Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Дыядэма. Бронзавы век. Бронза. Ія пал. 2га тыс. да н.э. Могільнік ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раё'на.
з тканіны альбо металічнага абруча з аздобай, расшыранага ў сярэдняй частцы. Самыя стараж. на тэр. Беларусі 2 медныя Д. сярэднедняпроўскай культуры (1я пал. 2га тыс. да н.э.) знойдзены на могільніку ва ўрочышчы Стрэліца каля в. РудняШлягіна Веткаўскага рна. Яны ўяўляюць сабой пляскатыя медныя пласціны, сагнугыя ў выглядзе абруча з завужанымі замкнутымі канцамі.
ДЫЯКРЫТЫЧНЫЯ ЗНАКІ, разнастайныя дадатковыя знакі, што выкарыстоўваюцца ў літарных (у т. л. кансанантных) і складовых сістэмах пісьма для змянення або ўдакладнення значэння асн. знакаў. Дыякрытыкі выкарыстоўваюцца ў выпадку, калі літар алфавіта не хапае для перадачы гукаў маўлення або для сэнсаадрознення. Найб. стараж. з’яўляюцца Д.з., якія служаць для абазначэння даўжыні і кароткасці гуку ў грэч. мове, а таксама грэч. знакі націску. Д.з. шырока ўжываюцца ў мовах, якія выкарыстоўваюць лац. алфавіт. Гэтазвязаназтым, штоўкласічнай лац. мове не было шыпячых гукаў насавых зычных, палаталізаваных (памякчаных) галосных. Значную сэнсаадрознівальную функцыю Д.з. выконваюць у чэшскай, славацкай, румынскай, франц., партугальскай, польск., літоўскай, турэцкай, в’етнамскай мовах. Адрозніваюць Д.з. паводле пазіцыі (надрадковыя, падрадковыя, унутрырадковыя), па спосабе адлюстравання (свабодна далучальныя да асн. знака і тыя, што змяняюць асн. знак), па значэнні (фанетычныя, арфаграфічныя, іерагліфічныя), па статусе (абавязковыя, факультатыўныя). У бел. пісьменнасці выкарыстоўваюцца надрадковыя знакі націску, двукроп’е над літарай «ё», знак кароткасці над «й» і «ў», а таксама розныя знакі фанетычнай транскрыпцыі.
Д. В.Дзятко.
ДЫЯЛЁКТ (ад грэч. dialektos размова, гаворка), гістарычна сфарміраваная разнавіднасць дыялектнай мовы
на пэўнай частцы тэр. яе пашырэння з адносным адзінствам фанетычных, граматычных і лексічных сродкаў. Асобны Д. супрацьпастаўлены інш. Д. і мае з імі некаторыя агульныя рысы. Адрозніваюць Д. тэр. і сац. Пад тэр. Д. разумеюць разнавіднасць дадзенай мовы на частцы тэр. пашырэння гэтай мовы, а пад сац. Д. — разнавіднасць мовы, што выкарыстоўваецца пэўнымі сац. групамі насельніцтва, аб’яднанымі прафес. або інш. інтарэсамі. Сац. Д. не маюць уласнай фанетычнай і граматычнай сістэмы, змяшчаюць штучна створаныя словы і выразы, аформленыя па законах літ. або дыялектнай мовы, і ў поўным сэнсе слова не з’яўляюцца Д.
На тэр. сучаснай Беларусі вылучаюцца паўночнаўсходні дыялект і паўднё'вазаходні дыялект, а таксама 2 міждыялектныя групы гаворак — сярэднебеларускія гаворкі і заходнепалескія гаворкі, або брэсцкапінскія, загародскія гаворкі. Паўднёвая мяжа паўн.ўсх. Д. праходзіць прыкладна па ўмоўнай лініі Свір—Бягомль— Магілёў—Краснаполле, а паўночная мяжа паўд.зах. Д. — па лініі Воранава—Узда—Светлагорск—Лоеў. Абодва дыялекты складаюцца з 3 груп гаворак кожны: паўн.ўсх. — полацкай (полацкамінскай), віцебскай, усх.магілёўскай, а паўд.зах. — гродзенскабаранавіцкай, слуцкай і мазырскай (усх.палескай). Сярэднебел. гаворкі як структурны тып адрозніваецца ад двух Д. Яны сфарміраваліся ў выніку ўзаеманакладвання (змяшэння, узаемадзеяння) асаблівасцей гэтых Д. у зоне іх судакранання. Абодва Д. і сярэднебел. гаворкі ўзятыя разам складаюць асн. масіў бел. дыялектнай мовы, які шэрагам агульных асаблівасцей розных узроўняў мовы (аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем, зацвярдзеннем губных, формай меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду на у або е, наяўнасцю слова пранік і інш.) супрацьпастаўляецца зах.палескай групе гаворак. Гене
556
ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ
тычна зах.палескія (брэсцкапінскія, загародскія) гаворкі ўяўляюць сабой пераходны тып паміж бел. і ўкр. дыялектнымі мовамі, выяўляючы пры гэтым перавагу ўкр. рыс у фанетыцы і бел. — у марфалогіі і лексіцы. На аснове Д. сфарміравалася сучасная літаратурная мова.
Літ.: Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1964; Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1968—69; К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. П.А.Міхайлаў.
ДЫЯЛЕКТАГРАФІЯ, тое, што лінгвістычная геаграфія.
«ДЫЯЛЕКТАЛАПЧНЫ АТЛАС БЕЛАРЎСКАЙ МОВЫ» (ДАБМ), кніга (зборнік) лінгвістычных карт, на якіх пры дапамозе ўмоўных геаметрычных знакаў і рознакаляровага іх запаўнення адлюстравана пашырэнне асн. асаблівасцей бел. дыялектнай мовы на ўсіх яе ўзроўнях. Выдадзены ў 1963. Паказвае рэальны стан бел. гаворак у сярэдзіне 20 ст., дэманструе іх прасторавае ўзаемаразмяшчэнне і характар узаемаадносін паміж сабой, дае выразнае ўяўленне пра фанетычную сістэму, граматычную структуру і лексічныя асаблівасці мясц. маўлення, ілюструе сувязі і кантакты бел. гаворак з рус., укр. і балтыйскімі дыялектамі. Створаны на падставе матэрыялаў сабраных у 1950—55 па спец. праграме (301 пытанне) шляхам экспедыцыйных выездаў шматлікіх атрадаў прафес. мовазнаўцаў выкладчыкаўфілолагаў ВНУ і падрыхтаваных для гэтай работы студэнтаў. Усяго абследавана маўленне жыхароў 1174 вёсак Беларусі, размешчаных раўнамерна прыкладна за 15 км адна ад адной. У працу ўключаны матэрыялы з 1027 нас. пунктаў, паколькі астатнія па розных прычынах былі адведзены ад картаграфавання. Атлас надрукаваны ў 2 ч. Першая — кнігаальбом лінгв. і даведачных карт — змяшчае 7 дапаможных (гіст.адм.) і 338 лінгв. карт, у т.л. 64 фанетычныя, 115 марфалагічных,
17 акцэнталагічных, 21 сінтаксічную і 121 лексічную. У 2й асобнай кнізе надрукаваны спісы даследаваных нас. пунктаў са звесткамі пра іх і навук. прац па бел. дыялекталогіі з часоў яе зараджэння да выхаду атласа, а таксама грунтоўны тэарэт. арт. Р.І.Аванесава па лінгвагеаграфіі і неабходныя каментарыі да кожнай з 338 лінгв. карт. Пазней матэрыялы атласа былі прааналізаваны і абагульнены ў працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кн. 1—2, 1968—69). За комплекс работ па бел. лінгвагеаграфіі калектыву аўтараў (Г.У.Арашонкава, М.В.Бірыла, Н.Т.Вайтовіч, І.М.Гайдукевіч, А.П.Груца, З.Ф.Краўчанка, А.А.Крывіцкі, Ю.Ф.Мацкевіч, А.Р.Мурашка, Я.М.Рамановіч, А.І.Чабярук, В.М.Шэлег) і рэд. (Р.І.Аванесаў, К.Крапіва, Ю.Ф.Мацкевіч) прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971.
Літ.: СтэльмахМ. Багацце народнай лексікі // Полымя. 1963. № 12; Л a паў Б. Знойдзеныя скарбы // Беларусь. 1964.№ 4; С т э ц к о П.Скарбніцанароднай мовы // Маладосць. 1964. ^^ 9; К р ыв і ц к і А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мінск, 1986. П.А.Міхайлаў.
ДЫЯЛЕКТАЛОПЯ (ад дыялект + ... логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялектную мову. Як самаст. лінгв. дысцыпліна ўзнікла ў складзе этнаграфіі і фалькларыстыкі ў 19 ст. ў сувязі з вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, паколькі дыялектныя асаблівасці ў той час разглядаліся як важная этнаграф. прымета чалавека. Адрозніваюць Д. апісальную (сінхранічную, статычную) і гіст. (дыяхранічную). Апісальная Д. даследуе асаблівасці мясц. гаворак на розных узроўнях мовы на якімнебудзь адным, найчасцей сучасным, этапе. Гіст. Д. вывучае структуру дыялектнай мовы ў яе гіст. развіцці. Паміж апісальнай і гіст. Д. няма і не можа быць выразнай мяжы.
Першыя звесткі пра бел. гаворкі з’явілісяўійпал. 19ст.якуфалькл.этнаграф. публікацыях(А.Меер, З.Я.Да
ленгаХадакоўскі, Я.Чачот, І.І.Шыдлоўскі, Р.С.Зянькевіч і інш.), так і ў асобных лінгв. працах (К.Ф.ймайдовіч, \.\.Грыгаровіч, Ф.С.Шымкевіч, П.М.Шпілеўскі, С.П.Мікуцкі і інш.). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. поруч з працягам шырокага фалькл.этнаграф. вывучэння Беларусі і фіксацыяй бел. дыялектных асаблівасцей (П.В.Шэйн, Е.Р.Раманаў, З.Ф.Радчанка, ПА.Гільтэбрант, М.В.ДоўнарЗапольскі, М.Федароўскі і інш.) пачалося мэтанакіраванае лінгв. вывучэнне бел. гаворак (К.Ю.4л&іб, М.А.Коласаў, І.А.Нядзёшаў А.К.Сержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш.), выдадзены першыя буйныя лексікаграфічныя працы (І.І.Насовіч, У.М.Дабравольскі). Заснавальнікам бел. Д. з’яўляецца Я.Ф.Карскі.
Найб. паспяхова бел. Д. развівалася ў 20 ст. Былі атрыманы каштоўныя навук. вынікі па асн. кірунках дыялекталагічных даследаванняў: лексікаграфіі (І.К.5шкевіч, А.Ф.Зайка, М.І.Каспяровіч, С.С.Клундук, А.А.Крывіцкі, І.М.Кучук, А.К.Малюк, Ю.Ф.Мацкевіч, Я.М.Рамановіч, П.А.Растаргуеў, П.У.Сцяцко, Т.Ф.Сцяшковіч, А.П.Цыхун, A. 1 .Чабярук, М. В. Шатэрнік, Г.Ф. Юрчанка, Т.С.Янкова, Ф.М.Янкоўскі і інш.), лексікалогіі (Г.Ф.Вештарт, Л.Ц.Выгонная, І.І.ЛучыцФедарэц, К.М.Панюціч, А.С.Сакалоўская, А.А.Станкевіч, В.В.Шур і інш.), граматыцы (М.В.Бірыла, Ю.Ф.Мацкевіч, ХА.Чабярук, І.Я.Яшкін і інш.), фанетыцы (І.Р.Бурлыка, Н.Т.Вайтовіч, Л.Ц.Выгонная, Ф.Д.Клімчук, ХА.Крывіцкі, Е.Г.Федарцова, В.М.Чжман і інш.). Значныя поспехі дасягнуты ў бел. лінгвістычнай геаграфіі (манаграфіі ПА.Бузука, А.А.Босака, Ф.Д.Клімчука, Л.В.Леванцэвіча, I. І.ЛучыцаФедарца, Я.Р.Самуйліка, Т.М.Трухана, Г.А.Цыхуна, Ю.В.Чарнякевіча, фундаментальныя выданні «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», 1963; «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», кн. 1—2, 1968—69; «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак», т. 1—5,1993—
557
ДЫЯЛЕКТНАЯ
98) і дыялектнай лексікаграфіі (працы К.С.Аксамітава, М.А.Даніловіча, Я.М.Камароўскага, {.ЯЛепешава, Е.С.Мяцельскай, Г.Ф.Юрчанкі, Ф.М. Янкоўскага і інш.).
Літ.: Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1995; Крыв і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. П.А.Міхайлаў. ДЫЯЛЁКТНАЯ ЛЕКСІКАГРАФІЯ, галіна дыялекталогіі, якая вывучае тэорыю і практыку складання дыялектных слоўнікаў розных тыпаў. У самаст. раздзел дыялекталагічнай навукі, які мае свае мэты, задачы, прынцыпы і прыёмы навук. даследавання, вылучылася ў 1980я гг. У працэсе гіст. фарміравання бел. Д.л. прайшла 3 асн. этапы: этнаграф., этналінгв. і дыялектаграфічны. Пачатак этнаграф. этапу адносіцца да першых дзесяцігоддзяў 19 ст., калі пачалося актыўнае даследаванне багатай духоўнай культуры беларусаў. Вывучаючы традыц. вясковы побыт, этнографы і фалькларысты запісвалі і нар. лексіку, якая называла гэтыя паняцці і рэаліі. Для дакладнага разумення фалькл.этнаграф. запісаў яны падавалі ў сваіх працах каментарыі, індэксы слоў, у якіх тлумачылі значэнне дыялектнай лексікі. Аднак лічыць гэтыя дадаткі паўназначнымі слоўнікамі складана, паколькі дыялектнае слова ў іх яшчэ не было аб’ектам спец. лексікаграфічнага апісання. Да этнаграф. этапу адносяцца працы «Апісанне Крычаўскага графства 1786 г.» А.Меера (1901), «Аб беларускай гаворцы» К.Ф.Калайдовіча (1822), «Слоўнік беларускай гаворкі» П.М.Шпілеўскага (1845), слоўнічак Я.Чачота, змешчаны ў 6м т. збкаў «Сялянскія песні» (1837— 46), «Слоўнік беларускай гаворкі» І.І.Грыгаровіча (1848), «Беларускія словы» С.П.Мікуцкага (1853) і інш.