• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Дэкор. Скразная і накладная разьба, мастацкая шалёўка і афарбоўка хаты ў в. Гіневічы Валожынскага раёна. 1970я гг.
    тэрны больш простыя формы фасадаў і актыўнае выкарыстанне ў інтэр’ерах жывапісу і лепкі (палацы ў Гомелі, в. Жылічы Кіраўскага рна). У Д. неаготыкі шырока выкарыстоўваліся зубчастыя завяршэнні сцен, стральчатыя аркі аконных праёмаў, ніш і інш. (палац у г.п. Косава, касцёл у в. Відзы Браслаўскага рна). Д. неарус. стылю ўключае какошнікі, гіркі, фігурныя калонкі і інш. (тэатр у Магілёве, Васкрасенскі сабор у Барысаве). У драўляным нар. дойлідстве Д. складае маст. апрацоўка канструкцыйных элементаў (калон, кранштэйнаў, падкосаў і інш.) і аздабленне акон і дзвярэй, шалёў
    575
    ДЭМАГРАФІЯ
    ка сцен і інш. Для ўпрыгажэння акон (аканіцы, ліштвы), даху (франтоны, карнізы, вільчыкі і інш.), веранд, галерэй, варот і весніц, прыдарожных крыжоў шырока выкарыстоўвалася архіт. разьба. У манумент. драўляным дойлідстве 17—20 ст. ужываліся матывы Д. мураваныхбудынкаў(касцёл у в. Жырмуны Воранаўскага рна). Сучасныя будынкі аздабляюць прыродным каменем, керамічнымі і шклокерамічнымі пліткамі, зборнымі жалезабетоннымі і металічнымі элементамі, выкарыстоўваюць таксама фактуру і колер буд. і апрацоўчых матэрыялаў. Часткай Д. становяцца элементы асвятлення і вентыляцыі, лесвіц, рэкламы, агароджы тэрас і балконаў, канструкцыі запаўнення аконных праёмаў і вітрын.
    С.А. Сергачоў.
    ДЭМАГРАФІЯ (ад грэч. demos народ + ...графія), навука аб народанасельніцтве і заканамернасцях яго развіцця. Па матэрыялах статыстыкі вывучае рух і развіццё насельніцтва (нараджальнасць, смяротнасць, прырост, міграцыйныя працэсы, прагноз яго колькасці, складу, размеркавання, шлюбнасць, сям’ю, дзярж. і грамадскія ступені ўплыву на дэмаграфічныя працэсы); насельніцтва і эканам. развіццё (суадносіны эканам. і дэмаграфічнага росту, праблемы і крытэрыі занятасці, дэмаграфічныя праблемы выкарыстання прац. рэсурсаў, іх прафес. і кваліфікацыйны склад, эканам. ўмовы развіцця і ўзнаўлення насельніцтва); насельніцтва і прыродныя рэсурсы і інш. Падзяляецца на дэскрыптную (апісвае насельніцтва на аснове статыстычных звестак), эканам. і сац. (даследуе сувязі паміж дэмаграфічнымі, эканам. і сац. працэсамі), гіст. (гісторыя развіцця народанасельніцтва), матэматычную (апісвае дэмаграфічныя працэсы і структуры з дапамогай матэматычнай мовы), патэнцыяльную (агульная колькасць чалавекагадоў, якія належыць пражыць людзям, што ўваходзяць у пэўную сукупнасць), вайсковую (вай
    сковы патэнцыял краіны ў сувязі з эканам. і тэхн. патэнцыялам, яго выкарыстанне ў мірны і ваен. час) і інш. Цесна звязана з этнаграфіяй, экалогіяй, біяметрыяй, генетыкай народанасельніцтва і інш. Праз метады статыстычныя, матэматычныя і ўласна дэмаграфічныя Д. распрацоўвае тэорыю ўзнаўлення насельніцтва, дэмаграфічныя прагнозы, абгрунтоўвае дэмаграфічную палітыку. Найб. поўнай крыніцай інфармацыі з’яўляецца перапіс насельніцтва.
    У Беларусі дэмаграфічныя даследаванніпачалісяў2йпал. 19ст.,што было звязана з інтэнсіўным этнаграф. вывучэннем бел. губерняў рас. і мясц. навук. і культ. аргцыямі і асобамі. Даследаванні дынамікі колькасці, натуральнага і міграцыйнага руху, складу насельніцтва бел. губерняў праводзілі П.Баброўскі (Гродзенская губ.). І.Зяленскі (Мінская губ.), А.Дэмбавецкі (Магілёўская губ.), А.Карэва (Віленская губ.). У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся працы медыкаў Л.І.Галынца, А.А.Бекарэвіча, В.В.Кошалева, С.М.Урванцова). У 1й пал. 20 ст. аналізаваліся матэрыялы перапісаў 1923 і 1926, натуральны рух насельніцтва, асаблівасці яго ўзнаўленння, пытанні сям’і і шлюбу (С.Слупскі, Д.М.Паслаўскі, С.Я.Вальфсон, Б.Я.Смулевіч і інш.). У 1960—70я гг. гал. цэнтрам вывучэння дэмаграфічных пытанняў стаў НДІ эканомікі і эканомікаматэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. У 1980— 90я гг. праблемы Д.даследавалі А.А.Ракаў, С.А.Польскі, Л.П.Шахоцька, Л.І.Спіжанкоў, Б.А.Манак, М.Р.Юркевіч, А.Н.Пешкава, Г.Ц.Максімаў, І.В.Насонава і інш. Пачатак 21 ст. адзначаны новымі даследаваннямі па дэмаграфічнай сітуацыі суверэннай Беларусі. Апублікаваны матэрыялы перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009. Прааналізаваны стан і тэндэнцыі дэмаграфічнага развіцця Беларусі (П.Г.Нікіценка, А.А.Ракаў, Н.М.Прывалава), распрацаваны канцэптуальныя ас
    новы дэмаграфічнай палітыкі, забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі краіны (Л.Я.Ціханава), акрэслены метадалагічныя падыходы да даследавання дэмаграфічных працэсаў на этнакантактных тэр. (Р.А.Грыгор’ева, Г.І.Каспяровіч), разгледжаны тэндэнцыі захворвання, смяротнасці і працягласці жыцця насельніцтва. Асн. даследаванні праводзяцца ва ўстановах НАН Беларусі (інты эканомікі; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; гісторыі), ВНУ (БДУ, Бел. пед. ўнт і інш.), НДІ пры мінвах статыстыкі і аналізу, працы і сац. абароны, эканомікі, ктах па народанасельніцтве і міграцыі, міграцыйнай службе. Паводле даных перапісу 2009, на тэр. Беларусі пражывала 9 503 807 чал. Сярод іх найб. прадстаўлены беларусы (83,7%), рускія (8,3%), палякі (3,1%), украінцы (1,7%).
    ДЭМАКРАТЫЯ (ад грэч. demos народ + kratos улада), форма дзяржаўнапалітычнага ладу, якая заснавана на прызнанні народа ўякасці крыніцы ўлады. Гал. прынцыпы Д.: улада большасці, вяршэнства закону, раўнапраўе грамадзян, гарантаванасць і прававая абароненасць іх правоў і свабод, адзінства правоў і абавязкаў, раздзяленне ўлад, выбарнасць кіраўніка дзяржавы і прадстаўнічых органаў. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае гарантыі існавання і функцыянавання дэмакр. інтаў, якія з’яўляюцца асновай канстытуцыйнага ладу. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Адзінай крыніцай дзярж. улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Канстытуцыйнаправавая практыка адрознівае Д. непасрэдную і прадстаўнічую. Вышэйшым непасрэдным выяўленнем улады народа з’яўляюцца рэферэндум (нар. галасаванне) і свабодныя выбары. Інтамі непасрэднай Д. з’яўляюцца ўсенар. абмеркаванне праектаў важ
    576
    ДЭМБРАЎСКІ
    нейшых дзярж. рашэнняў і законаў, Усебел. нар. сход, сходы грамадзян па месцы працы і жыхарства. Прадстаўнічая Д. выяўляецца ў тым, што народ дэлегуе права ажыццяўляць дзярж. ўладу выбарным дзярж. органам, а таксама асобам, пасады якіх замяшчаюцца шляхам выбараў. Да такіх органаў і выбарных пасад адносяцца: Парламент — прадстаўнічы і заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь; мясц. Саветы дэпутатаў; суддзі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь; інш. пасады, прызначэнне на якія адбываецца са згоды палат Парламента або мясц. Саветаў. Формай прадстаўнічай Д. з’яўляецца ўсенароднае абранне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Д.М.Дземічаў.
    ДЭМАН (ад грэч. daimon бажаство, дух), паводле хрысціянскіх уяўленняў, злы дух, бес. У антычнай міфалогіі меў значэнне больш шырокае — дух, геній, божышча (бог ніжэйшага парадку). У павер’і беларусаў быў прыўнесены з Візантыі разам з хрысціянскай рэлігіяй. Хутчэй за ўсё паходзіць ад імені індаеўрап. бога неба Deus, але ў працэсе бытавання слова адбылося яго спачатку семантычнае зніжэнне, аўхрысціянскую эпоху — пераасэнсаванне. Слова не было распаўсюджана ў фальклоры беларусаў, бо мела больш кніжны характар. Звычайна сустракаецца ў замовах. Т.І.Шамякіна.
    ДЭМБРАВА (Да м б р о в а), вёска ў Шчучынскім рне, на р. Спушанка. За 23 км на 3 ад г. Шчучын, 19 км ад чыг. ст. Скідзель на лініі Гродна— Масты, 46 км ад Гродна. Цэнтр Дэмбраўскага с/с. 234 гаспадаркі, 683 ж. (2011).
    Вядома з 2й пал. 16 ст. як вёска ў Лідскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 17 ст. мястэчка, засн. місія езуітаў, меліся касцёл і прыход. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай,
    з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1804 працавала вучылішча. У 1862 мястэчкаў Каменскай воласці, 107 ж. У 1873 цэнтр Ляцкай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1886 — 9 двароў, 116 ж., 2 царквы, школа, 3 крамы, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Шчучынскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 23.5.1962 да 25.12.1965 у Скідзельскім рне. У 1964  81 двор, 338 ж. У 1997  204 гаспадаркі, 612 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом фальклору і нар. традыцый, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; царква ў імя апостала Іаана Багаслова (1993). Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (18 ст.).
    Дэмбраўскі Троіцкі касцёл.
    ДЭМБРАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Дэмбрава Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 18 ст. (па інш. звестках у 1674) з цэглы. Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2схільным дахам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі 1 шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і 2схільным пакрыццём. Храм акаймаваны бутавай агароджай з брамай. Касцёл дзейнічае.
    ДЭМБРАЎСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «СКАРБОНАЧКА». Створаны ў 1996 у в. Дэмбрава Шчучынскага рна пры Доме фальклору і нар. традыцый як гурт «Дэмбраўская кадрыль». У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.У.Семяновіч (з 1996), В.У.Семя
    577
    ДЭНАМІНАЦЫЯ
    новіч (з 2007), Э.В.Сухоцкая (з 2010). У складзе гурта 36 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне мясц. танц. і песенных традыцый. У рэпертуары бел. нар. песні («Ехаў Ясь на кані», «Ой, жаль, жаль мне будзе»), загадкі, прымаўкі, танцы («Дэмбраўская кадрыля», «Войра», «Кракавяк», «Лысы», «Лявоніха», «Субота», «Сямёнаўна», «Полькабабачка»). Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (пас. Акцябрскі, 2006, 2012), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998; г. Гомель, 2005), абл. фальклору «Панямонне — жыватворная крыніца» (г. Гродна, 2007, 2011), аглядуконкурсу сельскіх танц. калектываў «Карэліцкі перапляс» (г.п. Карэлічы, 2001, 2006) і інш.