• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    474
    ДРАГІЧЫНСКІ
    Драгічынскі народны аркестр народных інструментаў.
    невядомымі. Вядзецца праца па вышуку і выяўленні пахаванняў перыяду 1й сусв. вайны на тэр. раёна.
    С. У. Гранік.
    ДРАГІЧЫНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1979 як раённы Дом культуры, з 1990 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 2929 м2, з іх 10 памяшканняў для клубнай работы (пл. 1552 м2), глядзельная зала на 422 месцы. Працуюць 23 калектывы маст. самадзейнасці (10 дзіцячых, з іх 6 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Зараначка», хары нар. песні «Жывіца» і ветэранаў вайны і працы «Ветэран», аркестр нар. інструментаў, аматарскае аб’яднанне «Рамонак», тэатр) і 1 — «узорны» (эстр. ансамбль танца «Маскарад»), Калектывы — удзельнікі і лаўрэаты абл., рэгіянальных, рэсп. і міжнар. конкурсаў, фестываляў і свят. У Доме культуры арганізоўваюцца мерапрыемствы для розных груп насельніцтва: канцэрты да Дня 8 Сакавіка, Дня горада, прафес. і спарт. святы, маладзёжныя вечары і інш. Штогод тут праходзіць фестываль праваслаўных духоўных спеваў «Спявайце Богу нашаму, спявайце...». У холе праводзяцца маст. выстаўкі.
    ДРАПЧЫНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЗАРАНАЧКА». Створаны ў 2002 у г. Драгічын пры rap. Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Сцель
    машук (з 2002). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 14 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песень нар. і бел. аўтараў. У рэпертуары песні бел. нар. («Прыйшла калядакалядзіца», «Ой, у полэ дуб», «Іарданская вада», «Былі сваты»), аўтарскія («Спявай, Зараначка», «Родная старонка» І.Красоўскага, «Два баяны» Б.Макраусава, «Свята ўраджаю» А.Сцельмашука). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж в. Малыя і Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага рна), рэсп. фестываляўкірмашоў: «Дажынкі» (г. Орша, 2008, г. Кобрын, 2009, г. Ліда, 2010), рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010). Р.І.Гук.
    ДРАПЧЫНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1972 у г. Драгічын пры дзіцячай школе мастацтваў. 3 2012 працуе пры гар. Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.Р.Лапчук (з 1972), С.С.Міхальчук (з 1982), А.А.Федзюковіч (з 1984), М.Д.Сіліч (з 1994). У складзе аркестра 34 чал. ва ўзросце ад 12 да 56 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — канцэртнаасветніцкая работа. У рэпертуары інструм. творы «Смаленскі гусачок», «Фантазія на цыганскія тэмы» Н.Гапеева, «Радзецкі марш» Р.Штрауса, «Залатая восень» Я.Глебава, «Упартая авечка» Р.Бажыліна, «Вясенні
    капеж» М.Сіліча і інш. Калектыў — лаўрэат усесаюзнага фестылю нар. творчасці (1987), дыпламант Рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў школ мастацтваў (2004), абл. аглядуконкурсу аркестравых калектываў (усе г. Брэст, 1987). І.К.Падлужная.
    ДРАП'ЧЫНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1975 у г. Драгічын, працуе пры гар. Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Грэчка (з 1975), В.І.Янавец(з 1990), Л .П.Мартынюк (з 1996), І.А.Мазановіч (з 2001). І.А.Шыбун (з2004), В.С.Бацук (з 2005), М.А.Мухароўскі (з 2007), Т.А.Худобіч (з 2010). У складзе тэатра 14 чал. ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. творчасці, развіццё сцэнічнага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары п’есы бел. («Мікітаў лапаць» М.Чарота), рус. («Вечары на хутары паблізу Дзіканькі» М.Гогаля), мініяцюры («Як дзяўчаткі на калядкі», «Каляда, калядзіца»), тэатр. прадстаўленні («Масленка»), літ,муз. кампазіцыі («Мы памятаем»), Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Палескі КВЗ» (г. Драгічын, 2011), абл. нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярэзінскага рна, 2006). Р.І.Гук.
    ДРАГІЧЫНСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «ВЕТЭРАН». Створаны ў 1988 у г.
    475
    ДРАГІЧЫНСКІ
    Драгічын пры раённым Доме культуры (з 1990 гар. Дом культуры). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.С.Весялова (з 1988). У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. і замежных песень, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. У рэпертуары песні нар. бел. («А ў полі вярба», «Був бы в мэнэ сывый кінь»), укр. («Гай зэлэнэнькі»), аўтарскія («Мой край» І.Красоўскага, «Сівыя мужчыны» М.Кудрына, «Ветэраны ў страі застаюцца», «Перамога» Л.Захлеўнага, «Франтавікі, надзеньце ордэны» В.Сяргеева, «Жывая памяць» Б.Фігоціна, «Люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага). Калектыў — удзельнік абл. фестывалю творчасці ветэранскіх калектываў «Неспакойныя сэрцы» (г. Брэст, 2008). РІ.Гук.
    ДРАГІЧЫНСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЖЫВІ'ЦА». Створаны ў 1989 у г. Драгічын пры раённым Доме культуры (з 1990 гар. Дом культуры). У 1997 г. прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.С.Весялова (з 1989), А.У.Голік (з 2003), В.М.Стапажук (з 2011). У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад 21 да 58 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песень нар. і бел. аўтараў. У рэпертуары песні бел. нар. («Пара мужу дадому», «Ой, зпад гары», «Ой, лета»), аўтарскія («Нашасвята», «Грай, гармонік», «Спадчына», «Мая Беларусь» Э.Сяліцкага, «Полька весялуха» Э.Ханка, «Родны край» Г.Казловай). Калектыў — удзельнік гар. свят «Дзень горада» (2000—12), «Свята Герба і Сцяга» (2000—12), «Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі» (1989—2012, усе г. Драгічын). Р.І.Гук.
    ДРАГІЧЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Драгічын. У раёне г.п. Антопаль, 132 сельскія нас. пункты, 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бездзежскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Галоўчыцкі, Гу
    таўскі, Дзеткавіцкі, Драгічынскі, Закозельскі, Імянінскі, Немяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі і Антопальскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,9 тыс км2, лясы займаюць 27%. Нас. 41,7 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (95,1%), рускія (2,1%), украінцы (2,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Гомель, аўтадарогі Драгічын—Бяроза, Брэст—Гомель, Драгічын—Белаазёрск.
    Утвораны 15.1.1940 у Пінскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 20 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне 4,5 тыс. чал., спалілі 14 вёсак. На тэр. раёна дзейнічалі (да 30.3.1944) падп. райкамы КП(б)Б (з 26.6.1943) і ЛКСМБ (з 1.10.1943), партыз. брыгады 150я імя Ф.М.Языковіча, імя Дзяржынскага, імя Молатава, імя Свярдлова, імя Сталіна, «Савецкая Беларусь», асобныя партыз. атрады імя Шчорса, імя Катоўскага, імя Кірава, спецгрупа «Іскра». Выдавалася падп. газ. «Красная заря». Са жн. 1943 каля в. Сварынь дзейнічаў партыз. аэрадром. Раён вызвалены часцямі 61й арміі 1га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 8.8.1959 да раёна далучаны г.п. Антопаль і частка тэр. скасаванага Антопальскага рна. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у склад раёна ўваходзіла тэр. скасаванага Іванаўскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, харчовай прамсці і па вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) агр.вытворчы прафес. ліцэй, гімназія, 22 сярэднія, 7 базавых, 2 пачатковыя школы, 10 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа, 25 дашкольных устаноў, 4 школы мастацтваў, харэагр. школа, ДЮСШ, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, пазашкольнай работы, па героікапатрыятычным выхаванні падлеткаў і моладзі. Працуюць 2 ГДК, 17 СДК, 2 дамы фальклору, Цэнтр рамёстваў, аўтаклуб, 46 бк, 2
    музеі, кінатэатр. У сферы аховы здароўя 5 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 25 ФАПаў, 8 аптэк. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне ёсць стадыён, 2 фізкульт.аздараўленчыя комплексы, 26 спарт. і 7 трэнажорных залаў, басейн, турбаза, 3 аграсядзібы і інш. У межах раёна праходзяць турысцкія маршруты «Россып талентаў палескіх», «На роварах па Брэсцкім Палессі» і інш. Выдаецца раённая газ. «Драгічынскі веснік». У раёне 34 рэліг. абшчыны, з якіх 24 праваслаўныя, 8 пратэстанцкіх, 2 каталіцкія. Археал. помнікі: курганы каля вёсак Брашэвічы, Ярач, могільнік Драгічын, стаянкі Какорыца, гарадзішча і селішча каля в. Старамлын і інш. Помнікі архітэктуры: царква Раства Багародзіцы (1737) у в. Вавулічы, Пакроўская царква (1740) у в. Дзеткавічы, Святадухаўскі касцёл (1750) у в. Язвіны, Георгіеўская царква (1766) у в. Валавель, Міхайлаўская царква (1780) у в. Восаўцы, Троіцкая царква (1784), капліца (канец 18 ст.) і Троіцкі касцёл (1915) у в. Бездзеж, царква Раства Багародзіцы (1797) у в. Субаты, Успенская царква (1805) у в. Пярковічы, Праабражэнская царква (1810) у в. Новая Папіна, сядзіба (1853) з капліцайпахавальняй у в. Закозель, Васкрасенская царква (1854), гандлёвыя рады і Андрэеўскі касцёл (1938) у г.п. Антопаль, Успенская царква (1862) у в. Ласінцы, Пакроўская царква (1862) у в. Радастава, царква Раства Багародзіцы (1883) у в. Ляхавічы, СпасаПраабражэнская царква (1911) у в. Брашэвічы. У раёне брацкія магілы сав. воінаў, партызан у вёсках Гаравіца, Зарэчка, Сварынь і інш.; курганы памяці ў вёсках Брашэвічы, Перкавічы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Гаравіца, Гутава, Закозель, Першамайск, Усходы і інш., помнікі партызанам у в. Зарэчка, ахвярам фашызму ў вёсках Галік, Сорацкі. У в. Людвінова рэшткі сядзібы, дзе ў 1858—64 жыла польск. пісьменніца Э.Ажэшка.
    ДРАГІЧЫНСКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага
    476
    ДРАГІЧЫНСКІ
    касцюма Зах. Палесся 19 — 1й пал. 20 ст. Асн. прадметы святочнага жаночага і мужчынскага адзення шылі з тонкіх, добра выбеленых ільняных тканін хатняга вырабу. У касцюме пераважаў белы колер, дадатковым быў чырвоны. Жанчыны насілі сарочкі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, доўгімі рукавамі і адкладным каўняром, саматканую палатняную спадніцу ці
    Да арт. Драгічынскі строй. Традыцыйны жаночы касцюм. Вёска Бездзеж Драгічынскага раёна. Канец 19 — пач. 20 cm. (1) і 1930я гг. (2).
    вязанай хусткі. Сарочка аздаблялася вузкімі гладкімі ці дробнаўзорыстымі палоскамі чырвонага колеру, размешчанымі на аплеччах і манжэтах. Найб. эфектнай часткай касцюма быў фартух, пашыты з 2 падоўжных ці адной папярочнай полкі тонкай да празрыстасці льняной тканіны. Яго аздаблялі вытанчаным тканым арнаментам, ніз абшывалі карункамі. У