Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Этналінгв. этап сімвалізуе сабой больш высокі ўзровень развіцця бел. Д.л., для якога характэрна распрацоўка слова ўжо як асобнай лінгв. адзінкі, што адлюстроўвае этнаграф. прыкметы чалавека. Адметнасцю
лексікаграфічных прац гэтага перыяду з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу прымавак, фразеалагізмаў, урыўкаў з фалькл. твораў, апісанняў традыц. нар. звычаяў, абрадаў, святкаванняў, замоў і г.д. Узорным выданнем лічыцца «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (факс. выд. 1983). Астатнія публікацыі (З.Ф.Радчанка, М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р. Раманава і інш.) уяўлялі сабой невял. дадаткі да слоўніка І.І.Насовіча. У фарміраванні бел. Д.л. этналінгв. этап, як і этнаграф., не атрымаў свайго лагічнага завяршэння.
Дыялектаграфічны этап уяўляе сабой асобную галіну бел. апісальнай дыялекталогіі, гал. задача якой — складанне дыялектных слоўнікаў розных тыпаў і рэгіёнаў Беларусі. Пачынальнікам гэтага этапу можна лічыць У.М.Дабравольскага, аўтара «Смаленскага абласнога слоўніка» (1914). Аднак станаўленне этапу суадносіцца з рэалізацыяй лексікаграфічнай праграмы Слоўнікавай камісіі Інбелкульта ў 1920я гг., згодна з якой планавалася скласці 10 краёвых слоўнікаў тагачасных тэр.адм. акруг (паветаў). У сувязі з аб’ектыўнымі прычынамі здзейсніць удалося толькі 4 праекты па гаворках Віцебшчыны (М.І.Каспяровіч, 1927), Чэрвеньшчыны (М.В.Шатэрнік, 1929), Усх. Магілёўшчыны (І.К.Бялькевіч, 1970) і Зах. Браншчыны (П.А.Растаргуеў, 1973). Аднаўленне актыўнай працы ў гэтым напрамку пасля прыпынення лексікаграфічнай дзейнасці ў 1930—40я гг. адносіцца да 1950х гг. Першым быў надрукаваны дыялектны слоўнік з гаворак Глушчыны Ф.М.Янкоўскага (вып. 1—3, 1959—70). Неўзабаве з’явіліся лексікаграфічныя працы шэрагу інш. навукоўцаў (Н.С.Гілевіч, С.С.Клундук, І.М.Кучук, А.К.Малюк, К.М.Панюціч, П.У.Сцяцко, Т.Ф.Сцяшковіч, Л.Ф.Шаталава, Т.С.Янкова і інш.), аматараў роднай мовы (А.Ф.Зайка, І.У.Ляшкевіч, А.П.ІДыхун, ЕФ.Юрчанка, Р.М.Яўсееў і інш.), мовазнаў
чых кафедраў унтаў і пед. інтаў (па гаворках Брэстчыны, Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Міншчыны, Гродзеншчыны), акадэмічныя лексікаграфічныя збкі з мініслоўнікамі па асобных вёсках (12 выданняў, 1975—2010). Самымі буйнымі і аўтарытэтнымі публікацыямі ў гэты перыяд сталі акадэмічныя 5томныя «Тураўскі слоўнік» (1982—87) і «Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—86). Актыўна збіралася і публікавалася асобнымі выданнямі фразеалогія бел. гаворак (Х.С.Аксамітаў, М.А.Даніловіч, Я.М.Камароўскі, І.Я.Лепешаў, ВД.Ліцвінка, Е.С.Мяцельская, В. I. Рабкевіч, Я. Н. Рапановіч, Л. А. Царанкоў, Г.Ф.Юрчанка, Ф.М.Янкоўскі і інш.). Адначасова фразеалагічныя адзінкі асобнымі алфавітнымі падборкамі змяшчаліся як дадаткі да шэрагу самаст. лексікаграфічных выданняў. Развіццё айчыннай лінгвагеаграфіі папоўнілі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), а таксама рэгіянальныя атласы А.А.Босак, Л.В.Леванцэвіч, Я.Р.Самуйліка, Ю.В.Чарнякевіча 1 інш. Збіранне і каталагізацыя бел. дыялектнай лексікі не завершана. Асн. задачай сучаснай традыц. апісальнай дыялекталогіі застаецца назапашванне і публікацыя новых лексічных збораў.
Літ.: Крыўко М.Н. Учора і сёння нашай лексікаграфіі // Полымя. 1995. №2; Міхайлаў П.А. Беларуская дыялектная лексікаграфія: гісторыя, сучасны стан і перспектывы // Badania dialektow і onomastyki na pograniczu polskowschodnioslowianskim. Bialystok, 1995; Рамановіч Я.М. Аб здабытках беларускай дыялектнай лексікаграфіі за апошнія 25 гадоў // Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет. Мінск, 1995.
П.А.Міхайлаў.
ДЫЯЛЁКТНАЯ МОВА. разам узятыя мясцовыя тэр. разнавіднасці пэўнай нац. мовы. Як адна з форм існавання нац. мовы, нягледзячы на сваю тэр. разнастайнасць на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы, разам з літа
558
ДЫЯЛЕКТЫЗМЫ
ратурнай мовай вызначаецца адзінствам асн. яе асаблівасцей: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем, зацвярдзеннем шыпячых, губных і «р», фрыкатыўным гукам «г» і інш. Такое адзінства абумоўлена паходжаннем іх ад агульнай стараж. асновы. Дыялектная і літ. мова як 2 формы існавання нац. мовы знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і ўзаемадзеянні. Разам з тым паміж імі існуюць і істотныя адрозненні: Д.м. тэрытарыяльна неаднастайная, а літ. мова адзіная на ўсёй тэр. пашырэння мовы нацыі для ўсіх яе носьбітаў; Д.м. існуе пераважна ў вуснай форме, хоць дастаткова прыкладаў яе выкарыстання і ў пісьмовых зносінах (напр., рукапісны варыянт «Пінскай шляхты» В.ДунінаМарцінкевіча на пінскай гаворцы, выданне на заходнепалескай гаворцы бюлетэня «Балесы Полісься» і газ. «Збудінне» ў канцы 1980х гг. і інш.), а літ. мова выступае ў 2 формах — вуснай і пісьмовай; Д.м. характарызуецца большай унутрысістэмнай зменлівасцю, што абумоўлена ўплывам розных лінгв. і экстралінгв. фактараў, а літ. мова — адносна стабільная, змены некаторых яе норм ажыццяўляюцца рэдка; сфера дзеяння Д.м. — пераважна побытавая, ёю карыстаюцца ў сям’і, зносінах з аднавяскоўцамі, промыславых занятках, выкананні традыц. абрадаў, а літ. мова абслугоўвае ўсе патрэбы ў сферы культ. жыцця і грамадскай дзейнасці народа. Д.м., як і літ., існуе, рэалізуецца і вывучаецца даследчыкамі ў маўленні. У штодзённых зносінах людзі выкарыстоўваюць розныя моўныя сродкі індывідуальна, парознаму ў залежнасці ад канкрэтных абставін і мэты выказвання. У працэсе маўлення выбіраюцца пэўныя словы і паслядоўнасць іх размяшчэння.
Бел. Д.м. складаецца з шэрагу мясц. тэр. гаворак, што сфарміраваліся ў агульнаўсходнеслав. і ўласнабел. гіст. перыяды і адрозніваюцца паміж сабою некаторымі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Паводле пада
бенства мясц. гаворкі аб’ядноўваюцца ў групы, дыялекты і дыялектныя зоны. Існуе 2 групоўкі гаворак: этнагенетычная (паводле адзінства паходжання ад агульнай стараж. асновы) і культ.гіст. (паводле моўных рыс, сфарміраваных у больш позні гіст. перыяд свайго развіцця ў выніку разнастайных кантактаў з прадстаўнікамі інш. этнасаў). Згодна з этнагенетычнай групоўкай вылучаюць паўночнаўсходні дыялект і паўднёвазаходні дыялект, а таксама пазадыялектныя сярэднебеларускія гаворкі і заходнепалескія гаворкі (брэсцкапінскія, загародскія). У адпаведнасці з культ.гіст. прынцыпам адрозніваюць паўн.зах., паўд.ўсх., зах., усх. і цэнтр. дыялектныя зоны. У 19 — пач. 20 ст. Д.м. стала асновай сучаснай бел. літ. мовы. Для апошніх дзесяцігоддзяў 20 — пач. 21 ст. характэрны працэсы актыўнага ўздзеяння літ. мовы (найперш рус.) на бел. Д.м., у сувязі з чым знікаюць некаторыя істотныя асаблівасці мясц. гаворак.
Літ.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963; Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1964; Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1968—69; М я цельская Е.С., Блінава Э.Д. Беларуская дыялекталогія. Мінск, 1991; Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет. Мінск, 1995; Крывіцк і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. П.А.Міхайлаў.
ДЫЯЛЕКТЬІЗМЫ, дыялектныя словы, якія ўжываюцца ў мове маст. лры з пэўнай стыліст. мэтай — для стварэння мясц. каларыту, а таксама для індывідуалізацыі мовы персанажаў. Напр., «Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, Maui прысела на лаўку» (І.Мележ). Дыялектызму картопля адпавядае літ. бульба. Адрозніваюць наступныя віды Д.: лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя і словаўтваральныя. Лексічныя Д. — гэта словы, якія не ўжываюцца ў літ. мове. Сярод іх вылучаюцца ўласналексічныя і этнаграф. Уласналексічныя
Д. — гэта мясц. назвы агульнавядомых прадметаў, якасцей, дзеянняў з’яў для абазначэння якіх у літ. мове ўжываюцца словы з інш. асновай: нагавіцы — штаны, жуковіна — пярсцёнак, кагадзе — нядаўна, файны — прыгожы, надысь — нядаўна. Этнаграф. Д. — гэта мясц. назвы мясц. прадметаў з’яў рэалій, што характарызуюць побыт людзей пэўнага рэгіёна, якія невядомы ў інш. рэгіёнах краіны і не маюць адпаведнікаў у літ. мове: кабат — жаночае кароткае без рукавоў адзенне з сукна, упрыгожанае стужкамі, вышыўкай, ясік — маленькая падушка, дахаўка — футравае паўпаліто. Семантычныя Д. — агульнанар. словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з інш. значэннем, чым у літ. мове. Напр., чайка ’рыбацкая лодка’, дрыгва ’застылы адвар разам з кавалачкамі мяса ці без яго’, кабан ’певень’, бабка ’страказа’. Фанетычныя Д. — гэта словы, якія адлюстроўваюць якуюнебудзь фанетычную асаблівасць пэўнай гаворкі: вымаўленне [о] у канцавым ненаціскным складзе (братачко, спраўно, Ганноў, замена гука [ы] пасля губных гукам [у] (мабуць, вурасло, буў); замена гука [ф] гукамі [n], [х], [т] або спалучэннямі [хв], [кв] (штрап, Тодар, Хведар, квасоля, дохтарў з’яўленне прыстаўных гукаў (гавёс 'авёс’, госына ’асіна’, гостры ’востры’). Гр a матычныя Д. — гэта словы, якія перадаюць граматычныя асаблівасці гаворкі і адрозніваюцца ад слоў літ. мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі: рабіцьму, рабіцьмеш (спецыфічныя формы будучага часу ў паўд.зах. гаворках); нясець, бярэць, кажаць (формы дзеясловаў 1 спражэння 3й асобы адзіночнага ліку); ходзя, нося, гавора, любя (формы дзеясловаў II спражэння 3й асобы адзіночнага ліку); наеўса, смяяўса, вярнуўса (постфікс са). Словаўтваральныя Д. — словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных літ. словаўтваральнымі сродкамі; жартун — жартаўнік, цяперака — цяпер, пявун — певень, памойску — памойму.
559
ДЫЯЛЕКТЫКА
Літ.: К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.
В.В.Урбан.
ДЫЯЛЁКТЫКА [ад грэч. dialektike (techne) мастацтва весці гутарку, спрэчку], вучэнне пра найбольш агульныя заканамерныя сувязі, станаўленне і развіццё быцця і пазнання, метад мыслення. У культуры — супярэчлівы шлях развіцця самой культуры і адзін са спосабаў спасціжэння сутнасці культуры, шляху яе развіцця і асэнсавання месца ў жыцці грамадства ў кожную канкрэтную гіст. эпоху. Дыялектычны погляд на культуру зыходзіць з яе дынамікі, выяўляе яе ўнутраныя супярэчнасці, іх патэнцыял і магчымыя тэндэнцыі развіцця. Ён прадугледжвае ахоп навукоўцам максімальна вялікай колькасці бакоў і сувязей культуры, іх сістэматызацыю і класіфікацыю, вылучэнне з іх найб. значных, істотных, якія вызначаюць існасць і быццё гэтай з’явы. Дыялектычны метад прадугледжвае таксама разгляд культуры ў руху, развіцці, нацэльвае даследчыка на высвятленне логікі і ўнутранай крыніцы гэтага працэсу і, такім чынам, на выяўленне яго процілеглых бакоў, характару і дынамікі іх узаемасувязі, розных супярэчнасцей гэтага сац. феномена. Дыялектычны метад прад’яўляе да даследчыка цэлы шэраг інш. патрабаванняў, выкананне якіх дазваляе яму адэкватна адлюстроўваць культуру ў сваім мысленні. ТЛ.Адула.