Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Я. Ю.Ленсу.
ДЫЗАЙН рэкламны, мастацкая праектная дзейнасць, звязаная з распаўсюджваннем інфармацыі аб тава
Да арт. Дызайнрэкл ам н ы. Рэклама выстаўкіпродажу тканіны з натуральнага шоўку. 1959.
546
ДЫКТАРСКІ
Да арт. Дызайнрэкл ам н ы. Д.Сурск і. Хлеб — усяму галава. 1985.
рах і розных відах паслуг з мэтай азнаямлення спажыўцоў і стварэння попыту на тавары і паслугі. Уключае плакаты, афішы, лістоўкі, праспекты, рэкламныя аб’явы, каталогі, вітрыны, вывескі і інш. Вядомы са старажытнасці ў культуры Стараж. Егіпта. Сучасны рэкламны Д. развіваецца з канца 19 ст. У Беларусі найб. яскрава праявіўся ў 1920я гг. ў дзейнасці Віцебскага маст.практычнага інта і групы «Сцвярджальнікі новага мастацтва» (К.Малевіч, Э.Лісіцкі і інш.). Вял. значэнне надавалася вулічнай рэкламе — шыльдам прыватных крам, афармленню трамваяў і інш. У перыяд нэпа актыўна развіваўся ганддёвы Д. Новы этап у развіцці рэкламнага Д. пачаўся ў сярэдзіне 1950х гг. У гэты перыяд рэклама стала інструментам выхаваўчага ўздзеяння на людзей і стымулявання вытворчай і культ. дзейнасці. У 1960я гг. створаны Усесаюзны НДІ тэхн. эстэтыкі і яго філіял у Мінску, які распрацоўваў новыя прыёмы рэкламнага Д. Пачала дзейнічаць буйная рэкламная фірма «Белгандальрэклама». У 1987 створаны Бел. саюз дызайнераў. Пры ім
узніклі творчыя дызайнстудыі, якія па заказах прадпрыемстваў выконвалі дызайнерскія распрацоўкі гандлёвапрамысловай рэкламы. Рэклама пашырылася і на Бел. тэлебачанні. У 1990я — пач. 2000х гг. у рэкламным Д. працавалі Д.Сурскі, С.Плотнікаў, У.Цэслер і інш. Бел. дызайнеры прымалі ўдзел у міжнар. конкурсах рэкламы ў Маскве, Лісабоне, Канах, фестывалях «Еўралінія» і «Залаты воўк» у Мінску. У 2001 створана Асацыяцыя рэкламных аргцый, якая ў якасці некамерцыйнага аб’яднання
Да арт. Дызайнрэкл ам н ы.
С.Плот нікаў. Якіжстол без бульбы. 1986.
гуртуе вакол сябе рэкламныя агенцтвы Беларусі, з’яўляецца адным з арганізатараў дэманстрацыі відэаролікаў «Канскія львы», а таксама фестывалю рэкламы «Белы квадрат». У цяперашні час вял. ролю пачынае адыгрываць інтэрнэтрэклама.
Я. Ю.Ленсу.
ДЫКТАРСКІ тэкст у к і н о, моўнае суправаджэнне фільма. Выконвае разнастайныя функцыі: уводзіць гледача ў абставіны дзеяння, дае
547
дыкцыя
ацэнку падзей і характараў, злучае паміж сабой асобныя эпізоды фільма, стварае пэўную эмацыянальную настроенасць і г.д. Д.т., умела спалучаны з дзеяннем у кадры, абагачае вобразныя сродкі і расшырае кампазіцыйныя магчымасці перадачы сюжэта фільма. Выкарыстанне Д.т. ў кіно пачалося са з’яўленнем гуку. У маст. фільмах Д.т. чытаецца голасам героя, альбо голасам асобы, вонкавай да ўсёй гісторыі фільма, але якая больш ведае пра падзеі ў фільме, чым яго героі. Д.т. часта выкарыстоўваецца як сродак для стварэння ў фільме іранічнага кантрапункту. У бел. ігравым кіно Д.т. удала ўжыты ў фільмах «Руіны страляюць...» (1973, рэж. В.Чацверыкоў), «Чорны бусел» (1993, рэж. В.Тураў), «У жніўні 44га» (2001, рэж. М.Пташук) і інш. У дакум., навук.папулярным, анімац. кіно выконвае функцыю асэнсавання выяўл. матэрыялу: фільмы дакум. «Галасы зямлі маёй» (1994, рэж. Ю.Лысятаў), «Замовы бабы Сашы» (1995, рэж. С.Лук’янчыкаў) «Беларуская кухня. Стравы каляднага посту» (2001, рэж. В.Каралёў), «Мая васьмідзесятая восень» (2002, рэж. В.Скварцоў), анімацыйны «Выцінанкавыразанка» (2010, рэж. М.Тумеля) і інш. Д.М.Гіргель.
ДЬІКЦЫЯ (ад лац. dictio вымаўленне), ступень выразнасці ў вымаўленні гукаў, складоў і слоў у мове. Яснасць і чысціня гучання мовы залежаць ад правільнай і актыўнай работы артыкуляцыйнага апарату. Д. — важная частка моўнай культуры: яна вызначае бездэфектнае вымаўленне асобных гукаў мовы, разборлівасць слоў і сказаў, выразнасць моўнага патоку ў цэлым. Д. мае вялікае значэнне ў драм. і муз. тэатр. мастацтве. Асабліва звязана з акцёрамвыканаўцам ролі, бо выразная Д. з’яўляецца паказчыкам яго прафес. годнасці. Млявая і невыразная мова — вынік арганічных недахопаў моўнага апарату ад прыроды і неразвітых маўленчых навыкаў у працэсе засваення артыкуляцыі гукаў мовы падчас навучан
ня. Д. — абавязковы паказчык для людзей, звязаных з прафес. выкарыстаннем норм моўнага вымаўлення (акцёры тэатраў, кіно, работнікі. Добрай Д. валодалі акцёры бел. тэатраў, дзе дасканалай бел. мове надавалася выключнае значэнне. Адхіленні дапускаліся ў выпадках, звязаных з індывід. характарыстыкай персанажаў — рэгіянальная гаворка, нац. акцэнт, моўныя дэфекты і інш. У беларускамоўных тэатрах выкарыстоўваліся: палеская гаворка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), грузінскі акцэнт («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзэ і Р.Лордкіпанідзэ), рус.бел.польск. «трасянка» («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча) і інш. У цяперашні час асаблівая ўвага надаецца авалоданню нарматыўным вымаўленнем бел. мовы пры пастаноўцы спектакляў у рускамоўных тэатрах Беларусі (напр., «Паўлінка» Я.Купалы ў Магілёўскім абл. драм. тэатры і «Раскіданае гняздо» ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага). Узор засваення бел. літ. вымаўлення акцёрамі з Расіі — сцэнічная мова акцёраў Нац. акадэмічнагатэатра імя Я.Купалы Р.Філіпава, П.Кармуніна, В.Тарасава і інш.
Р.І.Баравік.
ДЬІЛА Язэп (Восіп Лявонавіч; псеўд. Назар Бываеўскі, Ганна Дыла, Л.Жорсткі, Тодар Кулеша, Антон Небарака; 14.4.1880, г. Слуцк 7.4.1973), беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890— 98), Юр’еўскім (Тартускім) ветэрынарным інце (Эстонія, 1988—1903). У 1903 за ўдзел у студэнцкіх сходках выключаны з інта без права паступлення ў ВНУ. У 1903—04 супрацоўнік газ. «СевероЗападный край» у Мінску. У 1905 узначальваў агр. групу Мінскага кта РСДРП. У 1906— 18 працаваў у Пецярбургу, Казані, Маскве. Удзельнічаў у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР. У студз.— лют. 1919 камісар працы ў Часовым рабочасялянскім сав. ўрадзе Беларусі. 3 1921 старшыня праўлення
Цэнтрабелсаюза ў Мінску, у 1923— 24 — Дзяржплана БССР, з ліст. 1924 вучоны сакратар Інбелкульта, з 1926 дырэктар Бел. першага дзярж. тэат
Я.Дыла.
ра, дырэктар Інта па вывучэнні мастацтва Інбелкульта, нам. заг. «Белдзяржкіно». У1930 рэпрэсіраваны. 3 1931 жыў і працаваў у Саратаве (Расія). Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар артыкулаў па гісторыі сацыяліст. руху ў Беларусі (зб. «Беларусь», 1924), пра М.Багдановіча (1923), К.Каганца (1928). Д. — адзін з пачынальнікаў бел. гіст. прозы і драматургіі: п’есы «Панскі гайдук» (паст. 1924, апубл. 1926), «Юнак з Крошына» (апубл. 1965), «Падуанскі студэнт» (апубл. 1981), гіст. аповесць для дзяцей «Настасся Мякота» («У імя дзяцей», апубл. 1968) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў 13 ст. Аўтар прац па гісторыі бел. тэатра, успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, Ц.Гартнага. Рукапісная спадчына Д. захоўваецца ў Бел. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва, Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Аддзеле рукапісаў Цэнтр. навук. бкі НАН Беларусі. Л.Н.Юрэвіч.
ДЫЛОГІЯ [ад грэч. di(s) двойчы + ...логія], літаратурнамастацкі твор аднаго аўтара (пісьменніка, музыканта), у якім 2 адносна самаст. часткі аб’яднаны ў адно цэлае адзінствам ідэйнага зместу ці дзеючых асоб па такім жа прынцыпе, як трылогія і інш. Тэрмін Д. часцей ужываецца ў дачыненні да празаічных і драм. твораў, рэдка — да паэт. У бел. прозе характэрнымі прыкла
548
ДЫНАМІКА
дамі Д. з’яўляюцца раманы «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» А.Адамовіча, якія аб’яднаны ў Д. «Партызаны» (1963), раманная Д. «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979) Л.Дайнекі; гіст.біягр. раманД. «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун (1988—96). У бел. Скарыніяне значнае месца займае драматургічная Д. А.Петрашкевіча «Напісанае застаецца» (1978, паст. 1979) і «Прарокдля Айчыны» (1991). Гіст. Д. складаюць п’есы А.Дзялендзіка «Легенда пра Анастасію Слуцкую» і «Князь Міхаіл Глінскі» (2008).
С. М. Тарасава.
ДЫМАКЎР, д ы м а р, пчалярская прылада для падкурвання пчол дымам у вуллі. Першапачаткова пчол падкурвалі падпаленым кавалкам сухой напаўгнілой драўніны або кураўкай (туга скручанай анучкай), абгорнутай бяростай. Пазнейшыя гліняныя Д. вырабляліся ў выглядзе гаршкоў і збанкоў з дзвюма ці адной ручкай, невял. адтулінамі каля дна і высокім тонкім горлам або звужанай на канцы трубачкай. Такія Д. былі больш зручнымі, выкарыстоўваліся ў пераходны перыяд ад бортніцтва да пасечнага пчалярства. 3 канца 19 ст. вядомы Д. з механічным раздзіманнем агню. Сучасны Д. вырабляюць з ліставога жалеза. Складаецца з цыліндрычнага корпуса (вышыня
17—18 см, дыяметр 9—10 см) з канічным адкідным векам, мехам са скуры ці моцнай тканіны і зваротнай спружыны ў сярэдзіне. 3 дапамогай меха падтрымліваюць гарэнне паліва (якое адбываецца ў металічным стакане, што знаходзіцца ўнутры корпуса) і накіроўваюць струмень дыму ў патрэбнае месца. Лепшым кураццём лічыцца парахня лісцевых дрэў (таполі, вярбы, ліпы), бо яна не дае гарачага дыму і іскраў, якія могуць апячы пчол і падпаліць вулей.
«ДЫНАМА», стадыён у Мінску. Уведзены ў эксплуатацыю ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн. будынкі падчас Вял. Айч. вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (архіт. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1976—80 (архіт. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд. Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для спаборніцтваў па футболе. У комплекс стадыёна ўваходзяць гал. спарт. арэна з трыбунамі (больш за 50 тыс. месцаў), трэніровачныя спарт. залы, адкрытыя ігравыя пляцоўкі, лёгкаатлетычныя сектары, службовыя, дапаможныя і інш. памяшканні. Вакол футбольнага поля — 8 бегавых дарожак. На стадыёне праводзяцца спарт. спаборніцтвы міжнар. і рэсп. узроўняў. У архітэктуры комплексу спалучаюцца больш сучасныя дынамічныя формы зах.
трыбун з аркадамі ўсх., паўн., паўд. трыбун 1950х гг. і аркай гал. уваходу, вырашаных у класічных формах. Па восі ўваходу на тэр. стадыёна з боку вул. Ульянаўская знаходзіцца дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульпт. В.Занковіч). Новы сілуэт у гар. архітэктуры надаюць комплексу 4 асвятляльныя мачты, размешчаныя знадворку па перыметры трыбун. Вядзецца рэканструкцыя (2012).
ДЫНАМІКА (ад грэч. dynamikos моцны) у музыцы, сродак музычнай выразнасці, які звязаны з сілай гучання; вучэнне аб голаснасці гучання; старонка арганізацыі музыкі, апелюючая да змяненняў моцы, шчыльнасці гучання і тэмпу выканання; арганізуючы фактар музыкі. Тэрмін Д. ўведзены ням. даследчыкам Х.Нэгелем (1810). Д. засн. на ўжыванні розных градацый гучнасці, іх кантрасным проціпастаўленні або паступовым змяненні, вылучэнні асобных гукаў ці сугуччаў. Дынамічныя ўказанні робяцца звычайна ў нотным тэксце на італьян. мове. Моц гучання выражаецца праз сістэму дынамічных адценняў, якая склалася ў працэсе гіст. развіцця муз. мастацтва. Дынамічны профіль муз. формы заснаваны на паступовай або раптоўнай змене ступеняў гучнасці (голаснасці), якія маюць спец. — слоўныя і графічныя — абазначэнні. Асн. віды: фортэ (f) — гучна, піяна(р) — ціха, меццафортэ (mf) — умерана гучна, меццапіяна (тр) — умерана ціха; крашчэнда (або < ) — паступовае нарастанне гучнасці, дымінцэнда (або >) — паступовае аслабленне гучнасці, рэзкая змена сілы гучнасці — субіта. Гучнасная Д. мае прамыя адносіны да выканальніцкай інтэрпрэтацыі і не заўсёды ставіцца кампазітарам (напр., у клавесіннай музыцы немагчыма выкананне тонкіх дынамічных пераходаў з прычыны асаблівай канструкцыі інструмента; існуюць і рэдактарскія ўказанні Д. адценняў). Усе градацыі гучнасці маюць адносны характар. Д. — важны сродак муз. выразнас