Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У выніку стварэння незалежнай бел. дзяржавы былі закладзены асновы для фарміравання прынцыпова новых адносін з бел. замежжам, выпрацоўкі дзярж. палітыкі ў дачыненні да Д.б. Упершыню на дзярж. узроўні прыняты меры па прыцягненні беларусаў, якія пражываюць за межамі краіны, да актыўнага ўзаемадзеяння з органамі дзярж. кіравання рэспублікі, абл. і раённага ўзроўняў. Бел. дзяржавай прынята і з 1993 паспяхова рэалізоўвалася праграма па падтрымцы дзейнасці бел. аб’яднанняў «Беларусы ў свеце», якая прадугледжвала адраджэнне, захаванне і развіццё культ. традыцый бел. народа за мяжой.
У 2008 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ухвалена новая канцэпцыя ўзаемадзеяння з суайчыннікамі. Яна прадугледжвае стварэнне ўмоў для больш шырокага культ. і дзелавога
супрацоўніцтва, пашырэння эканам. сувязей, комплекс мер падтрымкі для тых, хто жадае вярнуцца ў краіну суайчыннікаў для наступнага пражывання. Пры ўдзеле прадстаўнікоў бел. замежжа распрацаваны праект закона «Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой». Ён закліканы акумуляваць працу, якая праводзілася ў папярэдні перыяд у гэтым напрамку, вызначыць новыя прынцыпы супрацоўніцтва, прадыктаваныя сучаснымі рэаліямі.
Па лініі міністэрстваў, мясц. органаў улады на сістэмнай аснове стала ажыццяўляцца ўзаемадзеянне з аргцыямі бел. замежжа па пытаннях культуры, адукацыі, інфармацыі, эканам. супрацоўніцтва. Пры падтрымцы дзяржавы сталі функцыянаваць бел. школы, адкрыты культ. цэнтры, ажыццяўляецца супрацоўніцтва рэгіёнаў краіны з бел. аргцыямі замежных дзяржаў. У 1997 у Беларусі быў створаны Дзярж. кт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, у кампетэнцыю якога ўваходзяць пытанні каардынацыі супрацоўніцтва дзяржавы з аргцыямі бел. замежжа.
У маі 2006 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь заснавана пасада Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, для забеспячэння дзейнасці якога на базе кта створаны апарат супрацоўнікаў. Дзяржава і прадстаўнікі бел. замежжа супрацоўнічаюць у гуманітарнай, гандлёваэканам. сферах, галіне адукацыі, інфармацыйнай дзейнасці, замацоўваюць прынцыпы, вызначаюць механізм вяртання на этнічную радзіму замежных суайчыннікаў. Прадстаўнікі бел. замежжа неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі значных культ., паліт. падзей рэспублікі, у т.л. чатырох Усебел.сходаў у 1996, 2001, 2006, 2010 (Польшча, Расія, ЗША, Літва, Малдова, Латвія, Ізраіль, Украіна, Эстонія і інш.). За перыяд існавання незалежнай бел. дзяржавы каля 30 суайчыннікаў былі прадстаўлены да высокіх урадавых узнагарод краіны. Сярод іх першы бел. касма
564
ДЫЯХРАНІЯ
наўт П.Клімук, касманаўт У.Кавалёнак, прадпрымальнік і старшыня праўлення Бел. культ.асветнага цэнтра імя Ефрасінні Полацкай у Новасібірску І.Панасюк, старшыня федэральнай нац.культ. аўтаноміі «Беларусы Расіі» Ф.Каўрыга, рэд. газ. Саюза беларусаў Латвіі «Прамень» Л.Шакавец, старшыня Саюза беларусаў Латвіі В.Піскунова і інш. прадстаўнікі бел. замежжа.
Тв:. Абецедарскмй Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Мйнск, 1957; Гр ы ц кевіч В.П. Нашы славутыя землякі. Мінск, 1984; Яго ж. От Немана к берегам Тнхого океана. Мйнск, 1986; Сачанка Б.І. Беларуская эміграцыя. 2е выд. Мінск, 1991; А н т о н а в a Т. У землякоў за акіянам. Мінск, 1992; Сяргее в а Г. Беларуская дыяспара // Крыжовы шлях. Мінск, 1993; Кіпель В. Беларусы ўЗША. Мінск, 1993; Пранчак Л.І. Беларуская Амерыка. Мінск, 1994: Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2001; Очеркч йсторнн белорусов в Снбнрн в XIX—XX вв. Новоспбнрск, 2001; Белорусы в Молдове: матерналы междунар. науч.практ. конф., г. Кншннев, 6—8 окт. 2001 г. Мйнск, 2001; Роля беларускай дыяспары ў захаванні і развіцці беларускай культуры. Мінск, 2004; Латвня—Беларусь: дналог двух культур // I Междунар. науч.практ. конф., декабрь, 2004 г. Рчга, 2005; 3 a х a р е н к о Н.А. Пзученме Востока уроженцамн Беларусн. Мййск, 2006; Беларускае таварыства «Прамень». Рыга, 2008; Ермоленко В. Белорусы й Русскнй Север. Мннск, 2009; Нікалаеў М. Беларускі Пецярбург. СанктПецярбург, 2009; Адамковіч А. Беларусы ўЛітве: учора і сёння. Кн. I. Вільня, 2010: Беларускае замежжа = Белорусское зарубежье. Мінск, 2010: Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск, 2010; Счастный В. Художнйкн Парвжской школы нз Беларусн: эссе, бйографйй, путеводмтель. Мйнск, 2010. Н.А.Голубева.
ДЫЯТОНІКА (грэч. diatonikos, літаральна расцягнуты, г.зн. які пераходзіць ад аднаго тону да другога) у м у з ы ц ы , сяміступенная гукавая
інтэрвальная сістэма ў тэорыі музыкі, у якой усе гукі знаходзяцца на адлегласці чыстай квінты: fcgdaeh. Дыятанічнымі з’яўляюцца акорды, што ствараюцца з інтэрвалаў Д., інтэрвалы, пабудаваныя на храматычных ступенях (напр., desf у С dur). У сістэму Д. ўваходзяць гукарады ладоў: стараж.грэч. (альбо модусаў, якія складаюць ладавую аснову грыгарыянскіх харалаў), абіходных (складаюць аснову знаменных распеваў у праваслаўнай галіне хрысціянства), нар. музыкі, зах.еўрап. прафес. музыкі акадэмічнай традыцыі (гарманічны мажор і мінор, якія маюць у сваёй аснове дыятанічныя гукарады). Кожны гук Д. з’яўляецца самаст. ступенню, г.зн. выконвае самаст. ладавую функцыю. У еўрап. кампазітарскай практыцы найб. распаўсюджаны 7ступенныя дыятанічныя лады: іанійскі (супадае з натуральным мажорам), дарыйскі, фрыгійскі, лідыйскі, міксалідыйскі, эалійскі (супадае з натуральным мінорам). Разнастайныя формы Д. — аснова муз. фальклору розных еўрап. краін, у т.л. Беларусі. Д. шырока выкарыстоўваецца ў музыцы прафес. кампазітараў у якасці гукараднай асновы сачынення цалкам або яго часткі (песня Алесі з 3га акта оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага; харавы цыкл «Снапочак» А.Мдывані). Для сучаснай музыкі найб. характэрна спалучэнне розных дыятанічных ладоў пры адзіным устойлівым тоне, або тоніцы (песні «Радзіма мая дарагая», «Зорка Венера» У.Алоўнікава) і ладавая пераменнасць (хор «Месяц» з харавога цыкла «Літанія «Русь святая» А.Мдывані), што надае музыцы яркую каларыстычную афарбоўку і эмацыянальную напоўненасць.
Літ.: Холопов Ю. Гармонйя. Теоретаческйй курс. М., 1988; Теорйя современной композйцйй. М., 2005.
Т.Г.Мдывані.
ДЫЯФІЛЬМ (ад грэч. diaпрыстаўка, якая абазначае праходжанне ад пачатку да канца + фільм), пасля
доўнасць адлюстраванняў, адбітых на перфарыраванай плёнцы, кадры якой тэматычна звязаны адзін з адным. Як правіла, забяспечаны тэкстам, што дае магчымасць ператварыць кадры ў ілюстраванае апавяданне. Д. актыўна выкарыстоўваўся ў 20 ст. Значная іх колькасць, гал. чынам каляровых, выпускалася для дзяцей дашкольнага, малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэта стужкі паводле сюжэтаў нар. казак, твораў маст. лры, кінастужкі. Акрамя маст. Д., выпускаліся навуч., якія выкарыстоўваліся ў якасці наглядных дапаможнікаў для школ, ВНУ і інш. вучэбных устаноў. Шырока былі распаўсюджаны Д., вырабленыя на празрыстай 35 мм перфарыраванай кінаплёнцы без гуку, а таксама з гукавым суправаджэннем на магнітнай стужцы (катушках), вінілавых пласцінках, у выглядзе картрыджаў для дыяпраектара. Стандартны памер кадра дыяфільма — 18 х 24 мм. 3 развіццём інфармацыйных тэхналогій, распаўсюджваннем побыт. відэазапісу, Д. практычна выйшлі з ужытку. Аднак у апошні час інтарэс да іх адрадзіўся — выпускаюцца дыяпраектары «Светлячок», «Рэджыа», «Пеленг500» і інш. Імі карыстаюцца пры правядзенні разнастайных карпаратыўных мерапрыемстваў, снэнічных прадстаўленняў.
Р. I. Баравік.
ДЫЯХРАНІЯ (ад грэч. dia цераз, скрозь + chronos час), даследаванне развіцця моўных фактаў і з’яў, а таксама моўнай сістэмы ў цэлым у гіст. перспектыве. Паняцце Д. тэарэтычна абгрунтаваў у «Курсе агульнай лінгвістыкі» (1916) швейцарскі лінгвіст Ф. дэ Сасюр, які вылучыў вось адначасовасці і вось паслядоўнасці моўных з’яў і, адпаведна, 2 лінгвістыкі: сінхранічную (статыстычную) і дыяхранічную (эвалюцыйную). Дыяхранічная лінгвістыка вывучае развіццё моўных з’яў і працэсаў у часе, устанаўлівае прычыны моўных змен, храналогію іхузнікнення і завяршэння. Дыяхранічны падыход дазваляе
565
ДЭБЮТ
Да арт. Дэісус. Частка дэісуснага чына іканастаса (I) і іканастас (2) Георгіеўскай царквы ў г. ДавыдГарадок Столінскага раёна. 2я чвэрць 18 — пач. 19 cm.
высветліць, як склаліся тыя з’явы ў мове, якія характарызуюць яе сучасны стан. Д. і сінхранія не проціпастаўляюцца, а дапаўняюць і ўзбагачаюць адна адну: навук. пазнанне мовы ў яе адзінстве магчыма толькі пры спалучэнні сінхранічнага і дыяхранічнага метадаў. Тэрмін Д. атрымаў распаўсюджанне ў лінгвістыцы, семіётыцы, літ.знаўстве і інш. грамадскіх навуках у значэнні гіст. падыходу да вывучаемых з’яў. Д.В.Дзятко.
ДЭБЮТ (франц. debut, літаральна пачатак), першае выступленне акцёра на сцэне. 3 18 ст. ў зах.еўрап. і рус. тэатры Д. набыў характар публічнага выпрабавання акцёра перад залічэннем яго ў трупу. У буйных тэатрах акцёрам давалі да 3, а ў асобных выпадках (у Францыі) да 10 Д. У сучасным бел. тэатры залічэнне акцёраў у трупу не звязана з папярэднім публічным выпрабаваннем. Д. захаваў значэнне першага выступлення таго ці інш. творцы на ніве тэатр. мастацтва. Асобу, якая ўпершыню выступае на сцэне, называюць дэбютантам. Напр., у Мінску адбыліся Д. акцёраў польск. І.Вяроўскага (у 1802 у ролі Рычарда — «Генрых VI на паляванні» В.Багуслаўскага) і рус. М.Савінай (у 1869 у ролі Глашачкі — «Бядовая ба
буля» А.Бажэнава). 3 поспехам прайшоў Д. Д.Арлова ў 1936 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (роля Хлестакова ў паст. «Рэвізор» М.Гогаля), М.Ворвулева ў 1946 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі (партыя Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж.Бізэ), П.Кармуніна ў 1964 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (роля Іліко ў паст. «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» паводле Н.Думбадзэ) і інш. Сярод узнагарод тэатр. фестываляў існуе прэмія (намінацыя) за лепшы акцёрскі Д. у спектаклі (напр., на фестывалі «Маладзечанская сакавіца — 2001» такую прэмію атрымала Н.Гарбаценка за ролю Рагнеды ў спектаклі «Палачанка» А.Дударава, Бел. рэсп. тэатр юнага гледача). Намінацыя акцёрскі Д. існуе ва ўзнагародах Бел. саюза тэатр. дзеячаў (прыз «Крыштальная кветка» за акцёрскі Д. атрымалі С.Беляковіч за ролю Адуванчыка ў паст. «Радавыя» А.Дударава, Драм. тэатр Бел. арміі, 2009; В.Гарцуева за ролю Франкі ў спектаклі «Хам» паводле Э.Ажэшка, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, 2010; Н.Стрыганкова за ролю Бэцці ў спектаклі «Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова, Бел. акадэмічны муз. тэатр, 2012, і інш.). Р.І.Баравік.