Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
скім урадам у Сібір, ва ўсх. раёны еўрап. часткі Рас. імперыі і папаўнялі рады этнічных беларусаў, якія пражывалі ў гэтых рэгіёнах. У паўд. губерні Расіі была пераселена значная колькасць бел. шляхціцаў, якія не здолелі пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне і таму пераводзіліся ў разрад дзярж. сялянаднадворцаў. Многія з сасланых у 19 ст. ўраджэнцаў бел. губерняў вялі актыўную навук.даследчую працу. Выдатнымі даследчыкамі прыроды, побыту, мовы народаў Сібіры, Крайняй Поўначы, Далёкага Усходу, Казахстана былі Э.К.Пякарскі, І.Д.Чэрскі, А.М.Янушкевіч. Выхадцы з бел. губерняў займалі розныя пасады на дзярж. службе ў Рас. імперыі. Перапіс 1897 зафіксаваў пражыванне каля 500 тыс. ураджэнцаў Беларусі паза яе межамі. Яны складалі ўсх. частку Д.6., якая фарміравалася ў рамках адзінай дзяржавы — Рас. імперыі і з’яўлялася вынікам унутрыдзярж. міграцыі, але пры гэтым жыхары Беларусі, як і пры эміграцыі, пакідалі сваю спрадвечную тэр. і траплялі ў асяроддзе інш. этнасаў. Больш актыўныя міграцыйныя працэсы звязаны з дынамічным развіццём эканомікі, індустрыялізацыяй грамадства, атаксама сац. ўзрушэннямі, у т.л. войнамі, рэвалюцыямі, якія перажыло чалавецтва ў 19—20 ст. У гэты гіст. перыяд Д.б. фарміравалася ў выніку і міждзярж., і ўнутрыдзярж. міграцыі. Па даных розных крыніц з 1828 па 1915 агульная колькасць міграцыйнага патоку з Расіі склала 4,5 млн. чал. Сярод іх былі і беларусы, якія імкнуліся перасяліцца ў Амерыку, Аўстралію, бо Еўропа ў той перыяд была цэнтрам паліт. эміграцыі, перасяленцаў жа ў большасці сваёй хвалявалі эканам. праблемы, выкліканыя іх неўладкаванасцю і нестабільнасцю ў грамадстве. Усплёск эміграцыі назіраўся ў пач. 20 ст. Яна была звязана з рэв. падзеямі і 1й сусв. вайной. Па даных Лігі Нацый, Расію ў гэты перыяд пакінулі 1 млн. 169тыс. бежанцаў, зякіх каля 100 тыс. чал. былі беларусы.
562
ДЫЯСПАРА
Месцам іх перасялення ў асноўным стала Амерыка. Частка бел. насельніцтва пакінула тэр. Беларусі і папоўніла рады бел. эміграцыі ў перыяд Вял. Айч. вайны. Яна складалася з 2 асн. катэгорый перасяленцаў — ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, гвалтоўна вывезенага на прымусовыя работы ў Германію. На працу ў Германію з Беларусі было вывезена па даных розных крыніц ад 400 да 700 тыс. чал. Пасля вайны асн. іх частка (520 тыс. чал.) вярнулася на радзіму. Дастаткова абмежаваная колькасць людзей засталася ў Германіі і ў пошуках працы рассеялася пасля ў краінах Еўропы, перасялілася ў Амерыку. Нязначная частка бел. насельніцтва ў гады вайны супрацоўнічала з фаш. рэжымам і ў перыяд наступлення сав. войск і вызвалення акупіраваных тэр. адыходзіла ў Германію разам з ням. арміяй. Трапіўшы пасля вайны ў амерыканскую, англійскую, французскую зоны акупацыі Германіі, гэтыя беларусы пазней перасяліліся ў краіны Еўропы — Бельгію, Вялікабрытанію, Галандыю, Іспанію, Францыю, затым у Амерыку, Аўстралію. У гады Вял. Айч. вайны 1,5 млн. чал. і буйныя прадпрыемствы былі эвакуіраваны на ўсход. Пасля яе заканчэння ў Беларусь вярнулася больш за 500 тыс. чал., каля 1 млн. засталіся пражываць у раёнах эвакуацыі. Пасля падпісання ў 1945 сав,польск. дамовы аб граніцы, паводле якой да Польшчы адышло 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Брэсцкай абласцей, прыкладна 400 тыс. беларусаў апынуліся за межамі БССР і склалі бел. нац.культ. меншасць у Польшчы, а для Беларусі перайшлі ў разрад Д.б. Працэсы ўнутрыдзярж. міграцыі найб. актыўна праходзілі ў рамках адзінай дзяржавы — СССР і былі звязаны ў першую чаргу з эканам. прычынамі: засваеннем новых раёнаў (цалінных зямель, раёнаў Сібіры, Далёкага Усходу, будаўніцтвам БайкалаАмурскай магістралі і інш.), накіраваннем на работу выпускнікоў навуч. устаноў па ўсіх рэгіёнах СССР.
На гэтыя працэсы паўплывала таксама кадравая палітыка ў СССР, якая прадугледжвала актыўнае перамяшчэнне па краіне кіруючых кадраў, спецыялістаў рознага ўзроўню і профілю, рэгуляванне нац. складу насельніцтва саюзных рэспублік. У 1991 СССР распаўся. Бел. насельніцтва, якое пражывала ва ўтвораных на яго месцы новых незалежных дзяржавах — б. саюзных рэспубліках, ператварылася тут у прадстаўнікоў нац. меншасцей і перайшло ў катэгорыю Д.б. для сваёй этнічнай радзімы. Новая сітуацыя дала штуршок і стымул для больш актыўнага аб’яднання беларусаў замежжа, стварэння іх грамадскіх аргцый.
На кожным з этапаў беларусы стваралі аргцыі, разнапланавыя па ідэалагічнай, рэліг. скіраванасці, будавалі адносіны са сваёй гіст. радзімай па розных прынцыпах. Найб. прадуктыўнымі сталі аб’яднанні, мэтай якіх было захаванне культ.гіст. традыцый этнічнай радзімы.
У розныя перыяды дзяржава ажыццяўляла ўзаемадзеянне з беларусамі, якія пражываюць за мяжой. У пач. 1920х гг. ЦК КП(б)Б быў прыняты шэраг пастаноў у дачыненні да бел. замежжа: «Беларускія пытанні за кардонам» (19.4.1925), «Беларускі рух за кардонам» (16.10.1925) і інш., дзе ў якасці прыярытэтнага разглядалася пытанне супрацоўніцтва з сумежнымі краінамі Латвіяй, Літвой, Польшчай, у якіх пражывалі беларусы. У сав. перыяд ўзаемадзеянне з бел. замежжам ажыццяўлялася ў кантэксце агульнай палітыкі СССР. 3 гэтай мэтай у рэспубліцы была створана грамадская аргцыя па рабоце з замежнымі суайчыннікамі «Радзіма», а таксама Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежньші краінамі, якія адыгрывалі важную ролю ў захаванні кантактаў з Б.д. У пач. 21 ст. выхадцы з Беларусі пражываюць больш чым у 72 краінах, у 25 з іх дзейнічае больш за 220 зарэгістраваных грамадскіх аргцый і структур Д.б. Іх дзейнасць накіравана на
захаванне нац.культ. традыцый, на развіццё культ., навук., эканам. кантактаў са сваёй гіст. радзімай. Найб. буйныя дыяспары беларусаў пражываюць у краінах СНД і сумежных краінах — дзяржавах Балтыі (усяго 142 тыс. чал.), Польшчы (па данных перапісу 2011 — 47 тыс. чал., па неафіц. крыніцахад 150да 250тыс. чал.). Значная колькасць выхадцаў з Беларусі (усяго каля 1 млн. 200 тыс. чал.) пражывае ў ЗША (каля 500 тыс. чал.) і Канадзе (каля 100 тыс. чал.), Ізраілі (больш за 100 тыс. чал.), Аўстраліі (да 10 тыс. чал.), Вялікабрытаніі (каля 5 тыс. чал.), у паўд.амер. краінах (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і інш. — да 20 тыс. чал.). У ЗША дзейнічаюць больш за 20 бел. аргцый, у Канадзе — 5, Аўстраліі — 8, Вялікабрытаніі — 4. Беларусы ў гэтыхдзяржавах прадстаўлены 2м і 3м пакаленнямі нашчадкаў бел. эмігрантаў, а таксама тымі, хто выехаў на работу ў гэтыя краіны ў перыяд распаду СССР і стварэння на яго месцы незалежных дзяржаў. У выніку структуры, створаныя тут Д.6., маюць розную ідэалагічную скіраванасць. Новае пакаленне эмігрантаў з ліку асоб, якія перасяліліся ў 1990х гг. і ў пач. 21 ст. ў ЗША, Канаду, еўрап. дзяржавы, сваіх нац. аргцый практычна не стварыла і аддае перавагу вырашэнню асабістых праблем. Частка прадстаўнікоў гэтай катэгорыі супрацоўнічае ў рамках сваёй прафес. дзейнасці з бел. партнёрамі ў гуманітарнай і эканам. сферах. Прадстаўнікі Д.б. у паўд.амер. краінах не стварылі зарэгістраваных нац. аргцый, але грамадска актыўная яе частка ўваходзіць у склад аб’яднанняў шэрагу слав. народаў (рускіх, украінцаў, палякаў). У 1995—2005 зарэгістраваны нешматлікія аргцыі беларусаў у Францыі, Бельгіі, Чэхіі, Балгарыі, Швецыі. У Ізраілі сярод грамадскіх аргцый, пабудаваных паводле прынцыпу пражывання да рэпатрыяцыі, адной з самых шматлікіх (каля 13 тыс. чл.) з’яўляецца Усеізраільскае аб’яднанне выхадцаў з Бе
563
ДЫЯСПАРА
ларусі ў Ізраілі. Яно цесна супрацоўнічае з дзярж. аргцыямі Рэспублікі Беларусь.
Самая шматлікая Д.б. ў Расіі. Па даных перапісу 2002, на тэр. Рас. Федэрацыі пражывала 814,7 тыс. беларусаў. Найб. буйныя Д.б. ў Маскве — 59 353 чал., СанктПецярбургу і Ленінградскай вобл. — 100 тыс., Калінінградскай вобл. — 100 тыс., Краснаярскім краі 50 тыс., ХантыМансійскай аўтаномнай акрузе — 30 тыс., Рэспубліцы Комі — 27 тыс., Самарскай вобл. — 20 тыс., Саратаўскай, Свярдлоўскай абласцях і Екацярынбургу — па 18 тыс., Архангельскай вобл. і Башкортастане — па 17 тыс., Томскай і Новасібірскай абласцях — па 11 тыс. чал. У Расіі створана шматузроўневая структура Д.6., якая ўключае Федэральную нац.культ. аўтаномію «Беларусы Расіі», 12 рэгіянальных нац.культ. аўтаномій, якія аб’ядноўваюць каля 60 грамадскіх aprцый беларусаў, у большасці сваёй узначаленых кіраўнікамі дзярж. органаў, прадпрыемстваў, бізнесменамі, грамадскімі дзеячамі. Найб. актыўную грамадскую дзейнасць праводзяць бел. аргцыі ў Маскве, СанктПецярбургу, Башкортастане, Калінінградзе, Краснаярску, Мурманску, Сургуце, Сыктыўкары, Цюмені, Новасібірску, Яраслаўлі, Рэспубліцы Комі, Іркуцку і шэрагу інш. рэгіёнаў.
На тэр. Украіны, па выніках перапісу насельніцтва 2001, пражывае 276 тыс. беларусаў. Яны аб’яднаны ў 28 нац.культ. тваў, большасць якіх уваходзіць у створаны ў 2000 Усеўкраінскі саюз беларусаў і актыўна супрацоўнічае з дзярж. аргцыямі Беларусі і Украіны. У Малдове пражываюць амаль 20 тыс. беларусаў (больш за палову — у Прыднястроўі), існуе 8 грамадскіх аргцый. У Казахстане 111 тыс. беларусаў (Карагандзінская вобл. — 25 тыс. чал., Кустанайская — 24 тыс., Акмолінская — 18 тыс., Паўн.Казахстанская — 10 тыс.). Зарэгістравана 8 бел. структур. Нешматлікія Д.б. ў Кыргызстане (2,5 тыс. чал.), Узбекіста
не і Арменіі (150 чал.). 1х аб’яднанні таксама падтрымліваюць сувязі з радзімай. У Польшчы налічваецца 21 бел. грамадскае аб’яднанне і значная колькасць структур, звязаных з імі (2 ліцэі і 40 школ з вывучэннем бел. мовы, шэраг перыяд. выданняў). Ваўсх. рэгіёне Польшчы, натэр. Падляскага ваяв., існуе рэгіён кампактнага пражывання этнічных беларусаў. Найстарэйшай і найб. шматлікай (да 5 тыс. чл.) aprцыяй з’яўляецца Бел. грамадскакульт. тва, створанае ў 1956. У Літве Д.б. налічвае 42 тыс. чал. Дзейнічае 19 бел. аргцый, з іх 17 уваходзяць у Аб’яднанне бел. грамадскіх аргцый Літвы, якое цесна супрацоўнічае з Рэспублікай Беларусь. У Латвіі пражывае 80 тыс. беларусаў, дзейнічае 10 бел. аргцый. Большасць з іх аб’яднаны ў Саюз беларусаў Латвіі. У Эстоніі больш за 12 тыс. беларусаў, дзейнічаюць 7 аргцый, 5 з якіх уваходзяць у Асацыяцыю беларусаў Эстоніі. Дзейнасць бел. грамадскіх структур значна пашырылася. Акрамя культ. кантактаў, асн. ўпор робіцца на развіццё гандлёваэканам. супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.