Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
сярэдзіне 20 ст. фартухі пачалі ўпрыгожваць раслінным арнаментам, які вышывалі гладдзю. Фартух, намітку і белую батыставую ці маркізетавую хустку туга крухмалілі. Касцюм дапаўнялі дробныя пацеркі і атласная стужка, якой завязвалі каўнер сарочкі. Мужчынскі касцюм па якасці палатна і стрыманасці аздаблення адпавядаў жаночаму. Доўгую кашулю з прамымі плечавымі ўстаўкамі і адкладным каўняром насілі паверх вузкіх штаноў, падпяразвалі чырвоным шарсцяным поясам. Летнім галаўным уборам быў саламяны капялюш, узімку насілі лямцавыя ці футравыя шапкі. На рэмені, перакінутым цераз плячо, насілі невял. скураную сумку. Касцюм дапаўнялі падвешаныя на поясе кісет, люлька і інш. аксесуары. Верхняй мужчынскай і жаночай вопраткай служылі суконныя світы і аўчынныя кажухі, абуткам — лапці, боты, чаравікі. М.М.Віннікава. ДРАГІЧЫНСКІ ЎЗбРНЫ цымБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1988 у г. Драгічын пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.К.Падлужная (1988— 91, 2001—03), В.В.Квашэвіч (1995— 2001, 2003—06) А.П.Качаноўская (1991—95, з 2006). У складзе аркестра 26 чал. ва ўзросце ад 10 да 45 гадоў. Асн. кірунакдзейнасці — канцэртнаасветніцкая работа. У рэпертуары інструм. творы: «Беларускі сувернір», «Танец» Я.Глебава, «Жарт» І.С.Баха,
шарсцяны андарак — чырвоны ў тонкі падоўжны рубчык чорнага колеру. У 20 ст. побач з андаракам бытавала лёгкая спадніца з тонкай шарсцяной тканіны фабрычнага вырабу, звычайна яркаружовага колеру. Зверху на спадніцу прыпіналі шырокі фартух, падпяразваліся вузкім чырвоным поясам. Дзяўчаты запляталі косы і маглі хадзіць з непакрытай галавой. Галаўны ўбор замужніх жанчын складаўся з белага карункавага чапца, надзетага на прычоску — «каніцу» (валасы, навітыя на льняны абруч), і завітай зверху наміткі або па
Драгічынскі ўзорны цымбалыіы аркестр.
477
ДРАГІЧЫНСКІ
«Вальс» Я.Догі, «Спеў дубраў» В.Іванова, «Пасаджу каліну ў полі» і інш. Калектыў —дыпламат Рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў школ мастацтваў (г. Пінск, 2004). А.П.Качаноўская. ДРАГІ'ЧЫНСКІ ЎЗОРНЫ эстРАДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «МАСКАРАД». Створаны ў 1995 у г. Драгічын пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Цыганчук (з 1995). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — духоўнае выхаванне моладзі, развіццё творчай ініцыятывы, умення перадаваць муз. вобразы цераз пластыку і рух. У рэпертуары танцы бел. нар. («Дзявочы перапляс», «Слуцкія паясы», «Бульба»), рус. («Барыня», «Лапці», «Тапатухі», «Кадрыль»), гіст.быт. («Паланэз»), эстр. («Стылягі», «Карыда», «Каўбоі», «Танга», «Злодзеі», «Кошкі»), харэаграф. кампазіцыі («Свет у цемры», «Птушкі»), Р.І.Гук.
ДРАГУНСКІ Віктар Юзафавіч (30.11. 1913, НьюЁрк — 6.5.1972), рускі пісьменнік, публіцыст, акцёр. 3 сям’і выхадцаў з Беларусі. Дзяцінства правёў на радзіме бацькі ў Гомелі, у 1925 пераехаў у Маскву. 3 1935 выступаў як акцёр у Тэатры транспарту (цяпер Маскоўскі драм. тэатр імя М.В.Гогаля). Адначасова Д. публікаваў фельетоны і гумарэскі, ствараў інтэрмедыі, сцэнкі, эстрадныя маналогі, цыркавыя клаўнады. 3 1959 пачаў пісаць вясёлыя апавяданні пра выдуманага хлопчука Дзяніса Караблёва і яго сябра Мішку Слонава пад агульнай назвай «Дзяніскіны апавяданні», па матывах якіх на к/студыі «Беларусьфільм» былі зняты тэлефільмы «Па сакрэце ўсяму свету» (1976), «Незвычайныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979). Аўтар аповесцей «Ён упаў на траву» (1961), «Сёння і штодзённа» (1964).
ДРАЖНА, вёска ў Старадарожскім рне. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі на лініі Слуцк—
Асіповічы, 130 км ад Мінска, на аўтадарозе Мар’іна Горка—Старыя Дарогі. Цэнтр Дражнаўскага с/с. 133 гаспадаркі, 288 ж. (2011).
Вядома з канца 18 ст. як вёска ў Бабруйскім павеце Мінскай губ., уласнасць Радзівілаў. 3 пач. 19 ст. ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1886 сяло ў Жыцінскай воласці, 51 двор, 388 ж., царква, млын. У 1897 — 94 двары, 620 ж., капліца, карчма, магазін. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Старадарожскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 23.6.1940 у Падарэскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 3 16.7.1954 зноў цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Слуцкім рне. У 1997 — 218 гаспадарак, 466 ж.
У 2011 бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік.
ДРАЖНІ'ЛКІ. кароткія, пераважна аднастрофныя вершаваныя творы гумарыст., часам сатыр. характару; жанр дзіцячага фальклору. З’яўленню Д. спрыялі традыцыі нар. жыцця. У Д. высмейваюцца імя чалавека, яго знешні выгляд, рысы характару, паводзіны. Аб’ектам жартаў могуць быць птушкі і звяры. Д., як правіла, арыентаваны на слухача, бо абсмяянне дасягае сваёй мэты, калі яно публічнае. Таму Д. найчасцей выкрыкваюцца. Для іх характэрна рэчытатыўнае выкананне, скандзіраванне, якое іншы раз суправаджаецца падскокамі, бегатнёй. Па характары гэта вясёлыя творы з бадзёрым, выразным рытмам і абавязковай рыфмай. Будова Д. нескладаная. Самыя прымітыўныя творы ўяўляюць двухрадкоўі, дзе да паўторанага двойчы імя далучаецца рыфмаваны дадатак.
У Д. з 3радковай страфой да імя і рыфмаванага дадатку могуць дапасоўвацца азначэнні, апісанні дзеяння. Часцей сустракаюцца 4радковыя строфы. У Д. ужываюцца пераўвелічэнні, літота. дадаткіазначэнні, параўнанні. У змесце і мове Д. адлюстроўваецца ўзровень этычных уяўленняў і эстэтычных крытэрыяў, уласцівых пэўнаму этапу развіцця дзіцяці. У залежнасці ад умоў жыцця, адносін у грамадстве знікаюць Д. з сац. матывамі, застаюцца заўсёды актуальныя тэмы: асуджэнне скнарнасці, ляноты, неахайнасці, задзірыстасці.
Літ.: Гл. да арт. Дзіцячы фальклор.
Г.А. Барташэвіч.
ДРАЗДОВА Аўгіння Ягораўна (7.12. 1912, в. Скавародзіна Полацкага рна — 28.5.2002), беларуская песенніца. Выконвала абрадавыя песні ў спецыфічнай для Полаччыны кананічнай спеўнай традыцыі і з’яўлялася адным з яе найб. яркіх носьбітаў і захавальнікаў, у т.л. валачобныя («Вялікдзень», «Валачобнікінадакучнікі», «Валачобнікі, людзі добрыя»), купальскія («Як на Купалле сонца йграла», «У цёмным лесе гаманіна», «А на гарэ Купала», «Кузьма ў дварочку», «Купаленька, ноч маленька»), жніўныя («А чыё поле дрэмле», «Жала жыта да позняга», «Закурыўся ціхі дробны дожджык»), талочныя («Ясна сонца за лес коціцца», «Вуліца, вуліца ты мяцёная»), радзінныя («Заскрыпела Валічкіна ложа», «А ў новай каморы»), вясельныя («3 сіняга возера гусі лятуць», «Прыданкі дамоў едуць»), бяседныя («Піўбы я мёд ды віно») і інш.
ДРАЗДОВА Лілія Сцяпанаўна (12.6. 1927, г. БайрамАлі, Туркменістан — 5.7.2011), беларуская і расійская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1953). Нар. артыстка Расіі (1971). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1950). У 1950—57 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Купалы. Выконвала ролі маладых гераінь. Яе знешнія дадзеныя, сцэнічная абаяльнасць, творчая індывідуальнасць добра стасавалі
478
ДРАЗДОЎСКАЯ
ся з уяўленнем пра бел. нац. характар. Стварыла самабытныя вобразы прыгоннай танцоўшчыцы Алены («Салавей» З.Бядулі), маладой кал
гасніцы Дуні («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), карэспандэнта газеты Гардзіюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Насці («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Галі («У добры час!» В.Розава), Ніны Зарэчнай («Чайка» А.Чэхава), Разаўры («Ілгун» К.Гальдоні) і інш. Выканала гал. ролі ў фільмахспектаклях «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі» (Насця Вярбіцкая), «Хто смяецца апошнім» (Вера Міхайлаўна), «Несцерка» (Насця). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Г. Р. Герштэйн.
ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч (13.10. 1888, б. засценак Пунькі, Глыбоцкі рн — 15.8.1954), беларускі графік, жывапісец, этнограф, археолаг, пісьменнік. Скончыў Віленскую школу рысавання (1908). Выкладаў у бел. школах, у польск. школе ў г. Глыбокае. Заснаваў маст. студыюмайстэрню пры Віленскай бел. гімназіі (1927). Прадстаўнік рамантычнага кірунку у бел. мастацтве. Вял. значэнне надаваў стараж. бел. гісторыі: гераічная серыя «Старажытная будоўля на Беларусі» (1910 — пач. 1920х гг.), тэматычныя кампазіцыі «Песня Баяна» (1940я гг.), «Пагоня Ярылы», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея», партрэты (Ф.Багушэвіча, Я.Пачопкі). Шэраг жывапісных і графічных работ прысвяціў Ф.Скарыну: «Са свету з навукай», «Дру
карня Францішка Скарыны ў Вільні ў 1525 годзе» (1927—1я пал. 1940х гг.), «Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам, або У свет
Я. Н.Драздовіч.
па навуку» (1944). Стварыў графічную серыю, прысвечаную помнікам замкавай архітэктуры Беларусі і Літвы («Вільня», 1924—30; «Мір», 1927; «Навагрудак і навагрудцы», 1928—29; «Ліда», «Гальшаны», «Крэва», усе 1929). Этнаграф. і гіст.краязнаўчае значэнне маюць замалёўкі вясковых тыпажоў, аб’ектаў нар. дойлідства, прылад працы, прадметаў побыту, адзення. Асобную групу складаюць творы з сімволікаалегарычнымі вобразамі: «Сусветнае будаўніцтва», «Усход» (абодва 1920), «Пагоня», «Змей» (абодва 1927), «Дух цемры» (1932) і інш. Заснаваль
Я.Драздовіч. Агляд зімовых пячор сатурнянамі. 1932.
нік касмічнай тэматыкі у бел. мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе» (1931), «Жыццё на Сатурне», «Жыццё на Месяцы» (абедзве 1932) і інш. Удзельнічаў у афармленні час. «Дыямант» (1910), «Саха» (1912—15), «Рунь» (1920) і інш., кніг «Курганная кветка» К.Буйло (1914), «Лемантар» (1919), «Школьны спеўнік» А.Грыневіча (1920). Аўтар гіст.быт. апавядання «Гарадольская пушча» (1921 — 22), кн. «Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка» (1923), навук.папулярнай кн. «Нябесныя бегі» (1931) і малюнкаў да іх. Самабытны 1 непаўторны характар маюць звязаныя з нар. традыцыяй яго маляваныя дываны, у аснове якіх раслінныя, зааморфныя, архіт. матывы. Працаваў у галіне скульптуры: бюст Ф.Скарыны, «Плач Гарыславы» (1920я гг.), партрэты барэльефы А. Грыневіча, Я. Пачопкі, М.Машары, маці (пач. 1930х гг.). Працаваў таксама ў галіне плаката. Запісваў бел. фальклор, для слоўнікаў апрацоўваў нар. лексіку Дзісеншчыны. Праводзіў археал. даследаванні, вынікі якіх падведзены ў неапублікаванай працы «Дзісенская дагістарычная даўніна». У Мінску Д. ўстаноўлены помнік, у г. Глыбокае — бюст, у в. Германавічы Шаркаўшчынскага рна створаны музей мастацтва і этнаграфіі, дзейнічае культ.асветніцкі цэнтр яго імя.