лры — абмежаванасць у выбары выяўл. сродкаў. Драматург можа выкарыстоўваць простую мову герояў, дыялог, аўтарскую мову, якая дапаўняе і развівае сюжэт. Часта гэта выяўляецца праз рэмаркі (аўтарскія каментарыі). Дзеянне ў Д. — гэта пэўныя змены ў пэўны прамежак часу. Драматургічны спосаб выяўляе аўтарскую думку праз сутыкненне процілеглых пазіцый.
Вытокі бел. Д. — у фальклоры. Элементы тэатралізацыі прысутнічалі яшчэ ў многіх хрысціянскіх абрадах і святах, у вуснапаэт. творчасці. У абрадавых дзеяннях утрымліваліся характэрныя для Д. як віду мастацтва адзнакі: дыялагічнасць, драматызацыя дзеяння, разыгрыванне яго па асобах.
Д. як жанр узнікла ў шматмоўнай лры Беларусі позняга Рэнесансуў 16—17 ст. Развіццё школьнай Д. ў ВКЛ звязана ў першую чаргу з дзейнасцю езуітаў і творчасцю К.Пянткоўскага (1554—1612), Г.Кнапія (1564—1639). У эпоху Асветніцтва з’явіліся першыя творы камедыйнага жанру (п’есы М.Цяцерскага, К.Марашэўскага), паспяхова развіваўся лялечны тэатр (батлейка). У 19 ст. сваімі дасягненнямі новая бел. прафес. Д. абавязана В.ДунінуМарцінкевічу, творы якога адзначылі новы этап яе развіцця. У пач. 20 ст. ў бел. Д. назіралася новае асэнсаванне рэчаіснасці, ствараліся ўзоры класічнай нац. камедыі, філас. драмы (Я.Купала). У 1920—30я гг. бел. Д. ўзбагацілі творы У.Галубка, Е.Міровіча, В.Шашалевіча, К.Крапівы і інш. У 1940—50я гг. Д. імкнулася пераадолець на сваім шляху заганы, абумоўленыя тэорыяй бесканфліктнасці. Новыя дасягненні бел. Д. праявіліся ў творах К.Губарэвіча, А.Дзялендзіка, А.Макаёнка і інш. 3 набыткамі Д. 1960—70х гг. звязана творчасць А.Петрашкевіча, М.Матукоўскага, У.Караткевіча, Я.Шабана, І.Шамякіна і інш. Развіццё бел. Д. ў канцы 20 — пач. 21 ст. звязана з імкненнем да інтэлектуалізацыі, пра
блемнасці, сац. вастрыні, маст. эксперыменту (п’есы А.Дударава, С.Кавалёва, Я.Асташонка, У.Бутрамеева, У.Сауліча, А.Курэйчыка, А.Паповай, З.Дудзюк). Спалучэнне новага і традыц. — важная ўмова развіцця сучаснай Д.
Літ.: Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. Мінск, 2000; Міско С. Школьны тэатр Беларусі XV1XVIII стст. Мінск, 2000.
С. М. Тарасава.
ДРАМАТУРГІ'Я БАЛЁТА, музычнахарэаграфічнае развіццё дзеяння і вырашэнне канфлікту балетнага спектакля. У аснове Д.б. ляжыць сцэнарый, у якім жыццёвыя сітуацыі і аўтарская канцэпцыя ўвасабляюцца ў адпаведнасці з законамі драматургіі і спецыфікай муз.харэагр. мастацтва. У розныя гіст. эпохі фарміраваліся пэўныя тыпы балетнай драматургіі. Паэтыка рамантызму з яе канфліктам паміж марай і рэчаіснасцю выявілася ў 2й пал. 19 ст. ў рамантычных балетах («Сільфіда» Х.Левенскольда, «Жызэль» А.Адана, «Эсмеральда» Ц.Пуні), увасобленая ў кантрасным супастаўленні рэальнага і фантаст. свету. Яна дала жыццё новым формам ансамблевага танца і новым героям з іх спецыфікай пачуццяў і дзеянняў. Асн. прынцыпы Д.б. былі распрацаваны эстэтыкай акадэмічнага балета. Разгорнутыя танц. сцэны, дакладна распрацаваныя сольныя і дуэтныя партыі, дывертысменты, якія папярэднічаюць развязцы ці завяршаюць дзеянне, будова кампазіцыі па аналогіі з муз. вобразнасцю сталі характэрнымі момантамі балетаў М.Петыпа («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага і інш.), пастаўленых і на сцэне Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У выніку развіцця балетнага тэатра як формы Д.б. вылучыліся танцы сольны (варыяцыя або маналог), які нярэдка мае значэнне характарыстыкі той ці інш. дзеючай асобы (напр., варыяцыіманалогі Сымона і Зоські ў балеце «Салавей» М.Крош