Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Вядома з 1560 як сяло ў Любашанскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. 3 1565 у Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. У 1738 — 10 двароў. У 1775 сяло ў Падзевіцкім войтаўстве Любашанскага стараства, 35 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1885 цэнтр во
ласці, 67 двароў 566 ж. У 1897 — 109 двароў, 904 ж., царква, піцейны дом, магазін. У 1917 — 179 двароў, 1101 ж. 3 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Чачэвіцкім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Клічаўскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 29.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У канцы 1941 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. У вер. 1943 акупанты поўнасцю спалілі вёску, загубілі 97 ж. Пасля вайны Д. адбудавана. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Кіраўскім рне. У 1997 — 196 гаспадарак, 515 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
ДОЎГАЕ, вёска ў Салігорскім рне, на р. Случ. За 33 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 166 км ад Мінска, на аўтадарозе Доўгае—Ананчыцы. Цэнтр Доўгаўскага с/с. 585 гаспадарак, 1519 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як сяло, шляхецкая ўласнасць у Беразнякоўскай воласці Слуцкага княства ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Дзякавіцкай воласці, 25 двароў, 240 ж. У 1909 у Старобінскай воласці Слуцкага павета. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Старобінскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 84 двары, 429 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Любанскім, з 6.1.1965 у Салігорскім рнах. У 1970 — 1085 ж. У 1997 — 595 гаспадарак, 1851 ж.
469
ДОЎГАЎСКАЯ
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, спарт. комплекс, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, лазня, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў; Дзмітрыеўская царква (канец 20 ст.). Брацкая магіла партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДОЎГАЎСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ВАЛбШКА». Створана ў 1994 у в. Доўгае Салігорскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М.Валатовіч (з 1994), М.І.Валатовіч (з 2011). У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Працуюць гурткі: саломапляцення, вышыўкі, аплікацыі, вязання, сувенірнай цацкі. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне моладзі да традыц. нар. творчасці, фарміраванне цікавасці да гісторыі роднага краю. Студыйцы — дыпламанты рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2009), абл. святконкурсаў майстроў па пляценні паясоў і вышыўкі «Калыска талентаў» (2009), майстроў па ткацтве і пляценні паясоў «Беларускі пояс» (2011, абодва г. Узда), рэгіянальнага дзіцячага цацкі і гульні «На аблоках дзяцінства» (г. Салігорск, 2009), конкурсу па аднаўленні касцюма «Традыцыйны касцюм Міншчыны» (г. Любань, 2011); удзельнікі рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011).
І.М.Валатовіч.
ДбЎГАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Доўгае Пружанскага рна. Вядома з 2й пал. 18 ст. Належала Крашэўскім. Уключала сядзібны дом, афіцыну, гасп. пабудовы. У канцы 19 ст. быў узведзены новы дом з элементамі неаготыкі. Цэнтр. 2павярховую частку бакавых фасадаў упрыгожвалі рызаліты, якія былі завершаны атыкамі і дэкар. вежамі. Уваходам у будынак служылі стральчатыя аркі
Удзельнікі
Доўгаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Валошка».
аркады, якой была аформлена ніжняя частка рызаліту. Уваход на балкон меў выгляд аркады з 3 арак. Завершанасць неагатычнай кампазіцыі надавалі вежы, якія ўвенчвалі вуглы будынка. У бцы дома Крашэўскіх захоўваліся першыя выданні твораў А.Міцкевіча, творы Ю.Крашэўскага, карціны Я.Матэйкі, А.Гротгера, Я.Сухадольскага, слуцкія паясы, мініяцюры на пергаменце і інш. Сядзіба не захавалася.
ДбЎГІРД Анёл (2.12.1776, б. маёнтак Юркаўшчына, Мсціслаўскі рн. — 26.4.1835), філосаф, логік, псіхолаг. Вучыўся ў калегіумах езуітаў у Мсціславе і піяраў у Дуброўне, Любяшове, Дубровіцы, Віленскай галоўнай школе. 3 1796 настаўнік у піярскіх школах Ліды, Вількаміра, Расіенаў, Віцебска, Шчучына, Дамбровіцы. 3 1818 праф. філасофіі, логікі і псіхалогіі Віленскага ўнта. Аўтар манаграфій «Аб логіцы, метафізіцы і маральнай філасофіі» (1821), «Выклад прыродных правіл мыслення або тэарэтычная і практычная логіка» (1828). Першы распрацаваў асобны курс эстэтыкі. Стварыў уласную канцэпцыю метадалогіі філасофіі. Працягнуў працу Б.Дабшэвіча ў напрамку пошуку кампрамісу паміж філасофіяй і тэалогіяй. Прыхільнік школы сенсуалістычнай логікі. Рабіў акцэнт на вывучэнні дзіцячых
разумовых здольнасцей. У выхаванні адметнае месца адводзіў маралі як аснове паводзін людзей у паўсядзённым і грамадскім жыцці. А.Ф.Самусік.
ДбЎГІХ (ПСКбЎСКІХ) КУРГАНбЎ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура сярэдзіны 1га — пач. 2га тыс. н.э. на тэр. Расіі і Паўн. Беларусі. Назва паходзіць ад формы невысокіх доўгіх валападобных курганоў. Доўгімі лічацца насыпы, даўжыня якіх перавышае шырыню ў 2 і больш разоў. Тэрмін «доўгія курганы» быў уведзены ў навук. зварот у сярэдзіне 19 ст. Першыя раскопкі гэтых курганоў у Паўн. Беларусі праводзілі А.М.Ляўданскі, А.К.Супінскі ў 1920я гг. Арэал культуры ахоплівае ўзбярэжжа ПскоўскаЧудскага воз., басейны рэк Вялікая, Плюса, Луга, бел. тэр. па цячэнні Зах. Дзвіны, верхнім і сярэднім цячэнні Ловаці, Верхняволжа, басейны рэк Мста і Верхняя Малога. У Паўн. Беларусі да яе адносяцца курганныя могільнікі і адзінкавыя насыпы каля вёсак Арэхаўск, Гаравыя, Гарадзішча, Дарахі, Лятохі, Пагошча, Рацкі Бор, Субаўшчына, Янкавічы.
Могільнікі размяшчаюцца за 0,5— 1,2 км ад вадаёмаў, на лясных дарогах, налічваюць да двух дзясяткаў доўгіх, падоўжаных і круглых насыпаў. Доўгія курганы маюць даўжыню ад 14 да 110 м. Пахаванні здзяйсня
470
ДОЎСК
ліся па абрадзе трупаспалення паза межамі кургана. Рэшткі крэмацыі змешчаны ў урну альбо без яе на гарызонце, на падсыпцы ў насыпе, на вяршыні насыпу. Урны былі пастаўлены на днішча, перавернуты, альбо накрывалі адна адну. Колькасць пахаванняў у адным насыпе ад 1 да 8. Вага кальцыніраваных костак у пахаванні дасягала 5—6 кг (ДарахіІ. Пагошча), што сведчыць аб крэмацыі некалькіх людзей ці людзей і ахвярных жывёл (коні, буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і інш.). Пахавальны інвентар складаецца з грубых ляпных слабапрафіляваных гаршкоў, бронзавых упрыгажэнняў (бляшкішкарлупінкі, спіральныя пранізкі, бранзалеты, пярсцёнкі), дэталяў паясоў (спражкі, накладкі), рыштунку вершніка і баявога каня (шпоры, цуглі), шкляных пацерак блакітнага колеру, гліняных прасліц. Паселішчы, непасрэдна звязаныя з могільнікамі культуры доўгіх курганоў, вывучаны слаба (селішчы каля в. Дарахі).
У Паўн. Беларусі помнікі датуюцца канцом 5 — сярэдзінай 6 — 7/8 ст. На ПнЗ Расіі яны існавалі да пач. 11 ст. Этнічная прыналежнасць насельніцтва застаецца дыскусійнай. Шэраг даследчыкаў атаясамлівае яго саславянамі (М.У.Лапацін, В.М.Ляўко, А.Г.Фурасьеў), славянабалцкім насельніцтвам (В.В.Сядоў, Г.В.Штыхаў),балтамі(Э. М .Загарульскі, A. R М ітрафанаў, А.М.Мядзведзеў, В.І.Шадыра, Е.А.Шміт).
Літ.: Енуков В.В. Раннне этапы формнровання смоленскополоцкнх крнвнчей (по археологнческнм матерналам). М., 1990; Штыхаў Г.В. Крывічы. Мінск, 1992; С е д о в В.В. Славяне в раннем средневековье. М., 1995; Шадыра В.І. Беларускае Падзвінне (I тысячагоддзе н.э.). Мінск, 2006; Лопатмн Н.В.. Фурасьев А.Г. Северные рубежн раннеславянского мнра в III—V вв. // Раннеславянскнй мнр. М., 2008. Вып. 8.
М.А.Плавінскі.
ДОУНАРЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч (14.6.1867, г. Рэчыца — 30.9.1934), беларускі гісторык, этно
граф; адзін з заснавальнікаў бел. нац. гіст. навукі. Др гіст. навук (1905), праф. (1902). Скончыў Кіеўскі ўнт (1894). 3 1899 прыватдацэнт Мас
коўскага, з 1902 праф., заг. кафедры Кіеўскага ўнтаў. У 1907—17 дырэктар Кіеўскага камерцыйнага інта. У 1925—26 правадзейны чл. і старшыня гіст.археаграфічнай камісіі Інбелкульта, праф. БДУ. У даследаванні «Беларускае мінулае» (1888) упершыню стварыў асн. ядро канцэпцыі гіст. развіцця бел. народа, паставіў праблему неабходнасці нац. адраджэння Беларусі. Выдаў манаграфіі «Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляўда канца XII стагоддзя» (1891), «В.М.Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку» (1899). Сац.эканам. адносіны ў ВКЛ 14—16 ст., яго дзярж. асновы, гісторыю сялянства ў Беларусі і Расіі даследаваў у працах «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах» (1901), «Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянстваўХУІ ст.» (1905), «Старонка з гісторыі прыгоннага права ў XVIII— XIX стст.» (1906), «На зары сялянскай свабоды» (1911). У нарысе «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), які быў выдадзены на бел. і асн. еўрап. мовах, Д.З. на падставе аналізу гіст., эканам. і этнаграф. фактараў абгрунтаваў права бел. народа на суверэннасць. Апублікаваў манаграфію «Народная гаспадарка Беларусі, 1861—1914 гг.» (1926), завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі» (1926, выд. 1994), у якой разгледзеў шляхі, пройдзеныя бел. на
родам ад эпохі першабытнага ладу да пач. 1920х гг. Фалькл. публікацыі Д.З. папоўнілі тамы серыі «Беларуская народная творчасць» «Жніўныя песні» (1974), «Зімовыя песні» (1975), «Прыпеўкі» (1989), «Гульні, забавы, ігрышчы» (1996) і інш. 3 1997 на радзіме Д.З. праводзяцца міжнар. Доўнарскія чытанні. У 1997 у Рэчыцы ўстаноўлены помнік Д.З. (скульптар В.Янушкевіч).
Тв:. Погребальные обряды белорусов // Внленскнй вестннк. 1890. № 197; Женская доля в песнях пннчуков // Этногр. обозренне. 1891. № 2; Крестьянскне нгры в Мннской губерннн // Жнвая старнна. 1891. Вып. 4. Нсследовання н статыі. Т. 1. Кпев, 1909. А.С.Ліс. ДОЎСК, вёска ў Рагачоўскім рне. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 90 км ад Гомеля, на скрыжаванні аўтадарог Магілёў—Гомель і Рагачоў—Слаўгарад. Цэнтр Доўскага с/с. 751 гаспадарка, 1782 ж. (2011).