Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
А.М.Аляхновіч.
ЖНІЎНЫЯ ПАВЁР’І I ЗВЬІЧАЕ Суправаджалі ўсе рытуальныя дзеі жніва (найб. адказнага перыяду ў жыцці земляроба), у якім адбіліся сляды анімістычных і магічных уяўленняў міфал. светапогляду на ўладкаванне прыроды і Сусвету. Ужо напярэдадні жніва вымывалі хату, засцілалі стол чыстым белым абрусам, выходзілі зажынаць у чыстым белым адзенні, што сведчыла аб асабліва адказным станаўленні да ўборкі збожжа. Небяспечным было для селяніна, калі пры агледзінах нівы ён знаходзіў каласы, звязаныя разам (закруцень), заламаныя (закручаныя) і пасохлыя ці абжатыя загоны. Па павер’ях сялян, гэта прадказвала гаспадару розныя няшчасці (смерць, паморак жывёлы). Лічылася, што закрутні робяць з праклёнам злыя суседзі, а абжынаюць загоны ведзьмы. Каб гэтага пазбегнуць, запрашалі знахароў або ў час красавання жыта асвячалі ніву. Магічную функцыю выконваў і абрад Пакрывання поля. У некаторых вёсках Беларусі жанчыны лічылі, што, перш чым рыхтавацца да зажынак, трэба «спа
635
ЖНІЎНЫЯ
чатку ў Бога благаславіцца», інакш ён будзе караць градам і навальніцамі. Існавала прыкмета: якая з дзяўчат у час жніва далей з сярпом адыйдзе ад іншых, тая і хутчэй выйдзе замуж. У дажынкавым абрадзе адбіліся адгалоскі культу продкаў. Па вераваннях беларусаў, поспех у жніве ўвогуле залежаў ад апякунства нябожчыкаў. Напр., забаранялася жаць пасля заходу сонца, каб памерлыя бацькі «гулялі весела». Зажынкавы сноп называўся «дзед» і сімвалізаваў сабой апекуна збожжа, які меў сувязь з духамі продкаў. Рытуальная ежа на зямлі вакол «барады» таксама звязана з ушанаваннем памерлых. На зажынках, нажаўшы першы сноп, садзіліся есці кашу, бралі яе 3 разы ў рот, а тое, што заставалася, выкідвалі ў сноп. Густая каша выконвала сакральную функцыю: яна спрыяла ўрадлівасці зямлі і дабрабыту чалавека. Качанне і кулянне па зямлі рабілася дзеля добрага ўраджаю і дзеля таго, каб да дзяўчат, якія куляюцца, прыязджалі сваты. Эратычная функцыя «барады» вызначыла існаванне звязаных з ёю звычаяў і варожбаў. Так, апошнія каласы часам аздаблялі хмелем, што азначала эратычную сімволіку, клалі ў «бараду» хлебсоль ці абкладвалі яе сярпамі і назіралі: калі мурашы ці казяўкі папаўзуць з «барады» — дзяўчына пойдзе замуж, а калі ў «бараду» — чакай нараджэння дзіцяці ці прыбытку. Варажылі і з сярпом, які кідалі пасля «завівання барады»: у які бок ён ляжа — чакай адтуль сватоў а калі паляціць далёка — будуць сваты з далёкай вёскі. Ж.п. і з. праяўляюцца ў багатай семантыцы жніўнай абраднасці, у прыватнасці вянка, і перш за ўсё ў перанясенні самой назвы «вянок» на ўвесь абрад, які сімвалізуе новы ўраджай, багацце, плён, а часам замяшчае «апошні сноп» ці «бараду». Наогул магічная сімволіка вянка мае шматлікія адценні. Так, ён супастаўляецца з сонцам, уплывае на ўраджайнасць нівы, яго не выпадкова пляце прыгожая дзяўчына (удзельнікі абраду разуме
лі значэнне вянка як сімвала дзявоцкасці). У адпаведнасці з павер’ямі і звычаямі міфічны персанаж Раю, што сімвалізуе плённасць, запрашаюць за стол, за які «жнеечкі пазазаваны», «усе ў радочак Раю, мой Раю, пасаджаны». Ролю хлебароднага бажаства выконваў Спарыш, падвойны колас, які ўвасабляў «на таку ўмалот, а ў дзяжы падход, а ў печы рост, а на стале сыццё». У Ж.п. і з. ўвасобіліся быт. і сакральныя, рэальныя і міфічныя ўяўленні і вераванні селяніназемляроба.
Літ.: Земляробчы каляндар: абрады і звычаі. Мінск, 1990: ВалодзінаТ. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мінск, 1997. А.М.Аляхновіч. ЖНІЎНЫЯ ПЁСНІ, старажытны пласт летняга каляндарназемляробчага фальклору беларусаў. З’яўляюцца вышэйшым дасягненнем традыц. песеннага мастацтва. Ж.п. ўключаюць 3 групы абрадавых песень: зажынкавыя («зажон»), жніўныя (працоўныя), дажынкавыя («дажон»), У дажынкавых песнях прасочваецца клопат жняі аб добрым для працы надвор'і («Перажані, Божа, хмаркі...»), аб тым, «каму сёлета жыта зажынаці», а таксама выказваецца спадзяванне на пачастунак за добрую працу на зажынках («Выпраўляюцца малажайкі на спраўленне зажынак», «Ой, цяпер у нас зажынкі»). У многіх Ж.п. знайшлі ўвасабленне сац. матывы антыпанскай, антыпрыгонніцкай накіраванасці («Да ў нашага пана да нядобрая слава»). У іх адбіліся анімістычныя звароты жняі да прыродных стыхій як да жывых істот (каб «ветрык паціхеньку» развеяў «хмарачку мнісеньку... маю тугу цяжаленьку, каб я малада жыты жала і сярэдзіну сваю не зажала...»). Гал. вобразы Ж.п. — жняя, месяц, поле, сонца, вячэрняя зара і інш. Яны дапамагаюць падкрэсліць эстэтычную значнасць нялёгкай працы жанчыныжняі на ніве, надаюць ёй пры дапамозе маст. сродкаў пяшчотны характар («А што ў полі бялеецца?», «Чорна смародачка», «Лу
гавая перапёлка»). У Ж.п. знайшлі адлюстраванне складаныя сямейныя і грамадскія адносіны («Добры вечар! Халодная хатка, няродная матка», «Да пара дамоў, пара, мне маладой пары няма» і інш.). Многія песні характарызуюцца велічальнымі матывамі, перадаюць радасць з нагоды заканчэння вялікай цяжкай працы, якая прынясе дастатак роду, сям’і, забяспечыць усіх хлебам. Заканчэнне жніва ў песні часам параўноўваецца з вайной («У нас сягоння вайна была: // Мы ўсё поле зваявалі, // У снапочкі павязалі, // У копачкі паскладалі, // Свае ручкі патамілі, // Галовачкі засмуцілі...»). У наш час с.г. машыны выключылі выкарыстанне традыц. прылад працы на полі, таму Ж.п. захоўваюцца пераважна ў памяці носьбітаў традыцыі. Далейшае існаванне Ж.п. у творчай практыцы магчыма ў разнастайных тыпах фалькларызму: традыц., другасным, апрацаваным, стылізаваным, рэстаўрыраваным, рэканструяваным.
Літ.: М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белорусспн: опыт снстемнотнпол. нсслед. Мннск, 1985; Л і с А.С. Жніўныя песні. Мінск, 1993.
А.М.Аляхновіч.
ЖОДЗІНА, горад у Смалявіцкім рне, на р. Пліса. За 55 км на ПнУ ад Мінска, чыг. станцыя налініі Мінск— Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 61,8 тыс. ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў 1688 як в. Жодзіна Слабада ў Барысаўскім старостве Мінскіх павета і ваяв. ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1871 — чыг. станцыя на лініі Брэст—Масква. У 1886 сяло ў Смалявіцкай воласці, 48 двароў, 470 ж. У 1897 — 97 двароў, 697 ж., царква, нар. вучылішча, карчма, крама, млын, кузня. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Смалявіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 193 двары, 994 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч.
636
ЖОДЗІНА
вайну з 29.6.1941 да 2.7.1944 Ж. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 будаўніцтвам Смалявіцкай ДРЭС (1951) і завода дарожных і меліярацыйных машын узніклі 2 пасёлкі, у суседніх вёсках Зарэчча і Крушынікі размясціліся н.д. інты земляробства і жывёлагадоўлі. 21.1.1958 пасёлкі і вёскі аб’яднаны з Ж. у rap. пасёлак. У 1958 на базе завода дарожных і меліярацыйных машын створаны Бел. аўтамабільны завод (БелАЗ). 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Барысаўскім рне. 3 7.3.1963 горад. У 1970 — 22,1 тыс. ж. У 1999 — 59,3 тыс. ж.
Планіровачная аснова горада сфарміравана праспектамі Леніна, Міру, Скарыны, Ракасоўскага і Венісье, вуліцамі 40 гадоў Кастрычніка, 50 гадоў Кастрычніка, Сухаградская, Гагарына, Лебядзеўскага, 8 Сакавіка, Брэсцкая, Маскоўская, Калініна, Савецкая і інш. Горад падзелены на 2 ч. магістральнай чыгункай Брэст— Масква. На р. Пліса створана штучнае вадасховішча. У паўн., усх. і паўд. частках Ж. пераважае сядзібная забудова, шматкватэрная з’явілася ў сярэдзіне 20 ст. ў цэнтр. і ўсх. рнах. У канцы 20 ст. ў зах. частцы горада былі пабудаваны сучасныя мікрарны. Значную частку тэр. Ж. займаюць прам. аб’екты: БелАЗ, кавальскі завод, цеплаэлектрастанцыя, фабрыка «Світанак». Сучасны горад разві
ваецца паводле генплана 2010 у 3 напрамках — паўн., зах. і паўд. Генпланам прадугледжана пераўтварэнне транспартнага каркаса, якое дазволіць выкарыстоўваць незанятыя тэр. ў межах горада і звязаць паміж сабой усе раёны; тунэльны пераход магістральнай вул. 50 гадоў Кастрычніка праз чыгунку Брэст—Масква, які забяспечыць паўнавартасныя транспартныя сувязі паміж раздзеленымі часткамі горада. У 2000я гт. ў Ж. пабудаваны фізкультурнааздараўленчы комплекс, гандлёвыя цэнтры «Ма
Манумент у гонар маціпартрыёткі А. Ф. Купрыянавай у г. Жодзіна.
гістраль» па праспекце Леніна і «Сіці» па праспекце Міру. Маштабнае будаўніцтва шматпавярховага жылля вядзецца па вул. Каліноўскага і ў мікрарне №8, забудаваны мікрарн №7; у эксплуатацыю ўведзены новы корпус гар. бальніцы. Вядзецца добраўпарадкаванне Цэнтр. гар. парку культуры і адпачынку імя 40годдзя Перамогі і Парку імя 50годдзя «БелАЗ».
У 2011 політэхнічны каледж, ліцэй, 2 гімназіі, школы: 9 сярэдніх, мастацтваў, муз., 3 ДЮСШ, школаінтэрнат, 12 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі,
дзіцячай творчасці, тэхн. творчасці вучнёўскай моладзі, тэр. сац. абслугоўвання насельніцтва, фізкультурнааздараўленчы комплекс, Палац культуры Бел. аўтамабільнага завода, гар. Дом культуры, 2 клубы, 6 бк, кінатэатр, краязнаўчы музей, 2 бальніцы, 2 паліклінікі, амбулаторыя, 4 аптэкі. Дзве брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік у гонар 30годдзя Перамогі над фаш. Германіяй, манумент у гонар маціпатрыёткі А.Ф.Купрыянавай. Археал. помнікі — 2 селішчы.
637
ЖОДЗІНСКАЕ
Жодзінскае народнае аматарскае аб’яднанне «Уколе сяброў».
ка. Цыкл дзіцячых песень» Д.Акунёва (2012), літ.муз. кампазіцыя да 65годдзя перамогі ў Вял. Айч. вайне (2010), балетнае шоу «Карміна Бурана» (2011), «Калядны баль» (2012) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. «Моладзь Беларусі і Расіі ў 21 стагоддзі разам» (г. Жодзіна, 2008; г. Смалявічы, 2009; г. Баранавічы, 2010; г. Мыцішчы, Расія, 2011), дабрачыннага «Дзеці — дзецям» (г. Камсамольск, Украіна, 2011), маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля» (Масква, 2011—12), «Блакітнае неба» (г. МюльхаймнаРуры, Германія, 2012), абл. маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва
ЖОДЗІНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «У КОЛЕ СЯБРОЎ». Створана ў 1991 у г. Жодзіна пры гар. Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.А.Зайцава. У складзе аб’яднання 20 чал. ва ўзросце ад 55 да 74 гадоў. Уключае вак. гурт «Суседзі», секцыі «Гаспадыня», «Рукадзельніца». Асн. мэта дзейнасці — арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту. У рэпертуары песні «Хлеб ды соль», «Ехаў Ясь на кані», «Вёсачка мая», «А ў Марусі хата на памосце», «Эх, бульба, бульбачка», «Ой ты, полькавесялуха», тэатр. пастаноўкі «Купальская аптэка», «Духмяны каравай» (абедзве 2011), «Каляда ідзе» (2012) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: абл. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінскі рн, 2004, 2008), нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж, 2008, 2012), свят«Мінская лыжня» (в. Раўбічы Мінскага рна, 2009, 2012), «Пераможны май» (пас. Чысць Маладзечанскага рна, 2012), вак. конкурсу сярод ветэранаў «HecHi Перамогі» (Мінск, 2010) і інш.