• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В. М.Ляўко.
    ДРЎГАСНЫ ФАЛЬКЛбР, форма ўзнаўлення народнай песеннай спадчыны ў маст. практыцы; адзін з тыпаў фалькларызму ў маст. творчасці. Вызначальная асаблівасць Д.ф. у тым, што яго выканаўцы не з’яўляюцца носьбітамі традыцый. Звычайна гэта маладыя людзі, якія неабыякава ставяцца да лёсу нар. песні, жадаюць так спяваць, танцаваць, іграць на нар. інструментах, узнаўляць абрадавыя дзеі, як яны існуюць у натуральным побыце. 3 гэтай мэ
    Упрыгажэнні крывічоў з курганнага могільніка Дроздава.
    тай яны наладжваюць экспедыцыі ў нар. асяроддзе, запісваюць нар. песні, вуснапаэт. творы, вывучаюць жыццёвы ўклад канкрэтнай мясцовасці, пераймаюць майстэрства выканання ад вопытных нар. спевакоў, казачнікаў, танцораў, майстроў па вырабе нар. адзення, прадметаў дэкар.прыкладнога мастацтва і інш. Гэта праца патрабуе шмат часу і намаганняў. Напр., каб вывучыць нар. манеру спеваў, нават прафесіяналамвыканаўцам (Д.Пакроўскі, Н.Мяшко) спатрэбілася шмат гадоў. Выканаўцамі Д.ф. з’яўляюцца работнікі культуры і адукацыі, урачы, настаўнікі, рабочыя, студэнты, вучні старэйшых класаў і інш. Яны адчуваюць шчырае жаданне, духоўную патрэбнасць вывучаць традьш. культуру, усведамляюць неабходнасць супрацьстаяць уздзеянню не лепшых узораў
    489
    ДРУГАЯ
    сучаснай попкультуры на выхаванне моладзі. У кожным раённым цэнтры і горадзе Беларусі дзейнічаюць калектывы Д.ф. Яны арыентуюцца на канкрэтны мясцовы этнаграф. і фалькл. матэрыял, улічваюць пры яго вывучэнні асаблівасці жывой гутарковай мовы і дыялектаў, умовы бытавання, міфал. спецыфіку абрадавых дзей, распрацоўваюць формы і метады іх узнаўлення ў сцэнічных умовах. На жаль, не ўсе прадстаўнікі калектываў усведамляюць змест і сэнс паняцця «Д.ф.». Яны лічаць, што выконваюць аўтэнтычны фальклор, у той час як яго выканаўцы з’яўляюцца носьбітамі традыцый, а ўдзельнікі Д.ф. такімі не выступаюць. Яны вывучаюць спадчыну ў другасных формах, пераймаюць яе ад знаўцаў аўтэнтыкі. Выкананне аўтэнтычных форм у Д.ф. сведчыць аб высокім прафес. падыходзе і адказнасці тых, хто жадае пераняць, прадоўжыць жыццё фалькл. твораў, якія знікаюць ці зніклі з нар. побыту, захоўваюцца пераважна ў памяці носьбітаў традыцыі. Д.ф. з’яўляецца найб. перспектыўным кірункам захавання і засваення традыц. спадчыны ў новых сац. умовах жыцця грамадства, калі ў творчай дзейнасці атрымлівае ўсё большае развіццё фалькларызм — складаны, супярэчлівы працэс выкарыстання фальклору ў розных галінах культуры. Таму Д.ф. патрабуе ад тых, хто ім займаецца, акрамя практыкі, засваення тэарэт. ведаў па этнаграфіі, фальклоры, мастацтвазнаўстве і інш.
    Літ.: Аляхновіч А.М. Народная песня ў мастацкай самадзейнасці. Мінск, 1991; Яго ж. Беларуская традыцыйная музычная спадчына. Мінск, 2000.
    А. М.Аляхновіч.
    ДРУГАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ТРЎПА, назва Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра ў 1924—26.
    «ДРУГАЯ ПРАМОВА РУСША АБ НАРАДЖЭННІ ХРЫСТА» (Ulia Concio Buthena pro Nativitate Oni Domini], ананімны парадыйнаса
    тырычны твор беларускай лры. Узнік прыкладна ў 1й чвэрці 18 ст. Змешчаны ў рукапісным зборніку 1й пал. 18 ст., які напісаны ў 1711 — 1741 на лац., бел. і польск. мовах. Знойдзены ў Вільні ў 20 ст. Сама прамова напісана на бел. лацінцы, цытаты з рэліг. лры пададзены на лац. мове, сустракаецца польск. і рус. лексіка. Твор носіць антыклерыкальны характар і пабудаваны па ўсіх канонах царк. казання з адпаведным эпіграфам Евангелля ад Лукі: «I вернуцца пастыры». Выбраўшы традыц. рэліг. сюжэт (ваўкі — авечкі — пастыры), аўтар напаўняе яго актуальным зместам. Атрымоўваецца, што пастве трэба баяцца не столькі ваўкоў, колькі жаўнераў, якія рабуюць усё, што трапляецца на іх шляху. У твор арганічна ўваходзіць бел. інтэрмедыя, у якой дзейнічаюць мужык Васіль і яго парабак Селівон. Падобнымі сюжэтамі карысталася зах.еўрап. драматургія, дзе паны пераапраналі селяніна ў сваё адзенне і пацяшаліся над ім. У бел. інтэрмедыі парабак становіцца панам над сваім гаспадаром і прымушае яго працаваць. Аўтар глыбока пранікся вуснапаэт. творчасцю бел. народа, якая выяўляла спрадвечную мару народа вызваліцца ад улады багатых. Камічны эфект дасягаецца спалучэннем «высокай» біблейскай тэмы з апісаннем бытавых сцэн простай гутарковай мовай. У творы праявіліся асветніцкія ідэі — рэліг. вальнадумства і парадаксальнасць, антыклерыкалізм.
    Публ.: Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста//Полымя. 1965. №9. У.І.Каяла. ДРУГІ'ДЗЯРЖАЎНЫ РЎСКІ ТЭАТР БЕЛАРЎСІ, гл. Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр.
    ДРУП'ПАКАЗАЛЬНЬІ ТЭАТР, Другі чырвонаармейскі п а к a зальны тэатр пры п а л і т а д дзеле 16й арміі Заходняга фро нту. Існаваўз восені 1920да ліп. 1921. Сфарміраваны ў Бабруйску з акцёраў Петраградскага нар. дома, рус. труп і ўдзельнікаў аматарска
    га мастацтва. Меў філіял у авіяатрадзе «Ілья Мурамец». Начальніктэатра акцёраматар С.Бахрах, рэж. А.ПакрасаўГяцэвіч. У рэпертуары пераважала рус. класічная драматургія, агітацыйныя п’есы і канцэрты. Сярод пастановак: «Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна, «Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра», «Беднасць — не загана», «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Горкі лёс» А.Пісемскага, «Павел 1» Д.Меражкоўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Жывы труп» Л.Талстога, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна, «Дні нашагажыцця» Л.Андрэева, «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля, «На дне» М.Горкага, «Каралеўскі цырульнік» А.Луначарскага, «Патанулы звон» Г.Гаўптмана, «Пакаранне смерцю» Р.Ге, «Атэла» У.Шэкспіра, агітацыйныя «Баявыя сокалы», «Апошні якабінец». У трупе тэатра налічвалася каля 80 чал., у т.л. акцёры Б.Быхоўскі, М.Дняпроў К.Замешына, В.Зярноў К.Кулакоў Б.Няволін, У.Фарасаў. Тут пачыналі творчую дзейнасць рэж. В.Барысевіч, артыст У.Уладамірскі, кампазітар Я.Цікоцкі. Вясной 1921 тэатр рэарганізаваны і перададзены палітупраўленню Зах. фронту. Неўзабаве расфарміраваны.
    ДРЎЕЎСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў пас. Друя Браслаўскага рна. Пабудавана ў 19 ст. на цокалі з бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць нізкі бабінец і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з цыбулепадобнай
    Друеўская Георгіеўская царква.
    490
    ДРУЖБА
    Друеўская Дабравешчанская царква.
    галоўкай у завяршэнні, над франтонам — шатровым 4гранным барабанам. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
    ДРЎЕЎСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА, помнікархітэктуры барока і рэтраспектыўнарус. стылю ў пас. Друя Браслаўскага рна. Перабудавана з касцёла, узведзенага ў 18 ст. (магчыма, у канцы 17 ст., але не раней за 1687). Даасн. прамавугольнага ў плане аб’ёму праз кароткую трапезную прымыкае 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, дабудаваная ў 19 ст. Бакавыя фасады рытмічна прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Званіца апяразана аркатурнымі паясамі. Царква ў паўразбураным стане.
    ДРЎЕЎСКІ КАСЦЁЛ 1 КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў пас. Друя Браслаўскага рна. Пабудаваны ў 1643—46. Троіцкі касцёл — мураваная 3нефавая 1вежавая базіліка з выцягнутай паўцыркульнай алтарнай апсідай і сакрысцяй. На гал. фасадзе тарцы бакавых нефаўзакрыты невял. аб’ёмамі з пластычнымі валютамі над імі, тарцы цэнтр. нефа — магутнай 4яруснай чацверыковай вежай з купалам у завяршэнні. Бакавыя фа
    сады і апсіда рытмічна расчлянёны вертыкальнымі контрфорсамі, прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Жылы к о р п у с — 2павярховы аб’ём, які ўтварае прамавугольны замкнёны двор. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Комплекс абнесены мураванай арачнай агароджай у стылі позняга барока (сярэдзіна 18 ст.). 3 1990хгг. вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Ансамбль кляштара бернардзінцаў (Троіцкі касцёл, фрагмент дэкар. кампазіцыі ў гал. алтары, жылы корпус, агароджа з брамай) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ДРЎЕЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў пас. Друя Браслаўскага рна. Фундаваны ў 1706 (паводле інш. звестаку 1690) браслаўскім падчашым П.К.Качаноўскім. У 1767 паводле праекта італьян. архіт. А.Парака створаны мураваны кляштарны архіт. комплекс, які складаўся з касцёла Св. Антонія і келейнага корпуса. Касцёл уяўляў сабой 2вежавую 3нефавую крыжовакупальную базіліку ў выглядзе лац. крыжа ў верх. сячэнні з паўкруглай апсідай. Трансепт і сярэдні неф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры,
    чым бакавы нефы. Купал быў схаваны пад высокі дах. Архіт. пластыкай вылучаўся франтальны фасад з тэлескапічнымі 3яруснымі вежамі з фігурнымі купаламі, высокім 2ярусным шчытом паміж імі. Плоскасць фасада крапавалася слаістымі пілястрамі, прафіляванымі карнізнымі паясамі, бакавымі валютамі і фігурнымі нішамі. Унутры нефы перакрывалі крыжовыя скляпенні. Крылы трансепта раскрываліся пад купальную прастору сяродкрыжжа. Галерэя хораў знаходзілася пры ўваходзе над нартэксам. Кляштар скасаваны ў 1832, зруйнаваны ў 1909.
    ДРЎЕЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў пас. Друя Браслаўскага рна. Закладзены ў 18 ст. на левым беразе р. Зах. Дзвіна. З’яўляўся часткай палацавага комплексу Сапегаў. Парк рэгулярнага тыпу (пл. каля 4 га). У паўд. частцы захаваліся алеі. Пераважаюць мясц. пароды дрэў, сустракаюцца экзоты: конскі каштан звычайны, вяз шурпаты ніцы і інш. Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    «ДРЎЖБА НАРОДОВ», літаратурнамастацкі і грамадскапалітычны
    Да арт. Друеўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Фасад Троіцкага касцёла.
    491
    ДРУЖНЕНСКАЯ
    Удзельнікі Дружненскай узорнай вакалыіай студыі «Мелодыя».
    часопіс. Засн. па ініцыятыве М.Горкага «для папулярызацыі дасягненняў нацыянальных літаратур СССР, прапаганды інтэрнац. братэрства народаў усяго свету». Выдаецца з 1939 у Маскве на рус. мове. Друкуе перакладныя творы пісьменнікаў замежных краін, літ.крыт. артыкулы на навук., грамадскапаліт., гіст. тэмы, нарысы, рэцэнзіі, матэрыялы па пытаннях маст. перакладу, культуры і мастацтва. У «Д.н.» змешчаны шматлікія творы нац. лр, у т.л. бел. пісьменнікаў: А.Адамовіча, В.Быкава, В.Казько, С.Алексіевіч, Л.Геніюш, А.Мрыя, А.Станюты, падборкі вершаў М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, Т.Бондар, У.Някляева, Л.Галубовіча, А.Разанава, М.Купрэева, А.Сыса, Н.Гальпяровіча, А.Спрынчан, А.Хадановіча, крыт. арт. М.Тычыны, В.Каваленкі, В.Ліпневіча і інш. В.І.Ліпневіч.