Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
483
ДРАМАТЫЗМ
інтанацыйных сфер, якія з’яўляюцца носьбітамі вобразаў, эмацыянальнапачуццёвага стану і працэсу станаўлення дзеяння. Прынцыпы Д.о., якія склаліся ў еўрап. муз.тэатр. мастацтве, знайшлі рознабаковую аўтарскую інтэрпрэтацыю ў вял., камерных, монаоперах і операх малых форм.
Літ.: Кулешова Г.Г. Вопросы драматургнн оперы. Мннск, 1979.
Т.Г.Мдывані.
ДРАМАТЬІЗМ у мастацкім творы, момант вялікай напружанасці ў развіцці дзеяння, вырашэнні канфлікту, уласцівы драме як роду лры і трагедыі. Прысутнічае ў эпічных, ліраэпічных і некаторых лірычных творах («Хам» Э.Ажэшка, «Гражына», «Да Нёмана» А.Міцкевіча). Д. праяўляецца ў вострым сутыкненні светапоглядаў, ідэй («Тутэйшыя» Я.Купалы), учынкаў персана
жаў («Раскіданае гняздо» Я.Купалы) персанажаў. Д. заснаваны на супрацьстаянні Дабра і Ліха («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча), Космасу і Хаосу («Вызваленая Літва» Я.Ходзькі) і інш. У маст. творах Д. можа таксама праяўляцца ў канфлікце чалавека з грамадствам і нават прыродай («Зацюканы апостал» А.Макаёнка).
В. I. Еўмянькоў.
ДРАМАТЬІЧНАЯ ПАЙМА, паэтычны твор значных памераў, пабудаваны ў форме дыялога дзейных асоб, але не прызначаны для пастаноўкі на сцэне. Ад вершаванай драмы ад
Да арт. Драматычны тэатр Беларускай арміі. Сцэна са спектакля «Радавыя» А.Дударава.
розніваецца больш вольнай кампазіцыяй, узмацненнем лірычнага пачатку. Як жанр аформілася ў эпоху рамантызму, пасля таго як вершаваная форма пачала знікаць з драматургіі. На станаўленне Д.п. паўплывала рамантычнае пераасэнсаванне творчасці У.Шэкспіра. У бел. лры першай спробай Д.п. можа лічыцца абразок «У дзень імянін» Я.Чачота, класічнымі ўзорамі сталі паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», «На папасе» Я.Купалы. У форме Д.п. напісаны творы «I пурпуровых ветразей узвівы...», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» У.Дубоўкі, «Хамуціус», «Аманал» А.Куляшова, «Нарач», «Каліноўскі» М.Танка, «Помста» К.Кірэенкі, «Курганне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны» М.Арочкі, «Гарывада» Н.Тулупавай, «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай, «Пасля Цэ
Да арт.
Драматычны тэатр Беларускай арміі. Сцэна са спектакля «Прынцэса і салдат» паводле Г.Х.Андэрсена.
зара», «Амор Ардэнс», «Апошнія гастролі Агасфера» Л.Рублеўскай.
Ю. В. Пацюпа.
ДРАМАТЬІЧНАЯ СЁКЦЫЯ БЕЛАРЎСКАЙ ВУЧНЁЎСКАЙ ГРАМАДЬІ. Існавала ў кастр. 1919 — ліп. 1920 у Мінску. Створана пры Мінскім таварыстве працаўнікоў мастацтва з аматарскай моладзі. Кіраўнік — акцёр тва, драматург С.Іваноў. Адыграла важную ролю ў папулярызацыі бел. нац. сцэнічнага мастацтва, выхаванні патрыятычных пачуццяў у гледачоў. Ставіліся пераважна бел. аднаактовыя п’есы. Сярод пастановак: «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пасля смерці», «На маскарад» С.Іванова, «На дарозе жыцця» Я.Коласа, «Васількі» А.Паўловіча, «Слуцкая варона», «Мікітаў лапаць» М.Чарота і інш. Сярод удзельнікаў акцёр А.Ільінскі, паэт А.Дудар. Паказвала спектаклі ў «Беларускай хатцы».
ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР БЕЛАРЎСКАМ АРМІІ. Створаны ў 2003 у Мінску па рашэнні Мінва абароны Рэспублікі Беларусь як структурнае падраздзяленне дзярж. установы культуры і вольнага часу «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Тэатр узначальваюць: маст. кіраўнік А.Дудараў (з 2003), гал. рэж. М.Дударава (з 2004). Адкрыўся 24.6.2004 спектаклем «Ты памятаеш, Алёша...» А.Дударава.
484
ДРАПАЧ
Маст. праграма тэатра заснавана на выхаванні ў гледача пачуцця патрыятызму, любові да роднай зямлі, народа, Айчыны. Значнае месца ў рэпертуары займаюць п’есы бел. аўтараў: «Не пакідай мяне...» (2005), «Радавыя» (2008) А.Дударава, «Вераб’іная ноч» паводле У.Караткевіча (2007). Дзіцячы спектакль «Прынцэса і салдат» паводле Г.Х.Андэрсена (2009) накіраваны на абагачэнне духоўнага свету дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод інш. пастановак: «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра (2006), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі (2010), «Бяда ад пяшчотнага сэрца» паводле У.Салагуба (2011), «Рэвізор» М.Гогаля (2012) і інш. У трупе тэатра акцёры (2012): З.Антонава, Ю.БажутаваЦарэнка, Н.Бакавец, А.Уласенка, Я.Уласенка, В.Гайдукевіч, А.Галавач, М.Дзянісава, Я.Жуковіч, М.Зіміч, Я.Казакевіч, У.Козычаў, Д.Мілееў, А.Мілюхін, В.Молчан, І.Фільчанкаў, С.ФромічаўКарсакоў, Г.ХарланчукЮжакова, А.Шкуратава, Ю.Ясінская. А.Л.Новак.
ДРАНЕЦ Аляксандр Валянцінавіч (н. 31.1.1962, в. Харомск Столінскага рна), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1987). 3
А.В.Дранец.
1989 працаваў у Творчай майстэрні скульптуры пры Акадэміі мастацтваў СССР, з 1993 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1996— 2006 у Бел. акадэміі мастацтваў. Адначасова ў 2004—07 дырэктар маст. УП «Скульптурны камбінат». Працуе ў манументальнай і станковай
скульптуры. Сярод твораў: станковыя «В.ДунінМарцінкевіч» (1985), «К.Каліноўскі» (1986), «Э.Пашкевіч» (1987); памятныя дошкі Ф.Скарыну (1990), «У гонар іконы Божай Маці знойдзенне загінуўшых» (2010); помнікі «Князю Давыду—заснавальніку горада» (г. ДавыдГарадок Столінскага рна, 2002), Ф.Скарыну (Мінск, 2005), загінуўшым воінамінтэрнацыяналістам (г. Асіповічы, 2009) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Л. Ф. Салавей.
ДРАНІКІ, драчонікі, бульбян і к і, бліны або аладкі з цёртай (дранай) бульбы. Распаўсюдзіліся ў нар. побыце ў Беларусі з канца 19 ст. разам з пашырэннем культуры бульбы. Ачышчаную ад шалупіння бульбу труць на жалезнай цёрцы (драчка), дадаюць яек, солі, часам мукі, сала. У нар. практыцы Д. пяклі ў час палення печы на патэльнях на адкрытым агні. На снеданне елі са смятанай, смажаным салам, тварагом. Да абеду абмаквалі ў смятану, масла ці тук, складвалі ў гаршкі ці місы і ставілі ў «лёгкую печ». Гатавалі таксама Д. з начынкай — мясам, тварагом, KanyeTaft і інш. У цяжкія гады сяляне выкарыстоўвалі і перамёрзлую бульбу, якую збіралі вясною на палетках, калі сыходзіў снег. Такія Д. называліся мурцы. Ужывалі іх з малаком, радзей са смятанай, кіслым малаком.
В.С.ІЛтоў.
А.Дранец. Помнік Ф. Скарыну ў Мінску.
ДРАНЬКОМАЙСЮК Леанід Васільевіч (н. 10.10.1957, г. ДавыдГарадок Столінскага рна), беларускі паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1982). У 1982—2002 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар паэт. збкаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Акропаль» (1994), «Стомленасць Парыжам» (1995), «Места і Свет» (2000), «Цацачная крама» (2008), прозы «Пра тое, як я...» (1992), «Анёлак і я» (2009). Многія вершы пакладзены на музыку («Ружа белая», «Полька беларуская», «Восень у Версалі», «Аксаміткі» і інш.).
Тв.: Тут: вершы, паэмы, эсэ. Мінск, 1990; Вершы. Каханне. Проза: выбранае. Мінск, 2003; Белая Вежа: стнхотворення н разговор. Выбранные места нз перегшскн. Владнвосток, 2004 (разам з Ю.Кабанковым).
ДРАПАЧ, земляробчая прылада для апрацоўкі (рыхлення) глебы. У Беларусі вядомы з 2й пал. 19 ст. У драўляную трох ці чатырохвугольную раму мацавалі жалезныя каваныя зубы, ніжнія завостраныя канцы якіх былі раскляпаныя і выгнутыя ў форме лапак (у адрозненне ад вострых і прамых у баране). Традыц. Д. выкарыстоўвалі ў рабоце з 1 ці 2коннай хамутовапастронкавай запрэжкай для неглыбокага рыхлення, частковага перамешвання верхняга слою глебы і ачышчэння яе ад пустазелля.
485
ДРАПІРОЎКА
Да арт. Драўлянае дойлідства. СпасаПраабражэнская царква. Вёска Смаляны Аршанскага раёна. 2я пал. 18 cm.
У 1й пал. 20 ст. саступілі месца металічным спружыноўкам прам. вытворчасці. Я.М.Сахута.
ДРАПІРОЎКА(франц. draperie), размяшчэнне і агульны характар складак адзення або тканіны; адзін са сродкаў стварэння маст. вобраза. Выкарыстоўваецца ў афармленні інтэр’ераў, грамадскіх і жылых будынкаў, тэатр., дэкар. і выяўл. мастацтве. Д. як частка касцюма дапамагае стварыць маст. вобраз, выказаць эстэтычны ідэал эпохі, які цесна звязаны з палітыкай, рэлігіяй, этыкай. Так, у сярэднія вякі, у перыяд панавання хрысціянскіх дагматаў, цела чалавека лічылася грахоўным і хавалася пад цяжарам Д., якія не выяўлялі яго пластыкі, характэрнасці. Разнастайнасцю вызначаецца Д. ў творах бел. мастакоў. Насычаны каларыт надае ёй дэкар. характар у творах Я.Круге
Да арт. Драўлянае дойлідства. Касцёл Яна Хрысціцеля. Вёска Беняконі Воранаўскага раёна. Пач. 20 cm.
ра, Я.Драздовіча. М.Станюты, М.Філіповіча. Рысы экспрэсіянізму вылучаюць Д. ў работах Я.Зайцава, М.Данцыга, А.Кашкурэвіча, М.Савіцкага і інш. Асаблівай актыўнасцю вызначаецца Д. ў творах А.Марачкіна, М.Селешчука, У.Тоўсціка, Л.Дударэнкі, А.Пушкіна, В.Альшэўскага і ІНШ. Л.Ф.Салавей.
ДРАТВА (польск. dratwa ад ням. Draht дрот), тоўстая суканая льняная нітка для шыцця абутку, вупражы і інш. скураных вырабаў. Дзеля трываласці і засцярогі ад гніення Д. націралі воскам ці прасмольвалі варам (смалой з воскам). У шавецтве выкарыстоўвалі Д. з замацаванай у абодвух канцах шчацінкай, што дазваляла лягчэй прасоўваць яе ў адтуліны, праколатыя шылам у скураных вырабах. Я.М.Сахута.
ДРАЎЛЯНАЕ ДОЙЛІДСТВА, від архітэктуры, якому ўласцівы адзінства матэрыялу (драўніна) і спецыфічных канструкцый. Найб. старадаўнімі, ад часоў неаліту, былі слупавыя канструкцыі, у якіх аснову сцен і апору для даху стваралі слупы і сохі, укапаныяўзямлю. Прыблізна з 3 ст. натэр. Беларусі атрымалі распаўсюджанне зрубныя канструкцыі з бярвён, пазней з брусоў (12—13 ст.), якія з часам сталі асноўнымі. Развіццё драўляных канструкцый ішло шляхам зніжэння іх вагі і пошуку рацыянальных вырашэнняў. Эстэтычная выразнасць драўляных збудаванняў фарміравалася ўласцівымі нар. мастацтву простымі формамі, якія арганічна спалучаліся з прыёмамі дэкарацыі на аснове архіт. разьбы і маст. асмыслення канструктыўных элементаў. 3 дрэва ў Беларусі будавалі жылыя і гасп. пабудовы, прам., грамадскія і культавыя будынкі, абарончыя і інжынерныя збудаванні, малыя архіт. формы. Драўляныя канструкцыі забяспечвалі параметры памяшканняў, неабходныя для выканання разнастайных функцыянальных працэсаў ва ўсіх тыпах будынкаў. Драўляныя будынкі стваралі аснову масавай за
будовы нас. пунктаў і былі вядучымі кампазіцыйнымі акцэнтамі, якія вызначалі маст. аблічча гарадоў: гар. абарончыя збудаванні Віцебска (2я пал. 17 ст.), касцёл Святога Духа ў Слуцку (пач. 18 ст.), тэатр у Нясвіжы (1740—50я гг.) і інш. Сельскія нас. пункты да сярэдзіны 20 ст. амаль поўнасцю былі драўлянымі. Д.д. Беларусі вызначаецца пераемным характарам развіцця мясц. традыц. вырашэнняў і адначасова імкненнем да выкарыстання эстэтычных канцэпцый вядучых маст. стыляў — барока, класіцызму (касцёл Яна Хрысціцеля ў в. Беняконі Воранаўскага раёна, пач. 20 ст.; не збярогся). Характэрным для Беларусі было спалучэнне ў адным аб’екце элементаў мураванага і Д.д. — драўляныя паверхі над мураваным 1м паверхам (жылыя дамы ў Гродне, Мінску, Горках, Івянцы, млын у Жодзішках Смаргонскага рна і інш.) Многія помнікі Д.д. ўвайшлі ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: Гродзенскі лямус (1630я гг.), Шарашоўская званіца (1799), Смалянская СпасаПраабражэнская царква (2я пал. 18 ст.), Адэмскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1я пал. 18 ст.), Поразаўская сядзіба (сярэдзіна 19 ст.) і інш. Тыпавое праектаванне, якое атрымала пашырэнне ў 1920—30я гг., выкарыстоўвала вопыт стварэння традыц. форм і маст. прыёмы, выпрацаваныя ў Д.д.: жылыя дамы ў Валожыне, Заслаўі Мінскага, Крывічах Мядзельскага, адм. будынак у Гальшанах Ашмянскага, школа ў Турне Вялікай Камянецкага рнаў, калодзеж у Браславе і інш.