Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
459
ДОБРУШСКІ
Добрушскі ўзорны ансамбль музыкі, песні і танца «Добрушскі вяночак».
зітараў, муз.харэагр. кампазіцыі на тэмы бел. песень і танцаў: «Вясельны марш» В.Кузняцова, «На Купалле» Я.Паплаўскага, «Сядзіць камар на дубочку», «Лянок» і інш. Калектыў — дыпламант рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (г. Жлобін, 2008), удзельнік абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў са званнем «узорны аматарскі калектыў» (г. Гомель, 2012), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. І.Л.Дзегцярова.
ДОБРУШСКІ ФАРФОРАВЫ ЗАВОД. Засн. ў 1978 у г. Добруш. 3 1992 прамысловагандлёвая фірма «Фарфор». 3 1997 ЗАТ з сучаснай назвай, уваходзіць у Бел. дзярж. канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам»), Дзейнічаюць цэхі асн.
Вырабы Добрушскага фарфоравага завода.
вытворчасці: масанарыхтоўчы, ліцейнафармовачнаабпальвальны, жывапісны, сартавальны, а таксама 9 дапаможных цэхаў, 16 аддзелаў і службы заводаўпраўлення. Вырабляе больш за 150 груп посуду і вырабаў дэкаратыўнага плана з фарфору, прыярытэт надаецца сувенірнай прадукцыі, посуд распісваецца золатам, кобальтам. Вядучыя мастакі завода — М.Арэшчанка, І.Гагалушка, Г.Семікашава. Пры заводзе сталовая, здраўпункт, аптэка, фірменная крама па рэалізацыі фарфоравых вырабаў. Ёсць спарт.трэнажорны зал, працуюць гурткі аматарскай творчасці. Экспарт (45—50 %) у Расію, Казахстан, Латвію, Эстонію, Узбекістан, Германію. Фінляндыю і інш.
ДОБРЫНСКІ манётнарЗчавы СКАРБ. Знойдзены ў 1962 каля
в. Добрына Лёзненскага рна. Складаецца з сярэбранай грыўні шыйнай і куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата. Ухаваны ў 1й пал. 840х гг., зберагаецца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі. Грыўня (маса 200,8 г) у выглядзе 8граннага ў сячэнні дроту (даўж. 68 см), арнаментаванага па 4 верхніх гранях 4пялёсткавымі разеткамі з рэльефнымі кропкамі ў цэнтры. На абодвух канцах дроту кубікападобныя галоўкі з усечанымі верхнімі вугламі, арнаментаванымі востравугольнымі фігурамі і разеткамі (на квадратных гранях), як на дроце. Грыўня, магчыма, паўн.зах. паходжання (відавочна, з вва Готланд у Балтыйскім моры), тыпалагічна блізкая грыўням Парэцкага манетнарэчавага скарбу. Куфіцкіх дырхемаў 527, з іх 96 фрагментаваных. Прад
м
460
ДОКШЫЦКАЯ
стаўлены манеты дынастый Умаядаў (24) і Абасідаў (503). В.Н.Рабцэвіч.
ДОКТАР, лекар, персанаж народнага тэатра. Вядомы па паказах традыц. і жывой батлейкі, народнай драмы. Належыць да катэгорыі блазнаў, увасабляў карнавальны пачатак у нар. тэатры (інтэрмедыйныя сцэны «Мацей і доктар», «Доктар і барыня (паненка)»). Звычайна ўключае смехавую самарэкамендацыю Д. і «вылячэнне» ім мужыка, таксама вытрыманае ў традыцыях карнавалу — лекар б’е яго, пасля чаго ўцякае. Сцэна з барыняй звычайна заканчвалася скокамі. Такія ж сцэны ёсць і ў жывой батлейцы. Інтэрмедыйная сцэна «Мацей і доктар» выконвалася і асобна. У нар. драме «Цар Максімілян» Д. часам і ажыўляў пакаранага смерцю Адольфа, сына Максіміляна (напр., у варыянце з в. Бялевічы Слуцкага рна). Д. весяліў гледачоў, нагадваў карнавальнага ўрачашарлатана, балаганнага зазывалу. Д.УСтэльмах. ДОКШЫЦКАЯ БАТЛЁЙКА ПАТУПЧЫКА, своеасаблівая з’ява народнага лялечнага тэатра батлейка. Атрымала назву ад прозвішча батлеечніка Патупчыка, які ў 1906—16 паказваў яе ў Докшыцах і ваколіцах (апісаў
А.Дзешавой). Канструкцыя батлейкі была зроблена па прынцыпе пашыранага на Віцебшчыне жлоба. Уяўляла сабой 2ярусную скрыню (памерам прыкладна 1,5*1,5), знешне ўпрыгожаную з пераменлівымі празрыстымі дэкарацыямі, якія ставілі перад запаленымі свечкамі, што знаходзіліся на ўстаўных планках па баках скрыні. Выкарыстоўваліся шпянёвыя лялькі, часам і пальчаткавыя (лялькі чараўнікоў, біблейскіх персанажаў). 3 лялькамі працавалі жонка 1 сын, а сам Патупчык звычайна ажыццяўляў размоўную частку паказу і суправаджаў яго ігрой на скрыпцы. Паказы адбываліся на Каляды (разыгрываўся традыц. сюжэт пра нараджэнне Хрыста), а таксама ў час інш. свят, фэстаў, на кірмашах, вяселлях і вечарынках. Была своеасаблівай жывой газетай: Патупчык расказваў пра навіны, падзеі з жыцця мясц. жыхароў і пра тое, што адбывалася паза межамі мястэчка. Тут дзейнічалі свае персанажы, якія мелі асобныя рысы традыц.: Прыстаў, Ураднік, Памешчык, Шынкар. Улюбёнымі персанажамі былі земскіхамелеон Арскі і гарадавы Мікіта (заўсёды п’яны з вял. пустой кабурой для хабару). Часта лялькі сваім выглядам нагадвалі мясц. жыхароў,
а лялькі апосталаў і вешчуноў — служыцеляў культу. Разыгрываліся быт. сцэнкі «Як злодзей быкоў у лапці апрануў», «Пра панну Мальвіну і маліну» і інш., інсцэніроўкі нар. песень. Паказы Патупчыка карысталіся папулярнасцю ў жыхароў ва ўсім Барысаўскім павеце.
Літ.: Народны тэатр. Мн., 1983.
Д.У Стэльмах.
ДбКШЫЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Докшыцы. Пабудавана ў 1903 з бугавага каменю і цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане 2яруснага аб’ёму прымыкаюць трапезная, надбудаваная над бабінцам, шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і прамавугольная ў плане апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Фасады прарэзаны прамавугольнымі (трайнымі ў ліштвах з какошнікамі на 2м ярусе асн. аб’ёму) аконнымі праёмамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архіт. дэкору: арнаментальныя паясы, цыбулепадобныя галоўкі, філёнгавыя лапаткі, какошнікі. Захаваўся абраз «Маці Божая Смаленская» (1826). У
Докшыцкая Пакроўская царква: 1 — агульны від; 2 — фрагмент фрэскавага роспісуў інтэр ’еры.
461
ДОКШЫЦКАЯ
Да арт. Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка: 1 — на раённым свяце «Квітней, Докшыцкі край»; 2 — удзельнікі клуба па інтарэсах «Дакшычанка».
1990я гг. мастак В.Маркавец аднавіў фрэскавы роспіс інтэр’ера. Царква дзейнічае.
ДОКШЫЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г. Докшыцы як хатачытальня, з канца 1945 раённая бка. У 1977 створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, якая аб’яднала ўсе бібліятэкі раёна, і раённая бка набыла сучасны статус. Кніжны фонд (2012) каля 34,6 тыс. экз.; 2450 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, папулярызацыя бел. мовы і лры, прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычнае, эстэтычнае і духоўнае выхаванне моладзі. Пры бцы працуе жаночы клуб па інтарэсах «Дакшычанка».
ДОКШЫЦКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1946 у г. Докшыцы як раённы Дом культуры. 3 1994 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 4432 м2, мае глядзельную залу на 250 месцаў. 3 2008 дзейнічае філіял цэнтра — кінаканцэртная зала «Іскра». Працуюць 16 клубных фарміраванняў, з іх 4 са званнем «народ
ны» (тэатр, ансамбль нар. музыкі і песні «Раніца», эстр. студыя «Калейдаскоп», нар. клуб нар. майстроў і самадзейных мастакоў «Докша»). Калектывы — удзельнікі міжнар., абл., раённых конкурсаў і фестываляў: міжнар. фальклорнага «Botna» (Малдова), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, абодва 1996), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2008), нар. творчасці «Вянокдружбы» (г. Бабруйск, 2009), абл. нац. культур «Нас з’яднала зямля Бе
ларусі» (г. Мёры, 2005), юных выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2010) і інш. І.М.Касцюк.
ДбКШЫЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРбЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКбЎ «ДОКША». Створаны ў 1978 у г. Докшыцы пры раённым Доме рамёстваў. 3 1994 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі клуб». Кіраўнікі: В.І.Гарба
Удзельнікі Докшыцкага народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Докша».
462
ДОКШЫЦКІ
чоў (з 1978), Т.І.Марціновіч (з 1995), А.Г.Таляронак (з 2010), Р.М.Шыталь (з 2011). У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 36 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё традыц. нар. рамёстваў, збераганне гіст. спадчыны, развіццё эстэтычнага густу насельніцтва. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2007— 11), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007, 2011), рэсп. дзіцячай творчасці «ДзвінаДвннаДаўгава» (г. Верхнядзвінск, 2008), фестываляўкірмашоў: рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2008, 2010) і «Дажынкі» (г. Орша, 2008; г. Расоны, 2010). Р.М.Шыталь.
ДОКШЫЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1947 у г. Докшыцы пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Цэнтр культуры). У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: Г.Лынова (з 1947), Г.В.Яцкоўская (з 1975). Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. тэатр. спадчыны. У рэпертуары класічныя і сучасныя п’есы бел., рус. і замежных драматургаў: «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча (1996), «Расплата
за нелюбоў» (1997) і «Не свая віна» (2000) Ф.Палачаніна, «Залатая рыбка» (1999) і «Пастка для пракурора» (2000) В.Карповіча, «Не пакінь мяне» (2002) і «Млын» (2012) А.Дударава, «П’емонцкі звер» (2004) і «Выканальнік жаданняў» (2005) А.Курэйчыка, «Смак яблыка» паводле А.Дзялендзіка (2006), «Да трэціх пеўняў» В.Шукшына (2008), «Дом Бернарды Альбы» Ф. Гарсія Лоркі (2010) іінш. Гранпры міжрэгіянальнага фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г.п. Шуміліна, 1997, 2004; г. Докшыцы, 2002; г. Орша, 2010; г. Наваполацк, 2012). Г.В.Яцкоўская.
ДОКШЫЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Докшыцы. У раёне г.п. Бягомль, 274 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Валкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі; Бягомльскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 2,27 тыс. км2, лясы займаюць 49,7%. Нас. 26 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (94,8%), рускія (3%), палякі (0,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Па тэр. раёна
праходзяць чыг. Полацк—Маладзечна, Крулеўшчына—Глыбокае, аўтадарогі Глыбокае—Докшыцы—Барысаў, Лепель—Бягомль—Лагойск, Ушачы—Докшыцы—Вілейка.
Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да пач. ліп. 1944 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Докшыцах і раёне каля 4,9 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Атрубак, Вольберавічы, Гарэлае, Мількунь, П’яны Лес, Чарніца 1, Азарцы, Залатухі, Шунеўка (апошнія 3 пасля вайны не адрадзіліся). На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (29.8.19431.7.1944) і ЛКСМБ (1.10.19421.7.1944), Докшыцкае антыфаш. падполле, партыз. брыгады імя Даватара, імя ЦК КП(б)Б, імя Ракасоўскага, імя Леніна, асобныя атрады І.М.Кузіна, «Баявы». У ліст. 1943 — чэрв. 1944 выдавалася падп. газ. «Партызанская праўда». Раён вызвалены войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту сумесна з партызанамі ў ходзе Полацкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай аб