Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Э.В.Сухоцкая.
ДЭНАМІНАЦЫЯ (ад лац. denominatio наданне спецыяльнага імя), 1) узбуйненне грашовай адзінкі краіны (без яе перайменавання з мэтай упарадкавання грашовага абарачэння і надання большай паўнацэннасці нац. валюце. 2) Рэлігійнае аб’яднанне, якое знаходзіцца ў стадыі станаўлення і арганізацыйнага афармлення. У залежнасці ад характару ўтварэння і тэндэнцыі эвалюцыі займае прамежкавае становішча паміж царквой і сектай.
ДЭНАРЫЙ (ад лат. denarius які складаецца з дзесяці), 1) сярэбраная манета Стараж. Рыма, якая чаканілася з 269 да н.э. да рэформы Аўрэліана 270—275. Маса манеты да 217 да н.э. складала4,55г,з217 —3,9з89 —3,41 г. Першапачаткова Д. разменьваўся на 10 медных манет (асаў), адкуль і паходзіць назва манеты. 3 141 да н.э. ў сувязі са змяншэннем удзельнай Bari серабра быў роўны 16 асам. У Клімавіцкім манетным скарбе знаходзіліся Д. канца 1 — 2 ст. 2) Сярэбраная манета германскіх дзяржаў 5 — сярэдзіны 8 ст., якая імітавала рымскі Д. 3) Сярэбраная манета дзяржаў Зах. Еўропы і Арабскага халіфата 8 —
Дэнарыі Вялікага Княства Літоўскага: 1 — Ягайлы, канец 14 cm.; 2 — Вітаўта, канец 14 cm.; 3 — Аляксандра Ягелончыка, 1492—1506; 4 — Жыгімонта II Аўгуста, 1557.
1й пал. 12 ст. (маса 1,8—1,9 г, з пач. 12 ст. паменшана да 0,9—0,8 г). Яны паклалі пачатак нац. грашовым сістэмам і ў далейшым атрымалі ўласныя назвы: у Англіі — пені, у Германіі — пфеніг, у Францыі — дзенье, у Арабскім халіфаце — дынар. У Стараж. Русі Д. у 10 — 1й чвэрці 12 ст. абарачаўся сумесна з інш. грашовымі адзінкамі (дырхемамі, міліярысіямі, фолісамі і г.д.). На тэр. Беларусі Д. знойдзены ў Гараўлянскім (Глыбоцкі рн), Дзягцянскім (Капыльскі рн), Людвішчанскім (Кобрынскі рн) манетнарэчавых скарбах. 4) Сярэбраная, потым білонная манета Княства і Каралеўства Польскага ў 10—17 ст. 5) Сярэбраная манета ВКЛ
у 14—15 ст., білонная з 16 ст. Лігатурная маса 0,2—0,3 г серабра 750—900 пробы, роўная '/10 ці '/|2 гроша пражскага. У 14—15 ст. вядома каля 10 тыпаў, у т.л. з кірылічным надпісам «ПЕЧАТЬ». Найб. распаўсюджаныя тыпы з выявамі герба «Калюмны» і наканечніка кап’я, гербаў «Калюмны» і «Пагоня», на Д. Жыгімонта Аўгуста 1546—63 і Стафана Баторыя 1581—82 выявы гербаў ВКЛ і Польшчы. У 2й пал. 15—17 ст. Д. меў назву «пенязь». У 2й пал. 16 і пач. 17 ст. распаўсюджаны білонны двайны Д.
Літ.: Рябйевнч В.Н. Очемрассказывают монеты. 2е нзд. Мннск, 1977.
ДЭТАЛЬ МАСТАЦКАЯ, вылучаны аўтарам элемент мастацкага вобраза, які нясе значную сэнсавую і эмацыянальную нагрузку ў творы; адзін са сродкаў стварэння вобраза. Выкарыстоўваецца, каб відавочна прадставіць і ахарактарызаваць герояў і навакольнае асяроддзе. Д.м. можа ўвасабляць рысы побыту, пейзажа, партрэта (партрэтная дэталізацыя), інтэр’ера, дзеянні або стан (псіхал. дэталізацыя), мову героя (маўленчая дэталізацыя) і г.д. Імкненне аўтара да дэталізацыі прадыктавана жаданнем дасягнуць вычарпальнай паўнаты малюнка. Толькі адна Д.м. здольна замяніць цэлы шэраг падрабязнасцей. У адрозненне ад іх Д.м. адзінкавая, нярэдка ўнікальная ў сваёй вобразнавыразнай функцыі. Эфектыўнасць выкарыстання Д.м. вызначаецца тым, наколькі значная гэта дэталь у эстэтычным і сэнсавым планах: асабліва значная з маст. пункта погляду Д.м. нярэдка становіцца матывам або лейтматывам тэксту. Часам Д.м. служыць сродкам характарыстыкі персанажа, яго маральнаэстэтычнага зніжэння (рэчавыя, партрэтныя, моўныя дэталі ў творах Я.Коласа, моўныя дэталі — у К.Крапівы) або набывае ідэйнафілас. напаўненне (рэчавыя, пейзажныя дэталі — у творах К.Чорнага, А.Адамовіча, В.Быкава). У паэзіі значэнне Д.м. набываюць паэт. творы і фігуры якія ў кантэксце ўзбуйняюцца, вы
578
ДЭТЭРМІНІЗМ
растаюць да вял. абагульнення і становяцца вельмі значнымі ў ідэйнаэстэт. адносінах (аб’ёмныя метафары А.Куляшова, А.Пысіна, П.Макаля).
ДЭТАЛЬНЫ ПЛАН у архітэктуры і горадабудаўніцтве, юрыдычны дакумент, які вызначае характар выкарыстання і межы тэр., іх асобных частак і ўчасткаў па функцыянальным прызначэнні, а таксама вызначальныя прынцыпы аб’ёмнакампазіцыйнага рашэння забудовы ва ўвязцы з папярэднімі горадабуд. праектамі. Распрацоўка Д.п. у Рэспубліцы Беларусь вызначана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (2004) і нормамі СНД 3.01.0196. «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996). Д.п. замянілі paHeft распрацоўваемыя праекты дэталёвай планіроўкі. Займае прамежкавае становішча ў сістэме праектнай дакументацыі паміж генеральным планам горада (інш. паселішча) і архіт. і буд. праектамі, у адпаведнасці з якімі выконваюцца буд. работы. Д.п. распрацоўваецца з мэтай усталявання горадабуд. патрабаванняў да выкарыстання і забудовы праектаванай тэр., зыходзячы з задач, вызначаных генеральным планам горада (інш. паселішча). У Д.п. вызначаюцца чырвоныя лініі і лініі рэгулявання забудовы; тэр. зоны па пераважным функцыянальным выкарыстанні; размяшчэнне аб’ектаў агульнага карыстання, сац.культ. прызначэння і камунальнабыт. абслугоўвання; горадабуд. патрабаванні да забудовы тэр.; параметры транспартных будынкаў, вуліц, праездаў, пешаходных зон, магістральных будынкаў і камунікацый сувязі, інжынернага абсталявання, добраўпарадкавання тэр.; інш. параметры і патрабаванні да тэр. і іх забудовы. Д.п. выконваюцца як для незабудаваных тэр., на якіх мяркуецца ўзвядзенне новага жылля, вытворчае і інш. віды будаўніцтва, так і для забудаваных, якія пад
лягаюць рэканструкцыі і развіццю (цэнтр. зона паселішча, у т.л. гіст. цэнтр, жылыя, вытворчыя і інш. комплексы). Д.п. можа распрацоўвацца для ўсёй тэр. паселішча (малога горада, пасёлка, сельскага паселішча). Зацверджаны Д.п. з’яўляецца падставай для выдачы органамі кіравання архіт. і горадабуд. дзейнасці заданняў на праектаванне асобных будынкаў, транспартных магістралей, вузлоў і інжынерных сетак. Д.п. таксама з’яўляецца асн. дакументам, які вызначае сістэму абмежаванняў пры рэгістрацыі нерухомасці і змене формы ўласнасці. Зацверджаны Д.п., а таксама ўсе ўнесеныя ў яго змены падлягаюць уліку ў горадабуд. кадастры ў парадку, усталяваным Мінвам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Г.А.Патаеў.
ДЭТЭКТЬІЎНАЯ ЛІТАРАТУРА, мастацкія творы, сюжэт якіх прысвечаны раскрыццю загадкавага здарэння ці злачынства, звычайна з дапамогай лагічнага аналізу фактаў. У творах дэтэктыўных жанраў склаўся пэўны стандарт пабудовы сюжэта (здарэнне / злачынства — вышук — выкрыццё), якому адпавядае характэрны набор персанажаў (вышукнік, злачынца, пацярпелы). Канфлікт у творах Д.л., як правіла, будуецца на сутыкненні беззаконня і справядлівасці з абавязковай перамогай апошняй. Пачынальнікам Д.л. прызнаны амер. пісьменнік Э.По, творы якога сфарміравалі стабільны тып жанравай структуры, які пазней сталі выкарыстоўваць у дэтэктывах інш. аўтары. Імклівае развіццё Д.л. ў 20 ст. дазволіла класіфікаваць дадзеную форму па шэрагу прыкмет (дэтэктыў гіст., сац., паліцэйская гісторыя і інш.).
Бел. дэтэктыў бярэ пачатак з гіст., уведзенага У.Караткевічам, і міліцэйскага, распрацаванага М.Чаргінцом. У 2004 засн. серыя «Сучасны беларускі дэтэктыў». У 1ы том «Карона Вітаўта Вялікага» ўвайшлі дэтэктывы, напісаныя бел. пісьменнікамі ў 1990я гг., 2і том склалі творы Л.Рублеўскай. У апошнія гады
Д.л. папоўнілі творы М.Адамчыка, М.Клімковіча, Т.Сабоцкай, С.Трахімёнка і інш.
Літ.: Бязлепкін a А. Як напісаць дэтэктыў, альбо Спецыфіка жанру // Разам і паасобку: таварыства «Тутэйшыя»: гісторыя, асобы, жанры. Мінск, 2003.
С. М. Тарасава.
ДЭТЭКТЫЎНЫ ФІЛЬМ, твор кінаі тэлемастацтва, прысвечаны раскрыццю крымінальных і інш. злачынстваў, працы разведчыкаў; жанр кіно. Тэматычна звязаны з прыгодніцкім фільмам. Першыя авантурнадэтэктыўныя фільмы зняты ў 1910я гг. ў Францыі. Сярод Д.ф. 1930— 40х гг. серыялы пра сышчыкаў, фільмы«паліцэйскія дакументы». Сярод Д.ф. сав. кіно: «Подзвіг разведчыка» (1947, рэж. Б.Барнет), «Мёртвы сезон» (1968, рэж. С.Куліш), тэлевізійны «Сямнаццаць імгненняў вясны» (1973, рэж. Т.Ліёзнава). У бел. кіно дэтэктыўную фабулу маюць фільмы «Дзеці партызана» (1954, рэж. Л.Голуб), «Наперадзе — круты паварот» (1960, рэж. Р.Віктараў), «Блакітны карбункул» (рэж. М.Лук’янаў), «Задача з трыма невядомымі» (рэж. Б.ІЛадурскі), «Дзікае паляванне караля Стаха» (усе 1979, рэж. В.Рубінчык), «Масакра» (2010, рэж. А.Курдзіненка), тэлевізійныя «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка», «Апошняе лета дзяцінства» (абодва 1974, усе рэж. В.Рубінчык) і інш.
ДЭТЭРМІШ'ЗМ КУЛЫЎРНЫ, кул ьтурны дэтэрмінізм, сацыялагічная і культуралагічная канцэпцыя, якая разглядае кулыуру як адносна аўтаномнае ўтварэнне, практычна поўнасцю незалежнае ад інш. сфер грамадскага жыцця. У Д.к. культура трактуецна як сукупнасць разнастайных каштоўнасцей (фундаментальныя грамадскія ідэі і прынцыпы, вераванні, звычаі, традыцыі і інш.), якія падтрымліваюцца большасцю чл. грамадства. Пры такім падыходзе культура ўспрымаецца як актыўная сіла, што адыгрывае вызначальную ролю ў развіцці ўсяго грамадства і асобна
579
ДЭФІНІЦЫЯ
га чалавека. У зах. сацыялогіі Д.к. быў сфармуляваны ў працах па гісторыі і сацыялогіі рэлігіі ням. даследчыка М.Вебера, дзе ён сцвярджаў, што характар і тэмпы развіцця грамадства залежаць ад дамінуючых у ім рэліг. каштоўнасцей. Найб. паслядоўна ідэі Д.к. сфармуляваны ў структурным функцыяналізме амер. сацыёлага Т.Парсанса. На бел. землях культура са стараж. часоў адыгрывала істотную ролю ў духоўным развіцці грамадства. Аднак былі і такія гіст. перыяды (напр., у 2й пал. 17 — пач. 18 ст., у 1й пал. 19 ст.), падчас якіх айчынная культура знаходзілася ў крызісным стане і не аказвала істотнага ўплыву на жыццядзейнасць тагачаснага бел. грамадства. Э. С.Дубянецкі.
ДЭФІШЦЫЯ (адлац. defmitio тлумачэнне, азначэнне), дакладнае, лагічнае і сціслае тлумачэнне зместу слова, яго значэння і сэнсу. У тлумачальных слоўніках бел. мовы выкарыстоўваюцца наступныя тыпы Д.: кароткая фармулёўка значэння з указаннем найб. істотных яго прыкмет (спакой ‘стан цішыні, адсугнасць трывогі, хвалявання, шуму’); Д.. што з’яўляецца сінонімам да рэестравага слова (быльнік ‘чарнобыль’); фармулёўка, якая раскрывае не толькі сэнс словаўтваральнай асновы, але і значэнне афіксаў (бурэнне ‘дзеянне паводле дзеяслова бурыць’); Д., якая падкрэслівае сэнсавую тоеснасць рэестравага слова з інш. лексічнымі адзінкамі (вялікасць ‘тое, што і веліч'у Д., якая не