Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ў перыяд акупацыі выходзіла больш за 160 газет. Акрамя перыяд. выданняў у тыле ворага шырока распаўсюджваліся асобна надрукаваныя звароты ЦК КП(б)Б і ўрада рэспублікі, падп. абкамаў і райкамаў партыі, паліт. органаў Чырв. Арміі да насельніцтва акупіраваных раёнаў, зводкі Саўінфармбюро і інш. Друк быў важнай крыніцай звестак пра становішча на франтах і жыццё Сав. краіны. У кожным нумары асвятлялася баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм насельніцтва, расказвалася пра зверствы акупантаў. У газетах публікаваліся маст. творы бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Вроўкі, \.Куляшова, К.Крапівы і інш.
ДРУКАРНЯ, паліграфічнае прамысловае прадпрыемства, якое выпускае разнастайную друкаваную прадукцыю (кнігі, газеты, часопісы, брашуры, бланкі, ноты і інш.). Заснавальнікам першай прыватнай Д. ў Еўропе (1438) быў ням. вынаходнік друку І.Гутэнберг. На тэр. сучаснай Беларусі першая Д. засн. ў Брэсце ў пач. 1550х гг. Найб. значныя Д. ў Беларусі 16—17 ст.: Куцеінская друкарня, Лоская друкарня, Нясвіжская друкарня, Еўінская друкарня, Мамонічаў друкарня. 3 канца 18 ст. працавалі Д. Віцебская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская губернскія. У пач. 20 ст. налічвалася 123 Д. і літаграфічныя прадпрыемствы. У сучаснай Беларусі на 25.6.2012 зарэгістравана 277 аргцый, якія займаюцца паліграф. дзейнасцю, з іх 22 некамерцыйныя (установы адукацыі і інш.) і 255 камерцыйных, у т.л. 100 унітарных прадпрыемстваў, 136 гасп. таварыстваў, па 9 прадпрыемстваў змешанай і замежнай форм уласнасці. Для забеспячэння тэхнал. працэсу Д. найчасцей маюць цэхі (наборны, формны, друкарскі, брашуровачнапераплётны), дапаможныя службы (рамонтнамеханічны цэх, падрыхтоўкі паперы), лабараторыі, складскія памяшканні і інш. Зараз у Д. найб. пашыраны афсетны і лічбавы друк.
Найбуйнейшыя Д. ў Беларусі: ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа», РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом Друку». А.І.Раковіч. ДРЎКЕР Соф’я Юр’еўна (7.1.1907, г.п. Копысь Аршанскага рна — 23.4.1984), беларуская артыстка оперы (драматычнае сапрана). Нар. ар
С. Ю.Друкер.
тыстка Беларусі (1955). Вучылася ў Бел. кансерваторыі (1932—36). Як оперная спявачка авалодвала майстэрствам у Бел. студыі оперы і балета (193033). У 193341 і 194477 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У Вял. Айч. вайну ўдзельнічала ў рабоце франтавых канцэртных брыгад. Валодала моцным голасам прыемнага тэмбру. Раскрыццю муз.драм. здольнасцей артысткі садзейнічала работа над партыямі нац.
С.Друкер у ролі Тоскі.
495
ДРУКТ
С.Друкер у ролі Адаркі.
рэпертуару: ад глыбока драм. (Аўгіння ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова) да востракамедыйных (Рагнеда Янаўна ў «Калючай ружы» Ю.Семянякі). Уласцівае Д. майстэрства стварэння драм. напружаных, багатых псіхал. адценнямі вобразаў у поўнай меры выявілася ў буйных партыях опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Ліза, Марыя, кума Настасся, Аксана («Пікавая дама», «Мазепа», «Чарадзейка», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), AiKa (аднайм. опера Д.Вердзі), Тоска (аднайм. опера Д.Пучыні). Каларытна ўвасоблены Д. камедыйныя вобразы Часніковай («Страшны двор» С.Манюшкі), Адаркі («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Дуэньі («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Фроські («Марозка» М.Красева), Мірабелы («Цыганскі барон» І.Штрауса).
ДРУКТ Аляксандр Анатольевіч (10.5. 1949, Мінск — 17.4.1990), беларускі музыказнавец, кампазітар. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972), выкладаў у ёй. Даследаваў праблемы натуральналадавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нац. муз. працэсу. Набыў вядомасць як муз. крытык.
Сярод муз. твораў: вак. цыкл «Вясновыя песні» на нар. тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра нар. інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фп. і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў, фп. і ўдарных (1987), вак. сатыра «Аб трох набобах» на вершы М.Агніўцава (1988) і інш. Р.М.Аладава.
ДРЎЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, рукапісны помнік усходнеславянскага пісьменства 14 ст. Укладзена кн. В.М.Друцкім і яго жонкай Васілісай. Змяшчае звесткі пра падзеі, якія адбыліся на Друцкай зямлі ў пач. 2га тысячагоддзя. Тэкст размешчаны на 188 пергаментных аркушах у 2 слупкі па 25— 28 радкоў у кожным і ўпрыгожаны маляўнічымі загалоўнымі літарамі, выкананымі кінавар’ю. Найб. цікавасць уяўляюць запісы, размешчаныя ў канцы рукапісу (укладзеная грамата, пасляслоўе). На апошнім аркушы ўтрымліваецца запіс, выкананы ўставам 14 ст. рукою пісца асн. тэксту, аб існаванні Друцка ўжо ў 10 ст. і ўзвядзенні ў ім першай царквы ў 1001. Позняя дата стварэння Д.е. быццам бы ставіць пад сумненне верагоднасць звестак пра больш ранні перыяд гісторыі Друцка. Аднак інш. дакум. крыніцы і матэрыялы археал. раскопак сведчаць, што гэтыя звесткі ім не супярэчаць. 3 запісаў на палях відаць, што Д.е. спачатку знаходзілася ў саборы Прасвятой Багародзіцы ў Друцку, потым у віленскага месціча Конана, затым у наўгародскага архіепіскапа Ф.Яноўскага, пазней у акадэміка М.М.Ціхамірава. У 1965 апошні перадаў свой збор летапісаў і стараж. рукапісаў бцы Сібірскага аддз. Pac. АН, дзе евангелле знаходзіцца і цяпер. У навук. бцы НАН Беларусі зберагаецца яго фотакопія.
Літ:. Друцк старажытны. Мінск, 2000; Друцкі летапіс. Друцкае евангелле. Мінск, 2001. У.І.Каяла. ДРЎЯ. пасёлак у Браслаўскім рне, пры ўпадзенні р. Друйка ў Зах. Дзвіну. За 33 км на ПнУ ад г. Браслаў, чыг.
станцыя на лініі Варапаева—Друя, 253 км ад Віцебска, аўтадарогай звязаны з Браславам. Цэнтр Друеўскага пасялковага Савета. 420 гаспадарак, 1435 ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага пад 1386 як горад у складзе ВКЛ. У 14— 18 ст. тут існаваў замак. У Д. створаны шэдэўр бел. рукапіснай кнігі — Друйскае евангелле 16 ст. 3 1566 у Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. 8.8.1618 Д. атрымала магдэбургскае права і герб: у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на сярэбраных хвалях. У 17 ст. ў горадзе дзейнічалі кляштары бернардзінцаў і пры касцёле Св. Яна, праваслаўны манастыр. У 17—18 ст. Д. з’яўлялася адм.эканам. цэнтрам латыфундыі Сапегаў. У 18 ст. цэнтр графства. У 2й пал. 18 ст. засн. дамініканскі кляштар. У 1790 — 3,4 тыс. ж. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губ. У вайну 1812 атрад рас. конніцы пад камандаваннем генералмаёра Я.П.Кульнева 15 ліп. разграміў тут 2 франц. кавалерыйскія палкі. У 1825 — 441 дом, 2447 ж. 3 1843 у Віленскай губ. У 1897 — 4787 ж., 3 царквы, касцёл, 2 сінагогі, 4 малітоўныя дамы, капліца, 8 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР, з 19.8.1919 у Віцебскай, з 31.7.1920 у Мінскай губернях. 3 1921 у Польшчы, мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. У 1931 — 514 дамоў, 3375 ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак у Браслаўскім рне Вілейскай вобл. 3 1.5.1940 у Мёрскім рне. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 9.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 18.3.1963 у Браслаўскім рне. У 1970 — 2,5 тыс. ж. У 1997 — 1,4 тыс. ж. 3 11.10.2005 пасёлак, цэнтр пасялковага Савета.
У 2011 прафес.тэхн. вучылішча, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом
496
ДРЫБІНСКІ
культуры, бка, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік на месцы бою 1812. Барысаў каменьз надпісамі 12 ст. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёл і кляштар бернардзінцаў (1643—46), Дабравешчанская (18 ст.) і Георгіеўская (19 ст.) цэрквы, парк (18 ст.).
ДРЫБІН, гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобл., цэнтр Дрыбінскага рна, на р. Проня. За 64 км на ПнУ ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша—Крычаў, аўтадарогамі звязаны з Магілёвам і Горкамі. 2,9 тыс. ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ; затым прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Мсціслаўскай правінцыі Магілёўскай губ. 3 1777 у Чавускім павеце. У 1784 мястэчка, 181 двор, 657 ж., царква, млын, 25 крам. У 17961802 уБел.губ.У 1860 167 двароў, 883 ж. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1880 цэнтр воласці, 250 дамоў, 1080 ж., царква, 2 малітоўныя дамы, вінакурня, лячэбніца, 2 млыны, 30 крам. У 1897 — 330 двароў, 2105 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 4.5.1922 у Горацкім павеце. 3 27.7.1922 у Смаленскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска, цэнтр раёна, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 3 8.7.1931 у Горацкім рне. 3 12.2.1935 зноў цэнтр раёна. 3 15.7.1935 зноў мястэчка. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 27.9.1938 зноў вёска. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 да 2.10.1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут лагер смерці, дзе загубілі 2,5 тыс. чал. Вызвалены войскамі 49й арміі Зах. фронту. 3 16.9.1959 зноў у Горацкім рне. У 1971 — 531 гаспадарка, 1817 ж. 3 29.12.1989 зноў цэнтр раёна. 3 1997 гар. пасёлак. У 1999 — 3,1 тыс. ж.
Архіт. вось гар. пасёлка вызначаюць вуліцы Леніна, Савецкая, Зя
лёная (пераважае 3—5павярховая жылая забудова), Смаленская, Старадрыбінская, Міру, Яжкова (з забудовай сядзібнага тыпу па індывід. праектах). Зона адпачынку — вадаём «Кропелька» з прылеглай зялёнай зонай, Цэнтр. сквер з алеяй герояў. У 1990—2000я гг. ў гар. пасёлку ўзведзены будынкі Дома культуры і Дома быту, райвыканкама, санэпідэмстанцыі, раённага аддзела ўнутраных спраў суда, пракуратуры, вузла сувязі, ваенкамата, ААТ «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», гасцініцы «Дрыбін», цэнтр. раённай бальніцы, аптэкі. Шматпавярховая забудова (2012) вядзецца па вул. Зялёная.
У 2011 у Д. 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя школа, школа мастацтваў цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., пазашкольнай работы, раённыя Цэнтр культуры, гіст.этнаграф. музей, бальніца, паліклініка, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 2 бкі, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — курган эпохі Кіеўскай Русі і 2 стаянкі каменнага веку.