Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДУБРбЎСКІ ЎЗОРНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ НАРОДНАЙ ГУЛЬНі' I КАЗКІ «ВАСІЛІНКА». Створаны ў 1997 у в. Дуброва Жыткавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Зубкоўская (з 1997), М.А.Какора (з 2011). У складзе клуба 22 чал. ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне традыц. бел. абрадаў, прывіццё любові і цікавасці да нар. творчасці праз віктарыны, казкі, гульнёвыя праграмы, экскурсіі. У рэпертуары бел. абрады («Вялікдзень», «Спас», «Купалле», «Свята бульбы», «Свята вёскі», «Калядкі»), святочныя праграмы («Кніжны палац», «Дзень казкі», «Чароўны пярсцёнак», «Чароўная палачка», «Свята кнігі»), экскурсіі («Мой цудоўны свет»).Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2008).
С.В.Жукоўская.
ДУГА, састаўная частка аглабельнахамутовай запрэжкі ў гужавым транспарце (гл. таксама Вупраж). У Беларусі былі распаўсюджаны 2 асн. разнавіднасці Д.: звычайная і выязная. Першая мела паўкруглую (падковападобную) форму, другая — круты выгін пасярэдзіне, дзе мацавалася металічнае кальцо, і доўгія прамыя канцы. Выязная Д., фарбавалася часцей па канцах — у адзін колер (светлы), пасярэдзіне ў інш. (карычневы,
чырвоны, зялёны, чорны), распісвалася хвалістымі і геаметрычнымі ўзорамі. Выкарыстоўвалася ў выязных і пасажырскіх экіпажах разам з бомамі, што нагадвалі ў час руху пра «статус» экіпажа і гасцей, і рабочыя вазы звыкла ўступалі ім дарогу. Выязная Д. служыла неабходным атрыбутам традыц. абраднасці — вясемя, каляндарных і кірмашовых свят. Яе ўпрыгожвалі кветкамі, рознакаляровымі стужкамі і паяскамі. Выраб Д. быў шырока распаўсюджаны ў Беларусі на працягу многіх стагоддзяў. Сыравінай служылі пластычныя (гнуткія) пароды дрэва — ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха. Распараныя ў парнях ці лазнях загатоўкі гнулі ў спец. шаблоне (гбала, баба), высечаным ў калодзе дрэва ці зробленым на сцяне пабудовы па форме Д. У час панавання гужавога транспарту вытворчасць Д. была распаўсюджаным нар. промыслам. В.С.Цітоў. ДУГАШАЎ Газіз Ніязавіч (20.12.1917, г. Алматы, Казахстан — 2008), дырыжор. Нар. артыст Казахстана (1957). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1948—51). Скончыў Алмацінскую кансерваторыю (1957). Працаваў у Маскве і ва Украіне. У 1966—68 гал. дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, дзе кіраваў паст. опер «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава і «Алеся» Я.Цікоцкага (1967), «Рыгалета» Д.Вердзі (1968), балетаў «Альпійская балада» Я.Глебава (1967), «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева (1968). Пад яго кіраўніцтвам зроблены запіс першай бел. тэлеоперы «Ранак» Г.Вагнера (1967). Адначасова ў 1968 вёў клас опернай падрыхтоўкі ў Бел. кансерваторыі.
ДУДА, беларускі народны аэрафонны язычковы музычны інструмент (від валынкі) з рэзервуарам для паветра, з адзінарнай трасцінай і бурдонам. Валынка ў Еўропе ўзгадваецца з 1—2 ст., Д. ў Беларусі — з 15—16 ст. Да сярэдзіны 20 ст. Д. шырока выкарыстоўвалася ў цэнтр. і паўн. Беларусі, для акампанементу танцам і абра
521
ДУДАКОВІЦКАЯ
Аднабурдонная дуда. Канец 19 cm.
дам. Асаблівасці бел. Д.: плагальны строй (з субквартай), закрытая аплікатура, якія забяспечваюць спецыфічную валынкавую манеру гучан
ДУДАКбВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дудаковічы Круглянскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы. Да цэнтрычнага квадратнага ў плане асн. аб’ёму, завершанага 8гранным светлавым шатровым барабанам, прымыкае вылучаная рызалітам апсіда. Прамавугольны партал гал. ўвахода завершаны 2гранным шчытом і вылучаны глыбокім рызалітам, аб’яднаны з арачным аконным праёмам хораў высокай арачнай нішай. Бакавыя ўваходы з магутнымі перспектыўнымі парталамі. Фасады дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі калонкамібочкамі, прамавугольнымі нішамі. У інтэр’еры вылучаецца 2светлавая, перакрытая самкнутым 8гранным скляпеннем прастора барабана, які падтрымліваецца 4 магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. Царква ў паўразбураным стане.
ДУДАКОВІЧЫ, вёска ў Круглянскім рне, на р. Гнілка. За 8 км на ПнУ ад г.п. Круглае, 27 км адчыг. ст. Талачын на лініі Орша—Мінск, 86 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Круглае—Магілёў. Цэнтр Ляснянскага с/с. 75 гаспадарак, 198 ж. (2011).
Вядомы з 1558 як мястэчка ў Аршанскім павеце ВКЛ, уласнасць
А.Гарнастая. 3 1565 у Віцебскім ваяв. У 1701 у Д. засн. дамініканскі кляштар. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, сяло, у 1777—96 і 1802—61 у Копыскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Горацкім, з 1861 у Магілёўскім паветах. У 1880 — 262 ж. У 1897 — 42 двары, 340 ж., царква, царк.прыходская школа, магазін. У 1909 сяло ў Круглянскай воласці, 50 двароў, 446 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Круглянскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 у Ляснянскім с/с. 3 8.7.1931 у Талачынскім, з 12.2.1935 зноў у Круглянскім раёнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну зліп. 1941 да 28.6.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.9.1959да30.7.1966у Бялыніцкім рне. 3 25.2.1964 цэнтр Ляснянскага с/с. У 1971 — 101 гаспадарка, 329 ж. У 1997 — 112 гаспадарак, 291 ж.
У 2011 пачатковая школа, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДУДАР, народны музыкант, які граў на дудзе, акампаніраваў танцам і абрадам. Д. вядомы ў Беларусі з 16 ст. пераважна ў паўн. і паўн.зах. рэгіёнах. На мяжы 19—20 ст. у Цэнтр. Беларусі Д. карысталіся вял. павагай,
Шматбурдонная дудамацянка. Лач. 20 cm.
ня, а таксама існаванне бурдона, які ставарае шматгалоссе — мелодыю ў звязку з адным ці некалькімі басамі (напр., у Д.мацянцы). У аўтэнтычным выглядзе Д. знікла ў сярэдзіне 20 ст. У канцы 20 — пач. 21 ст. пачалося яе аднаўленне: сабраны цікавы мультымедыйны матэрыял, наладжаны выраб інструментаў (з 1985), праводзяцца фестываль «Дударскі фэст» (з 1992) і танц.масавыя мерапрыемствы ў клубах (з 2001), вядзецца навучанне ігры на Д. ў ВНУ (з 2000), створаны дударскі клуб (2008).
В.В.Калацэй.
Дудаковіцкая Пакроўская царква.
522
ДУДАРАЎ
Да арт. Дудар. Скокі пад дуду. Малюнак Р.Жукоўскага. 19 cm.
складалі цэлыя арцелі. Звычайна Д. сам вырабляў (са скуры казы, явара, пладовых дрэў) уласны інструмент, якім памайстэрску валодаў і спяваў пад яго. У зборах П.Шэйна «Песні плясавыя і дударскія» складалі асобны раздзел. Найгрышы Д., якія «ў традыцыі» маюць непаўторныя «валыначныя» стыль і манеру грання, запісвалі з 1930х гг. (напр., вясельная песня ад Г.Слаўчыка, паводле Я.Гіпіўса і З.Эвальд і інш.). Апошні этнаграф. Д. — І.Гвоздзь з Ушацкага рна — выступаў у Полацку ў 1951. У канцы 20 — пач. 21 ст. музыкамі і майстрамі У.Бярберавым, У.Громам, В.Кульпіным, Т.Кашкурэвічам, А.Ласём, У.Пузынем і інш. праведзена вял. работа па аднаўленні дударскай традыцыі. 3 1992 у Мінску і Мінскай вобл. праводзіцца міжнар. фестываль выканаўцаў на дудзе «Дударскі фэст».
Літ.: Белорусская этномузыкологня: Очеркв нстормн (19—20 вв.). Мннск, 1997. В.В.Калацэй.
ДУДАР Алесь, казачнік з в. Чудзін Слуцкага павета Мінскай губ. Ад яго А.Сержпутоўскі ў 1883 і пазней запісаў 4 казкі, 3 з якіх («Пану навука», «Поп і пустэльнік», «Ліхая доля») змешчаны ў зб. «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў» (1911) і 1 (апавяданне пра валачашчага чалавека
паляўнічага — падаецца без назвы) у зб. «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» (1930). Творы, запісаныя ад Д., вызначаюцца высокай мастацкасцю, цікавым зместам, папулярнасцю ў народзе. Мова казачніка вобразная, сакавітая, эмацыянальная, трапная, насычаная ідыёмамі, у многіх месцах рыфмаваная.
Літ.: Сержпутовскнй А.К. Сказкн м рассказы белорусовполешуков. Мннск, 1999.
ДУДАР Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; 24.12.1904,
Да арт. Дудар. Выступленне Т.Кашкурэвіча на фестывалі «Дударскі фэст». 2012.
в. Навасёлкі Петрыкаўскага рна — 29.10.1937), беларускі паэт, крытык, перакладчык. Вучыўся ў БДУ (1927— 28). У 1921—22 у Трупе бел. артыстаў пад кіраўніцтвам У.Галубка. У 1923 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». Адзін з заснавальнікаў літ. аб’яднання «Маладняк». Аўтар паэт. збкаў «Беларусь бунтарская», «Сонечнымі сцежкамі» (абодва 1925), «I залацісцей, 1 сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэм «Шанхайскі шоўк» (1925), «Слуцак» (1934) і інш., рамана «Ваўчаняты» (1925, з А.Александровічам і А.Вольным), зб. апавяданняў «Марсельеза» (1927). Выступаў як крытык: зб. арт. «Пра нашы літаратурныя справы» (1928). Пераклаў на бел. мову творы П.Бамаршэ, А.Блока, Э.Вайнерта, І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, Б.Пастарнака, А.Пушкіна, Ф.Шылера, С.Ясеніна і інш. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1959; Вежа. Мінск, 1984.
Літ.: Міхнюк У. Арыштаваць у высылцы: дакум. нарыс пра А.Дудара. Мінск, 1996; М а ра коў Л. Алесь Дудар: штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. 2001. № 12.
ДЎДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч (н. 6.6.1950, в. Кляны Дубровенскага рна), беларускі пісьменнік, драматург. Засл. дзеяч мастацтваў (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). Працаваў акцёрам, у 1976—79 заг. літ. часткі Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, у 1991—2002 гал. рэд. час. «Мастацтва». 3 2003 маст. кіраўнік Драм. тэатра Бел. арміі. Аўтар п’ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Радавыя» (паст. 1984), «Князь Вітаўт» (паст. 1997), «Палачанка», «Чорная панна Нясвіжа» (абедзве паст. 2000), «Люці» (паст. 2001), «Кім» (паст. 2002), «Ты памятаеш, Алёша...» (паст. 2004), «Не пакідай мяне...» (2005), «Млын», «Ядвіга» (абедзве паст. 2008), п’есыказкі «Прынцэса і салдат» (паст. 2009) і інш. Выдаў збкі апавяданняў «Святая птушка» (1979), п’ес «Дыялог» (1987), «Крыж» (2002). Па
523
ДУДАРСКІ
сцэнарыях Д. пастаўлены фільмы: маст. «Суседзі» (1979), «Белыя Росы» (1982), «Восеньскія сны» («Вечар»), (1986), «Дняпроўскі рубеж» (2009) і
А.А.Дудараў.
кароткаметражныя «Кола» (1977), «Бусляня» (1979). Інсцэніраваў раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (паст. 1980), М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (паст. 1987) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1985. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982, 1984.