• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лікія аматарскія Д.а., у т.л. жаночыя і дзіцячыя. 1х дзейнасць значна стымулюецца ўдзелам у традыц. рэсп., a таксама міжнар. фестывалях і конкурсах. Д.а. ў значнай ступені актывізуюць творчасць бел. кампазітараў у галіне духавой музыкі. А.Л. Карацееў.
    ДУХАН Абрам Рыгоравіч (6.3.1924, Мінск — 4.2.1979), беларускі архітэктар. Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1949). Працаваў у інце «Белдзяржпраект» (у т.л. гал. архітэктарам праектаў). Асн. работы (у суаўт.): жылы дом з адм. памяшканнямі па вул. Урыцкага (1949), паштамт на Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці; 1951), Дом паліт. асветы на вул. Я.Купалы (1954), Цэнтр. тэлеграф на Цэнтральнай пл. (1956), гал. корпус БДУ (1962), комплекс 14павярховых будынкаў Вылічальнага цэнтра і інтаў аддз. грамадскіх навук НАН Беларусі па вул. Сурганава і Акадэмічная (1978) у Мінску, будынкі Палескага абкама КПБ у Мазыры, Дома Саветаўу Ашмянах (1979).
    ДУХАЎ ДЗЕНЬ, звычай памінання продкаў перад Сёмухай. Вядомы з язычніцкіх часоў. Меў рэгіянальныя назвы: Сёмушныя (Траецкія, Сярэднія) Дзяды, Духавая субота, Старуўскія Дзяды, Стаўроўскія Дзяды, Сёмка. У некаторых раёнах асобна адзначалі Д.д. у пятніцу і суботу («У пятніцу вараць постнэ, а ў суботу скоромнэ»; Лельчыцкі рн). На Вілейшчыне сяляне рыхтавалі 5 або 7 страў. Пілі з адной чаркі, пускаючы яе па крузе. Пакідалі крыху стравы і гарэлкі для «душ». У валачобных песнях зазначаецца: «Свята Тройца май стаўляць, старых памінаць» (Верхнядзвінскі рн). Паўсюдна вядомы прымаўкі: «Да Святога Духа не скідай кажуха», «На Духа будзець цёпла і суха». У Дзісенскім павеце адзначалі Д.д. па Стаўрах і Гаўрах (паводле падання, гэта былі сабакі славутага асілка Бая, ці Буя). Звычай памінання продкаў у гэты час таксама язычніцкі, пра што сведчыць паданне пра адзначэнне Стаўроўскіх дзядоў
    і інш. фалькл. матэрыялы. Ён добра сумясціўся з хрысціянскай традыцыяй памінання памерлых. Д.д. уваходзіць у абрадавы сёмушнатраецкі комплекс — язычніцкае свята, у якім праглядаецца культ продкаў і расліннасці, прымеркаваны пазней царквою да хрысціянскай Пяцідзясятніцы. Меў таксама назву Зялёная (Кляновая) субота (Зелянец, Май, Зялёныя святкі). Варажылі пра надвор’е, асвячалі травы, абкурвалі хаты, жывёлу, каб не баялася перуноў. У Магілёўскай губ. на Д.д. сеялі каноплі, дзяўчаты хадзілі ў лес «завіваць вянкі», гаварылі: «На Зелянец вясны канец». Асвячэнне кветак і зёлак, упрыгожванне «маем» будынкаў і памяшкання, пляценне і нашэнне вянкоў, дзявочая варажба і інш. абрадавыя рытуалы, «завіванне бярозак» падчас «кумлення» і абрадавай ежы, прысутнасць расліннай тэматыкі ў абрадавых песнях («Выхвалялася бярозка») — сведчанні анімістычных уяўленняў нашых продкаў, што ідуць яшчэ з дахрысціянскай пары.
    Літ.: Барташэвіч Г.А. Беларуская паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мінск, 1990; Л і с А.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў. Мінск, 1998; ІвахненкаТ.А. Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў. Мінск, 2002; Л о з к а А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю.Лозка.
    «ДУХОЎНАЕ ПРЫЧАСЦЕ СВЯТЬІХ БАРЬІСА I ГЛЁБА», польскабеларуская школьная драма невядомага аўтара эпохі барока. Пастаўлена ў Полацку, магчыма, у Оршы (да 1693). Адлюстравала барацьбу за ўладу паміжасобнымі князяміў Кіеўскай і часткова ў Полацкай Русі. Драма ўваходзіць у рукапісны зб. «Аршанскі кодэкс» (канец 17 ст.). У аснове сюжэта гіст. падзеі пач. 11 ст. — феадальныя міжусобіцы, распаўсюджанне хрысціянства. Гал. героі — Барыс і Глеб — першыя ўсх.слав. святыя, кананізаваныя візант. царквой. Твор уключае антыпралог, пралог і 4 інтэр
    535
    ДУХОЎНАСЦЬ
    медыйныя сцэны. Пачынаецца з антыпралога, дзе селянін пасвойму разумее многія польск. словы, звязаныя з тэатр. пастаноўкай. Камічны эфект дасягаецца супастаўленнем «высокага» і «нізкага» стыляў (напр., стралецкія спаборніцтвы параўноўваюцца з забойствам свінні, гарматныя стрэлы нагадваюць трэск дроў у печы). Калі ў антыпралогу гарбар павучае недасведчанага селяніна, дык у пралогу аказваецца, што ён сам недасведчаны ў польск. мове. Антыпралог і пралог узаемазвязаны, выконвалі маральнадыдактычную функцыю і сведчылі аб тым, што езуіты імкнуліся прывабіць на прадстаўленні праваслаўнае і ўніяцкае насельніцтва.
    Дзеянне ў драме адбываецца як бы ў 3 вымярэннях. Метафіз. свет нябачны простаму воку. Прысуды чалавеку, супраць якіх ён бяссільны, выносяцца ў небе. Другая рэчаіснасць — феадальныя ўсобіцы ў Стараж. Русі, жорсткасць нораваў, першыя крокі хрысціянства. Трэцяя — рэальны свет, забіты цёмнымі, знясіленымі цяжкай працай сялянамі. У інтэрмедыях адлюстравана жыццё бел. грамадства канца 17 ст. Героі п’есы (селянін, гарбар, яўрэй, салдат, казак, парабкі) гавораць пабеларуску, але па сваёй сутнасці гэта людзі грубыя і абмежаваныя. Аўтар (верагодна, езуіт) прадстаўляе ідэалогію пануючых класаў. Твор апублікаваны Ю.Ляванскім у зб. «Старапольская драматургія» (Варшава, 1963, т. 6).
    Літ:. Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традьшый. Мінск, 1980.
    У.І.Каяла.
    ДУХОЎНАСЦЬ, вышэйшая здольнасць чалавека, крыніца самавызначэння асобы. У свецкім разуменні — гэта сац. феномен, які акумулюе ў сабе жыццесцвярджальныя, гуманныя ідэі, устаноўкі, мэты, патрэбнасці, маральныя, культурныя і рэлігійныя каштоўнасці індывіда, сац. груп, чалавецтва ў цэлым; у рэліг. трактоўцы — нецялесны, нематэрыяльны феномен, які адносіцца да Бога, царквы, веры. Тэрміны «дух», «ду
    хоўнасць» атрымалі разнастайныя інтэрпрэтацыі ў розных культурах. Уяўленне аб духах з’яўляецца адным з самых ранніх у культуры, сустракаецца ўжо ў архаічных формах рэлігіі (фетышызм, татэмізм, анімізм). Духі ўяўляюцца істотамі, што звязаны з чалавекам, яго прыродным і сац. асяроддзем і ўвасабляюць як стваральныя, так і разбуральныя сілы, падзяляюцца на добрых і злых. Уяўленне аб духоўным быцці афармляецца ў вучэннях монатэістычных рэлігій. Бог уяўляецца як пазамежнае быццё, якое стварае свет «з нічога». Асаблівае развіццё паняцце Д. атрымала ў хрысціянскай культуры. Хрысціянскія ўяўленні аб духоўным быцці маюць канфесіянальныя асаблівасці. У сучаснай філас. інтэрпрэтацыі паняцце «дух» звязваецца не толькі з рацыянальнапазнавальнымі, але і пачуццёвапсіхал., маст.эстэтычнымі, маральнымі і інш. здольнасцямі чалавека. У адрозненне ад інтэлекту праявы Д. суадносяцца з канкрэтнай асобай. У паняцці Д. акцэнтуецца значнасць каштоўнаснага зместу яго адносная незалежнасць ад эмацыянальных перажыванняў. У адрозненне ад ментальнасці Д. абапіраецца на ўсвядомленыя праявы асобы. Душа ж з’яўляецца ўніверсальным паняццем, якое абазначае жыццёвую сутнасць чалавека (у інш. культурах таксама жывёл і раслін), што адрозніваецца ад цела і духа, з’яўляецца вымярэннем унутранага свету чалавека. Д. нараджаецца там, дзе асоба пачынае пафілас. асэнсоўваць жыццё і сваё месца ў свеце. Такая рэфлексія становіцца асновай для ўяўлення аб ідэі, ідэйным, духоўным змесце жыцця. Працэс духоўнай творчасці ў гісторыі культуры ўключае рэлігію, філасофію і мастацтва. Да якаснага зместу Д. можна аднесці чалавечнасць, любоў, сумленне, творчасць. Вышэйшай формай духоўных адносін да свету з’яўляецца любоў. Вышэйшым відам творчасці выступаюць самапазнанне, саматварэнне чалавекам самога сябе.
    Вытокі Д. ў Беларусі можна аднесці да дахрысціянскай эпохі — яны выцякаюць і звязаны з агульнымі тэндэнцыямі станаўлення чалавека як сац. істоты. Д. праяўлялася ў форме ўзаемападтрымкі, спачування, шанавання супляменнікаў і да т.п., што зафіксавана ў нар. бел. казках, легендах, паданнях, міфах, песнях, прыказках і прымаўках. Рэліг. Д. — вынік хрысціянізацыі Беларусі; форма яе быцця — рэліг. свядомасць, якая паступова выцясняла язычніцкую з яе раннімі формамі Д., зберагаючы пры гэтым і ўбіраючы ў сябе ў перапрацаваным выглядзе асобныя элементы свецкай Д. розных этнічных супольнасцей на тэр. Беларусі. У 11 — 12 ст. адбываўся своеасаблівы сінтэз свецкай і рэліг. Д. пры несумненным дамінаванні апошняй. Гэта знайшло адлюстраванне ў філас. і грамадскапаліт. думцы Беларусі, у прыватнасці ў рэліг.філас. светапоглядах Ефрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча і інш. У эпоху Адраджэння асн. складальнай Д. становіцца чалавекалюбства. Ф.Скарына лічыў яго вышэйшым прынцыпам узаемаадносін паміж людзьмі, хоць паранейшаму звязваў Д. з распаўсюджваннем ідэй Свяшчэннага Пісання. На мяжы 18—19 ст. многія бел. мысліцелі пад уплывам зах.еўрап. філасофіі Новага часу звязвалі Д. з распаўсюджаннем асветніцтва і развіццём навукі, г.зн. рабілі стаўку на фарміраванне свецкай Д. У канцы 19 — пач. 20 ст. творчая інтэлігенцыя (М.Багдановіч, Я.Купала і інш.) разглядалі Д. як ідэю сац. справядлівасці, развітую самасвядомасць беларусаў. У 1920—50я гг. Д. як сац. феномен практычна не даследавалася. У межах марксісцкай філас. традыцыі аналізаваліся грамадская свядомасць і яе розныя формы, дыялектыкаматэрыялістычны светапогляд і шляхі яго фарміравання, духоўная культура. Навук. зацікаўленасць праблемай Д. адрадзілася ў 1960—70я гг. ў сувязі з пастаўленай на дзярж. узроўні задачай фарміравання новага, інтэ
    536
    ДУХОЎНАЯ
    лектуальна і духоўна развітога чалавека. Але Д. зводзілася да духоўнай жыццядзейнасці людзей, у выніку якой ствараліся адпаведныя навук. ідэі, каштоўнасці, прыклады паводзін. 3 1990х гг. даследуюцца пытанні, звязаныя з высвятленнем прычын і пошукамі шляхоў пераадолення характэрнай для пераходнай эпохі бездухоўнасці, высвятляюцца патэнцыі рэліг. Д. Асаблівая ўвага надаецца аналізу духоўнамаральных каштоўнасцей хрысціянства і іх ролі ў фарміраванні духоўнага патэнцыялу бел. нацыі. Вядуцца распрацоўкі ў галіне самаідэнтыфікацыі, самасвядомасці, духоўных асноў бел. грамадства.
    Літ.: Адул о Т.Н. Человек на рубеже тысячелетнй: понск духовных основаннй бытня. Мннск, 2003; Яго ж. В понсках сушностн бытня: фнлософня на рубеже XX—XXI веков. Мннск, 2011; Конан У.М. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мінск, 1989; Я го ж. Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. X ст. — 1905 г. Т. I. Мінск, 2010;Фнларет (Вахромеев К.В.; мнтрополнт Мннскнй н Слуцкнй). Человек в нсторнн. Мннск, 2008.
    Т./.Адула, В.Р.Языковіч.