Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
часнага прам. прадпрыемства. У наш час Д.р. існуюць у форме індывід. прац. дзейнасці як нар. ўмельства і дапаможны промысел у с.г. вытворчасці. Асваенне лепшых традыцый Д.р. спрыяе развіццю мясц. прамсці і нац. прыкладнога мастацтва.
В.С.Цітоў.
ДРЭВАРЬІТ, ксілаграфія, гравюра па дрэве; адзін з найб. стараж. відаў гравюры. Друкарская форма (клішэ) к Д. выконваецца ручным гравіраваннем і адціскаецца спосабам высокага друку — з плоскай паверхні драўлянай дошкі, пакрытай фарбай, не пранікальнай у паглыбленні, што выразаны паміж элементамі выявы. Формы, вырабленыя спосабам Д., вытрымліваюць да 15 тыс. адбіткаў. Існуюць 2 віды Д.: абразны і тарцовы. У абразным Д. клішэ ствараецца на дошцы, распілаванай уздоўж валокнаў драўніны мяккіх парод. Лініі і плямы, што ўтвараюць малюнак, абразаюць нажом, свабодныя ад выявы месцы паглыбляюць долатам. Узнікненне абразнога Д. было звязана з развіццём рамёстваў: разьбы па дрэве і метале, набіванкі, вырабу пячатак і інш. Клішэтарцовага Д. выконваюцца на брусках цвёрдых парод драўніны, распілаваных упоперак валакна. Тонкія штрыхі малюнка праразаюцца штыхелем.
Першыя бел. Д. з’явіліся ў выданнях Ф.Скарыны: 23 кнігі «Бібліі», «Малая падарожная кніжка» і «Апостал» упрыгожаны шматлікімі ананімнымі Д. У 16—17 ст. пераважна развіваўся кніжны Д. (Віленская школа гравюры, Куцеінская школа гравюры, Магілёўская школа гравюры і інш.) У 18 ст. з’явіўся станковы Д., атрымаў шырокае распаўсюджанне лубок. У 2й пал. 20 ст. Д. паступова саступіў месца афорту, літаграфіі, лінагравюры. У сучасным выяўл. мастацтве Беларусі ў станковым Д. працуюць А.Зайцаў Е.Пятроўская і інш. Выкарыстоўваецца таксама пры стварэнні экслібрысаў. А.М.Пікулік.
503
ДРЭЙЗІН
ДРЭЙЗІН Юльян Мікалаевіч (22.6. 1879, г. Днепрапятроўск, Украіна — 28.3.1942), беларускі музыказнавец, публіцыст, перакладчык. Скончыў Маскоўскі ўнт (1908). 3 1908 выкладаў у гімназіі, школах Магілёва, вёў муз.асветніцкую дзейнасць, заснаваў першы грамадскі сімф. аркестр у Беларусі (1919). 3 1925 у Мінску, выкладаў у БДУ, Бел. муз. тэхнікуме і Бел. кансерваторыі (з 1932), АН БССР. 3 1935 у Маскоўскім унце. Аўтар першага даследавання ў галіне бел. музыказнаўства «Музыка і рэвалюцыя», шматлікіх артыкулаў па актуальных пытаннях развіцця бел. муз. мастацтва 1920—30х гг. Складальнік слоўніка «Музычныя тэрміны» (серыя «Беларуская навуковая тэрміналогія», 1926). Пераклаў з арыгінала на бел. мову лібрэта класічных опер «Кармэн» Ж.Бізэ, «Фауст» Ш.Гуно, «Севільскі цырульнік» Д.Расіні, «Русалка» А.Даргамыжскага, «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава і інш. (паст. ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі), творы антычных аўтараў («Антыгона» Сафокла, «Вакханкі» Эўрыпіда і інш.). Аўтар лібрэта оперы «Тарас на Парнасе» М.Аладава (1927), артыкулаў пра музыку ў творах бел. паэтаў да драм. спектакляў. Т.А.Дубкова. «ДР$МА», «Д рома», «Драма», «Д р а м у х а», веснавая карагодная гульня. Была пашырана ва ўсх. славян. Звычайна праводзілася ў час Гукання вясны і Купалля. У цэнтры карагода дзяўчына Дрэма імітавала драманне падчас прадзення кудзелі. У варыянтах песень высмейвалася санлівасць, моладзь заклікалася выйсці сустракаць вясну («Дрэма дрэмле. Бацька едзе...»; «Устань, драма, // Устань, прадраміся...»). Як і большасць веснавых карагодаў і гульняў, «Д.» выяўляла любоўную тэматыку. Асабліва яна праяўлялася ў рус. варыянтах: у канцы хлопец цалуе Дрэму. Падобныя тэматычныя сюжэты ўвасоблены ў танцах «Соня», «Сплюшка».
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1992. А.Ю.Лозка.
ДРЭСІРОУКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць), уздзеянне рознымі метадамі на жывёл для выпрацоўкі і замацавання ў іх пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў. Д. выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы праграм у цырку, у службовай сабакагадоўлі. «Дзікая», ці болевая, Д., калі жывёла выконвае практыкаванні пад страхам пакарання, панавала ў цырку да канца 19 ст. «Мяккая», гуманная Д. будуецца на прыёмах ласкавага абыходжання і заахвочвання ежай. Са старажытнасці дрэсіравалі сабак, мядзведзяў, коней і інш. У Беларусі ў 16 ст. ўпамінаюцца скамарохі, якія выступалі з дрэсіраванымі жывёламі і паказвалі быт. сцэнкі. У 1770я гг. існавалі школы Д. мядзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска і інш., найб. вядомая з іх т.зв. «Смаргонская акадэмія». Зберагліся выявы бел. дрэсіроўшчыкаў на вырабах 18 ст. Урэцкай і Налібоцкай гут, на франц. афішах, польск. і ням. гравюрах. У сучасным бел. цырку ў жанры Д. працуюць М. і Ю. Аляксандравы, В.Дзягілева, А.Дзятко, Я.Емяльянава, Р.Кісялёва, С.Кунская, Л.Максіменка, Т.Федзіна, А.Цяплыгін, В.Яўхіменка і інш.
ДРЭЧЫН Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч; 6.1.1915, Мінск — 1.8.1993), беларускі артыст балета, балетмайстар. Нар. артыст Беларусі (1954).
С.У.Дрэчын.
Скончыў Бел. студыю оперы і балета (1933). У 193341 і 194459 саліст, адначасова ў 1950—59 балетмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Працаваў у Расіі, Малдове, ва Ук
С.Дрэчын у ролі Зігфрыда.
раіне (194244, 195964 і 198090). 3 1971 маст. кіраўнікДзярж. ансамбля танца, з 1973 балетмайстар Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. Першы вядучы танцоўшчык на бел. сцэне. Выканальніцкую манеру Д. вызначалі мужнасць і драм. экспрэсіўнасць танца, музыкальнасць, высокі артыстызм у вырашэнні пластычных вобразаў, абаяльнасць, сцэнічны тэмперамент. Выконваў партыі гераічныя, лірыкадрам., характарныя: Сымон («Салавей» М.Крошнера), Васіль, Янка («Князьвозера», «Палямяныя
С.Дрэчын у ролі Янкі.
504
ДУБАЙСКАЯ
сэрцы» В.Залатарова), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: балеты «Іспанскае капрычыа» на муз. М.РымскагаКорсакава (1949), «Эсмеральда» Ч.Пуні (1951), танцы ў операх «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ (1957), «Зорка Венера» Ю.Семянякі (1970), фальклорныя праграмы («Вянок беларускіх народных танцаў», «Купальская ноч», «Янка», «Лявоніха»), кампазіцыі «Хатынь», «У Белавежскай пушчы», спектаклі «Паўлінка» Ю.Семянякі (1973), «Несцерка» Р.Суруса, рэвюмюзікл «Вакол кахання» (1991) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1950.
ДУБ,ду б і ца,ду боўка,д аўбян ка, дубовы човен. Рабілі (выдзёўбвалі) зтоўстагастваладрэва, пераважна з дубу. Такія чаўны былі больш даўгавечныя і зручныя ў выкарыстанні. Для павелічэння каэфіцыента ўстойлівасці і ўмяшчальнасці барты Д. нярэдка расцягвалі па баках, надаючы авальны профіль. Адрозніваліся паміж сабой памерамі, формай кармы і носа, камфортнасцю, спецыфікай прызначэння, спосабам руху (цягі). У Паазер’і былі распаўсюджаны невял. карытападобныя Д., якія шырока ўжываліся ў рыбалоўстве. Палескія Д. большых памераў служылі для разнастайных патрэб у гаспадарцы — перавозцы кармоў, прадуктаў, с.г. прылад, свойскай жывёлы і інш. Вял. памерамі вызначаліся Д., што хадзілі на далёкія адлегласці па Дняпры і Прыпяці. Яны служылі для перавозкі пасажыраў і грузаў, іх умяшчальнасць — да 500 пудоў. Падобныя Д. ў 19 ст. звычайна суправаджалі караваны плытоў уніз па Дняпры, кіраваліся некалькімі (да 6—8) грабцамі. Д. выкарыстоўваліся і ў якасці паромаў. Т.зв. чарнобыльскі Д. даўжынёй да 12 м і шырынёй да 2 м мог перавозіць адначасова 2 вазы з параконнай запрэжкай. У канцы 19 — пач. 20 ст. прыкметна скарацілася колькасць Д. на рэках і азёрах
Беларусі, што было звязана з прам. суднабудаваннем, высечкай векавых дубовых гаёў, разбурэннем сельскай гаспадаркі, асушэннем балот і абмяленнем рэк. У канцы 20 ст. Д. невял. памераў яшчэ эпізадычна сустракаліся як этнаграф. рэдкасць на Прыпяці і суседніх вадаёмах. В.С.Цітоў. ДЎБАЕ, Дубай, вёска ў Пінскім рне, каля р. Піна. За 25 км на ПдЗ ад г. Пінск, 11 км ад чыг. ст. Юхнавічы на лініі Брэст—Гомель, 152 км ад Брэста, на аўтадарозе Пінск—Яечкавічы. Цэнтр Дубайскага с/с. 139 гаспадарак, 360 ж. (2011).
Вядома з 1495 як сяло ў Пінскім княстве ВКЛ. У 1й трэці 17 ст. сяло і маёнтак Слуцкага і Віленскага Святадухаўскага праваслаўных брацтваў, існавалі царква і манастыр. У 1638 пінскі стараста А.Радзівіл перадаў маёнтак езуіцкаму калегіуму. У 1й пал. 18 ст. езуіты пабудавалі тут палац. У сярэдзіне 18 ст. сяло, цэнтр воласці. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1860 цэнтр воласці, 23 двары, 208 ж. У 1886 — 31 двор, 241 ж., царква, капліца, нар. вучылішча, 2 вадзяныя млыны. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёска ў Бродніцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940уЖабчыцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У ліст. 1942 партызаны Пінскай брыгады разграмілі ў вёсцы гітлераўскі гарнізон. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 14.10.1957 у Пінскім рне. У 1970 — 701 ж. У 1997 — 185 гаспадарак,433 ж.
У 2011 базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёл Узвышэння Святога Крыжа (сярэдзіна 18 ст.), царква Раства Багародзіцы (1811), сядзіба (сярэдзіна 18 ст.), парк (2я пал. 18 ст.).
ДЎБАЙСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дубай Столінскага рна. Пабудавана ў 1906 з дрэва. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць трапезная, 5гранная апсіда з невял. бакавымі рызніцай і ахвярнікам, бабінец. Асн. аб’ём перакрыты самкнутым паўсферычным купалам, над якім узведзены 8гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, па вуглах — макаўкі на шыях. Над бабінцам 8гранная шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, шацёр якой апяразаны каля аснавання трохвугольнымі франтонамі і какошнікамі, па гранях дэкарыраваны люкарнамі. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вылучаны ганкам на 4 разных калонках. У ансамблі 3арачная драўляная брама з 3 галоўкамі ў завяршэнні. Царква дзейнічае.
ДЎБАЙСКАЯ СЯДЗІБА, помнік архітэктуры стылю барока на паўд.зах. ускраіне в. Дубае Пінскага рна. Закладзена езуітамі ў сярэдзіне 18 ст. Належала Кужанецкім. Уключала дзядзінец, парадны двор з паркам і вадаёмам, фальварак, капліцу. Сядзібны дом — 2павярховыбудынак з трохвугольным франтонам. 3 боку дваровага фасада па вуглах пры