• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Т.У.Варапаева.
    ЖЬІТКАВІЦКІ ЎЗОРНЫ ляЛЕЧНЫ ТЭАТР «ЧАРАДЗЁЙНІКІ». Створаны ў 1986 у г. Жыткавічы пры раённым Доме культуры (з 2009 гар. Цэнтр культуры). У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Махнавец (з 1986), В.Я.Шэўчык (з 2003), А.А.Мірановіч (з 2006). У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — правядзенне тэатр. праграм для дзяцей дзіцячых садоў, школ горада і рна, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары бел., рус. нар. казкі, лялечныя спектаклі, гульнявыя тэатралізаваныя праграмы: «Выкраданне Белай птушкі», «Вясёлы кірмаш», «Здарэнне ў краіне МульціПульці», «Казка пра школу, якая знікла», «Каша з сякеры», «Кірмашовыя забавы», «Мяшочак солі», «Чароўная палачка». Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу ўзорных тэатр. і лялечных калектываў (г. Гомель, 2011), удзельнік абл. фестывалю этнакульт. тра
    Удзельнікі Жыткавіцкага ўзорнага духавога аркестра.
    дыцый «Покліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2011).
    А.А.Мірановіч.
    ЖЬІТКАВІЧЫ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Жыткавіцкага рна. За 238 км на 3 ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Лунінец, аўтадарогамі звязаны з Брэстам, Калінкавічамі. 15,9 тыс. ж. (2011).
    Вядомы з 1457 як сяло ў Слуцкім княстве ВКЛ. 3 1566 вёска ў Мазырскім павеце Кіеўскага, з 1569 Мінскага ваяводстваў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. 3 1795 цэнтр воласці. У 1866 — 80 два
    роў, 644 ж. 3 1867 дзейнічала нар. вучылішча. У 1886 адкрыта станцыя Палескай чыг. У 1897 сяло, 1228 ж., царква, капліца, малітоўны дом, нар. вучылішча, паштовае аддз., аптэка, магазін, карчма, лесапільны завод. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 мястэчка, цэнтр раёна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 22.7.1941 да 6.7.1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 7,7 тыс. чал. Дзейнічала антыфаш. падпслле. Вызвалены войскамі 23й і 55й стралковых дывізій 61й арміі 1га
    675
    ЖЫТКОЎСКАЯ
    Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Жыткавічы.
    Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1970 — 7,9 тыс. ж. 3 19.11.1971 горад. У 1999 — 17,4тыс. ж.
    Архітэктурнапланіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Сацыялістычная і К.Маркса. На іх перакрыжаванні сфарміраваны грамадскі цэнтр. Шматпавярховая жылая забудова пераважае ў мікрараёнах Азёрны, № 8, Зубраня, Паўночны, сядзібнага тыпу — у мікрараёнах Падоўж 1, 2, 3. Вуліца Фрунзэ забудавана пераважна 3павярховымі дамамі. Паводле генплана 2011 горад развіваецца ў паўд.зах. напрамку. Зоны адпачынку — скверы ў цэнтры горада, мікрараёне Азёрны, вадасховішча. Прам. зона размешчана ў цэнтр і паўн. частках горада. Генпланам прадугледжана пашырэнне зялёнай зоны, будаўніцтва пар
    ку і Палаца спорту па вул. Сацыялістычная. Пачата будаўніцтва царквы свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага. У 1990—2000я гг. пабудаваны школа ў мікрараёне Паўночны, муз. школа, будынкі ААТ «Прамбудбанк», «ААБ Беларусбанк», рэстаран «Віцязь» па вул. Школьная, мікрараён № 8 (абодва 2011).
    У 2011 прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, гімназія, школы: 4 сярэднія, мастацтваў, 2 ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, тэр. сац. абслугоўвання насельніцтва, гар. Цэнтр культуры, раённы Цэнтр фальклору, гар. Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, кінатэатр, 4 бкі, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЖЫТКОЎСКАЯ Таццяна Уладзіміраўна (н. 6.9.1952, г. Варонеж, Расія), беларускі рэжысёраніматар, сцэнарыст, мастак. Скончыла Беларускі тэатр.маст. інт(1975). 3 1975 працуе на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: «Ён прыляцеў толькі аднойчы» (1978, і мастак), «Кацяня Філя і...» (1981), «Сын чалавечы», «Рэактыўнае парася» (абодва 1994, і мастак), «Фантазёрка» (2000, і сцэнарыст), «Пераацэнка каштоўнасцей» (2001, і сцэнарыст), «Прыгоды рэактыўнага парася, ці Ях хутчэй падрасці» (2002, і мастак), «Як жаба навучылася квакаць» (2010), «Дзень нараджэння. Пра дзяўчынку Жэню» (2011) і інш. Д.М.Гіргель.
    ЖЬІТНЯЯ БАБА, персанаж беларускай міфалогіі, жаночая пара Жытня. Уяўлялася ў абліччы фантаст. жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. Відавочна, тоесная багіні Таяацэ, якая выбіралася з ліку прыгожых незамужніх дзяўчат у час дажынак. У Бельскім павеце б. Смаленскай губ. (цяпер тэр. Цвярской і Смаленскай абласцей Расіі) апошні сноп апраналі ў кашулю і абвязвалі хусткай, называючы «бабай». «Бабу» з песнямі неслі з поля ў двор гаспадара і ставілі ў хаце на покуці на час святочнай вячэры, пасля якой яе адносілі ў гумно. С.І. Санько.
    Парк адпачынку у г. Жыткавічы.
    Мікрараён Азёрны ў г. Жыткавічы.
    676
    ЖЫЦІЕ
    ЖЬІХАРАЎ Георгій Іванавіч (30.11. 1915, г. Слаўгарад — 14.4.1973), беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва. Скончыў Бел. кансерваторыю (1951), з 1948 выкладаў у ёй. 3 1934 арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраўу Гомелі. 3 1938 салістбалалаечнік і канцэртмайстарвыканаўца аркестра нар. інструментаў Бел. радыёкамітэта, кіраўнік аркестравай групы Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік і саліст секстэтаў домраў і балалаек Бел. радыё. Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў. Майстар аранжыроўкі, інструментоўкі, прапагандыст твораў бел. кампазітараў і нар. музыкі. Дыпламант Усесаюзнага аглядуконкурсу (Масква, 1939). 3 1985 праводзяцца муз. рэсп. юбілейныя (Мінск) і абл. (Гомель, Магілёў), гар. штогадовыя (Мінск, Магілёў), фестывалі памяці Ж.
    ЖЬІЦЕНЬ, у беларускай народнай міфалогіі бог восені, які спрыяе росту і выспяванню збажыны, гародніны. Яго ўяўлялі нізкарослай істотай сталага веку — худым і нават кашчавым, з ускудлачанымі валасамі. Асаблівасць яго выгляду — тры вокі (адно на патыліцы). Сагнуўшыся, ён ціха расхаджвае па палях і агародах, аглядаючы навокал, ці добра прыбраны ўраджай на нівах. Знайшоўшы шмат каласоў, пакінутых нядбайнымі жнеямі, Ж. падбірае іх і звязвае ў сноп, а потым пераносіць на той жніўнік, дзе збожжа сабрана з ашчаднасцю. У выніку на першай ніве на наступны год усё прападала, a на другой — можна было чакаць вялікага ўраджаю. Тое ж здаралася і на агародах. Убачыўшы кагонебудзь з гаспадароў, Ж. падыходзіць да яго і грозіць пальцам, што ў будучым абяцае неўраджай. Гэтым жэстам Ж., які паўстае часам у выглядзе жабрака з торбаю, папярэджваў кожнага стрэчнага пра вялікі ўсеагульны голад. Ж. у абліччы жабрака мог з’явіцца і перад старанным гаспадаром, даючы яму такім чынам знак пра набліжэнне небяспекі, каб той падрыхтаваў
    запас хлеба на галодны год. Клапатлівы Ж. заўсёды нябачна прысутнічае пры восеньскай сяўбе. Ходзячы па полі, ён сурова ўзіраецца пад ногі, утоптвае зерне, каб ніводнае не прапала. Імя Ж. увайшлоў прымаўкі: «Жыцень хлеба даў», «Баржджэй да Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне» (г.зн. звальваюць віну на Ж., калі ў стадоле бракуе хлеба), «Жыцень з кабзой (торбай), голад на двор».
    У.А.Васілевіч.
    ЖЫЦІЁ, агіяграфія, апісанне жыцця і дзейнасці духоўнай асобы, святога, пустэльніка, аднаго з айцоў царквы; жанр царк.рэліг. лры. Героі Ж. павінны былі служыць прыкладам для веруючых. Творы выконвалі маральнадыдактычную функцыю — навучалі царк. абрадам і правілам, выхоўвалі пакорлівасць, набожнасць, сціпласць, прапагандавалі жыццё паводле Боскіх запаветаў. Першыя агіяграфічныя творы на тэр. Беларусі з’явіліся ў 11 ст. з Візантыі праз пасрэдніцтва Балгарыі. Падзяляюцца на буйныя маральнадыдактычныя (жыціі айцоў Васіля Вялікага, Макарыя Рымскага), антыерэтычныя («Жыціе Фёдара Студыта»), эсхаталагічныя («Жыціе Андрэя Юродзівага»), прыгодніцкія («Жыціе Яўстафія Плакіды»), Распаўсюджваліся ў выглядзе асобных кніг і ў спец. збках — Пралогах і ЧэццяхМінеях. Першы арыгінальны ўсх.слав.
    Жыцень. Малюнак В. Слаука. 2005.
    агіяграфічны твор «Казанне пра Барыса і Глеба» напісаны ў сярэдзіне 11 ст., з’явіўся асновай для «Жыція Барыса і Глеба». Першыя бел. агіяграфічныя творы — «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і «Жыціе Кірылы Тураўскага» — створаны ў 12 ст. Прыблізна каля 1230—40х гг. створана «Жыціе Аўрамія Смаленскага».
    В. I. Еўмянькоў.
    «ЖЫЦІЁ АЛЯКСЁЯ, ЧАЛАВЁКА БОЖАГА», перакладны агіяграфічны твор старажытнабеларускай лры. Першапачаткова тэкст набыў папулярнасць у Зах. Еўропе. Прыблізна ў 10 ст. трапіў у Візантыю, дзе аформіўся як тыповы царк. жыццяпіс. На тэр. Беларусі вядома ўжо з 11 ст., на старабел. мову перакладзена ў 15 ст. За аснову ўзятыя лацінскі варыянт «Legenda Aurea Jacobi de Voragine», a таксама чэшскія рукапісныя крыніцы. Бел. рэгіянальны варыянт захаваўся ў копіях 15—17 ст. У аснове сюжэта твора ляжыць гісторыя юнака з сям’і «прешляхетного рнмляннна Евфнмняна». Пакліканы верай у Бога, у імя духоўнага ўдасканалення Аляксей адмаўляецца ад сям’і, жонкі, багацця і накіроўваецца ў Сірыю, дзе жыве як пустэльнік. Вярнуўшыся ў Рым, Аляксей 17 гадоў жыў пад сходамі свайго дома, не пазнаны ні жонкай, ні бацькамі, ні слугамі, прымаючы ад іх міласціну нароўні з іншымі жабракамі. Толькі пасля смерці Аляксея раскрываецца праўда пра яго пакутніцтва. Паводле аўтара, цела «чалавека Божага» не падлягала тленню. Той, хто дакранаўся да яго «дорогнх костей», пазбаўляўся хвароб. У творы адлюстраваны ўзорны вобраз хрысціянскага святога, для якога свет Боскі вышэй за чалавечы. Ён напоўнены драматызмам і прапагандуе высокія маральныя якасці — любоў, духоўную моц, цярпенне, міласэрнасць. В.І.Еўмянькоў.
    «ЖЫЦІЁ АЎРАМІЯ СМАЛЁНСКАГА», агіяграфічны твор, помнік старажытнабеларускай лры. Напісаны ў канцы 1230 — пач. 1240х гг. Аў
    677
    ЖЫЦІЕ
    тар — вучань смаленскага прапаведніка, ігумена Багародзіцкага манастыра Аўрамія (каля 1146 — пасля 1219), настаяцель Рызапакладзенскага манастыра Яфрэм. У цэнтры жыццяпіса — вобраз ідэальнага героясвятога, які служыў у манастыры «во труде н во бденнн, н во алканнн день н ношь». Аўрамій маляваў абразы, перапісваўсвяшчэнныя кнігі. Будучы ў Смаленску, праявіў сябе якчалавек высокай культуры, набыў папулярнасць сярод людзей. Далейшыя падзеі, звязаныя з выгнаннем Аўрамія з горада і канфліктам з духавенствам, Яфрэм тлумачыць выбрыкамі д’ябла. Нягледзячы на ганенне з боку зайздроснікаў, Аўрамій застаецца хрысціянінам, не адказвае злым на злое. Відавочна жаданне Яфрэма напісаць праўду пра свайго настаўніка, апраўдаць яго ў вачах нашчадкаў. Аўтар часта звяртаецца да аналогій з іншых жыццяпісаў (Іаана Златавуста, Антонія Вялікага 1 інш.), стварае своеасаблівы літ. партрэт Аўрамія, малюе праўдзівую панараму жыцця сярэдневяковага Смаленска. В.І.Еўмянькоў.