• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    балюстрадай. Новы палац (пабудаваны ў 1720я гг.) — 2павярховы прамавугольны ў плане будынак, складаўся з цэнтр. часткі (з прыхожай на 1м паверсе і вял. залай на 2м), завершанай самастойным гонтавым дахам, і 2 бакавых крылаў (у правым — 4 жылыя пакоі і кабінет, у левым — сталовыя і 2 жылыя пакоі). Быў накрыты складным гонтавым дахам з 6 люкарнамі. Планіроўка анфіладная. У пакоях стаялі грубкі, дэкарыраваныя белай і зялёнай паліванай кафляй. Вокны ў алавяных пераплётах. Праіснаваў да 1772.
    ДУБРОВЕНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «КРЫНІ'ЦА» Створаны ў 1993 у г. Дуброўна пры
    дзіцячай школе мастацтваў, з 1995 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны», у 2010 — «заслужаны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік М.В.Шлег. У складзе ансамбля 14 чалавек ва ўзросце ад 19 да 60 гадоў. У рэпертуары аўтарскія ібел. нар. песні: «Каля крыніцы», «Запрашальная», «Бульба», «Мяцеліца» М.Шлега, «А ў полі дуб зялёны» і інш. Калектыў — лаўрэат раённага тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Дуброўна, 1998,
    Да арт. Дубровенскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Будынак кляштара.
    2002), удзельнік міжнар. фестываляў: мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1995), «3 Расіяй у сэрцы» (г. Смаленск, 2005), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Магілёў, 1998), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2012), рэсп. аглядуконкурсу нар. музыкі (г. Салігорск, 1994), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Полацк, Орша, 2002,2008). К.П.Лабука.
    ДУБРОВЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗШЦАЎ, помнік архітэктуры з рысамі барока ў г. Дуброўна. Першапачаткова ў 1630 быў узведзены комплекс драўляных касцёла і кляштара ў стылі барока (не захаваліся). Касцёл — прамавугольны зруб пад 2схільным дахам. Трохвугольны франтон на гал. фасадзе фланкіравалі дзве 3ярусныя чацверыковыя вежы. Да бакавога фасада прымыкаў 2павярховы Ппадобны кляштар, які ствараў унутраны двор. У 1890 на іх месцы былі ўзведзены касцёл і кляштар бернардзінцаў. К л я ш т а р уяўляўсабой 2павярховы цагляны будынак з узаемаперпендыкулярнымі аб’ёмамі пад 2схільнымі дахамі. Тарцы дахаў мелі франтоны з цыркульным завяршэннем і бакавымі валютамі, у цэнтры тымпана — круглае акно. Фасады з высокім цо
    515
    ДУБРОВЕНСКІ
    Дубровенскі народны клуб майстроў «Дубрава».
    калем прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, дэкарыраваны пілястрамі, апяразаны тонкімі карнізамі і паяскамі. Уваходны партал аформлены трохвугольным франтонам. Планіроўка галерэйная. У месцы злучэння аб’ёмаў знаходзіліся вінтавыя пад’ёмы. Былы кляштар бернардзінцаў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А.М.Каласоўская. ДУБРОВЕНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ МАЙСТРОЎ «ДУБРАВА». Створаны ў 1998 у г. Дуброўна пры раённым арганізацыйнаметадычным цэнтры, з 2004 дзейнічае пры раённым Доме рамёстваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: З.П.Сімуціна (з 1998), С.М.Дземянкова (з 2008), І.М.Давыдава (з 2010), В.С.Аляксеева (з 2011). У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 23 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне традыц. бел. рамёстваў, прывіццё любові і цікавасці да нар. творчасці праз выстаўкі, кірмашы, вечарынысустрэчы, майстаркласы. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (1998—2011), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2000— 11), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), гарадоўпабрацімаў да Дня міру (г. Орша, 2010) іінш. А.У.Захарава.
    ДУБРОВЕНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КЎХНІ I БЕЛАРЎСКАЙ ГУЛЬНІ' «ДУБРОВЕНСКІЯ ПРЫСМАКІ». Створаны ў 2001 у г. Дуброўна пры раённым арганізацыйнаметадычным цэнтры аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.ПЛабука (з 2001), Т.У.Гарзуева (з 2004), І.В.Крукоўская (з 2011). У складзе клуба 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне культ. спадчыны свайго краю, вывучэнне побыту, гульняў, звычаяў, абрадаў, зберажэнне і працяг гастранамічных традыцый жыхароў Дубровеншчыны. Удзельнікі клубарэгулярна праводзяць фалькл. экспедыцыі, збіраюць старадаўнія гульні і абрады, на базе якіх ствараюцца гульнявыя праграмы, арганізуюцца конкурсыпрэзентацыі страў, выстаўкіпродажы, тэатралізаваныя прадстаўленні: «Кулінарны паядынак», «Велікодныя прысмакі», «Вясельны каравай «Рагач», «Фестываль нацыянальнай кухні і беларускай гульні народаў свету «Садружнасць», «Нясумная гарбата з Клемянцінаю», «Кірмашовыя забавы». Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»
    (г. Дуброўна, 2004—2011), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2001, 2011), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Лёзна, 2011).
    І.В.Крукоўская.
    ДУБРбВЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Дуброўна. У раёне 147 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Асінторфскі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Кляноўскі, Малабахаўскі, Маласавінскі, Пірагоўскі. Пл. тэр. 1,25 тыс. км2, лясы займаюць 26%. Нас. 16,3 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (93,7%), рускія (4,9%), украінцы (0,7%), палякі (0,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Орша—Смаленск (Расія), аўтадарогі Мінск—Смаленск, Дуброўна—Орша. Пункт пропуску праз дзярж. граніцу.
    Утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 13 сельсаветаў. 8.1.1931 далучана тэр. скасаванага Ляднянскага рна. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Дуброўне і раёне 14,1 тыс. чал., спалілі 39 вёсак, з якіх 3 (Карагінава, Новае Сяло, Усвяты) не адрадзіліся. Натэр. раёнадзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (11.11.194330.6.1944) і ЛКСМБ (1.11.1942—30.6.1944), Дубровенскае антыфаш. падполле, Асінторфскае камсамольскамаладзёжнае падполле, партыз. брыгады 115я Горацкая, «Звязда», асобныя атрады 112ы Горацкі, «Трэція». У ліст. 1943 — чэрв. 1944 выдавалася падп. газ. «Партызанская праўда». Усх. частка раёна вызвалена войскамі Зах. фронту ў кастр,—ліст. 1943, астатняя тэр. з г. Дуброўна — войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Аршанскага рна. 6.1.1965 Д.р. адноўлены (у сучасных межах).
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па вытворчасці
    516
    ДУБРОВЕНСКІ
    буд. матэрыялаў, паліўнай, харчовай, лёгкай прамсці. У 2011 ліцэй с.г. вытворчасці, 13 сярэдніх, 6 базавых, пачатковая школы, 7 дашкольных устаноў, дзіцячы дом, школа мастацтваў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Дом культуры і Дом рамёстваў, 15 СДК, 4 клубы, 19 бк, культ.спарт. цэнтр, Цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці. У сферы аховы здароўя дзейнічаюць 3 бальніцы, паліклініка, 17 ФАПаў, 2 аптэкі, дзіцячы аздараўленчы лагер. Турысцкая інфраструктура ўключае гасцініцу і аграсядзібу. Выдаецца раённая газ. «Дняпроўская праўда». У раёне 10 рэліг. абшчын, з іх 8 праваслаўных, каталіцкая, пратэстанцкая. Археал. помнікі: гарадзішча Дняпроўка, паселішча Чыжоўка, рэшткі замка ў Дуброўне. Помнікі садовапаркавага мастацтва — паркі ў в. Станіславова (19 ст.) і в. Арловічы (19 — пач. 20 ст.). У раёне мемар. комплекс «Рыленкі» ў гонар сав. воінаў, якія загінулі ў баях у час ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944. У в. Ляды нарадзіўся мастак С.К.Заранка (1818—71), у г. Дуброўна — швейцарскі філосаф А.П.Тумаркіна (1875—1951), у в. Баева — бел. пісьменнік М.А.Гарулёў (1919—80), у в. Негаціна — бел. пісьменнік В.Ф.Праскураў (1926—87).
    ДУБРОВЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ. Адкрыты ў 1951 у г. Дуб
    Да арт. Дубровенскіраённы Дом культуры: 1 — удзельнікі драматычнага гуртка «Пакаленне»; 2 — прызёры шоупраграмы «Містар Дуброўна»; 3 — фальклорны калектыў «Кудзеліца».
    роўна. У 1961 для яго ўзведзены новы будынак. Агульная пл. памяшканняў 1020 м2. Mae глядзельную і танц. залы. Дзейнічае 21 калектыў маст. самадзейнасці, з іх 1 — са званнем «заслужаны» (ансамбль нар. песні і музыкі «Крыніца»), 4 — са званнем «народны» (фалькл. калектыў «Кудзеліца», студыя эстр. песні «Ліра», хор ветэранаў працы «Надзея», клуб ветэранаў вайны і працы «Сардэчныя сустрэчы)», 2 — са званнем
    «узорны» (лялечны тэатр «Церамок», тэатр моды «Меланж»). Калектывы Дома культуры — удзельнікі міжнар. фестываляў дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (2010), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2011), святатрадыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (2011), выставы «20 гадоў СНД: Да новых гарызонтаў партнёрства» (г. Масква, 2011), інш. рэсп. і абл. культ.масавых мерапрыемстваў. А.У.Захарава.
    517
    ДУБРОВЕНСКІ
    Да арт. Дубровенскі раённы Дом рамёстваў: 1 — дэкаратыўнае пано народнага клуба майстроў «Дубрава»; 2 — вышыўка ўдзельнікаў дзіцячага гуртка «Ткацтва»; 3 — вырабы дзіцячага гуртка «Кераміка».
    ДУБРОВЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2004 у г. Дуброўна. Агульная пл. памяшканняў 129 м2, у т.л. выставачнай залы — 25,35 м2. Вядзе работу па адраджэнні нар. творчасці, традыц. рамёстваў Дубровеншчыны. Працуюць нар. клуб майстроў «Дубрава» і 8 дзіцячых гурткоў (лозапляценне, саломапляценне, вышыўка крыжыкам, ткацтва, маст. апрацоўка скуры, кераміка, шыццё са шматкоў, бел. сувенір). Калектывы Дома рамёстваў — удзельнікі, дыпламанты выставак дэкар.прыкладной творчасці ў межах фестываляў: міжнар. песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2010—12), мастацтваў
    «Славянскі базар у Віцебску» (2011), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (2010), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Лёзна, 2011) і інш.
    А.У.Захарава.
    ДУБРОВЕНСКІСТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Падзвінні. У 19 — пач. 20 ст. бытаваў у Віцебскай вобл., часткова на Смаленшчыне. Характэрная асаблівасць касцюма — перавага блакітных колераў і дробнаклятчастых узораў на паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха і курты, больш позні — з кашулі, фартуха,
    спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян — накшталт сукенкі без рукавоў). Крой кашулі залежаў ад яе прызначэння: святочную кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, гесткай, будзённую і споднюю — тунікападобнай. Разрэз размяшчаўся на цэнтры грудзей, стаячы каўнер (1,5— 3 см) зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырвонай стужкай. Аздабленне ўзорным ткацтвам, вышыўкай спалучалася з рознаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геаметрычныя формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным, чорным, зрэдку паскамі медначырвоных бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4—6 полак з пярэстатканага сінебелага, чырвонабурачковага палатна; з ліфам шылі з дзвюх, часам розных па якасці і колеры тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер. Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырвонага сукна, лапікамі