• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв:. Сінявочка: казкі. Мінск, 1981; Брестская крепость: кнноповесть // Нёман. 2009. № 7.
    ДУДАРСКІ КЛУБ, творчае аб’яднанне беларускіх майстроў і музыкантаў, якія займаюцца рэканструкцыяй і папулярызацыяй дуды. Створаны ў 2008 у Мінску. Аўтар ідэі — майстар і музыкант, кіраўнік гурта «Testamentum Теггае» Ю.Панкевіч. У складзе аб’яднання дудары Я.Барышнікаў, Т.Кашкурэвіч, Ю.Панкевіч, Д.Сасноўскі, Д.Сухі і інш. У межах Д.к. праводзяцца канцэрты гуртоў, якія граюць на дудзе, творчыя сустрэчы з музыкантамі, прэсканферэнцыі, танц. вечарыны. На мерапрыемствах Д.к. прадстаўлена традыц. бел. і еўрап. (шатландская, галісійская, шведская, латышская) дударская музыка розных стыляў — адтрадыц. фальклоруда рокмузыкі. У час канцэртаў дуды гучаць у спалучэнні з інш. нар. і электроннымі інструментамі, асн. частку праграмы складаюць нар. і сярэдневяковыя танцы пры падтрымцы танц. гуртоў «Гістрыён», «Яварына», «ДэГры
    за», «Фламея». У летні перыяд танц. вечарыны Д.к. праходзяць у парках Мінска, у зімовы — у клубах. Дзейнасць Д.к. накіравана на падрыхтоўку і правядзенне штогадовага фестывалю «Дударскі фэст». Д.А.Сасноўскі.
    «ДУДАРСКІ ФЭСТ», міжнародны фестываль выканаўцаў на дудзе (беларускай валынцы). Праводзіцца з 1992 у Мінску і Мінскай вобл. (Валожынскі рн) штогод. Першапачаткова праходзіў як міжнар. фестываль «Дударскі балтыцкі фэст». 3 2006 сучасная назва. Арганізатары — Бел. ўнт культуры і мастацтваў, Дударскі клуб, этнографы і музыканты В.Грынь, Д.Сасноўскі. Аўтар ідэі — майстар і этнограф Т.А.Кашкурэвіч. Асн. мэта правядзення — вяртанне ў актыўную канцэртную практыку нар. інструмента — дуды (бел. валынкі), a таксама дуд, якія былі пашыраны ў народаў Балтыйскага рэгіёна. Фестываль засн. на прынцыпах выяўлення запісаў дударскай музыкі ў архівах і падчас экспедыцый, даследавання іх і прадстаўлення на сцэне ў рознастылёвых варыянтах. Фестывальная праграма ўключае канцэртадкрыццё, міжнар. навук. канферэнцыю пад назвай «Захаванне дударскай традыцыі ў Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы», майстаркласы для выка
    Да арт. «Дударскі фэст». Выступленне калектыву сярэдневяковай музыкі «Стары Ольса». 2012.
    Эмблема фестывалю «Дударскі фэст».
    наўцаўпачаткоўцаў, камерны, танц., галаканцэрты. Удзельнікі — выканаўцы і гурты розных накірункаў традыц. фальклору, старадаўняй і электроннай музыкі, цяжкага рока. Сярод удзельнікаў: гурты «Зьніч», «Келіх кола», «ЛітвінТроль», «Стары Ольса», «Essa», «Testamentum Теггае», бел. дудары У.Бярбераў, А.Жура, Т.Кашкурэвіч, А.Лось, У.Пузыня і інш. У фестывалі прымалі ўдзел музыканты з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Балгарыі, Расіі, Украіны, Германіі, Шатландыі, Новай Зеландыі. Выдаецца альманах «Дудар» (з 2012). Д.А.Сасноўскі.
    ДУДАРЭНКА Леанід Аляксандравіч (н. 25.10.1930, г. Маладзечна), бела
    524
    ДУДЗІН
    рускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр. маст. інт (1963). Працуе ўжанры канцэптуальнай сюжэтнатэма
    тычнай карціны. Яго творам уласцівы метафарычная афарбоўка, багатае вобразнае вырашэнне. Сярод работ: «П’ета» (1968), «Вызваленне» (1975), «Касінеры Каліноўскага» (1978), «У майстэрні», «Гэта не павінна здарыцца» (абедзве 1986), «Эпілог», «Людзі і манекены» (абедзве 1988), «Майму народу гэта кніга (Скарына)» (1990), «Баляванне драпежнікаў» (1993), «Усюды жыццё» (1995), «За што, Госпадзі?» (1996), «Жыццё — гэтатэатр» (1998), «Хрыстос і людзі» (2001), серыя з 44 твораў «Званы Праваслаўя» (1995—2011). Піша таксама партрэты — В.Быкава (1980), М.Багдановіча (1981), «Парадны партрэт», «Перад трэніроўкай. Н.Б.Сініцына» (абодва 1987), «Мая Наталля» (1997), пейзажы — «Браслаў» (1982), «Раўбічы» (1988), «Пінск» (1993), «Дарога дамоў» (2005), «Блакітныя бярозы» (2007), «Вяртанне» (2010), нацюрморты — «Нацюрморт з дзічынай» (2003) і ІНШ. Г.А.Фатыхава.
    ДЎДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дуды Іўеўскага рна. Пабудаваны ў 1772. Аднанефавы аднавежавы з 5граннай апсідай і прыбудаванымі да яе нізкімі сакрысціямі. На гал. фасадзе 4ярусныя чацверыковыя вежы, якія выступаюць за межы асн. аб’ёму, завершаны высокімі шатрамі з дэкар. трохвугольнымі франтонамі і фланкіруюць
    у верхнім ярусе тарэц даху. Неф і апсіда аднолькавыя па вышыні, накрыты 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Сцены вертыкальна ашаляваны, з вузкімі нашчыліннікамі і вертыкальнымі плоскімі выступамі на бакавых фасадах нефа. Аконныя праёмы на бакавых фасадах і вежах прамавугольныя, у апсідзе з паўцыркульнымі завяршэннямі. Унутраная прастора зальнага тыпу перакрыта корабавым скляпеннем. Над бабінцам — арганныя хоры з балконам, які агароджаны парапетам з вытачанымі балясамі. Другі ярус вежаў мае вузкія прасветы, якія адкрываюцца ў зал і дэкарыраваныя балясамі. У інтэр’еры сцены гарызантальна ашаляваны, дэкарыраваны роспісам. Драўляныя алтары (цэнтр. 2ярусны і 2 бакавыя) апраўлены калонамі карынфскага ордара, дэкарыраваны фігуркамі пуцці, раслінным арнаментам з пазалотай. Драўляны амбон з балдахінам, які размешчаны над спавядальняй, упрыгожаны разьбой. Тэр. вакол касцёла абнесена мураванай агароджай, у паўн.зах. куце ўзведзена 2ярусная чацверыковая вежазваніца з пакатым шатром. Касцёл дзейнічае.
    А.М.Каласоўская.
    ДЎДЗІН Віталь Андрэевіч (н. 6.9. 1943, в. Ашчураты Пермскай вобл.,
    Дудаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
    Л.Дударэнка. Парадны партрэт. 1987.
    Расія), беларускі і расійскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Скончыў Маскоўскі ўнт культуры і мастацтваў (1965), Бел. тэатр.маст. інт (1976), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1979). У 1961—76 працаваў кіраўніком драмгурткоў, дырэктарам, рэж. у дамах культуры. У 1979— 2011 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў «Незвычайныя прыгоды Дзяніса Караблё
    525
    ДУДЗІЦКАЯ
    ва» (1977), «Першай па pace прайшла прыгажуня» (1980), «Усе грошы з гаманцом» (1981), «Іван» (1982), «Матрос Жалязняк» (1985), «Позва ў суд» (1988, і сцэнарыст), «Пад небам блакітным» (1989), «Чорт» (1991), «Птушкі без гнёздаў» (1996), «Тры жанчыны і мужчына» (1998), «Кадэт» (2009), «На ростанях» (2011) і інш. Аўтар дакум. фільмаў «М.Яроменка. Пасляслоўе» (2001), «I кружыцца планета» (2003). Здымаецца ў кіно («Развітальныя гастролі», «Птушкі без гнёздаў», «На ростанях»).
    ДЎДЗІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік архітэктуры ў в. Дудзічы Пухавіцкага рна. Вядома з 16 ст. Належала Адахоўскім, Быхаўцам, ЗаранкаГарбоўскім, Прозарам (з 1767), Ельскім (з 1785). У 1767—69 Ю.Прозарам на высокай тэрасе р. Пціч закладзены ансамбль у стылі позняга барока, які ўключаў сядзібны дом, 2 флігелі, 2 паркі, вяслярны канал, альтанку, царкву. Сядзібны дом драўляны, з 2 бакоў сіметрычна размяшчаліся 2 флігелі, накрытыя аднасхільнымі дахамі. За домам меўся рэгулярны парк, створаны ў выглядзе невял. баскетаў, аздобленых ліпавымі шпалерамі. Другі парк з арыгінальнай воднай сістэмай (4 каналы ўздоўж рэчышча, 2 — уздоўж дарогі, вяслярны канал,
    Агульны выгляд Дудзіцкай сядзібы. Малюнак З.Грогера.
    дамбы, шлюзы) размяшчаўся ў пойме р. Пціч. Вяслярны канал (шыр. да 8 м) дапамагаў рэгуляваць узровень вады ў воднай сістэме, меў дэкар.кампазіцыйнае і спарт.забаўляльнае значэнне. Зацішным месцам у парку была альтанка (пабудавана ў 1768 на працягу адной ночы Ю.Прозарам да дня нараджэння жонкі). У 1780 на месцы старога касцёла ЗаранкаГарбоўскіх узведзена ўніяцкая Пакроўская царква, пры якой працавала 2класная нар. школа. У крыпце пахаваны ЗаранкаГарбоўскія, Прозары, Ельскія, Ліпскія, апошні пасол Рэчы Паспалітай у Англіі Ф.Бу
    каты. С.Ельскі імкнуўся адрадзіць сельскую гаспадарку, развіць рамёствы (пасяліў 20 ням. майстроў). У сядзібе меліся невял. гарбарны завод, службовыя і гасп. будынкі, карчма, аранжарэя, батанічны сад. Асабліва памятным месцам з’яўляецца паляна (луг на пяшчанай тэрасе р. Пціч), які называецца «гербарыем». Сёння там расце больш за 70 відаў раслін. Сядзібныя пабудовы і парк не захаваліся, абмялелая водная сістэма функцыянуе. A. Т. Федарук. ДЎДЗІЦКІ ПАЛАЦ. Існаваў у сярэдзіне 18 — пач. 20 ст. ў в. Дудзічы Ка
    Да арт. Дудзіцкая сядзіба: 1 — від палаца са старога ўезда; 2 — паркавая альтанка.
    I
    526
    ДУДКЕВІЧ
    лінкавіцкага рна. Выцягнуты гал. корпус і размешчаныя абапал яго флігелі ўтваралі Ппадобную ў плане кампазіцыю. У цэнтр. частцы гал. корпуса (планіроўка анфіладная) меліся парадныя памяшканні: зала, сталовая, пакой для гульняў, кабінет і інш., абапал іх — спальні, гасціныя пакоі. У адным з флігеляў — капліца, удругім — пакоі прыслугі. Гал. корпус завяршаўся высокім вальмавым, флігелі — аднасхільнымі дахамі. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі. У архітэктуры будынка спалучаліся традыцыі нар. дойлідства з асобнымі прыёмамі стылю барока.
    ДЎДЗІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне. За 9 км на Пн ад г. Калінкавічы, чыг. станцыя на лініі Калінкавічы— Жлобін, 129 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Лунінец. Цэнтр Дудзіцкага с/с. 281 гаспадарка, 751 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1795 — 62 двары. У 1885 сяло, цэнтр воласці, 268 ж. У 1897 — 87 двароў, 579 ж., царква, нар. вучылішча, магазін, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Калінкавіцкага рна. 3 27.9.1930 у Мазырскім рне. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 3.7.1939 зноў у Калінкавіцкім рне. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 13.1.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 755 ж. У 1997 — 271 гаспадарка, 733 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр нар. творчасці, школа мастацтваў, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, 3 магазіны, кафэ, лазня. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДУДЗЮК Зінаіда Іосіфаўна (н. 29.3. 1950, в. Слабодка Браслаўскагарна),
    беларуская паэтэса, драматург. Скончыла Брэсцкі інжынернабуд. інт (1977), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1993). У 1993—97 заг. літ. часткі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі. Ayrap збкаў вершаў «Праводзіны птушак» (1983), «Абрысы лета» (1988), «Так і не» (1993), «Табе» (2000), «Дарунак» (2010), прозы «Аднарог» (2010), п’есказак «Чароўнае слова» (2001), «Зачараванасць тэатрам» (2005), раманаў «Год 1812» (2004), «Кола Сварога» (2006) і інш.