Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Грамыка Л. Алег Жугжда. Эмоцыі і эманацыі // Мастацтва. 2010. №11. Р.І. Баравік.
ЖУК Алесь (Аляксандр Аляксандравіч; н. 1.4.1948, в. Клешаў Слуцкага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1970). Працаваў у выдве
«Мастацкая літаратура», час. «Маладосць». 3 1970 у апараце ЦК КПБ, у 1980—86 гал. рэд. газ. «Літаратура і мастацтва», з 1989 у час. «Полымя», з 1997 гал. рэд. час. «Нёман», у 2003— 05 — час. «Беларусь». Аўтар празаічных збкаў «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977), «Не забывай мяне» (1978), «Паўстанак вяртання» (1981), «Над чыстым полем» (1989), «Праклятая любоў» (1991), «Водсветы зорак»
649
ЖУК
(1997), «Над чыстым полем» (1999), «Вечаровае сонца» (2006), «Паляванне на апошняга жураўля» (2е выд. 2009), «Жанчына на пляжы» (2011). Па матывах аповесці «Паляванне на апошняга жураўля» напісаў п’есу «Апошні журавель» (з А.Дударавым, паст. 1986), аднайм. сцэнарый тэлефільма (зняты ў 1986); па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983). На бел. мову пераклаў творы В.Астаф’ева, У.Багамолава, М.Булгакава, Т.Джумагельдыева, Ю.Казакова, М.Кацюбінскага, Г.Траяпольскага, Ю.Трыфанава. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв:. Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 199394.
Літ.: Бугаёў Д. Нічога лішняга: (Алесь Жук) // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны. Мінск, 2003.
ЖУК Анатоль Аляксандравіч (20.5. 1949, в. Ярэмічы Карэліцкага рна — 19.11.2009), беларускі акцёр, пісьменнік. Засл. артыст Беларусі (1997).
Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1970). Працаваў у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі (г. Бабруйск). 3 1975 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Значнае месца сярод роляў камедыйнага і вострахарактарнага плана займалі казачныя персанажы, у якіх Ж. падкрэсліваў дамінуючую рысу, дэманстраваў выразную пластыку. Актыўнасць жыццёвай пазіцыі акцёра праяўлялася ў створаных Ж. вобразах мужных, валявых людзей: Несцерка (аднайм. п’еса В.Вольскага), ЦюхайЛіпскі («Пін
ская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Ратнік («Песня пра зубра» паводле Міколы Гусоўскага), Міканор («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Віктар («Экзамен на восень» І.Шамякіна), Дабрыня («Палачанка» А.Дударава), Цар возера («Ноч на Івана Купалу» Ю.Куліка), Фабіян («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Важак («Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна) і інш. Аўтар збкаў: прозы «Помста матылькоў» (1991), «Пагаварыць трэба» (1993), «Дзённае паляванне на месяц» (2002), вершаў «Туга» (2007), рамана «Бульвар» (2009). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Р.І.Баравік.
ЖУК Валерый Іванавіч (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага рна), беларускі мастацтвазнавец. Др мастацтвазнаўства (2005). Скончыў Маскоў
скі ўнт (1973). Настаўнічаў. 3 1976 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар, з 2004 намеснік дырэктара) Даследуе гісторыю бел. выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. Аўтар кніг «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Беларуская скульптура малых форм» (1988), «Беларускае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва 18—20 стагоддзяў. Станаўленне і тэндэнцыі развіцця» (2006), каталога «Валерый Шкаруба» (2007). Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Г.А.Фатыхава.
ЖУК Ігар Васільевіч (н. 13.6.1957, в. Зані Мядзельскага рна), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук
(2004), праф. (2006). Скончыў БДУ (1979). 3 1982 у Гродзенскім унце (у 1991—95 дэкан). Даследуе праблемы тэорыі празаічнага рытму, атрыбуцыі ананімных твораў, асаблівасці развіцця бел. лры 20 ст. Аўтар навук. прац «Грамадзянскасць маладой беларускай прозы (70я гады)» (1986), «Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды» (1998), «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання (на матэрыялах беларускай літаратуры XX стагоддзя» (2004), адзін з аўтараў кн. «Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2009).
ЖУК Кастусь (Канстанцін Якаўлевіч; 2.5.1954, в. Затур’я Нясвіжскага рна), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1981). 3 1979 працаваў у перыяд. друку, з 1981 на Бел. тэлебачанні, у 1988—2004 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар збкаў паэзіі «Планета маёй душы» (1982), «Зямная ноша» (1988), «У найме ўсонца», «Пладаносны агонь» (абедзве 1991). Піша для дзяцей (зб. «Бегемот без ботаў», 2004).
ЖУКАЎ Мікалай Іванавіч (20.5.1930, г. Шуя Іванаўскай вобл., Расія — 20.11.2002), беларускі філосаф, заснавальнік бел. навук. школы ў галіне філас. праблем кібернетыкі, матэматыкі і інфарматыкі. Др філас. навук (1975), праф. (1976). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі ўнт (1958). 3 1960 у Мінскім мед. інце, з 1969 у БДУ (з 1988 заг. кафедры), з 1998 у Інце філасофіі НАН Беларусі. Навук. працы па філас. праблемах прыродазнаўства і тэхнікі, свядомасці, інфармацыі, тэорыі сістэм.
Тв.: Фнлософскне основання кнбернетнкп. М., 1985; Проблема сознання: фнлос. н спец.науч. аспекты. Мннск, 1987; Фнлософня. 5е нзд. Мннск, 2000 (у суаўт.); Фнлософскне основання математнкн. 3е нзд. Мннск, 2002.
ЖУКАЎСКАС (Zukauskas) Альбінас Пранавіч (25.1.1912, в. Бубелы Сувалкаўскага ваяв., Польшча —
650
ЖУКОЎШЧЫНА
10.8.1987), літоўскі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Літвы (1972). Засл. работнік культуры Беларусі (1973). Вучыўся ў Віленскім унце і Варшаўскай вышэйшай школе журналістыкі (1935—39). Аўтар збкаў вершаў «Прыбярэжныя водмелі» (1975), «Бяздомная любоў» (1983), кніг навел і апавяданняў «Зямля плыве на поўдзень» (1939), «Паветраны калодзеж» (1964), «Чаму плакаў хлеб» (1980) і інш. Пісаў вершы, тэматычна звязаныя з Беларуссю («Ля падножжа Кургана Славы», «Чорны тракт» і інш.). Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, бел.літоўскія літ. сувязі. На літоўскую мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова і інш. Дзярж. прэмія Літвы 1976.
ЖУКОВІЧ Васіль Аляксеевіч (н. 21.9.1939, хутар Забалацце Камянецкага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1964). 3 1962 працаваў у раённай газ. «Зара над Бугам», з 1971 на Брэсцкай студыі тэлебачання, з 1972 у газ. «Знамя юностн», з 1973 у выдвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва», у 1992— 96 у Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей, у 2000—02 у час. «Полымя». Аўтар паэт. збкаў «Паклон» (1974), «Суседства» (1982), «Разняволенне» (1990), «У храме хараства і суму» (2003), «Не завіце радзіму малой» (2009), «Няўжо?..» (2011), «Золата лістапада» (2012). Піша для дзяцей (збкі «Тараскаў самакат», 1988; «Цудоўная краіна», 1997; «Свет — дзівосны», 2000; «Пра што гаманілі рамонкі», 2012). Выступае як перакладчык (збкі «Мой Міцкевіч», 2004; «Энергія запаветаў», 2006). Многія яго вершы пакладзены на музыку (зб. «Дарогамі вайны і Перамогі», 2010.
Тв.: Як адна вясна...: аповесць. Мінск, 1980; Цана цішыні. Мінск, 1985; Кахання радасці й пакугы. Мінск, 2004; Спяваем разам: песні для дзяцей. Мінск, 2008; Цудадзейны вітамін: сатыра і гумар. Мінск, 2011. ЖУКОЎСКАЯ (Zukowska) Юзафата (1772, Лідскі пав. — 23.1.1845), польская актрыса. Выконвала рознахарак
тарныя ролі: пажылых кабет, бабуль, ключніц, цыганак, прыслужніц, жабрачак і інш. Працавала ў Беларусі: у трупах Д.Мараўскага (1795) і М.Кажынскага (1801—04) у Гродне, у 1804, 1806 у тэатры Дэшнер у Мінску, у 1811 —32 у трупе мужа А..Ш.Жукоўскага, у 1844 — Я.Хелмікоўскага. Пасля 1795 і ў 1834—38 працавала ў Вільні.
ЖУКОЎСКІ Антоні Шыман [1766 (?) — 1834 (?)], беларускі акцёр, антрэпрэнёр. У 179092 узначальваў польск. трупы ў Мінску і Вільні. У 1795 стварыў у Магілёве трупу, якая ставіла спектаклі на польск. і рус. мовах. У 1795 трупа вольных акцёраў пад кіраўніцтвам Ж. па запрашэнні графа С.Зорыча працавала ў яго тэатры ў Шклове (выконвала польск. і рус. камедыі). Трупа Ж. выступала ў Гродне (1827, 1828, 1830), Зэльве (1816). 3 1811 узначальваў Мінскую антрэпрызу, фактычна наладзіў рэгулярныя тэатр. паказы ў горадзе. 3 мінскай трупай гастраліраваў па Беларусі.
ЖУКОЎСКІ Міхал, беларускі гравёр 18 ст. Працаваў у Нясвіжы пры двары князя М.К.Радзівіла Рыбанькі.
С.Жукоўскі. Інтэр’ер. 1916.
Аўтар медзярытаў на тэмы пастановак Нясвіжскага прыдворнага тэатра У.Радзівіл (былі выкарыстаны ў кнізе «Камедыі і трагедыі...», 1754, г. ЖоўкваЛьвоўскай вобл., Украіна).
ЖУКОЎСКІ Станіслаў Юльянавіч (13.5.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага рна — жнівень 1944), жывапісец. Акадэмік жывапісу (з 1907). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архры (1901). Пісаў пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты. Сярод твораў: «Нёман» (1895), «Веснавая вада» (1898), «Месячная ноч» (1899), «Першыя прадвеснікі вясны. Пралескі», «Стары маёнтак» (абодва 1910), «Радасны май» (1912), «Інтэр’ер» (1916), «Зімовая ноч» (1919), «Рака на Палессі» (1928), «Інтэр’ер. Пакой мастака на вуліцы Кошыкавай у Варшаве» (1930), «Крыгаход на Нёмане» (1931), «Рака Вілейка» (1932).
Літ.: Горелов М.Н. С.Ю.Жуковскнй: жнзнь н творчество 1875—1944. М., 1982.
ЖУКОЎШЧЫНА, вёска ў Дзятлаўскім рне. За 11 км на ПнЗ ад г. Дзят
651
ЖУКОЎШЧЫНСКАЯ
лава, 24 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы, 154 км ад Гродна, каля аўтадарогі Дзятлава— Ліда. Цэнтр Жукоўшчынскага с/с. 159 гаспадарак, 459 ж. (2011).
Вядома з 2й пал. 19 ст. як сядзіба ў Пацаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Навагрудскіх павеце і ваяв. У 1923 вёска, 17 двароў, 132 ж. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Дзятлаўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Накрышкаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ж. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Парэцкім с/с. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Слонімскім рне. У 1971 — 40 гаспадарак, 175 ж. 3 1982 цэнтр сельсавета. У 1997— 132 гаспадаркі, 405 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат бытавога абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін.
ЖУКОЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жукоўшчына Дзятлаўскага рна. У 1784 ад Радзівілаў Жукоўшчына перайшла да І.Корсака. У 1й пал. 19 ст. Корсакі заклалі сядзібу ў формах неаготыкі. У канцы 19 ст. сядзіба належала Я.Данцову, а затым С.Гардзенінай. Сядзібны дом (90 х 60 аршынаў) — арыгінальны 2павярховы будынак на скляпеністых падвалах з квадратнай 3павярховай вежай, займаў найб. прыўзнятую частку сядзібы. Бакавы фасад упрыгожваў рызаліт з фамільным гербам, які, як і вежа, завяршаўся атыкам і невял. вежамі. Ад дома адкрываўся від на водную сістэму, якая складалася з вадаёмаў рознай велічыні і формы (з іх 3 былі зарыблены ў 1842), з крынічным водазабеспячэннем. За воднай сістэмай размяшчаўся гасп. двор (стайня, будынак для збруі, пакоі пісара і кучара, мураваны склеп, кухня, свіран, валоўня і інш.). Да ліку старэйшых у Беларусі адносіцца вінакурня (упершыню