• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вядомы з 1й пал. 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1850 праз вёску прайшла шаша Пецярбург— Кіеў. У 1858 — 26 двароў, 180 ж. У 1909 сяло, цэнтр воласці, 62 двары, 489 ж., царква, школа, 4 вінакурні. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Журавіцкага рна, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 8.7.1931 у Рагачоўскім рне, з 21.2.1935 цэнтр Доўскага рна. 3 5.4.1935 зноў у Журавіцкім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 у Рагачоўскім рне. У 1997 — 769 гаспадарак, 1893 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, гімназія, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 7 магазінаў, 2 кафэ. Брацкія магілы сав.
    471
    ДОЎСКІ
    воінаў і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1860—64).
    ДОЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РАДАСЦЬ». Створаны ў 1993 у в. Доўск Рагачоўскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.С.Дашук. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары «Полька беларуская», «Месяц і вішанька», «Цякла рэчка», «Ляцеў воран», «Вочы Беларусі», «Ой, у лузе, пры дарозе», «А ў полі дуб зялёны», «Звончыкі» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маст. творчасці гарадоўпабрацімаў «Мы з табою сябры» (г. Чачэрск, 2009), абл. аматарскага мастацтва (г. Гомель, 2003), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў (в. Кароцькі, Кармянскі рн, 2010), удзельнік Міжнар. фестывалювыстаўкі нар. мастацтва (г. Петэрсхаген, Германія, 1999, 2001,2003, 2005, 2007, 2009, 2011) і інш.
    М. С.Дашук.
    ДОЦІШКІ, вёска ў Воранаўскім рне. За 45 км на 3 ад г.п. Воранава, 36 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Ліда—Вільнюс, 108 км ад Гродна, каля аўтадарогі Радунь—Эйшышкес (Літ
    Доўскі народны вакальны ансамбль «Радасць».
    ва). Цэнтр Доцішскагас/с. 218 гаспадарак, 536 ж. (2011).
    Вядомы з 1561 як маёнтак у Лідскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ, уласнасць харужага Я.Аўсяніка. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1864 вёска ў Эйшышскай воласці, 63 рэвізскія душы. У 1897 — 21 двор, 167 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Эйшышскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Радунскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Чыжунскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне. У 1970 — 263 ж. 3 11.2.1972 цэнтр сельсавета. У 1997 — 198 гаспадарак, 660 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; касцёл Божай Міласэрнасці (1997). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДОШКА, піламатэрыял таўшчынёй да 100 мм, шырыня якога перавышае таўшчыню больш чым у 2 разы. Вырабляюцца тоўстыя, тонкія, аб
    разныя, неабразныя, падаконныя, прафіляваныя і інш. Першапачаткова Д. цясалі з цэлых бярвён. Пазней бярвёны сталі распілоўваць падоўжнымі піламі саматужным спосабам альбо на тартаках пры млынах, што дазваляла атрымліваць больш тонкія Д. Шырокае выкарыстанне Д. пачалося ў 2й пал. 19 ст., калі ў сувязі з развіццём лесапільнай прамсці яны сталі таннейшымі. У сучасным будаўніцтве ў Беларусі выкарыстоўваюцца ў якасці дапаможных матэрыялаў (абрашотка даху, апалубка пры ўзвядзенні падмурка і маналітных сцен і інш.), пры вырабе асн. элементаў будынка (міжпакаёвыя перагародкі, падлогі, столі, лесвіцы і інш.), абсталявання (засекі ў клеці, паліцы ў каморы, полкі ў лазні і інш.), малых архіт. форм (лаўкі, агароджы палісадаў і інш.), мэблі (сталы, ложкі, шафы, лавы 1 інш.). Д. прыдатныя для прафіліроўкі 1 размяшчэння архіт. разьбы, што спрыяе іх выкарыстанню для стварэння вонкавага аблічча будынкаў (шалёўкі сцен, франтонаў, вырабу палотнаў дзвярэй, аканіц, ветраніц, карнізаў і інш.). Д. з выразнай тэкстурай драўніны (ясень, бяроза, клён і інш.) прымяняюцца для маст. аздаблення інтэр’ераў.
    С.А. Сергачоў.
    ДРАБІНЫ, 1) драўляныя нахіленыя рашоткі на сценах хлява, за якія закідвалі корм для жывёлы. 2) Драўляная прыстаўная лесвіца, элемент абсталявання хаты і гасп. пабудоў для пад’ёму на гарышча ці дах будынка, а таксама для розных гасп. работ. Выраблялі з 2 жэрдак, злучаных шэрагам ступеняўкалкоў. 3) Лесвіца для пад’ёму на страху хаты, да коміна. Складалася з 2 ч.: слупа, укапанага ў зямлю каля сцяны, і звычайнай лесвіцы, якую клалі непасрэдна на страху і абапіралі на верх слупа. Па перакладзінах, устаўленых у скразныя адтуліны ў слупе, можна было падняцца да лесвіцы. Была распаўсюджана на Зах. Палессі і Пд Цэнтр. Беларусі. 4) Сялянскія калёсы з рашэцістымі бакамі. С.А.Сергачоў.
    472
    ДРАГІЧЫНСКАЯ
    ДРАГІЧЫН, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Драгічынскага рна, за 110 км на У ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, на аўтадарозе Брэст—Пінск. 14тыс. ж. (2011).
    Вядомы з 1452 як с. Давячоравічы ў Здзітаўскай воласці Пінскага княства ВКЛ. У 1й пал 16 ст. ўласнасць каралевы Боны Сфорца. 3 1566 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. У 1й пал. 17 ст. належаў канцлеру ВКЛ Л.Сапегу. 3 1623 мястэчка, цэнтр Давячоравіцкай воласці. У 1655 упершыню згадваецца як Д. У 1778 горад, цэнтр графства, 68 дамоў, 416 ж., меў уласны герб. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1878 — 1476 ж. У 1882 праз Д. пракладзена лінія Пінск—Жабінка Палескіх чыгунак. У 1897 — 280 дамоў, 2258 ж., царква, царк.прыходская школа, 2 нар. вучылішчы, лячэбніца, паштовая станцыя. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15ЛЛ940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 17.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 4,5 тыс. чал. Вызвалены войскамі 212й стралковай дывізіі 61й арміі 1га Бел. фрон
    ту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 10.11.1967 горад. У 1971 — 7,1 тыс. ж. У 1999 — 15 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада падзелена аўтадарогай Брэст—Пінск на паўн. і паўд. планіровачныя раёны. Квартальная планіроўка з нерэгулярнай сеткай вуліц склалася гістарычна. Цэнтр. плошча з адм. будынкамі, 2 і 5павярховымі жылымі дамамі ўтварылася на перасячэнні вуліц Леніна і 17 Верасня. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1999 у зах. напрамку, прам. зона — у паўд.ўсх.
    Драгічынская царква Стрэчання Гасподняга.
    Зоны адпачынку — гар. парк, вадасховішча з добраўпарадкаванымі набярэжнымі, пляжамі. Капітальнае будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў вядзецца ў напрамку вуліц Шасейная і 9 Мая. У зах. частцы Д. пераважае сядзібная жылая забудова (вуліцы П.Бялова, 3 Ліпеня, Днепрабугская, П.Грыцука). Уведзены ў эксплуатацыю (2011) будынкі суда і пракуратуры па вул. К.Маркса, ААТ «Белаграпрамбанк» па вул. Леніна.
    У 2011 аграрнавытворчы прафес. ліцэй, гімназія, 4 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльнапед. з дзіцячым сац. прытулкам, пазашкольнай работы, гар. Дом культуры, кінатэатр, 2 бкі, ваен.гіст. музей імя Д.К.Удовікава, бальніца, паліклініка, rap. цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 5 аптэк. Брацкія магілы сав. воінаў, сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Стрэчання Гасподняга (1862).
    ДРАГІ'ЧЫНСКАЯ ЦАРКВА СТРЭЧАННЯ ГАСПОДНЯГА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Драгічын. Пабудавана ў 1862 з дрэва на месцы былога храма. Уяўляе сабой 4сценны зруб пад 2схільным дахам. Нафрантальным фасадзе 3ярус
    473
    ДРАПЧЫНСКАЯ
    ная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Над дахам апсіды фігурная ярусная вежачка. Архіт. рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Гал. ўваход вылучаны 2слупавым ганкам. У асн.
    аб’ём выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах. Апсіда вылучана іканастасам. У інтэр’еры знаходзяцца абразы 19 ст.: «Маці Божая Вастрабрамская», «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Стрэчанне». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДРАГІ'ЧЫНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Драгічын. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 87 тыс. экз.; 4,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўства, захаванне і адраджэнне нац. самабытнасці і гіст. мінулага раёна, патрыятычнае, эстэтычнае і духоўнае выхаванне моладзі. Праводзіць мерапрыемствы па арганізацыі вольнага часу ветэранаў вайны і працы, людзей сталага ўзросту.
    Экспазіцыя, прысвечаная Э.Ажэшка, у Драгічынскай цэнтралыіаіі раённай бібліятэцы.
    Супрацоўнічае з гар. Домам культуры, школамі, музеем і інш. ўстановамі. Выдае буклеты з цыклаў «Знакамітыя людзі нашага краю», «Запаветныя мясціны». Пры бцы працуюць літ,паэт. група «Натхненне», літ. гасцёўня «Сустрэча», клуб «Ветэран».
    Да арт. Драгічынскі ваеннагістарычны музей: 1 — медны чайнік часоў рускаяпонскай ваіты 1904—05. Mae надпіс: «Кондратій Трофймовнч Долгунь. 25.2.1905»; 2 — абутак вязня гета; 3 — салдацкі гармонік; 4 — партсігар удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
    ДРАПЧЫНСКІ ВАЁННАГІСТАРЬІЧНЫ МУЗЁЙ і м я Д. К.Уд ов і к а в а. Засн. ў 1990 у г. Драгічын па ініцыятыве Пінскага тва партызанветэранаў як музей партыз. славы, адкрыты ў 1994. У 1995 прысвоена ганаровае званне «народны», у канцы 2000 нададзена імя Д.К.Удовікава, б. начальніка штаба партыз. брыгады імя Молатава. У 2005 на базе музея створаны філіял гар. Дома культуры «Цэнтр героікапатрыятычнага выхавання моладзі імя Д.К.Удовікава». 3 2009 самастойная ўстанова з сучаснай назвай. Агульная пл. экспазіцыі 123 м2, пл. фондасховішча 9 м2. Асн. фонд — 327 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1432 (2012). Сярод экспанатаў фотаздымкі, дакументы, успаміны і лісты партызанветэранаў. У калекцыі сабраны асабістыя рэчы кіраўнікоў партыз. руху, узоры зброі перыяду Вял. Айч. вайны. Пры музеі працуе падлеткавы клуб «Азімут», які займаецца выяўленнем імён загінуўшых абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, што лічацца