• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДОБРУШСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МЕДЫЯНТА». Створаны ў 2002 у г. Добруш пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Ю.Драздова. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 17 да 33 гадоў. Асн. мэты
    Добрушскі народны ансамбль народных інструментаў.
    456
    ДОБРУШСКІ
    дзейнасці — удасканаленне навыкаў вак. спеваў а капэла, выхаванне патрыятычных пачуццяў. У рэпертуары бел. нар. песні, творы бел. і замежных кампазітараў: «Старое танга» Б.Фігоціна, «Дождж» К.Паранінай, «За ціхай ракой» С.Трафімава, «Бесамэ муча» К.Веласкеса, «Ой, рана на Івана» і інш. Гранпры міжнар. фестывалю дзіцячага, юнацкага і маладзёжнага мастацтва «Закарпацкі эдэльвейс» (г. Ужгарад, Украіна, 2008). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. творчасці дзяцей і моладзі «ШоуБеларусь» (г. Ляхавічы, 2007), конкурсу песеннай творчасці «Мелодыі вечнасці» (г. Кралявец, Украіна, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2004), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Гомель, 2007), удзельнік рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (Мінск, 2010) іінш. І.Л.Дзегцярова.
    ДОБРУШСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «НАТХНЁННЕ».
    Створаны ў 1994 у г. Добруш пры дзіцячай муз. школе (з 2002 дзіцячая школа мастацтваў). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: З.Л.Бурлакова (з 1994). Р.П.Козыраў (з 1995), Н.П.Кукобнікава (1999), В.А.Кустоў (2004), Н.М.Канцавая (з 2006), В.П.Курловіч (з 2009). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя твораўбел., рус. кампазітараў нар. песні. У рэпертуары песні: «Таполі» Р.Панамарэнкі, «А снег ідзе» А.Эшпая, «Ты мне вясною прыснілася» Ю.Семянякі, «Асенні сон» А.Джойса, «Бераг белых буслоў» В.Раінчыка і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Гомель, 2007, 2011), удзельнік канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. І.Л.Дзегцярова.
    Добрушскі народны ваксньны ансамбль «Медыянта».
    ДбБРУШСКІ НАРбДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ПАЭЗІІ «НАТХНЁН
    НЕ». Створаны ў 1998 у г. Добруш пры цэнтр. раённай бцы. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Грынчык (з 1998), К.Ф.Грынчык (з 2006), Л.А.Яськова (з 2008). Членамі клуба з’яўляюцца 47 чал. ва ўзросце ад 13 да 80 гадоў. Мэты дзейнасці: папу
    Добрушскі народны вакальны ансамбль «Натхненне».
    лярызацыя лры і паэзіі, выхаванне пачуцця прыгожага, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. Арганізоўвае літ. і муз.паэт., тэматычныя вечарыны; прэзентацыі новых кніг; гіст.паэт. гадзіны; аўтарскія і юбілейныя вечарыны, вечарыныдыялогі; літ. агляды і святы і інш. Удзельнікі клуба — лаўрэаты і дыпламанты ўсебел. фестывалю нар. мастацтва
    457
    ДОБРУШСКІ
    Добрушскі народны хор «Зараначка».
    «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2005), абл. літ. конкурсаў: імя Кірылы Тураўскага (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 2007), «Мы народжаны для натхнення» (г. Гомель, 2011). Выдаў збкі твораў чл. клуба «Маё жыццё» Н.Дубінінай (2005), «Вершы» Р.Шамолава (2007), «3 увагай да птушыных спеваў» І.Цітарэнкі (2010) і інш., буклеты («Мы гэтай зямлёй зачараваны», 2010) і інш. Л.А.Яськова.
    ДбБРУШСКІ НАРбДНЫ ХОР «ЗАРАНАЧКА». Створаны ў 1993 у г. Добруш пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.П.Козыраў (з 1993), Н.М.Канцавая (з 2002), Н.М.Казлоўская (з 2011). У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё навыкаў харавых спеваў, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары творы бел. і рус. кампазітараў, нар. песні: «Ты ў сэрцы маім, Беларусь» А.Граса, «Сарафанчык» К.Паранінай, «Радуюся цёплым і сонечным дням» Р.Козырава, «Ой, у дуброве», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998, 2004), удзельнік абл. фестывалю харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г.
    Рэчыца, 2002), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна і інш.
    А.А.Хітрова.
    ДОБРУШСКІ НАРбДНЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «ВІЗІ'Т». Створаны ў 2006 у г. Добруш пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Калупаха. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — удасканаленне навыкаў вак. спеваў,
    Добрушскі народны эстрадны ансамбль «Візіт».
    прывіццё пачуцця прыгожага жыхарам горада. У рэпертуары творы бел. і замежных эстр. выканаўцаў: «Няўдалае спатканне» А.Цфасмана, «Пірацкі блюз» К.Паранінай, «Песня пра сябра» І.Крутога, «Знаёмы вобраз» А.Абрамава, «Заапарк» І.Каралёва і інш. Калектыў — удзельнік канцэртных праграм горада, раёна і інш.
    І.Л.Дзегцярова.
    ДОБРУШСКІРАЁН, адм.тэр.адзінка на У Гомельскай вобл. Цэнтр —
    458
    ДОБРУШСКІ
    г. Добруш. У раёне г.п. Церахоўка, 85 сельскіх населеных пунктаў 13 сельсаветаў: Баршчоўскі, Жгунскі, Івакаўскі, Кармянскі, КругавецКалінінскі, Крупецкі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Насовіцкі, Пераростаўскі, Рассветаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі і Церахоўскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2, лясы займаюць каля 20%. Нас. 39,7 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (90,4%), рускія (7,3%), украінцы (1,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,8%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Гомель—Бранск (Расія), Гомель— Церахоўка—Бахмач (Украіна), аўтадарогі Гомель—Добруш—Бранск, Чачэрск—Добруш, Добруш—Весялоўка. 3 пункты пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь.
    Утвораны 8.12.1926 у Гомельскай акрузе, падзелены на 20 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, яготэр. перададзена ў Веткаўскі, Гомельскі, Церахоўскі раёны. 12.2.1935 Д.р. адноўлены. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У пач. Вял. Айч. вайны былі сфарміраваны Добрушскі (500 чал.) і Церахоўскі (600 чал.) атрады нар. апалчэння. 3 23.8.1941 да 10.10.1943 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Добрушы і раёне 321 чал. Дзейнічалі Добрушскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, антыфаш. падполле, партыз. брыгады Добрушская імя Сталіна, «Бальшавік», атрад Добрушскі. Раён вызвалены войскамі 41й арміі Цэнтр. фронту. 17.12.1956 далучана частка тэр. Веткаўскага рна (да 6.1.1965), 25.12.1962 — г.п. Церахоўка і тэр. скасаванага Церахоўскага рна. 18.1.1965 частка тэр. Д.р. перададзена Гомельскаму рну. У 1986 раён пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, былі адселены 13 вёсак.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, харчовай прамсці і па вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, гімназія, 12 сярэдніх школ, Ювучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад —
    школа, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 15 устаноў дашкольнай адукацыі, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, дзіцячаюнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, Цэнтр дзіцячай творчасці, станцыя дзіцячай тэхн. творчасці, цэнтры пазашкольнай работы і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. прытулак, 2 вучэбнавытворчыя камбінаты. Дзейнічаюць гар. Дом культуры «Меліяратар», раённыя Дом культуры і Цэнтр рамёстваў, 17 СДК, 3 сельскія клубы, Цэнтр вольнага часу, 33 бкі, раённы краязнаўчы музей. У сферы аховы здароўя працуюць 2 бальніцы, 7 амбулаторый, 20 ФАПаў, 4 аптэкі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне ёсць 151 спарт. ўстанова, фізкульт.спарт. клуб «Ураджай», 21 аграсядзіба. У межах раёна праходзяць турысцкія аўтамабільныя маршруты: «Малое залатое кольца Гомельшчыны»: Гомель—Хальч—Ветка—Добруш—Каранёўка—Гомель; Добруш—Карма, Гомель—Добруш і інш. Выдаецца раённая газ. «Добрушскі край». У раёне 15 рэліг. абшчын, з іх 10 — праваслаўных, 5 — пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: гарадзішчы, паселішчы, селішчы (вёскі Васілёўка, Гардуны, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Крупец, Уць і інш.), курганныя могільнікі (г. Добруш, вёскі Івакі, Леніндар і інш.), стаянкі (вёскі Дзям’янкі, Дубовы Лог). Помнікі архітэктуры: сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Дзям’янкі, цэрквы Троіцкая (2я пал. 19 ст.) у в. Новы Крупец, Пакроўская (1906) у в. Карма, Раства Багародзіцы (пач. 20 ст.) у в. Чырвоны Партызан. У г.п. Церахоўка нарадзіўся нар. артыст СССР Л.Р.Рахленка (1907—86), у в. Агародня Кузьмініцкая — сав. дзярж. і парт. дзеяч Ц.Я.Кісялёў (1917— 83), у в. Карма — Герой Сав. Саюза А.Д.Церашкоў (1893—1960), нар. пісьменнік Беларусі І.П.Шамякін (19212004).
    ДОБРУШСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 2002 у г. Добруш, адкрыты ў 2005. Размешчаны ў
    рэстаўрыраваным будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пач. 20 ст. Асн. фонд — 5541 адзінка захоўвання, навуковадапаможны — каля 3500 адзінак (2012). Mae 6 экспазіцыйных залаў агульнай пл. 213 м2. Экспазіцыя «Найстаражытнае мінулае краю» прысвечана першабытнай гісторыі рэгіёна Гомельскага Палесся. Матэрыялы экспазіцыі «Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна» расказваюць пра ланкастарскія і царк.прыходскія школы, іх стварэнне і дзейнасць на добрушскай зямлі, пра знакамітых землякоўпедагогаў, засл. настаўнікаў Беларусі. У экспазіцыі «Добрушскі край. Ад промыслаў да прамысловасці» раскрываецца гісторыя ўзнікнення і станаўлення Добруша. Яна апавядае пра добрушскіх рамеснікаў, папяровую фабрыку, пабудаваную ў горадзе князямі Паскевічамі. Падзеі Вял. Айч. вайны на тэр. Добрушскага рна адлюстраваны ў экспазіцыі «Добрушчына партызанская». Тут прадстаўлены таксама матэрыялы пра воінаўінтэрнацыяналістаў — ураджэнцаў Добрушскага рна. Зала «Добрушскі фарфор» прысвечана гісторыі стварэння і развіцця фарфоравага зда, яе матэрыялы распавядаюць аб развіцці вытворчасці фарфоравых вырабаў. У «Галерэі Уладзіміра Пракапцова» сабраны маст. экспанаты, якія адлюстроўваюць творчую дзейнасць гэтага мастака. В.В.Шлег.
    ДОБРУШСЮ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ МЎЗЫКІ, ПЁСНІ I ТАНЦА «ДОБРУШСКІ ВЯНОЧАК». Створаны ў 2004 у г. Добруш пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Вінакурава (з 2004), С.Я.Жэлдакова (з 2004), А.М.Шустова (з 2009), К.М.Таўпека (з 2010). Харэограф К.В.Чарнякова. У складзе ансамбля 40 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Mae 2 групы: інструм. і вак. Асн. мэты дзейнасці: далучэнне дзяцей і падлеткаў да маст. творчасці, выхаванне патрыятычных пачуццяў. У рэпертуары творы бел. кампа