Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДРЎЖНЕНСКАЯ ЎЗбРНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «МЕЛОДЫЯ». Створана ў 1998 у пас. Дружны Пухавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.С.Нечуйвецер. У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — раз
віццё вак. навыкаў, спеўнай культуры, маст. густу ўдзельнікаў студыі. У рэпертуары дзіцячыя песні, эстр. апрацоўкі бел. нар. песень, песні 1970—80х гг., творы сучасных бел., рус. і укр. кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2008), нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (2012, абодва г. Мар’іна Горка), конкурсу рэсп. «Маладыя таленты» (Мінск, 2008), абл. вак. мастацтва «Музычныя пацеркі» (г. Барысаў, 2011), абл. агляду
Удзельнікі Дружненскага народнага ансамбля беларускай музыкі «Дружбакі».
маст. самадзейнасці «Суквецце талентаў» (Мінск, 2004—06) і інш.
Л.М.Саланец.
ДРЎЖНЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ «ДРУЖБАКІ». Створаны ў 1998 у пас. Дружны Пухавіцага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Хвісевіч (з 1998), В.Р.Рамановіч (з 2001), С.Ю.Сарокін (з 2010). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні, развіццё спеўнай культуры. У рэпертуары бел. нар. музыка ў апрацоўцы М.Сіраты, В.Купрыяненкі, У.Грома, А.Крамко і В. Рамановіча. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар.
музыкі: «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Мар’іна Горка, 2004, г. Паставы, 2006), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2010), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004; г. Слуцк, 2005). Л.М.Саланец.
ДРЎЖНЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВЯТЛІЦА». Створаны ў 1995 у пас. Дружны Пухавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.М.Саланец. У
492
ДРУЖЫЛАВІЧЫ
Удзельнікі Дружненскага народнага ансамбля народнай песні «Святліца».
складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё вак. навыкаў, спеўнай культуры, маст. густуўдзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2006), дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2002), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004; г. Слуцк, 2005). Л.М.Саланец.
ДРУЖНЁНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПАПУЛЯРНАЙ МЎЗЫКІ «ПАРТЫА». Створаны ў 2000 у пас. Дружны Пухавіцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.П.Цыбульская (з 2000), С.М.Шубіна (з 2010). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда эстр. музыкі. У рэпертуары бел. («Вясёлыя прыпеўкі», «Дзявочыя пакуты», «Акардэон іграе джаз» Я.Дзярбенкі) і замежная («Adios Noпіпо» А.П’яцолы, «Летаў порце», «Гадзіннік з сінкопай», «Джаз піцыката» Л.Андэрсана) музыка розных жанравых кірункаў. Калектыў — дыпламант
абл. фестывалю нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Мар’іна Горка, 2012). С.М.Шубіна.
ДРЎЖНЕНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАНТАБІЛЕ». Створаны ў 1997 у пас. Дружны Пухавіцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.І.Новікава (з 1997). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 22 да 58 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай творчасці. У рэпертуары: нар. песні, духоўная, класічная і папулярная музыка. Сярод праграм: «Мелодыі рэтра», «Пад ме
Дружылавіцкая Мікалаеўская царква.
сяцам залатым», «Як шмат дзяўчат харошых», «Вясна 45га года...», «Вечар раманса» і інш. Калектыў— удзельнік абл. фестывалю нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Мар’іна Горка, 2012). І.І.Новікава.
ДРУЖЬІЛАВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дружылавічы Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1777. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць апсіда, чацверыковая званіца з 8гранным барабанам і цыбулепадобным купалам у завяршэнні (захаваўся звон 1707). Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, цэнтр якога завершаны 8гранным барабанам з макаўкай. Па баках царквы прыбудаваны прамавугольныя прыдзелы пад аднасхільнымі дахамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны
прамавугольнымі і крыжападобнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены 2схільнай навессю на 2 слупах. У інтэр’еры захаваўся іканастас 1830х гг. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДРУЖЬІЛАВІЧЫ, вёска ў Іванаўскім рне. За 12 км на Пн ад г. Іванава, 14 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст—Лунінец, 152 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Іванавам. Цэнтр Дружылавіцкага с/с. 214 гаспадарак, 507 ж. (2011).
Вядомы з 1507 як вёска ў Пінскім княстве ВКЛ. 3 1566 у Пінскім па
493
ДРУЖЫНА
веце Брэсцкага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1866 сяло, цэнтр воласці, царква. У 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1885 BecKa, 28 двароў, 280 ж. У 1905 — 570 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Іванаўскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 16.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Драгічынскім рне. У 1979 — 520 ж. У 1999 — 243 гаспадаркі, 666 ж. 3 2006 цэнтр сельсавета.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1777).
ДРУЖЬІНА Міхаіл Афанасьевіч (н. 7.5.1922, в. Курылаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна), беларускі артыст оперы (бас). Засл. артыст Беларусі (1982). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956). 3 1956 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам шырокага дыяпазону, добрымі сцэнічнымі данымі. Выконвае партыі лірыкадрам. і камедыйнага плана: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Дасіфей, Пімен («Хаваннгчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), цар Дадон, Сабакін («Залаты пеўнік», «Царская нявеста» М. Рымскага Корсакава), Агамемнан («Арэстэя» С.Танеева), Мамыраў і Кічыга («Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Інквізітар («Дон Карлас» Д.Вердзі), Стольнік («Галька» С.Манюшкі), Камандор
(«Дон Жуан» В.А.Моцарта). Выступаў у операх бел. кампазітараў: Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Прафесар, Ракоўскі («Калючая
ружа», «Новая зямля» Ю.Семянякі), Палкоўнік («Надзея Дурава» А.Багатырова), Нямецкі палкоўнік («Андрэй Касценя» М.Аладава), Найміт («Сівая легенда» Д.Смольскага), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера) і інш.
ДРУЖЫНА Паліна Васільеўна (1.6. 1927, в. Палоева Чавускага рна — 10.8.2000), беларуская артыстка оперы (меццасапрана). Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955). У 1955—57 салістка Бел. філармоніі, у 1957— 83 — Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Найб. блізкія ёй ролі лірыкадрам. плана: Амнерыс, Ульрыка, Азучэна, Эмілія («Аіда», «Бальмаскарад», «Трубадур», «Атэла» Д.Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда» А.Панк’елі), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста» і «Садко» М.РымскагаКорсакава), Графіня і Паліна, Княгіня, Нянька («Пікавая дама», «Чарадзейка», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Дар’я Пятроўна («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Княгіня («Кето і Катэ» В.Далідзэ) і інш. У канцэртным рэпертуары творы бел. аўтараў, кампазітараўкласікаў, бел. нар. песні.
ДРУК, у шырокім значэнні — друкаваная прадукцыя; у больш вузкім, але распаўсюджаным значэнні — друкаваныя СМІ, пераважна газеты і часопісы, а таксама альманахі, бюлетэні, каталогі. Адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі, Д. з’яўляецца магутнай зброяй сац. развіцця і паліт. барацьбы, сродкам асветы, распаўсюджвання навук. ведаў, развіцця культуры, фарміравання светапогляду. На 1.6.2012 у Беларусі зарэгістравана 681 газета, 699 часопісаў, 40 бюлетэняў, 9 каталогаў, 1 альманах. Больш за % з іх з’яўляюцца прыватнымі. Друкаваныя СМІ ў Беларусі выдаюцца пераважна на бел. і рус. мовах, ёсць выданні на англ., польск., укр. і інш. мовах. Дазвол на распаўсюджванне ў Рэспубліцы Бедарусь атрымалі больш за 650 замежных друкаваных СМІ.
ДРУК ПАДПОЛЬНЫ ў В я л і к у ю Айчынную вайну, выданні, якія выпускаліся ЦК КП(б)Б, падп. абл., міжраённымі, раённымі парт. і камсамольскімі ктамі, паліт. органамі партыз. фарміраванняў на акупіраванай ням.фаш. захопнікамі тэр. Беларусі, дапаўнялі цэнтр. газеты («Правда», «Нзвестня», «Комсомольская правда», «Красная звезда» і інш.) і распаўсюджваліся сярод насельніцтва. Бел. выданні — газ. «Савецкая Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», сатыр. «Раздавім фашысцкую гадзіну» і лісток «Партызанская дубінка», «Блокнот агнтаторапартнзана», альманах «Беларусь», якія засылаліся ў тыл Bopara. Першымі падп. выданнямі былі лістоўкі і звароты да насельніцтва, машынапісныя газеты і бюлетэні. У Мінску падп. група А.А.Маркевіча з канца 1941 друкавала на шапірографе лістоўкі, у студз,—жн. 1942 выпусціла 8 нумароў малафарматнай газ. «Патрйот Родйны». Першым нелегальным друкаваным парт. выданнем быў «Вестнйк Родйны» — перыяд. лісток Мінскага падп. гаркама КП(б)Б. У маі—вер. 1942 Мінскі падп. гаркам КП(б)Б пад кіраўніц
494
ДРУКЕР
твам У.С.Амельянюка і В.К.Нікіфарава выдаў 4 нумары газ. «Звязда» агульным тыражом больш за 10 тыс. экз. У паходнай друкарні ў прыфрантавой паласе друкавалася і перапраўлялася на тэр. Віцебскай вобл. газ. «Віцебскі рабочы». У 1942 друкарскім спосабам выдаваліся 6 раённых і 1 міжраённая газета — органы Клічаўскага, Рудзенскага, Бярэзінскага, Бабруйскага, Віцебскага, Чэрвеньскага падп. райкамаў КП(б)Б і Барысаўскага падп. міжрайпартцэнтра; на пішучых машынках і гектографе размнажалася газ. «За Родйну», якую выдаваў Магілёўскі падп. «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». У студз. 1943 адноўлены выпуск «Звязды» як органа ЦК і Мінскага падп. абкама КП(б)Б, пачала выдавацца газ. «Чырвоная змена» — орган ЦКі Мінскага падп. абкама ЛКСМБ. 3 мэтай узмацнення друкаванай прапаганды 15.12.1942 ЦК КП(б)Б прыняўрашэннестварыцьуснеж. 1942 — студз. 1943 10 абл. і 50 раённых падп. друкарняў. Сталі выходзіць «Сялянская газета» — орган Вілейскага, «Бальшавік Палесся» — Палескага, «За Радзіму» — Магілёўскага, «Чырвоная звязда» — Баранавіцкага, «Гомельская праўда» — Гомелькага, «Заря» — Брэсцкага, «Палеская праўда» — Пінскага, «Белостокская правда» — Беластоцкага падп. абкамаў КП(б)Б. У 1943—44 выходзілі 3 абл. камсамольскамаладзёжныя газ. — «Молодой мстмтель» Баранавіцкага, «Молодой партнзан» Беластоцкага і «Молодёжная правда» Вілейскага падп. абкамаў Л КСМБ. Выйшла некалькі нумароў газ. «Сталмнская молодёжь» — органа ЦК ЛКСМБ. Раённыя падп. кты КП(б)Б і паліт. органы партыз. фарміраванняў арганізавалі выпуск больш як 120 шматтыражных газет. Свае шматтыражкі выпускалі друкарскім спосабам партыз. брыгады «Разгром», «Дзядзькі Колі», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанянскага і інш. 5 газет выдавалі антыфаш. кты. У 1942—43 быў наладжаны выпуск 134 газет. Усяго