• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Докшыцкі народны тэатр. Сцэны са спектакляў «Не пакінь мяне» (1) і «Млын» (2) А.Дударава.
    1	2
    463
    ДОКШЫЦКІ
    I	2
    Да арт. Докшыцкі раённы Дом рамёстваў: 1 — удзельнікі гуртка саломапляцення за працай; 2 — выстаўка вырабаў.
    ласцях. 3 20.1.1960у Віцебскай вобл., да раёна далучана большая частка тэр. скасаванага Бягомльскага рна. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Глыбоцкага рна. 6.1.1965 Д.р. адноўлены (у сучасных межах).
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па вытворчасці буд. матэрыялаў, паліўнай, харчовай, лёгкай прамсці. У раёне (2011) 15 сярэдніх, 9 базавых, пачатковая і вячэрняя школы, 3 школы мастацтваў, дапаможная школаінтэрнат для дзяцейсірот, 18 дашкольных устаноў, дзіцячы сац. прытулак, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці. Працуюць гар. Цэнтр культуры, гар. Дом культуры, 20 СДК, 13 клубаў, кінатэатр, раённы Дом рамёстваў, 37 бк, музеі нар. славы і Героя Сав. Саюза І.С.Палявога. У сферы аховы здароўя працуюць 6 бальніц, 2 паліклінікі, 7 амбулаторый, 23 ФАПы, 9 аптэк. Турысцкая інфраструктура ўключае гасцініцу, Дом паляўнічага, паляўнічарыбалоўную базу, 6 аграсядзіб. Выдаецца раённая газ. «Родныя вытокі». У раёне 27 рэліг. абшчын, з іх 13 праваслаўных, 8 каталіцкіх, 5 пратэстанцкіх, 1 мусульманская. Археал. помнікі: гарадзішча Асінавічы, Беразіно, Бірулі, Гарадзішча, курганныя могільнікі Варганы, Вітунічы, Маргавіца, Нес
    цяроўшчына і інш. Помнікі архітэктуры: Ільінская царква ў в. Камайск (18 ст.), Праабражэнская царква (1794) у в. Порплішча, касцёл Яна Хрысціцеля (1870) у в. Валкалата, царква Усіх Святых (1876) у г.п. Бягомль, Георгіеўская царква (1864) у в. Тумілавічы, царква ў гонар вобраза Нерукатворнага Спаса (19 ст.) у в. Таргуны, касцёл Дзевы Марыі (1908) і каменны крыж у в. Параф’янава, брама (пач. 18 ст.) і Георгіеўская царква (1913) у в. Сітцы. У раёне мемар. комплексы «Ходараўка» каля в. Дзядкі і «Праклён фашызму» на месцы б. в. Шунеўка. У в. Таргуны нарадзілася бел. пісьменніца Л.У.Чарняўская (1893—1976), у в. Вешкі — бел. кампазітар, аўтар Дзярж. гімна Рэспублікі Беларусь Н.Ф.Сакалоўскі (1902—50), у в. Асецішча — мастачка Н.ХадасевічЛежэ (1902—82), у в. Маргавіца — бел. паэты А.Ставер (192995) і Ю.Свірка (19332010), у в. Стараселле — акадэмік НАН Беларусі П.А.Апанасевіч (н. 1929).
    ДОКШЫЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1993 у г. Докшыцы. Размешчаны ў 3 будынках. Агульная пл. памяшканняў 400 м2. Працуюць 5 гурткоў дэкар.прыкладной творчасці і выяўл. мастацтва: маст. разьбы па дрэве, керамікі і ганчарства, саломапляцення, лозапляцення, вышыўкі і ткацтва. Калектыў — удзельнік міжнар. фесты
    валю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2010, 2011), конкурсаў па саломапляценні «Папарацькветка» (2010) і лозапляценні «Лазовы прут» (2011) у межах міжнар. фестывалюкірмашу «Славянскі базар у Віцебску» (2010, 2011), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010), конкурсу па саломапляценні «Залатое дзіва» (в. Дудудкі Пухавіцкага рна, 2010), выстаўкі «Цвяток радзімы васілька» (Віцебск, 2010) і інш. У 2011 адкрыты філіял Дома рамёстваў у аграгарадку Крулеўшчына. І.Г.Карпека. дбкшыцы, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Докшыцкага рна, у вярхоўі р. Бярэзіна. За 190 км на 3 ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк, аўтадарогамі звязаны з Вілейкай, Глыбокім, Лепелем, Бягомлем. 6,6 тыс. ж. (2011).
    Узніклі ў 14 ст. як сяло ў Харэцкай воласці ВКЛ. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца ў 1407 як уласнасць віленскага намесніка Манівіда (Войцеха). У розныя часы Д. належалі Манівідам, Гальшанскім, Радзівілам, Кішкам і інш. 3 1566 у Мінскіх павеце і ваяв. 3 1621 мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр павета Мінскай губ. 3 1795 горад. У 1796 Д. атрымалі герб: у зялёным полі 2 узгоркі, на якіх ляжаць 2 збаны, з іх гарлавін цякуць сярэбраныя кры
    464
    ДОЛЬНІК
    ніцы (з’яўляецца сучасным гербам). 3 1797 у Барысаўскім павеце. 3 1861 цэнтр воласці. У 1868 — 1613 ж., касцёл, царква, 4 малітоўныя дамы. У 1897  3642 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна ў Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 9.7.1941 да 1.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне каля 5 тыс. чал. 17.8.1943 партызаны разграмілі ў Д. варожы гарнізон. Горад вызвалены войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту сумесна з партызанамі брыгады «Жалязняк» у ходзе Полацкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Аршанскім рне. У 1971 — 3,9 тыс. ж. У 1999 — 7,3 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Ленінская і Піянерская, на перакрыжаванні якіх склаўся адм.грамадскі цэнтр. Каля ракі па вул. Палявога сфарміравалася прамавугольная ў плане пл. Палявога (б. Гандлёвая). У цэнтры левабярэжнай часткі горада аднапавярховыя драўляныя і мураваныя будынкі, 2, 3павярховыя секцыйныя дамы (вуліцы Школьная, Чарняхоўскага і інш.). Паводле генплана 1977 (карэкціроўка 1990) узведзены 3—4павярховыя жылыя дамы па вуліцах Маякоўскага, Палявая і інш., індывід. сядзібнага тыпу — па вуліцах Гайдара, Падомхі.
    Кінатэатр «Іскра» ў г. Докшыцы.
    Аўтастанцыя ў г. Докшыцы.
    Сучасны горад развіваецца згодна з генпланам 2011. Прам. зона пашыраецца ў паўн.зах. і паўн.ўсх. напрамках. Зона адпачынку — 2 гар. паркі (вуліцы Набярэжная і Піянерская), 6 сквераў вадасховішча з добраўпарадкаванымі набярэжнымі. Пабудаваны аўтастанцыя (2008), жылыя шматпавярховыя дамы па вул. Палявая (2007—2011), праведзены рэканструкцыя цэнтр. плошчы і мадэрнізацыя будынка райвыканкама (2006), кінатэатра «Іскра» (2008), добраўпарадкаванне гар. рынку і вул. Пушкінская (2011).
    У 2011 у Д. 4 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гар. Цэнтр культуры, раённы Дом рамёстваў, канцэртная зала, 2 бкі, Цэнтр дзіцячай твор
    часці, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. У горадзе ёсць гасцініца, 3 паркі. Магіла ахвяр фашызму, брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызвалення. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1903).
    ДОЛАТА, інструмент для выдзёўбвання адтулін і паглыбленняў у драўляных вырабах. У Беларусі Д. вядомы з часоў сярэдневякоўя. Выкоўвалі іх у выглядзе плоскага жалезнага стрыжня шырынёй 1—3 см і даўжынёй 20—30 см, сталёвы канец якога заточвалі ў форме аднабаковага ляза. Пазней на другі канец сталі насаджваць драўляную ўдарную рукаятку. У нашы дні Д. шырока выкарыстоўваецца ў цяслярстве, сталярстве і інш. дрэваапрацоўчых рамёствах.
    Я.М.Сахўта.
    ДОЛЬНІК, від танічнага верша, у якім інтэрвалы паміж іктамі маюць 1—2 склады, таму адзінкаю вымярэння памеру служыць не стапа, a доля. Доляў з аднаскладовым інтэрвалам павінна быць не менш як 25% ад іх агульнай колькасці. Статыстычнае азначэнне Д. можна адзначыць у тэрмінах сілабатонікі: Д. — верш, заснаваны на 3складовых памерах з частымі анамаліямі — першнаперш леймамі (або сцяжэннямі), а таксама
    465
    дом
    Дом Ваньковічаў у Мінску.
    ваганнямі ў анакрузе — пераход ад дактылічнай — да амфібрахічнай, ад амфібрахічнай — да анапестычнай. Пакуль міжіктавы інтэрвал не перасягае 1—2 складоў, на слых адчуваецца рытміка 3складовых памераў, але як толькі дапускаюцца інтэрвалы ад 0 да 3 складоў, Д. пераходзіць у тактавік або ў акцэнтны верш. 3 гэтай прычыны Д. характарызуюць як пераходную форму ад сілабатанічнага верша да танічнага. «Д.» як тэрмін упершыню выкарыстаў В.Брусаў.
    У бел. лру Д. прыйшоў пад уздзеяннем рус. верша. Яго практычна не было ў нашаніўскай лры, але ўжо ў паэзіі «Маладняка» і «Узвышша» рэгулярна трапляюцца 3складовыя памеры з леймамі. Прыкладам верша, дзе ад пачатку і да канца вытрымліваюцца параметры Д., можа служыць «Ветравая балада» Ю.Голуба:
    Шалее вятроў гайня, Вынюхвае шлях прынадна. Каго і калі ганяць — Задумваецца не надта.
    Д. або яго элементы можна сустрэць у творах М.Чарота, УДубоўкі, Я.Пушчы, З.Бандарынай, М.Лужаніна, П.Панчанкі, У.Караткевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, А.Наўроцкага, Д.Бічэль, А.Разанава, С.Адамовіча, А.Хадановіча і інш. Звычайна Д. ці блізкія паводле пры
    роды памеры сустракаюцца ў мовах, дзе пануе экспіраторны нефіксаваны націск: рус., ням., англ. і інш.
    Ю. В. Пацюпа.
    ДОМ ВАНЬКОВІЧАЎ. КУЛЬТУРА I МАСТАЦТВА ПЁРШАЙ ПАЛОВЫ 19 СТАГОДДЗЯ, музей, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 2000 у Мінску з нагоды 200годдзя з дня нараджэння бел. жывапісца, прадстаўніка рамантызму В.М.Ваньковіча. Размешчаны ў доме, пабудаваным родам Ваньковічаўуканцы 18ст. (быў уласнасцю Э.Ваньковіча, стрыечнага брата мастака). Экспазіцыйная пл. 445 м2. Прадметы інтэр’ера ў экспазіцыі музея — гадзіннік, люстры, дываны, мэбля, фарфор — аднаўляюць звычайнае асяроддзе сядзібнага дома, атмасферу 18—19 ст. (інтэр’еры кабінета і параднай гасцёўні). Прадстаўлены архіўныя матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, палотны сучаснікаў і сяброў В.М.Ваньковіча (Я.Дамеля, Я.Рустэма і інш.). У музеі — калекцыя сядзібнага партрэта канца 17 — сярэдзіны 19 ст., якая паказвае своеасаблівасць развіцця партрэтнага мастацтва Беларусі (партрэты І.Хадкевіча, С.Булгарынай, маладой жанчыны ў чорнай сукенцы). У музычнай гасцінай праводзяцца канцэрты камернай музыкі. Н.В.Сычова.
    ДОМ КІНО, рэспубліканскі творчы клуб кінематаграфістаў Беларусі. Існаваў у 1968—91 у Мінску. Размяшчаўся ў будынку Мінскага касцёла Сымона і Алены, меў кіна і канферэнцзалы (на 250 месцаў кожны). Папулярызаваў творы кінамастацтва, садзейнічаў павышэнню прафес. ўзроўню дзеячаў кінематаграфіі. Рэгулярна арганізоўваў прагляды і абмеркаванні кінастужак, творчыя вечары майстроў бел. кіно, выстаўкі твораў кінамастакоў, аглядыконкурсы, творчыя канферэнцыі, семінары і дыскусіі, лекцыі і даклады, сустрэчы з вядомымі дзеячамі сав. і замежнага кінамастацтва. Праводзіў выязныя вечары кінематаграфіі на прам. прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах, паўторнага фільма. Д.к. кансультаваў і каардынаваў работу аматарскіх к/студый рэспублікі. Р.І.Баравік.