• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    671
    ЖЫТКАВІЦКІ
    Удзельнікі Жыткавіцкага народнага вакальнага ансамбля ветэранаў працы «Асалода».
    Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў ансамбля. У рэпертуары песні рус. нар. і аўтарскія: «Ветэраны», «Мая Беларусь» В.Блоцкага, «Жыве мая ўцеха» М.Шышкіна, «Ты аб чым сумуеш, каліна» Г.Панамарэнкі і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (МІНСК, 2011).	В.І.Кацубінская.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ ГУРТ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВАТЬІ».
    Створаны ў 1993 у г. Жыткавічы пры раённым Цэнтры фальклору. У 1995
    шанька», «Ой, пайду я ў лес па дровы», «Ой, у дуброве», «Лугам іду», «А ў лесе грыбы зарадзілі», «Маладзіцы маладыя» і інш. Гранпры рэгіянальнага фестывалю песеннай творчасці «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2008). Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. конкурсу выканаўцаў нар. песні «Дружба» (г. Бранск, Расія, 1993), фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), слав. культур «Хотмыжская восень» (г. Белгарад, Расія, 2003), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998, Мінск, 2005) абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 1997) і інш. Т.А.Еўлаш.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1977 у г. Жыткавічы пры дзіцячай школе мастацтваў імя У.І.Будніка. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Д.Шаўчэнка (з 1977), І.Л.Белавус (з 1993). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. класічнага мастацтва. У рэпертуары нар., класічная, эстр., папулярная музыка: «Адажыа», «Старое кіно», «Крыніцы», «П’еса ў стылі рэтра» Г.Ермачэнкава, «Полькагалоп» А.Пятрова, «Музычныя карцінкі Кубы» Б.Векслера, «Старое банджа» С.Качаліна,
    «Адажыа» Т.Альбіноні, «Карнавал» Б.Фігоціна і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. конкурсу аркестраў, ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2000, 2003, 2006, 2009). Т.В.Варапаева.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ «АСАЛОДА». Створаны ў 1995 у г. Жыткавічы пры раённым Доме культуры (з 2009 гар. Цэнтр культуры). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.В.Блоцкі. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў.
    Жыткавіцкі народны гурт народнай песні «Сваты».
    прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.І.Каралец. У складзе гурта 15 чал. ва ўзросце ад 23 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне традыц. бел. рамёстваў, прывіццё любові да нар. творчасці праз выставы, кірмашы, вечарынысустрэчы, майстаркласы. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (1998—2011), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2000—11), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), гарадоўпабрацімаўда Дня міру (г. Орша, 2010) і інш.
    А.У.Захарава.
    672
    ЖЫТКАВІЦКІ
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ВЕЧАРЫНА». Створаны ў 1992 у г. Жыткавічы пры раённым Цэнтры фальклору. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.П.Лой. У складзе клуба 40 чал. ва ўзросце ад 16 да 90 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне, папулярызацыя бел. нац. культуры, фалькл. спадчыны, развіццё творчых здольнасцей асобы, стварэнне ўмоў для самаадукацыі, самавыяўлення і змястоўнай арганізацыі вольнага часу аматараў. У рэпертуары творчыя вечары «Жыву, таму што пішу», «Вечныя песні «Дубравіцы», «Яшчэ не ўсё мною спета», «Льецца песня на прасторы», «Сорак пяць у віхуры танца», «Іншай песня быць не можа», «У нашых сэрцах ніколі не гасне любоў да народнай песні», «У нас у гасцях», «У тон адзін з зямлёю мы спяваем». Калектыў — дыпламант міжнар. спецыялізаванай выстаўкі «Вясельны Гомель» (г. Гомель, 2009), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004; Мінск, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006). Г.П.Лой.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ «СВЯТЛІЦА». Створаны ў 1981 у г. Жыткавічы пры раённым Доме культуры (з 2009 гар. Цэнтр культуры). У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.С.Шагун. У складзе клуба 80 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя культ. адпачынку людзей сталага ўзросту, псіхал. і практычная дапамога ветэранам. У рэпертуары вечарыны і муз. праграмы: «Адгадай мелодыю», «Вечар добрых сяброў і суседзяў», «Для тых, хто не лічьшь гады», «Жаночыя гісторыі», «Лёсу майгобераг», «Ты на свеце ёсць» і інш.Калектыў — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998). В./.Кацубінская.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР РАБОТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў 1974 у г. Жыткавічы пры раённым Доме культуры (з 2009 гар. Цэнтр культуры). У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Комар (з 1974), І.А.Нікіфараў (з 1998), Р.І.Комар (з 2011). У складзе хору 60 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выступленні з канцэртамі, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў хору. У рэпертуары эстр. песні «Матуліны рукі» Л.Захлеўнага, «Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Мізерэрэ» А.Лоці, «Паклонімся вялікім тым гадам» А.Пахмутавай, «Спытай у памяці» Р.Тульбовіча і інш. Калектыў — удзельнік абл. і раённых культ.грамадскіх мерапрыемстваў.
    В.І.Кацубінская.
    ЖЬІТКАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Жыткавічы. У складзе раёна г. Тураў, 107 сельскіх населеных пунктаў, 12 сельсаветаў: Азяранскі, Верасніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Перароўскі, Руднянскі, Рычоўскі, Чырвоненскі, Юркевіцкі; Тураўскі гар. Савет. Пл. тэр. 2,9 тыс. км2, ля
    Удзельнікі Жыткавіцкага народнага хору работнікаў культуры.
    сы займаюць 56%. Нас. 39,8 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (95,1%), рускія (2,7%), украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,1 %). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Гомель—Брэст, аўтадарогі мяжа Расіі (Селішча)—Гомель—Кобрын, Кучына—Любань—Вятчын, Жыткавічы—ДавыдГарадок—мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў), Мінск—Мікашэвічы. Суднаходства ажыццяўляецца па р. Прыпяць.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 8 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да 6.7.1944 Ж.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Жыткавічах і раёне 7,7 тыс. чал. Дзейнічалі Жыткавіцкае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (10.8. 19436.7.1944) і ЛКСМБ (1.7.19436.7.1944), партыз. брыгады імя Будзённага, імя Кірава, 25я імя Панамарэнкі, 50я Жыткавіцкая, 123я Акцябрская, 130я Петрыкаўская, 225я, асобны партыз. атрад П.А.Дудаля, партыз. спецатрад «Храбрацы». Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3
    673
    ЖЫТКАВІЦКІ
    Да арт. Жыткавіцкіраённы цэнтр фальклору: 1 — сямейны ансамбль»Лой»; 2 — салісты гуртка «Званочкі» А.Некрашэвіч і Е.Клімкіна.
    8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1960 да Ж.р. далучаны Ленінскі с/с Ленінскага рна Брэсцкай вобл. і Мілевіцкі с/с Старобінскага рна Мінскай вобл., 17.4.1962 — г.п. Тураў і 4 сельсаветы скасаванага Тураўскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, тарфяной, харчовай і буд. матэрыялаў прамс'ці. У раёне (2011) прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, гімназія, школы: 12 сярэдніх і 3 базавыя, 3 мастацтваў, муз., 3 ДЮСШ, 9 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 4 вучэбнапед. комплексы базавая школа—сад, 13 дашкольных устаноў, вучэбнавытворчы камбінат, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сацыяльнапед. прытулак. Працуюць 17 дамоў культуры, 33 клубы, 2 дамы дзіцячай творчасці, 2 цэнтры культуры, раённы Цэнтр фальклору, 51 бка, краязнаўчы музей (г. Тураў). У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы, паліклініка, 10 аптэк. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 24 спарт. залы, 2 басейны, 4 стралковыя ціры, 15 футбольных палёў, 20
    аграсядзіб. Тураператарскую дзейнасць ажыццяўляе дзярж. прыродаахоўная ўстанова Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Па тэр. раёна праходзяць турысцкія маршруты «Залатое кальцо Гомельшчыны», «Калыска народнай культуры ўсходніх славян», «Да вытокаў старажытнага княства» і інш. Выдаецца раённая газ. «Новае Палессе». Дзейнічаюць 29 рэліг. абшчын, з іх 16 праваслаўных, 12 пратэстанцкіх, 1 каталіцкая. Археал. помнікі: замчышча стараж. Турава, гарадзішча Бечы, курганныя могільнікі Рычоў, Сямурадцы, стаянка Хільчыцы і інш. Помнік архітэктуры — царква Усіх Святых (1810) у г. Тураў. У г. Тураў нарадзіліся бел. і ўсх.слав. царк. дзеяч, пісьменнік Кірыла Тураўскі (каля 1113 — пасля 1190), бел. літаратуразнавец Н.Перкін (1912—76), бел. мастакі Т.Паўлючук (1942—2006) і Р.Данчанка (н. 1942), у в. Пухавічы — бел. крытык і літаратуразнавец У.Агіевіч (1910—52), у г. Жыткавічы — бел. кампазітар У.Буднік (1949—2007), у в. Палосцевічы — бел. мастак Р.Таболіч (н. 1956).
    ЖЬІТКАВІЦКІ РАЁННЫ Ц$НТР ФАЛЬКЛОРУ. Засн. ў 1992 у г. Жыткавічы. Агульная пл. памяшканняў 36 м2. Аб’ядноўвае 7 структурных фарміраванняў, у т.л. 2 са званнем «народны» (клуб аматараў нар. творчасці «Вечарына» і гурт нар. песні «Сваты» з гуртком сольных спеваў); клуб знаўцаў аўтэнтычнага фальклору «Бацькаўшчына»; дзіцячае аматарскае аб’яднанне «Спадчына»; аматарскае аб’яднанне ігры на гармоніку «Жыткавіцкі гармонік»; творчую лабараторыю «Вытокі»; дзіцячы песенны гурток «Званочкі» (з 1982, салісты — сямейны ансамбль «Лой»). Калектывы цэнтра — лаўрэаты, удзельнікі фестываляў: рэсп. сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2011), абл. этнакульт. традыцый «Покліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна), свята нар. творчасці «Адвечная прыгажосць» (г. Хойнікі, абодва 2010).
    Г.П.Лой.
    ЖЬІТКАВІЦКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1975 у г. Жыткавічы пры дзіцячай школе мастацтваў імя У.І.Будніка. У 2002
    674
    ЖЫТКАВІЧЫ
    прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Ерашко (з 1975), П.І.Трасцянюк (з 1980), П.П.Юхневіч (з 2009). У складзе аркестра 34 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя класічнай бел. і замежнай музыкі, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў аркестра. У рэпертуары класічныя творы бел. і замежных кампазітараў: «Выпадковы вальс» М.Фрадкіна, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Квітнеючы май» А.Палонскага, «Мая любімая песня» К.Влака, «Мы — армія народа» Г.Маўсесяна, «Над хвалямі» Ю.Розаса, «Раз, два, тры— казачок» А.Лепіна, «Юбілейны марш» Я.Глебава. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004), абл. конкурсаў духавых аркестраў (г. Калінкавічы, 2001; г. Ельск, 2004, 2008, 2012), інструментаў «Музыка Перамогі» (г. Гомель, 2010).