• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДУХОЎНАЯ КУЛЬТЎРА. спецыфічны духоўны прадукт чалавечай жыццядзейнасці, сац. арганізацыі і пазнання, вызначальны фактар духоўнага жыцця грамадства, які прадстаўлены ідэямі, устаноўкамі, каштоўнасцямі, традыцыямі, спосабамі паводзін, сістэмай сац. норм і служыць сродкам забеспячэння нармальнага функцыянавання грамадства, развіцця і ўзнаўлення сац. жыцця. Д.к. выступае як адна з дзвюх (побач з матэрыяльнай), у інш. класіфікацыях — як адна з трох (побач з матэрыяльнай і сац.) форм культуры. Д.к. з’яўляецца вынікам духоўнай дзейнасці чалавецтва. Паколькі падзел дзейнасці на матэрыяльную і духоўную ўмоўны, то і раздзяленне культуры на матэрыяльную і духоўную таксама ўмоўнае. Кожны створаны чалавекам матэрыяльны аб’ект змяшчае ў сабе элемен
    ты Д.к. ў выглядзе ўвасобленых у ім мэты, ідэі, праграмы дзеянняў і інш. Многія прадукты духоўнай дзейнасці чалавека таксамы немагчымыя без адпаведнай матэрыяльнай абалонкі (карціна, муз. твор і інш.). Асн. сферы існавання Д.к. — міфалогія, рэлігія, мараль, правасвядомасць, мастацтва, навука, філасофія, мова і інш. Многія даследчыкі ў якасці важнейшай формы Д.к., яе ядра вылучаюць філас. культуру, паколькі менавіта на ёй замыкаюцца ўсе астатнія. Д.к. — прадукт гіст. развіцця грамадства, яна фіксуе асаблівасці гістарычна канкрэтных форм жыццядзейнасці чалавецтва на розных этапах яго развіцця, арганічна звязана з матэрыяльнай і сац. культурамі. У розных народаў мае адметныя рысы, што дае падставу для развіцця тэорыі культ. рэлятывізму, згодна з якой кожная культура з’яўляецца ўнікальнай, адзінай у сваім родзе, непадобнай на інш. Этнацэнтрызм, у процівагу культ. рэлятывізму, акцэнтуе ўвагу на агульным, універсальным у розных культурах. Найбольш абгрунтаванай уяўляецца тэорыя, згодна з якой нац. Д.к. ўяўляе сабой дыялектычны сінтэз унікальнага і ўсеагульнага. Гэта вынік агульных законаў, паводле якіх развіваецца грамадства, узаемасувязі і ўзаемаўплывы сфер грамадскага жыцця розных этнасаў, нацый, дзяржаў. Самаізаляцыя нац. культур вядзе да іх заняпаду. Аднак сучасная глабалізацыя павялічыла пагрозу паглынання Д.к. невял. нацый. Таму малыя нацыі праводзяць палітыку стрымлівання ўплыву глабальных працэсаў, прымаюць меры для прадухілення негатыўнага ўплыву глабалізацыі і захавання нац. Д.к.
    Літ.: Коган Л.Н. Соцнологня культуры. Екатерннбург, 1992; Конан У.М. Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. X ст. — 1905 г. Т. 1. Мінск, 2010. Т./.Адула. ДУХОЎНАЯ ЛІТАРАТЎРА, рэлігійныя проза і паэзія, якія ўключалі ў сябе жанры стараж. царк. і нар. паданняў рэліг. зместу. Адлюстроўвала
    грамадскае разуменне дабра і зла, граху і збавення, справядлівасці, паходжання свету, гіст. падзей. 3 Д.л. усх. славяне пазнаёміліся выключна праз пераклады з балгарскіх і візант. узораў на стараслав. мову. Вызначальную ролю ў духоўным жыцці сярэдневяковага чалавека адыграла Біблія — асн. кніга, якая стаяла ля вытокаў культур усіх хрысціянскіх народаў. Блізкімі да яе па змесце, эмацыянальным ладзе і фармальных прыкметах былі апокрыфы — рэліг. аповесці, не ўключаныя ў богаслужэбны ўжытак зза таго, што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіц. веравучэння («Блуканне Багародзіцы па пакутах», «Пакуты Хрыста», евангеллі ад Нікадзіма, Пятра, Філіпа, Фамы, Марыі, Іакава).
    Прынцыпова інш. характар па змесце і форме мела патрыстычная літаратура — творы айцоў царквы (3—8 ст.). Найб. папулярнымі былі творы В.Вялікага, Г.Назіянзіна, Я.Сірына, А.Александрыйскага, І.Дамаскіна, І.Златавуста. У сярэдневяковай лры былі шырока прадстаўлены жыціі святых, складзеныя па ўсталяваных канонах агіяграфічнага жанру пра хрысціянскіх падзвіжнікаў, дзеячаў і герояў. Гэтыя жыццяпісы вызначалі вернікам шлях да выратавання душы, таму жыційны канон быў не вонкавым патрабаваннем, а ўнутранай пазіцыяй аўтара.
    Пад уплывам візант. «Жыція Антонія Вялікага» (4 ст.) не пазней 1090х гг. было напісана «Жыціе Антонія Пячэрскага», якое адпавядала ўсім кананічным патрабаванням свайго часу. Паводле яго ўзору ўзнік 1ы бел. агіяграфічны твор «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (12 ст.). Да гэтага бел. чытач быў знаёмы толькі з перакладзеным з грэч. мовы «Жыціем Аляксея, чалавека Божага» (11 ст.). У 12 ст. з’явіліся арыгінальныя жыціі Аўрамія Смаленскага і Кірылы Тураўскага, у 14 ст. — знакамітае «Жыціе трох віленскіх мучанікаў», а ў 1579 у Вільні выйшаў вялікі зб. «Жыціі святых», складзены езуіцкім епіскапам
    537
    ДУХОЎНАЯ
    П.Скаргам. У кнізе сабрана каля 400 апавяданняў і аповесцей пра жыццё хрысціянскіх святых, першых прарокаў, пап і айцоў царквы, біскупаў, манахаўпадзвіжнікаў, каралёў, заснавальнікаў каталіцкіх ордэнаў, місіянераў, змагароў з язычніцтвам і ерассю, мучанікаў і інш. герояў па прынцыпе «МінейЧэццій» на Русі. Блізкімі да іх былі патэрыкі — рэліг. творы павучальнага характару пра жыццё блізкаўсх. і італійскіх пустэльнікаў 3—7 ст. і інш. хрысціянскіх падзвіжнікаў.
    Пад уплывам грэч. і рымскага гімнапісання ў 12 ст. ў Беларусі зарадзілася арыгінальная духоўная паэзія, прадстаўніком якой і першым паэтам стаў Кірыла Тураўскі — аўтар шматлікіх «Слоў», «Павучанняў», «Прытчаў», 2 канонаў на смерць княгіні Волыі і надзвычай паэт. малітваўсповедзяў, напісаных на кожны дзень Святога тыдня.
    У 15 ст. з’явіліся духоўныя вершы — лірычныя і эпічныя песнапенні на сюжэты евангельскіх, старазапаветных і нар. паданняў, казанняў, легенд, якія выконваліся сляпымі жабракамі, старцамі. 3 17 ст. захоўваліся пераважна сярод стараабрадцаў. Своеасаблівае значэнне набыла т.зв. палемічная літаратура (творы С.Зізанія, З.Капысценскага, Л.Карповіча, М.Сматрыцкага, А.Філіповіча, Х.Філалета). Яна адлюстроўвала стаўленне аўтараў да веры ў цэлым, да царк. і свецкіх традыцый, агульнахрысціянскай спадчыны.
    Вывучэннем духоўнанар. лры славян, збіраннем і даследаваннем уласна бел. матэрыялу займаліся П.Кірэеўскі, ГІ.Бяссонаў, П.Шэйн, Е.Раманаў, М.Нікіфароўскі, М.Дзем’яновіч, Я.Карскі.
    Вял. ролю ў выхаванні грамадства адыгрывае Д.л. і ў наш час. Сведчаннем таму служаць шматлікія вершы бел. паэтаў 20 ст., сабраныя ў кн. «Насустрач духу: Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (2001), укладзенай І.А.Чаротам.
    Літ.: СаверчанкаІ.В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI  перш. пал. XVII ст. Мінск, 1992; Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура XI — перш. пал. XVI11 ст. Мінск, 2006. У./.Каяла. ДУХОЎНАЯ МЎЗЫКА, творы на тэксты рэлігійнага характару, якія выконваюцца ў храме паза набажэнствамі (у адрозненне ад царкоўнаіі музыкі), у канцэртнай, камернай ці быт. абстаноўцы. Старадаўняя бел. праваслаўная Д.м. прадстаўлена духоўнымі вершамі з 15 ст. з часоў распаўсюджвання хрысціянства, з кан. 16 ст. кантамі (некаторыя з іх паводле тэкстаў набажэнстваў называліся «канцэртамі») і псальмамі (асабліва псальмамікалядкамі, якія выконваліся падчас батлеечных імпрэз), з 18 ст. харавымі канцэртамі партэснымі, з 19 ст. — духоўнымі. У 17—18 ст. Д.м. гучала ў шматгалосых школьных харах пры праваслаўных брацтвах. У 19 ст., калі шматгалосыя харавыя спевы сталі нар., Д.м. ўвайшла ў рэпертуар хароў навуч. устаноў, літ.муз. гурткоў і тваў, а таксама сялянскіх і дзіцячых. Д.м. стваралі бел. кампазітары М.Дзялецкі, М.Анцаў, М.Бутом, А.Валынчык, К.Галкоўскі, К.Кіслы, М.Матысон, М.Мікалаевіч, М.Равенскі, А.Туранкоў М.Шчаглоў і інш. Выдаваліся зборы бел. рэліг. песень, быў апублікаваны альбом спеваў для набажэнстваў (1989). У 1990я гг. бел. Д.м. атрымала далейшае развіццё ў творчасці кампазітараў А.Атрашковіча, А.Бандарэнкі, А.Безенсона, М.Васючкова, А.Залётнева, Г.Казловай, Г.Кароткінай, А.Хадоскі, Л.Шлег, І.Янкоўскага, манахіні І.Дзянісавай і інш., увайшла ў канцэртны рэпертуар прафес. і аматарскіх харавых калектываў. Сучасныя царк., аматарскія і прафес. хары прымаюць удзел у фестывалях Д.м.: міжнар. праваслаўных спеваў (з 1989, Мінск), шматканфесіянальным «Магутны Божа» (з 1995, г. Магілёў), праваслаўных спеваў «Спявайце Богу нашаму, спявайце» (з 2001, г. Драгічын), «Пасхальным фесты
    валі» (з 2003, г. Віцебск), «Абласным фестывалі праваслаўных спеваў Гродзенскай епархіі» (з 2004, г. Гродна), калядным духоўных спеваў «Даруй нам мір» (г. Светлагорск), епархіяльным калядным царк. спеваў «Слава ў Вышніх Богу» (абодва з 2007, г. Ліда).
    Л.А.Густова.
    ДУХОЎНЫЯ ВЁРШЫ. розныя паводле жанру і зместу паэт. тэксты, скіраваныя на выказванне рэліг. думак і пачуццяў. Паняцце «Д.в.» гіст. зменлівае. Так традыц. называліся нар. лірычныя і эпічныя песні рэліг.дыдактычнага зместу, т.зв. «псальмы», «канты», якія аднагалосна ў пазалітургічных абставінах выконвалі старцы, жабракі, лірнікі. Дамінаваў слоўны тэкст на біблейскія сюжэты («Плач Адама», «Сон Багародзіцы», «Нараджэнне Хрыстова», «Аляксей Божы чалавек», «Лазар»), дзе выказваліся нар. касмаганічныя, тэалагічныя і этычныя ўяўленні. МузыкаД.в. вылучалася інтанацыйным і рытмічным багаццем распеваў. Вял. ўплыў на развіццё Д.в. зрабіла стараж. кніжная паэзія. Да першых кніжных Д.в. можна аднесці творы на лац. («Малітва да Святой Ганны», «Да Святога Себасцьяна» Міколы Гусоўскага), і на стараслав. мовах («Богу в Тронцн еднному ко чтн н ко славе», «Помнн днн святые святятн» Ф.Скарыны). Пазней з’явіліся бел. і польскамоўныя творы. У 16—18 ст. Д.в. пісалі Віталій, К.ТранквіліёнСтаўравецкі, М.Сматрыцкі, А.Мужылоўскі, А.Філіповіч, А.Белабоцкі. Асобнае месца займалі палемічныя тэксты, часта ананімныя: «О лжепастырех», «О латынской гордостм», «О мудростн ммрской». Значным укладам у духоўную паэзію была «Псалтыр рыфматворная» Сімяона Полацкага. У 18 ст. бытавала шмат ананімных Д.в., з іх асабліва папулярны быў рэліг. гімн «О, мой Божа, веру Табе». У 19 ст. аўтарамі Д.в. выступілі А.ВярыгаДарэўскі («Да абраза цудоўнай Маткі Боскай Бялыніцкай над Дняпром») і Я.Жукоўскі («Малітва»), 3 нашаніўскіх пісьменнікаў першым да
    538
    ДУШКЕВІЧ
    Д.в. звярнуўся К.Каганец. Адметнай з’явай духоўнай паэзіі стала паэма «Святы Андрэй Баболя» Я.Купалы. У Зах. Беларусі Д.в. друкавалі спец. і масавыя час.: «Хрысціянская думка», «Да злучэння», «Калоссе», газ.: «Крыніца», «Праваслаўны беларус». У пач. 20 ст. ўзнік новы канон Д.в. з моцным лірычным пачаткам і паслабленай дыдактыкай (А.Зязюля, К.Сваяк, В.Адважны). Д.в. пісалі А.Гарун, З.Бядуля, Я.Пачопка, Н.Арсеннева, Л.Геніюш. У 1990я гг. ў Беларусі да Д.в. звярталіся: Р.Барадулін, Д.Бічэль, Н.Загорская, Т.Бондар, Г.Каржанеўская, Х.Лялько, І.Багдановіч, А.Тулупава, А.Бембель. У цяперашні час вылучаюцца Д.в. А.Дабравольскай, А.Нікіпорчык, В.Роліч, А.Крываноса. Выдадзены анталогіі Д.в. «Храм і верш» (Беласток, 1993) і «Насустрач духу» (Мінск, 2001).