• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДУБІЦКІЯ, беларускія мастакі па шкле і майстры маст. ткацтва 18 — 1й пал. 19 ст.
    Мікалай (?— 1794), малявальшчык, гравёр. Працаваўў Налібаках, на мануфактуры Хадкевічаў (Чарнобыль), ва Урэччы (з 1739). Спецыялізаваўся на вырабе і апрацоўцы люстэркаў (маляваў эскізы, упрыгожваў рамы і інш.), дэкарыраваў невял. шкляныя вырабы, у асн. скульптуры.
    Я н, гравёр 2й пал. 18 ст. Вучань і, верагодна, сын Мікалая. Працаваў у Налібаках (да 1744 і пасля 1755), Урэччы (1744—55). Спецыялізаваўся на вырабе і апрацоўцы посуду: упрыгожваў імянныя кубкі гербамі і ініцыяламі, келіхі«флейты» — сардэчкамі і арламі, бутэлькі — воінскімі эмблемамі і ініцыяламі. Упрыгожыў больш за 200 шкляных прыбораў, у т.л. для Радзівіла (відаць, Мацея) у 1781, караля Станіслава Аўгуста Панятоўскагаў 1781—84.
    Пётр, гравёр 2й пал. 18 ст. Працаваў ва Урэччы. Гравіраваў партрэты і кветкавыя арнаментальныя кампазіцыі. Гравёрамі па шкле ў 2й пал. 18 ст. былі яго браты Ежы і Казімір, а ў 1й пал. 19 ст. Тэадор і Кароль.
    Юзаф, майстар тканых паясоў 1й пал. 19 ст. Працаваў у Слуцку. У 1835 з братам Піліпам (таксама майстрам тканых паясоў) стаў арандатарам Слуцкай мануфактуры.
    Літ.: Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI — XVIII стст.) Мінск, 1977. І.Н.Скварцова.
    ДУБКОВА Тамара Аляксандраўна (н. 13.1.1936, г. Полацк), беларускі музыказнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах тэорыі му
    зыкі (1958) і фп. (1959). У 1959—92 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе жанравыя, стылёвыя асаблівасці
    Т.А.Дубкова.
    сучаснай бел. музыкі, ладавыя, меладычныя сістэмы нар. песень і іх увасабленне ў творчасці бел. кампазітараў («Новыя тэндэнцыі ў беларускай музыцы 70—80х гг.», 1993), «Беларуская сімфонія», 1974). На падставе больш чым 10 тыс. узораў даследавала (з Л.М.Салавей) жанр балады як асобную муз.паэт. стылявую з’яву ў бел. фальклоры («Балады», кн. 1—2, 1977—78). Выступае як муз. крытык. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Жыцця вымярэнні» (1983), «Мая васьмідзясятая восень» (2001), «Дзесяць споведзяў» (2002), фільмаоперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1984), радыё і тэлеперадач. Адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 2, 4; 1993, 1997). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    ДУБЛЁННЕ, адзін з асноўных працэсаў пры вырабе скуры і аўчын. У гарбарстве і кушнерстве прымяняецца для надання паўфабрыкату скуры ці футра з дапамогай дубільных рэчываў пластычнасці, трываласці, устойлівасці ад зносу і вільгаці. Пры Д. паміж бялком дэрмы або поўсці і дубільнага рэчыва ўтвараюцца хімічныя сувязі, у выніку адбываюцца неабарачальныя змены якасцей дэрмы або поўсці; вырабы набываюць эластычнасць, устойлівасць ад вільгаці. 3 глыбокай старажытнасці вядома арганічнае
    509
    ДУБЛЕТ
    (расліннае) Д. 3 19 ст. набыло пашырэнне. Скуры ўкладвалі слаямі ў чан (бочку) і залівалі дубіцелем — водным растворам драўніннай (пераважна дубовай) кары; часам скуры перасыпалі здробненай карой і залівалі дубільнікам і цёплай вадой. Скуры перыядычна пераварочвалі, дубіцель мянялі. У залежнасці ад гатунку скуры працэс Д. доўжыўся ад тыдня да некалькіх месяцаў, пасля чаго скуры апалосквалі вадой і прасушвалі. 3 канца 19 ст. на скураных прадпрыемствах і ў майстэрнях набывае пашырэнне мінеральнае Д. (з дапамогай хромакаліевых і алюмакаліевых квасцоў і хромавых солей), на дзярж. скураных прадпрыемствах яно ўжываецца і сёння. Раслінныя дубільнікі выйшлі з ужытку разам з саматужным вырабам скур і футра.
    Я. М. Сахута.
    ДУБЛЁТ (франц. doublet ад double двайны), 1) у музыцы, падвойная група труб аднаго тэмбру, якая ахоплівае ўвесь дыяпазон аргана ці яго частку (рэгістр). 3 дапамогай Д. ажыццяўляюцца змены ў сіле і адценні гучання інструмента. Выкарыстоўваецца пераважна ў арганах з механічнай ігравой трактурай і дае магчымасць больш выразнага і поўнага гучання інструмента. Сярод бел. арганаў Д. уваходзіць у канструкцыю аргана касцёла Св. Роха (б. малы зал Бел. філармоніі). 2) Другі экзэмпляр у зборы муз. інструментаў, музеі, бцы і інш.
    Ю. В. Тарануха.
    ДУБЛЁР (франц. doubleur ад doubler падвойваць), другі выканаўца ролі, які падмяняе сабой асн. акцёра ў залежнасці ад творчых ці жыццёвых абставін. У т э а т р ы Д. звычайна іграе па чарзе з першым выканаўцам. Апрача практычных меркаванняў (магчымасць арганізоўваць паралельныя спектаклі, мець акцёра на выпадак адсутнасці першага выканаўцы), сістэма дублёрства часам носіць характар маст. суперніцтва за больш яркае, індывід. вытлумачэнне вобраза.
    Сярод Д. у спектаклях: З.Стома — 2і выканаўца ролі Быкоўскага («Паўлінка» Я.Купалы, 1ы — Б.Платонаў), Ю.Міхневіч дубліравала ролю Клаўдзіі («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава, 1я выканаўца З.Белахвосцік), А.Жук — ролю Трыгорына («Чайка» А.Чэхава, 1ы выканаўца М.Трухан), В.Конюхаў — ролі Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага, 1ы выканаўца П.Юрчанкоў). У к і н о Д. падмяняе сабой акцёра пры выкананні розных сцэн (напр., эратычных, трукавых, у агульным плане і інш.), а таксама Д. — акцёр, чый голас задзейнічаны пры агучванні фільма на этапе яго стварэння ці ўзнаўлення гукавой часткі на інш. мове шляхам перакладу. Р.І.Баравік.
    ДУБЛІРАВАННЕ, 1) выкананне паралельна з кімнебудзь аднолькавай (падобнай) работы; паўтарэнне, выкананне чагон. у 2 экзэмплярах. 2) Д. тэкстыльных матэрыял а ў — здвойванне і змацаванне матэрыялаў з дапамогай ніцяных строчак ці клею (напр., склейванне 2 розных тканін) або пад ціскам пасля аплаўлення паверхні аднаго з матэрыялаў (напр., мацаванне паралону з тканінай ці трыкатажам). 3) Д. ф і л ь м а, дубляж — узнаўленне моўнай ч. гукавога к/фільма на інш. мове з сінхранізацыяй рухаў губ акцёра на экране і дублёра.
    ДУБЛЯЖ (франц. doublage), дубліраванне кінафільмаў, стварэнне новай ідэнтычнай арыгіналу фанаграмы фільма на інш. мове. Складаецца з 2 стадый: стварэння тэксту фільма і ўвасаблення тэксту пры рабоце рэж. з акцёрамі ў час моўнай таніроўкі. Пераклад дыялогаў пры Д. павінен быць дакладным па сэнсе і адпавядаць складавай артыкуляцыі акцёраў на экране. Сав. школа Д. пачала развівацца з 1935. На к/студыі «Беларусьфільм» некаторыя фільмы здымаліся на бел. мове, а потым дубліраваліся на рус. (напр., фільмыспектаклі 1950х гг., к/ф «Чужая бацькаўшчы
    на», рэж. В.Рыбараў, 1983, і інш.). Большасць фільмаў знята на рус. мове і частка з іх дубліравана на бел. («Вянок санетаў», рэж. В.Рубінчык, 1976; «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», абодва 1982, рэж. В.Тураў, і інш.). Л.М.Зайцава. ДЎБНА, вёска ў Мастоўскім рне, на правым беразе р. Нёман. За 14 км на ПнЗ ад г. Масты, 10 км ад чыг. ст. Чарлёна на лініі Масты—Гродна, 48 км ад Гродна, каля аўтадарогі Масты—Скідзель. Цэнтр Дубненскага с/с. 384 двары, 930 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як вёска ў Гродзенскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1833 сяло, цэнтр воласці, 100 двароў, 590 ж. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 112 двароў, 941 ж., царква, капліца. У 1905 — 1578 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв.З 1939зноўу БССР. 3 15.1.1940у Скідзельскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 14.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 5.4.1960 у Мастоўскім рне. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Шчучынскім рне. У 1971 — 381 гаспадарка, 1135 ж. У 1997 — 424 гаспадаркі, 1058 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1844).
    ДЎБНАВІЦКІ СЁЛЬСКІДОМ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Засн. ў 2003 у в. Дубнавічы Пінскага рна. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне, папулярызацыя і развіццё традыцый нар. творчасці дадзенай мяс
    510
    ДУБОЎКА
    Вырабы майстроў Дубнавіцкага сельскага Дома народнай творчасці.
    цовасці. Mae 2 выставачныя залы (80 м2). Агульная пл. памяшканняў 210 м2. Працуюць 4 гурткі: прыкладнога мастацтва, вышыўкі, вязання, фалькл. Дзейнічаюць 2 пакоі нар. творчасці: у 1м размешчаны старадаўнія прадметы побыту і вырабы вышыўкі, у 2м — ткацкі станок і вырабы ткацтва. Праводзяцца нар. святы, сустрэчы з майстрамі, выстаўкі. Майстры і гурткоўцы — удзельнікі абл. тура Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Жабінка, 2007) і інш.
    І.А.Каржаневіч.
    ДЎБНАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Дубна Мастоўскага рна. Пабудавана ў 1844 з цэглы. У 1864 рэканструявана. Да асн. квад
    Дубнаўская Мікалаеўская царква.
    ратнага ў плане 2яруснага аб’ёму, завершанага вялізным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам, па вуглах якога знаходзяцца чацверыковыя вежы, таксама з цыбулепадобнымі купаламі, прымыкае прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі акруглымі рызніцай і ахвярнікам. У інтэр’еры апсіда вылучана 3ярусным драўляным іканастасампаўратондай (царскія вароты пач. 19 ст. з в. Кустоўка), такі ж іканастас размешчаны ў правым прыдзеле. У інтэр’еры царквы манумент.дэкар. фрэскавая размалёўка, абразы 19 ст. «Святы Мікалай», «Святы Георгій» і «Іаан Багаслоў». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДУБОВІЧ Іван (Ян; 71646), грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік. Прыхільнік Брэсцкай царк. уніі 1596. У 1619 намеснік полацкага ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Магілёве. 3 1634 архімандрыт манастыроў Пінскага Лешчанскага, пасля Дзярманскага ва Украіне. Па яго даручэнні для Жыровіцкага манастыра была перапісана кормчая кніга. У кн. «Іерархія, або Аб зверхнасці ў царкве Божай» (1644) абараняе царк. унію, выкарыстоўвае бел.літоўскія, укр., маскоўскія летапісы, зах.еўрап. крыніцы. У творы «Каляндар сапраўдны царквы Хрыстовай» (1644) абараняе ўвядзенне грыгарыянскага календара; высока ацэньвае каляндарнаастранамічныя даследаванні М.Каперніка, але адмаўляе яго геліяцэнтрычную тэорыю. He знойдзены або загінулі творы Д. «Абарона царквы саборнай апостальскай супраць усіх ерэтыкоў» (1639), «Вобраз праваслаўнай царквы» (1645), «Кроніка, або Сумарыюш» (па царк. гісторыі), «Лад паўсядзённага роздуму».