• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    вончык, К.Сумарава, С.Цімохаў, Л.Хобатаў, М.Шматава і інш.
    М.Л. Цыбульскі.
    ЖЫВАПІСНАСЦЬ, асаблівасць твораў прасторавых мастацтваў дынамічнае ўзаемадзеянне форм, аб’ёмаў, колеравых плям, ліній, святла і ценю, што стварае яркае ўражанне агульнай рухомасці, зменлівасці, разнастайнасці аспектаў. Праяўляецца ў перавазе колеравай (ужывапісе) і святлоценявой (у графіцы) плямы над выразнай лініяй, у цякучай плаўнасці мас і форм, незамкнёнасці аб’ёмаў, мяккасці святлоценявых пераходаў (у скульптуры), у асіметрыі планіроўкі і свабодзе члянення асн. кампазіцыйных элементаў, у дынаміцы форм, часам у актыўнай ролі колеру і пластычнага дэкору (у архітэктуры). У шырокім сэнсе слова Ж. — свабодная, жывая выразнасць, яркая вобразнасць, маляўнічасць.
    ЖЫВАЯ БАТЛЁЙКА, батлея, выкананне асобных сцэн ці цэлых паказаў батлейкі жывымі ўдзельнікамі. Вядома ў Беларусі, ва Украіне (жывы вяртэп) і ў Польшчы. Належыць да каляднага цыкла нар. паказаў. Узнікла са спробы «ажывіць» асобныя батлейкавыя сцэны, найчасцей інтэрмедыю «Мацей і доктар». Па традыцыі ў Ж.б. часам выкарыстоўвалі і ўласна батлейку: яе ўносілі і ставілі на стол у пачатку ці канцы паказу. Паказы Ж.б. «Цар Ірад» адрозніваліся ад уласна батлейкавых толькі сродкамі стварэння маст. вобраза. Яны сладаліся з 2 частак: т.зв. сур’ёзнай — асн. сюжэта (лінія papa Ірада) і камедыйнай — інтэрмедыйных сцэн (выконваліся ў пачатку ці ўслед за асн. сюжэтам): «Мужык і доктар», «Доктар і паненка», сцэны з франтам, з купцом і інш. Усяго ў паказахЖ.б. ўдзельнічала каля 10 персанажаў. У іх захоўвалася характэрная для Каляд вольная карнавальная атмасфера, святочны вясёлы настрой удзельнікаў і гледачоў. Носьбітамі карнавальнага пачатку з’яўляліся інтэрмедыйныя персанажы (Дзед, Яў
    рэй, Пілігрым, «Элегант»), Паказы мелі своеасаблівы пралог — зварот да гаспадара хаты па дазвол «прэстаўляць» і эпілог — віншаванне са святам і зварот па ўзнагароду. Зафіксаваны паказы Ж.6.: «Мацей і доктар» (Барысаўскі рн, 1902; каля в. Рудзевічы Зэльвенскага рна, 1903), «Цар Ірад» (г.п. Дзятлава, 1895; в. Васілішкі Шчучынскага рна, 1901; г. Навагрудак, 1909, в. Воўпа Ваўкавыскага рна, 1911). У 1920—30я гг. шырока бытавала ў Зах. Беларусі, дзе адбыліся апошнія паказы Ж.б. перад Вял. Айч. вайной і ў першыя пасляваен. гады.
    Літ.: Кабашнікаў К.П., Барт а ш э в і ч Г.А. Новыя запісы народнай драмы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1979. № 4; Стэльмах Д.У. Узнікненне і развіццё народнай драмы на Беларусі // Весці АН БССР. 1982. № 6.
    Д.У.Стэльмах.
    «ЖЫВАЯ ГАЗЁТА», тэатралізаваны паказ, заснаваны на паліт. газетным матэрыяле ці на мясц. надзённых фактах жыцця; адзін з відаў агітацыйнага мастацтва. Узнікла ў пач. 1920х гг. у клубнай самадзейнасці Масквы з т.зв. «Вуснай газеты» (чытанне ўголас адным ці некалькімі выканаўцамі інфармацыі з перыяд. друку). На ўзор «Ж.г.» ў далейшым складаліся гар. («Сіняя блуза») і вясковыя («Чырвоная кашуля») праграмы. Яны ўключалі паказыагляды, канцэртныя нумары, інсцэніроўкі, літ. мантажы, араторыі, сатыр. прыпеўкі, фельетоны. Была пашырана ў самадзейнасці Мінска (клубы імя К.Маркса і Р.Люксембург, Саюза друкароў і інш.), Барысава, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка і інш. У 1960—70я гг. традыцыі «Ж.г.» адрадзіліся ў «Вусных часопісах». Асобныя элементы атрымалі развіццё ў тагачасных формах маст. самадзейнасці — агітацыйным тэатры і агітбрыгадзе. У пач. 20 ст. своеасаблівай «Ж.г.» была Докшыцкая батлейка Патупчыка.
    Літ.: Пятровіч С.А. Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мінск, 1972.
    660
    ЖЫЖАЛЬ
    ЖЫВІЦА, тэрпенцін, смалістае рэчыва, якое здабываюць падрэзкай (падсочкай) кары хваёвых дрэў (пераважна сасны); сыравіна для вырабу каніфолі і шкіпінару. У Беларусі Ж. здабывалі з 16 ст. 3 Ж. выраблялі белы вар, якім смалілі дратву, лодкі і інш. судны. Як арганізаваны промысел здабыча Ж. існуе з пач. 20 ст.
    ЖЫГАЛКА Валерый Фёдаравіч (н. 22.10.1940, Мінск), беларускі рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1968 рэж., з 1990 маст. кіраўніктворчагааб’яднання«Тэлефільм», з 2000 дырэктар музея Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Рэж. дакум. фільмаў: «Выпрабаванні» (1973), «Палескія гарызонты», «Дзяржаўны чалавек» (абодва 1975), «Пераадоленне» (1977), «Ім не было і шаснаццаці» (1978), «Адгукніся, маё дзяцінства» (1980), «Дарога дадому» (1986), «А старыя людзі расказвалі» (1991), «Спецперасяленцы» (1992), «Дарагія мае мінчукі», «Варыянты вострых вуглоў» (абодва 1995), «Сеанс мой вячэрні» (1997), «Палюбі бліжняга свайго» (1998), «Апошні з групы «Джэк», «Нёман» (абодва 2000) і інш. Д.М.Пргель. ЖЫГУНбЎ Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; н. 27.11.1954, в. Тройца Шклоўскага рна), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1976). Настаўнічаў, працаваў на радыё. 3 2002 у газ. «Веснік Глыбоччыны». Аўтар паэт. збкаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993), «Пагавары са мной пра восень» (2004), «Ля цяпельца зары» (2009).
    ЖЫДЛІЦКІ (Z і d 1 і с k у) Вашіаў (16.4. 1931, в. Купічаў Валынскай вобл., Украіна — 19.8.2002), чэшскі літаратуразнавец, перакладчык. Др філалогіі (1967). Скончыў Карлаў унт у Празе (1955), з 1976 праф. гэтага ўнта. 3 1996 ганаровы праф. БДУ. Даследаваў гісторыю бел. і ўкр. лр, іх сувязі з чэшскай лрай. Аўтар прац «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Даследаванні па гісторыі чэшскабела
    рускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс па гісторыі беларускай літаратуры» (1972) і інш. На чэшскую мову пераклаў кнігі «Я з вогненнай вёскі...» А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесніка, «Хатынская аповесць» А.Адамовіча, «Птушкі і гнёзды», «Ніжнія Байдуны» і «Апошняя сустрэча» Я.Брыля, «Абеліск» і «Дажыць да світання» В.Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі» У.Караткевіча, «Данута» А.Карпюка, «Мсціжы» І.Пташнікава, «Сэрца на далоні», «Гандлярка і паэт» І.Шамякіна, асобныя творы Ц.Гартнага, К.Чорнага і інш. А.У.Вострыкава.
    ЖЫДОВГЧ Марыя Андрэеўна (19.10. 1906, в. Дукора Пухавіцкага рна — 12.11.1977), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1958), праф. (1959). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1971). Скончыла Мінскі пед. інт (1938). 3 1943 і ў 1959—77 выкладала ў БДУ, у 1946—59 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследавала гісторыю бел. мовы, дыялекталогію. Адзін з аўтараў кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), бібліяграфічнага
    Жыжаль. Малюнак В. Слаука. 2005.
    паказальніка «Беларускае мовазнаўства (1825—1965)» (1967), «Матэрыялаў для слоўніка мінскамаладзечанскіх гаворак» (вып. 1—3, 1970—77), «Слоўніка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі» (т. 1, 1990) і інш.
    Тв.: Назоўнік у сучаснай беларускай мове. Ч. 1. Адзіночны лік. Мінск, 1969.
    М. Р. Прыгодзіч.
    ЖЫЖАЛЬ, Ж ы ж, 3 н і ч, у беларускай народнай міфалогіі бог агню. Ж. расхаджвае пад зямлёю і выпускае з сябе агонь. Ад ціхай яго хады саграваецца зямля. Калі ён ходзіць хутка — загараеццазямля,увынікучаго ў розных месцах здараюцца пажары, якія знішчаюць лясы, выпальваюць сенакосы, сушаць агароды, робяць іх бясплоднымі. Існавалі прыслоўі: «Жыж унадзіўся» — г.зн. сталі часта ўзнікаць пажары ці засухі; «Няўмычны, як Жыж», «Жыжка села» — калі нешта накшталт высыпкі ці лішаю села на губах (Мінская вобл.).
    Літ.: ДревлянскнйП. [Шпялевскмй П.]. Белорусскме народные поверья //Журн. Мннва нар. просвешення. 1846. Прнбавлення. Кн. 4; Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Т. 1. Мінск, 2005.
    У.А.Васілевіч.
    ЖЫЖАЛЬ Нінель Трафімаўна (н. 30.12.1935, Мінск), беларускі мастак па касцюмах. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1955). Выкладала ў Бел. архіт.буд. тэхнікуме. 3 1962 мастакмадэльер Рэсп. дома мадэляў. У 1971—92 мастак па касцюмах к/студыі «Беларусьфільм». Касцюмы Ж. адпавядаюць жыццёвым і гіст. характарыстыкам персанажаў, суадносяцца з вобразным строем repofly кінатвораў. Найб. адметныя работы ў к/фільмах — «Братушка» (1975), «Нядзельная ноч», «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (абодва 1976), «Чорная бяроза» (1977), «Кропка адліку» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1980), «Подых навальніцы» (1982), «Знак бяды» (1986), «Пераправа» (1987), «Наш браняпоезд» (1988) і інш.; у тэлефільмах — «Вясковая казка», «Пасля кірмашу»
    661
    ЖЫЖЭНКА
    (абодва 1972), «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1973), «Пастух Янка» (1976), «Апошняе лета дзяцінства» (1982) і інш. Працуе ўжывапісе.
    Р. I. Баравік.
    ЖЫЖЙНКА Уладзімір Аляксандравіч (23.1.1931, г. Дарагабуж, Расія — 2.4.2003), беларускі перакладчык. Скончыў БДУ (1953). Працаваў у Дзярж. выдве БССР, на Бел. радыё, Мінскай студыі навук.папулярных і хранікальнадакум. фільмаў, у 1969—94 у час. «Нёман». Пераклаў на рус. мову раманы «Гарадок Устронь» М.Лобана (1972), «Іскры ў папялішчы» Л.Арабей (1973), «Спытай сваё сэрца» А.Шашкова (1976), «Вялікі лес» Б.Сачанкі (1979—82), «Голас крыві брата твайго» В.Адамчыка (1990), «Вяртанне да віны» І.Чыгрынава (1993), тэтралогію «Пачакай, затрымайся...» А.Васілевіч (1975), аповесць «Дзве душы» М.Гарэцкага (1991), асобныя творы А. Кулакоўскага, В.Карамазава, А.Марціновіча, Я.Маўра, М.Паслядовіча, І.Сяркова і інш.
    ЖЬІЛІЦКІ ПАЛАІІАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік палацавапаркавай архітэктуры позняга класіцызму ў в. Жылічы Кіраўскага рна. Уключаў палацы, гасп. двор, вадзяны млын, вінакурню, крухмальны і цукровы завод, павільёнкупальню, альтанкі, мосцікі, парка, пладовыя сады, агароды і вадаёмы. Захаваліся палац, флігель, свіран і інш. гасп. пабудовы. Рэзідэнцыя І.Булгака, пабудавана ў 1830я гг. (архіт. К.І.Падчашынскі) на беразе р. Добасна. П а л а ц нале
    жыць да найб.распаўсюджанага тыпу сядзібных дамоў. Пабудаваны ў форме прамавугольніка з калонным порцікам на гал. фасадзе і прамавугольным рызалітам на паркавым фасадзе. Гал. корпус вылучаны ў цэнтры 6калонным порцікам карынфскага ордара з франтонам і бельведэрам над лесвічнай пляцоўкай. Тарцы гал. корпуса аформлены ідэнтычнымі 4калоннымі порцікамі. Па перыметры будынка праходзіць развіты карніз з фрызам, упрыгожаным ляпнымі гірляндамі і разеткамі. Гал. фасад бакавога корпуса прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўпрыгожаны каланадай. Планіроўка змешаная — калідорнаанфіладная. Палац будаваўся ў 2 прыёмы: спачатку быў узведзены гал. Ппадобны корпус, пазней у 1864—76 да яго прыбудавана доўгае 2павярховае крыло з палацавай царквой і дадатковымі памяшканнямі. Паводле некаторых звестак, зах. частка была дабудавана ў 1914. Палац мае багатае інтэр’ернае аздабленне: лепка, дробная скульпт. пластыка, роспіс, пазалота, люстэркі, дэкар. абіўка і інш.; кожная зала дэкарыравана індывідуальна. З’яўляецца цэнтрам кампазіцыі ансамбля, замкнутага ў прамавугольнік алеямі рэгулярнага парку. П а р к перад гал. фасадам палаца мае рэгулярны характар і партэрнае азеляненне, астатняя частка — пейзажная. Плошча парку 18 га, усяго комплексу каля 100 га. У парку захаваліся руіны павільёнакупальні, альтанак, мосцікаў. У палацы пасля Вял. Айч. вайны знаходзілася Бабруйская 3гадовая агранамічная школа, цяпер —