Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, муз. школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (180312).
ЗАБАЛбЦКАЯ ГЕбРПЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Забалоцце Смалявіцкага рна. Пабудавана ў 1907 з дрэва. У 1990я гг. была абкладзена цэглай. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец і апсіда з бакавой нізкай рызніцай. Двухсхільныя паўвальмавыя дахі ствараюць па фронце трапецападобныя франтоны. Цэнтр даху асн. аб’ёму завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на
4гранным барабане. Архіт. выразнасць храма дасягаецца рытмічнай кампаноўкай, якая ярусна нарастае. У ярусную кампазіцыю ўключаны 2слупавы ганак гал. ўвахода пад 2схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Царква дзейнічае.
ЗАБАЛОЦКІ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 16.9.1935, в. Сіда Краснаярскага краю, Расія), беларускі аператар, рэжысёр, пісьменнік. Засл.
дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1976). Засл. дзеяч мастацтваў Рэспублікі Хакасія (1998). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1959). У 1960—69 на к/студыі «Беларусьфільм». Аператар фільмаў: маст. «Апошні хлеб» (1963, з Ю.Марухіным), «Праз могілкі» (1964), «Аль
683
ЗАБАЛОЦЦЕ
пійская балада» (1965), «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» (1967), «Усё наперадзе» (1990) і інш.; дакум. «На старых сенакосах» (1966), «Ад подзвігу да подзвігу» (1970); рэж. дакум. фільмаў: «Сведкі вечнасці» (1964), «Вар’яцтва» (1968), «Слова маці» (1978). ПрэміяЛенінскагакамсамола Беларусі 1980. Д.М.Гіргем.
ЗАБАЛОЦЦЕ, вёска ў Смалявіцкім рне. За 5 км на ПдЗ ад горада і 2 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша, 36 км ад Мінска, на аўтадарозе Смалявічы—Самахвалавічы. Цэнтр Забалоцкага с/с. 233 гаспадаркі, 680 ж. (2011).
Вядома з 19 ст. як сяло ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1897 — 45 двароў, 311 ж., царква, царк.прыходская школа, карчма. У 1917 — 65 двароў, 404 ж.З 1919уБССР. 3 17.7.1924 вёска ў Смалявіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 2.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мінскім рне. У 1997 — 262 гаспадаркі, 763 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Георгіеўская царква (1907).
ЗАБАРА Генадзь Іванавіч (н. 18.5. 1952, саўгас імя Леніна Бабруйскага рна), беларускі кларнетыст, педагог. Засл. артыст Беларусі (1987). Скончыў Муз.пед. інт імя Гнесіных (Масква, 1975). 3 1975 саліст Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі, з 1986 салістінструменталіст, з 1994 артыстсаліст, інструменталіст, вядучы майстар сцэны канцэртнагастрольнага аддзела Бел. філармоніі, з 1991 артыст ансамбля салістаў «КласікАвангард», Нац. акадэмічнага канцэртнага аркестра Белару
сі. Адначасова з 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Выконвае творы класікі і сучасных бел. кампазітараў. Аўтар транскрыпцый для кларнета твораў Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Шуберта, Р.Шумана і інш.
Ю.В.Тарануха.
ЗАБАРА Ігар Уладзіміравіч (н. 9.7. 1962, г. Палтава, Украіна), беларускі акцёр, рэжысёр. Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1987). Працаваў у драм. тэатрах Расіі. 3 1990 акцёр Альтэрнатыўнага тэатрастудыі пад кіраўніцтвам В.Грыгалюніса ў Мінску, з 1996 маст. кіраўнік Мінскага Малога тэатра. Сярод тэатр. роляў: Малчалін («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Чорт («Камедыя» У.Рудава паводле К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча), Серж («Арт» Я.Рэзы) і інш. Здымаецца ў кіно («Птушкі без гнёздаў», «Забіць прытворшчыка», «Трамвай у Парыж», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» і інш.). Рэж. к/фільмаў «Гаварыце гучней — за вамі назіраюць» (2004), «Дзяўчына маёй мары» (2005), «Суседзі» (2010) і інш. Д.М.Гіргель.
ЗАБАЎЛЯНКІ, забаўкі, пацешкі, кароткія вершаваныя прыгаворы або песенькі, накіраваныя на падтрыманне радасных эмоцый у малых дзяцей; жанр дзіцячага фальклору. 3. спалучаюць у сабе асн. прынцыпы нар. педагогікі: гармонію з прыродай, гуманізм, любоў да дзіцяці, пазітыўнасць. 1х мэтанакіраваная інфармацыйнасць — знаёміць дзіця з усім, што яго акружае, — спалучаецца з выхаваўчай арыентацыяй на нормы паводзін. Умоўна падзяляюцца на звязаныя з рознымі гульнявымі рухамі (дзеянні з пальцамі, рукамі, ножкамі, жыватом і інш.) і на творы, якія пацяшаюць толькі гучаннем. Напр.. твор «Кую, кую ножку» робіць спробу пазнаёміць дзіця са значэннем нагі для чалавека. Прасцейшыя і пашыраныяЗ.«Ладыладыладкі»выпрацоўваюць першасныя навыкі рухаў пад каманду дарослага — пляс
кання ў далонькі. У варыянтах твораў «Сарокаварона» («Сарокабелабока») акцэнтуецца ўвага дзіцяці на яго працоўныя пальчыкі. Звараную кашку сарока раздае ўсім чатыром, а маленькага мезенчыка, які «круп не драў, вады не насіў, дзяжы не мясіў», адпраўляе на работу. Некаторыя тэксты 3. падказваюць даросламу «бадаць», «калоць», «есці», «хапаць» выхаванца («Ішлі козы рагатыя, багатыя: // — Каго пападу, таго забаду! // Аксютку папалі, // Аксютку забадалі: // Будыкбудыкбудык!», «... — Воўча, воўча, // Хапай дзяцей моўча»).
Асобныя творы, якія часцей называюць пацешкамі, пацешкаміпесенькамі, не выяўляюць гульнявыя якасці і дзеянні, а ўтрымліваюць элементы займальнасці, павучання, узбуджэння, заспакаення (напр., «Ішоў бай па сцяне...»). Некаторыя з іх пабудаваны ў дыялагічнай форме («Ласачка»). У займальных ланцуговых пытанняхадказах падаецца шэраг падзей: «— Ласачка, ласачка, дзе была? — У бога была. — Што рабіла? — Кросны ткала. — Што заткала? — Кусок сала. — А дзе сала? — Кошка ўкрала. — А дзе кошка?..». Для немаўляці кароценькія немудрагелістыя творы — сапраўднае адкрыццё свету, сродак самасцвярджэння і асэнсавання свайго месца ў навакольным свеце.
Діт.: Дзіцячы фальклор. Мінск, 1972; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1976; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2000; Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Т. 1. Мінск, 2005; Лозка А.Ю., Дрыгін А.В. Беларуская фалькларыстыка: народныя гульні. Мінск, 2012.
А.Ю.Лозка.
ЗАБАШАВІЧЫ. вёска ў Барысаўскім рне. За 25 км на Пд ад горада і ад чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск— Орша, 103 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Барысавам. Цэнтр Забашавіцкага с/с. 190 гаспадарак, 470 ж. (2011).
Вядомы з 1541 як вёска ў Віленскім ваяв. ВКЛ. 3 1565—66 у Мінскіх павеце і ваяв. Пасля 2га падзелу
684
ЗАБОРСКІ
Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 сяло, 42 двары, 271 ж., царква. У 1884 адкрыта царк.прыходская школа. У 1886 у Глівінскай воласці, 81 двор, 612 ж. У 1897 — 68 двароў, 486 ж., царква, капліца, піцейны дом, магазін, 3 крамы; маёнтак(73ж.). 3 1919у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Барысаўскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 161 двор, 828 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 29.6.1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1997 — 225 гаспадарак, 651 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗАБЁЛА Уладзімір Паўлавіч (н. 17.3. 1939, Вільнюс), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Праф. (1995). Скончыў
Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1970). 3 1970 у Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1973 на Бел. тэлебачанні. 3 1984 гал.рэж. Брэсцкага абл. драм. тэатра, з 1986 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (з 1987 дэкан, з 1990 заг. кафедры). Сярод пастановак: тэатр. «Амністыя» М.Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р.Каўгвера (1972), «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1985), тэлевізійныя «Завеі, снежань» паводле І.Мележа (1979)
і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў дзеячаў бел. лры і мастацтва, дакум. тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне бел. народа. Дзярж. прэмія Беларусі 1982. Д.М.Гіргель. ЗАБЁЛЬСКІ ШКбЛЬНЫ ТЭАТР. Дзейнічаў у 18 ст. у в. Валынцы Верхнядзвінскага рна пры Забельскім дамініканскім калегіуме. Апошні па часе школьны тэатр у Беларусі. Яго росквіт прыпаў на 1787—91. Меў багаты разнастайны рэпертуар, створаны мясц. аўтарамі — выкладчыкамі паэтыкі і рыторыкі — на бел., польск. і лац. мовах. На сцэне тэатра былі пастаўлены 4 трагедыі, 5 камедый, у т.л. «Свабода ў няволі» і «Камедыя» К.Марашэўскага, «Сапар», «Доктар па прымусе» і «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі Арлекіна» М.Цяцерскага, «Крэз» і «Пышнагольскі» І.Юрэвіча, камічная опера «Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага і М.Цяцерскага (1790—91). Выконваліся таксама сцэнічныя дыялогі — «Пчолы», «Сяброўская парука», «Пра ашчасліўленне чалавека» і інш.
ЗАБЁЛЬСКІЯ ЗБбРНІКІ, рукапісныя зборнікі, складзеныя ў 1787— 91 на бел., польск. і лац. мовах выкладчыкамі Забельскага дамініканскага калегіума (існаваў у 1716— 1811 у фальварку Забелы каля в. Валынцы Верхнядзвінскага рна) для Забельскага школьнага тэатра. Уключаюць творы: К.Марашэўскага (польск. трагедыя «Свабода ў няволі» і камічная бел.польск. «Камедыя»), М.Цяцерскага (польск. трагедыі «Сапар», «Фемістокл», камедыі «Доктар па прымусе», «Камедыя» і «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі»), І.Юрэвіча (трагедыя «Крэз» і камедыя нораваў «Пышнагольскі»), М.Косава і Г.Паўловіча (элегіі, арацыі, оды), камічную оперу «Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (тэкст М.Цяцерскага, музыка Р.Вардоцкага) і інш. Большасць твораў асветніцкія па ідэйнай задуме і класіцысцкія па стылі. Зберагаюцца ў Цэнтр. бцы АН Літвы.
Літ.: М а л ь д з і с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980.
У.І.Каяла.
ЗАБЛОЦКІЛАДАТадэвуш Гілярыевіч, гл. ЛадаЗаблоцкі ТГ.
ЗАБЛЎДАЎСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1568—70 у мястэчку Заблудава Гродзенскага павета (цяпер горад на тэр. Польшчы). Засн. ў маёнтку вял. гетмана ВКЛ Р.Хадкевіча першадрукарамі І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, якія ў канцы 1560х гг. перасяліліся з Масквы ў Беларусь. У дзейнасні друкарні, магчыма, прымалі ўдзел вучань І.Фёдарава ГЛвановіч, вядомы пазней майстар па вырабе шрыфтоў, ідрукар В.Гарабурда. Выдадзены «Евангелле вучыцельнае» (1569, уключала творы візант., балгарскай 1 стараж.рус. пісьменнасці, у т.л. «Слова на ўшэсце» Кірылы Тураўскага) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). Спыніла дзейнасць у сувязі з грамадскапаліт. ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай, a таксама хваробай пратэктара друкарні Р.Хадкевіча. Заблудаўскія выданні неаднаразова перавыдаваліся друкарамі В.Гарабурдам, Мамонічамі, Святадухаўскага брацтва ў Вільні.