• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    бісеру і інш. ўпрыгажэнні, аздобленыя арнаментам, часам выемчастымі эмалямі. У 10—13 ст. з падзелам грамадства на класы, развіццём гарадоў Д.п.м. вылучылася ў самаст. галіну маст. дзейнасці. Майстрырамеснікі, што працавалі ў гарадах і пры княжацкіх дварах, спецыялізаваліся ў асобных відах рамёстваў. Шырокае развіццё набылі разьба па косці, разьба па дрэве, ліццё мастацкае, шкларобства, ювелірнае мастацтва, якое аб’ядноўвала розныя віды маст. апрацоўкі каштоўных і каляровых металаў: чаканку, гравіраванне, філігрань, чарненне, зярненне, эмалі і інш. Вырабляліся прадметы побыту, зброя, воінскі рыштунак, літургічнае начынне, посуд, дробная пластыка (абразкі, шахматныя фігуркі), тканіны, абклады для кніг і абразоў, крыжы (гл. Крыж Ефрасінні Полацкай) і інш. Выкарыстанне ганчарнага круга спрыяла развіццю ганчарства, пашырэнню асартыменту і паляпшэнню якасці вырабаў. Прыкладная творчасць развівалася ў агульным рэчышчы мастацтва Кіеўскай Русі, дзе адчуваўся ўплыў Візантыі. У аздабленні вырабаў пераважаў тэраталагічны стыль, а таксама разнастайны гравіраваны або выціснуты арнамент геаметрычнага і расліннага характару. Д.п.м. 14—16 ст. звязана з зах.еўрап. мастацтвам, што садзейнічала ўзбагачэнню дэкору, пашырэнню асартыменту вырабаў. У 15 ст. ўзніклі першыя рамесныя аб’яднанні — цэхі (цэх шкларобаў у Гродне), у 16 ст. яны аб’ядноўвалі асн. частку рамеснікаў. Стварэнне цэхаў спрыяла развіццю традыц. дэкар. відаў мастацтва. Асаблівага росквіту дасягнула ювелірная справа, актыўна развіваліся шкларобства, збройніцтва, злотніцтва, выраб паліхромнай рэльефнай кафлі з геаметрычным, раслінным, геральдычным дэкорам. У 17—18 ст. Д.п.м. зазнала ўплыў барока, творы набылі дынамічную кампазіцыю, пышнае аздабленне, пластычнасць і экспрэсіўнасць форм. Плоскасны характар
    дэкору саступіў месца аб’ёмнасці і шматпланавасці, шырока ўжываўся багаты раслінны арнамент у спалучэнні з дынамічна выгнутымі ракавінападобнымі элементамі, вітымі калонкамі, фігурнымі выявамі і інш. Многія віды Д.п.м. актыўна ўключаліся ў інтэр’ер, набывалі манум.дэкар. характар. Пашырыліся коўка мастацкая, чаканка, рэльефная паліхромная кафля, дасягнула росквіту аб’ёмнаажурная разьба па дрэве (беларуская рэзь). Многія бел. майстрыювеліры, разьбяры, кафляры, збройнікі працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. У 18 ст. ўзніклі шкларобчыя, ткацкія, фаянсавыя мануфактуры, жалеза і медналіцейныя заводы. Шырокавядомымі сталі слуцкія паясы, карэліцкія шпалеры, урэцканалібоцкае шкло. Спачатку вырабы прыкладной творчасці дэманстравалі ўплыў зах.еўрап. узораў, але пад уздзеяннем мясц. нар. мастацтва паступова набылі адметны характар. У канцы 18 — пач. 19 ст. пад уплывам класіцызму характар Д.п.м. стаў больш стрыманы, ураўнаважаны, у дэкор уключаліся выявы антычных матываў, ваен. атрыбутыкі, картушаў і інш. Масавае будаўніцтва ў гарадах
    Да арт. Дэкаратыўнапрыюіадное мастацтва. Слуцкі пояс. 2я пал. 18 cm.
    569
    ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОЕ
    Да арт. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Кубкі. Сярэдзіна 18 cm.
    выклікала пашырэнне маст. ліцця і кавальства ў архітэктуры. Для Д,п.м.19 — пач. 20 ст. характэрны моцны ўзаемаўплыў прамсці і нар. мастацтва. Ручныя цэхавыя і мануфактурныя рамёствы прыйшлі ў заняпад, не вытрымаўшы канкурэнцыі з прадпрыемствамі маст. прамсці, што напаўнялі рынак таннай, але часта маламаст., эклектычнай прадукцыяй. Адначасова прыкметнае развіццё набыло традыц. народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, пашырыліся яго віды, звязаныя з аздабленнем нар. жылля. 3 мэтай далейшага развіцця традыц. рамёстваў, падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў земствы адкрывалі рамесныя школы і майстэрні, наладжвалі курсы па ганчарстве, ткацтве, лозапляценні і інш., праводзілі выстаўкі саматужніцкіх рамёстваў. Аднак у цэлым Д.п.м. пач. 20 ст. перажывала крызіс, які паглыбіўся ў сувязі з Першай сусв. вайной. Пошукамі новага стылю вызначылася Д.п.м. 1920х гг. У 1919 створаны спец. керамічныя майстэрні ў Віцебску і Магілёве, ткацкавышывальная ў Слуцку, дрэваапрацоўчая ў Гомелі, пабудавана 1я чарга Аршанскага льнокамбіната (1928—37). Аднак слабаразвітая прамсць не магла задаволіць патрэбы насельніцтва ў зручных і прыгожых прадметах Д.п.м., іх маст. ўзровень часта быў недастаткова высокі. Недахоп прамысл. маст. вырабаў
    часткова кампенсавалі творы народных мастацкіх промыслаў. Патрэбу ў керамічным посудзе гасп. і маст. прызначэння задавальнялі традыц. ганчарныя цэнтры ў Бабінавічах, Благаўцы, Гарадку, Гарадной, Дзісне, Дуброўне, Крэве, Міры, Копысі, Поразаве, Пружанах, Івянцы, Ракаве і інш. (гл. Бабінавіцкая кераміка, Благаўская кераміка і г.д.). Нар. майстры аб’ядноўваліся ў арцелі (ткацкавышывальныя, ганчарныя і інш.), у 1938 быўарганізаваны Белмастпрамсаюз. Да канца 1940х гг. створана прам. база для развіцця Д.п.м., адноўлены разбураныя ням.фаш. захопнікамі прадпрыемствы і аб’яднанні маст. прамсці. Пачалі працаваць Віцебскі дывановы камбінат (1946), Мінскі фаянсавафарфоравы завод (1951), аднавілі работу Аршанскі льнокамбінат, шклозаводы ў Барысаве і Бярозаўцы (Лідскі рн). Ма
    Да арт. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Царскія вароты. Канец 18 cm.
    стакі Д.п.м. звярталіся да класічнай спадчыны, традыц. форм і дэкору, аднак такое спалучэнне часам было эклектычнае. Творы, асабліва выставачныя, вызначаліся залішняй пампезнасцю, складанасцю і надуманасцю форм, празмерным механічным выкарыстаннем арнаменту. 3 пач. 1960х гг. пашырылася прам. вытворчасць вырабаў Д.п.м., прызначаных для масавага выкарыстання ў штодзённым побыце. Барацьба супраць параднасці, састарэлых і нежыццёвых форм адыграла значную ролю ў абнаўленні і развіцці маст. прамсці, пашырыла і зацвердзіла важнае значэнне традыц. дэкар. відаў мастацтва, але адначасова выклікала пашырэнне твораў, занадта спрошчаных і лаканічных. У сярэдзіне 1960х гг. лаканізм саступіў месца творчаму засваенню нац. традыцый, разнастайнасці і багаццю форм, каларыстыкі, дэкору. 1960—70я гг. — якасна новы перыяд у развіцці Д.п.м. Пасля рэарганізацыі Белмастпрамсаюза ў фабрыкі Упраўлення маст. прамсці Мінва мясц. прамсці БССР (1960) пашырыліся асартымент і тэматыка вырабаў маст. промыслаў, павысілася іх якасць. Палепшылася і пашырылася вытворчая база Д.п.м.: рэарганізаваны вытворчыя цэхі Маст. фонду БССР, пачаўся выпуск прадукцыі на Брэсцкім дывановым камбінаце (1963—65), павялічаны магутнасці шклозавода «Нёман», Барысаўскага крыштальнага завода, Аршанскага льнокамбіната. У 1961 для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прыкладной творчасці адкрылася аддз. Д.п.м. ў Бел. тэатр,маст. інце. Асн. яго прынцыпамі сталі прастата геам. форм, функцыянальнасць, строгасць, умелае выкарыстанне дэкар. уласцівасцей матэрыялу, яго натуральнай прыгажосці ў спалучэнні з разнастайнасцю і смеласцю дэкар. рашэнняў. Атрымалі далейшае развіццё шкло мастацкае, фарфор, маст. кераміка, тканіны мастацкія. Прадметы Д.п.м. актыўна ўключаліся ў грамадскі інтэр’ер, на
    570
    ДЭКАРАТЫЎНАЯ
    былі манум. характар (гл. Манументальнадэкаратыўнае мастацтва), у сувязі з гэтым пачалі развівацца новыя ці адраджацца забытыя яго віды: габелен, маст. коўка, чаканка, вітраж. Майстры Д.п.м. актыўна звярталіся да індывід. творчых вырашэнняў, новых відаў і жанраў. Дэманстрацыяй дасягненняў, праблем і тэндэнцый развіцця стала рэсп. выстаўка Д.п.м. «Гармонія і асяроддзе» (1986). Яна засведчыла прыкметны працэс станкавізацыі, часам нават адмовы ад прыкладной функцыі і імкненне да стварэння ўзораў скульпт.пластычнага, жывапіснага, манум.дэкар. характару. 3 канца 1980х гг. Д.п.м. знаходзіцца ў складаным становішчы. Спыніў дзейнасць Маст. фонд БССР, што пазбавіла прафес. Д.п.м. эканам. базы, выключыла са сферы манум.дэкар. мастацтва, вымусіла майстроў пераходзіць да стварэння невял. рэчаў масавага побыту. Адначасова заўважаецца адраджэнне і развіццё многіх відаў нар. мастацтва, традыц. маст. рамёстваў і промыслаў. 3 2й пал. 1990х гг. Д.п.м вызначаецца лірызмам, індывідуалізацыяй успрымання і адлюстравання свету. Асаблівую важнасць набываюць канцэптуальнасць твораў маральныя і эстэтычныя арыенціры. Выстаўкі канца 20 — пач. 21 ст. маюць ярка акрэслены станковы характар. Творам Д.п.м. ўласцівы сціранне відавых граней, імкненне да сінтэзу быт. прадметнага асяроддзя з сучаснай архітэктурай, інш. відамі творчасці, задавальненне не толькі матэрыяльных патрэбнасцей, але і духоўных запытаў людзей. Сярод майстроў Д.п.м. мастакі ТАгафоненка, Л.Главацкая, В.Іваноў, Л.Лось, Х.Паўлаў, У.Пудаў, В.Салдатава, Х.Ткачоў, Х.Шамро, М.Шумскі і інш. Творы Д.п.м. былі прадстаўлены на рэсп. выстаўках: I бел. трыенале Д.п.м. і плаката (2009), «Калядныя ўзоры» (1992—2011), «Зямля пад белымі крыламі» (2010, усе Мінск). Сучаснае Д.п.м. — сфера эксперыменту, творчых пошукаў, і па сваім
    Да арт. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Манстранц. 1783.
    змесце яно ўсё больш набліжаецца да твораў выяўл. мастацтва.
    Літ.: Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: альбом. Мінск, 1984; Сахута Я.М. Дэкаратыўнапрыкладноемастацтва. Мінск, 2005; Жук В.й. Декоратнвнопрнкладное нскусство Беларусн XVIII—XX вв. Мннск, 2006. Я.М.Сахута. ДЭКАРАТЬІЎНАСЦЬ, сукупнасць мастацкіх уласцівасцей, якія ўзмацняюць эмацыянальнавыразную і маст,арганізуючую ролю твораў мастацтва ў матэрыяльным асяроддзі. Маст. прыёмы, якія абумоўліваюць Д. твора мастацтва, багатыя, разнастайныя і спецыфічныя для кожнага віду мастацтва. Важную ролю ў стварэнні эфекту Д. твора адыгрывае дэкор (у т.л. арнамент або яго дэталі), выразнасць прыроднай фактуры матэрыялаў і ўласцівых ім асаблівасцей пластычнай формы, кампазіцыйная арганізацыя лінейных рытмаў пластычных аб’ёмаў і колеравых плям, інтэнсіўнасць гучання колеру, выразнасць і фактура маляўнічага мазка і інш. Д. з’яўляецца адным з гал. маст. сродкаў твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Яна ўласцівая і
    творам выяўл. мастацтва, як станковым, так і манумент.дэкар. (скульптура, насценны жывапіс, мазаіка і г.д.), якія ўступаюць ва ўзаемасувязь з архітэктурай. У гэтым выпадку Д. часта адыгрывае падпарадкаваную ролю і выступае ў арганічным адзінстве з ідэйнамаст. зместам і вобразным строем твора або маст. комплексу.
    ДЭКАРАТЬІЎНАЯ СКУЛЬПТЎРА, твор мастацтва, прызначаны для ўпрыгожвання інтэр’ераў, паркаў, плошчаў, вуліц, будынкаў. Накіравана на эстэтычнамаст. пераўтварэнне матэрыяльнага асяроддзя чалавека. Шырока выкарыстоўваецца ў станковай і манумент. скульптуры. Ствараецца з самых розных матэрыялаў: чорнага чыгуну, шэрага бетону, яркай маёлікі з керамічнай палівай, дрэва, буту і інш. Найб. поўна раскрывае свой змест у ансамблі, для эстэтычнай арганізацыі якога яна прызначана. Уключае манументальнадэкаратыўную скульптуру, садовапаркавую скульптуру, дробную пластыку, дэкар.прыкладную скульптуру, якая размяшчаецца ў інтэр’еры. Да манумент.дэкар., якая непасрэдна звязана з архітэктурай, адносяцца ўсе віды скульпт. аздаблення будынкаў (скульптуры на гар. мастах, групы на фасадах будынкаў у нішах або перад парталам, рэльефы і г.д.). Садовапаркавая скульптура — разнавіднасць пластыкі, якая прызначана для аздаблення садоў і паркаў, упрыгожвання фантанаў. Дробная пластыка вылучаецца невял. памерам і служыць для ўпрыгожвання інтэр’еру. Дэкар.прыкладная скульптура ахоплівае маст. вырабы, што маюць утылітарнае і не ўтылітарнае прызначэнне, служаць для афармлення побыту і інтэр’еру. Бел. Д.с. прадстаўляюць Ю.Анушка, В.Борзды, І.Засімовіч, К.Крахалёў, П.Куніцкі, А.Кумпяк, В.Малахаў, В.Савіч, У.Слабодчыкаў, Д.Суша, У.Панцялееў, У.Папсуеў, М.Фінскі, А.Чэкан і інш. Сёння Д.с. — нязменны атрыбут, які шырока выкарыстоўваецца ландшафтнымі дызайнерамі. Д.А.Суша.