Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У г. Жлобін нарадзіліся засл. артыст Беларусі М.Кавязін (1898— 1950), бел. пісьменнік М.Бажанаў (1899—1945), яўр. пісьменнік Р.Добін (1905—2001), засл. дзеяч культуры Беларусі Д.Жураўлёў (1915—88), бел. мастакі В.Жолтак (1919—2000) і Г.Го
вар (н. 1945), у б. в. Заграддзе — Герой Сав. Саюза В.Казлоў (1903—67), у в. Дзяніскавічы — акадэмік НАН Беларусі А.Сеўчанка (1903—78), у в. Майскае — бел. пісьменнік М.Чавускі (1904—84), у в. Шчадрын — засл. дзеяч мастацтваў Беларусі Я.Ганкін (1922—96), у в. Саланое — засл. дзеяч культуры Беларусі М.Марушкевіч (1924—94), у в. Старая Рудня — бел. пісьменнік А.Капусцін (1924—96), у б. пас. Бор — бел. пісьменнік У.Федасеенка (н. 1926), у былым пас. Марс — бел. пісьменнік Х.Жычка (1927—2007), у в. Мормаль — гісторык бел. лры У.Содаль (н. 1937), у в. Салтанаўка — чл.кар. НАН Беларусі У.Бабкоў (н. 1939), у в. Лясань — бел. мастак А.Цыркуноў (н. 1948), у г.п. Стрэшын — бел. паэт і мовазнавец В.Рагаўцоў (н. 1952).
ЖЛОБІНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ МЎЗЫКІ, ПЁСНІ I ТАНЦА «ЛЯВОНІХА». Створаны ў 1991 у г. Жлобін пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Факел» Бел. металургічнага завода. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Сасноўскі (з 1991), Л.Э.Байнакова (з 2011) — група нар. інструментаў А.А.Кажамякіна (з 2005) — вак. група, Н.Ф.Байшава (з 2000) — харэагр. група. У складзе ансамбля 50 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. традыцый. У рэпертуары бел., рус., укр.
Удзельнікі Жлобінскага ўзорнага ансамбля народнай песні « Скамарошына».
нар. песні і танцы, класічныя і сучасныя інструм. творы: «Месяц дагарае», «На луцэ», «Ой, ўставала я раненька», бел. нар. танец «Тапатуха», полька з сюіты В.Кузняцова «Вясковыя танцы». Калектыў — дыпламант рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (г. Жлобін, 2012), абл. аглядуконкурсу ансамбляў нар. музыкі, песні і танца (г. Мазыр, 2012).
С.Г.Шамаль.
ЖЛбБІНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СКАМАРОШЫНА». Створаны ў 1994 у г. Жлобін пры Палацы культуры металургаў. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Ф.Васілюк (з 1994), В.С.Вянцкевіч (з 2003). У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё нац. культ. традыцый, вывучэнне традыц. нар. спеву, фалькл. танца, абрадаў царк. і нар. календара. У рэпертуары песні нар. бел. («Бегла калядка», «Гогого каза», «Ой, ішла калядка калядуючы», «Добры вечар, пане гаспадару», «Пасеялі дзеўкі лён», «Тарыбары», «Каля млына», «3пад белага камушка», «Масленая», «Купалінка») і рус. («Разыграліся коні», «Як на кірмашы», «Млын», «Ой, ВаранькаВаранька», «Кола»), фалькл. танцы. Калектыў — дыпламант рэсп. маладзёжнага фестывалю «Крок насустрач» (Мінск, 2000),
633
ЖЛОБІНСКІ
лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004), рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (г. Жлобін, 2001,2010,2012). С.Г.Шамам.
ЖЛОБІНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «КАЛІ ЛАСКА». Створаны ў 1983 у г. Жлобін пры гар. Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.В.Курносава (з 1983), Л.М.Кароль (з 1984), С.М.Барадзін (з 1997), Т.А.Саламеіна (з 2009). У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, папулярызацыя танц. культуры. У рэпертуары нар., эстр., спарт.бальныя, усх. танцы. Сярод праграм: «Танцавальны рынг», «Усходні кактэйль», «У гасцях у Папялушкі», «Міс Бэліданс», «Хабібі» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу эстр. і нар. танцаў (Мінск), фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. БудаКашалёва, 2009),
Удзельнікі Жлобінскага ўзорнага эстраднага ансамбля танца «Калі ласка».
чэмпіянату па эстр. танцы (2010), адкрытага Кубка па ўсх. танцах (абодва Мінск), конкурсу «Танцавальны рынг» (г. Жлобін, абодва 2009).
С.Г.Шамаль.
ЖЛбБІНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ФЕЕРВЁРК». Створаны ў 1994 у г. Жлобін пры Палацы культуры металургаў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Е.Саснова. У складзе ансамбля 90 чал. ва ўзросце ад 5 да 25 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё харэагр. мастацтва, эстр. танца, спалучэнне адукац., выхаваўчага і маст. працэсу. У рэпертуары класічныя, сучасныя, эстр., спарт., бальныя танцы: «Рокнрол», «Кароль сачыняе танга», «Індыйскае танга», «Італьяна», «Вулічны джаз», «Карнавал», «Самба», «Павольны вальс», «Анёлы», «Дарога да сонца», «Машына рэтра», «Дзікія танцы», «Лэдзі мода», «Вясенняя ламбада», «Белая рака», «Вальс кветак», «Вышэй за сонца», «Папуры на песні Майкла Джэксана»,«Мы — маленькія дзеці», «Папуры на тэ
мы старадаўніх рускіх вальсаў». Калектыў — лаўрэат міжнар. конкурсу «Фестывальны рух краін СНД і Балтыі» (Мінск, 2005), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2007, 2010, абодва г. Гомель) і ІНШ. С.Г.Шамаль.
ЖЛОБІНСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНАЙ ЛЯЛЬКІ «КАРЦІ'НКА». Створаны ў 1997 у г. Жлобін пры гар. Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка». У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Мельнікава. У складзе тэатра 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў студыі. У рэпертуары эстр. нумары: «Узбечкі», «Госці з Поўначы», «Каўказскія рытмы», «Гавайкі», «Факір», «Фламінга», «Птушка». Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю тэатр. творчасці «Жывая планета» (2009), абл. конкурсу тэатраў лялек (2011, абодва г. Гомель). С.Г.Шамаль.
ЖЛОБІНСКІЎЗОРНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЗАЦЁЙНІК». Створаны ў 1997 у г. Жлобін пры rap. Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка». У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Ком (з 1997), К.М.Субач (з 2012). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 5 да 19 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары тэатр. пастаноўкі, спектаклі, эстр. нумары: «Папялушка» (2012), тэатр. навагоднія прадстаўленні «Дзве зоркі» (2009), «Пірог з сюрпрызам» (2010), «Уся справа ў капелюшы» (2009). Калектыў — удзельнік рэсп. конкурсу «Гуляюць дзеці — гуляем мы» (Мінск), абл. конкурсу юных ігратэхнікаў (г. Гомель, абодва 2009).
С.Г.Шамаль.
ЖЛЎКТА, жлукто, бандарная ці выдзеўбаная са ствала дрэва пасудзіна для запарвання забруджанай бялізны перад мыццём. У распаў
634
ЖНІЎНЫЯ
сюджаным варыянце мела форму кадушкі на 3 ножках, якія ўтваралі падоўжаныя клёпкі. Бялізну складвалі ў Ж., перасыпаючы па слаях попелам (найб. эфектыўным лічыўся попел бярозавых дроў), залівалі кіпенем або шчолачным растворам. У такім стане бялізна парылася і «адыходзіла ад бруду». Праз некалькі гадзін ваду злівалі праз адтуліну ў днішчы ў падстаўленае карыта, а бялізну мылі ў балеі ці ночвах. У летні сезон бялізну пасля Ж. складвалі ў кош ці грузілі на каромысел і неслі на рэчку (да вадаёма), дзе звычайна на беразе былі ўладкаваны спец. масткі. Тут бялізну паласкалі і адбівалі пранікамі. Больш архаічны тып Ж. ўяўляў сабой кадаўб — часта без днішча, у яго складвалі забруджаную бялізну. Кадаўб ставілі ў цэбар ці балею і палівалі шчолачным кіпенем. Апошні адыгрываў ролю мыльных сродкаў. У нар. практыцы Ж. сустракаліся да сярэдзіны 20 ст. В. С. Цітоў. «ЖМЎРКІ», беларуская народная гульня дзяцей і падлеткаў. Гуляюць у хаце, на вуліцы, у полі, лесе, дзяўчынкі і хлопчыкі разам і паасобку, незалежна ад колькасці. Пашырана ў Беларусі ў шэрагу разнавіднасцей (простых і з элементамі тэатралізацыі). Варыянты назваў: «Хаванкі», «Праткі», «Сляпак», «Плюшч», «Сляпа курыца», «Кот», «Палачкашукалачка», «Дуб», «Апанас», «Ермала», «Яша» і інш. Пры дапамозе лічылкі ці палачкі (чыя рука акажацца зверху) вызначаюць каму «жмурыцца». Дзіця, якое жмурыцца, заплюшчвае вочы і закрывае іх далонямі, затым пачынае гучна лічыць (лік вызначаецца загадзя), накшталт «1, 2, 3, 4, 5 — я іду шукаць». Гульцы разбягаюцца і хаваюцца, пачынаецца шуканне. Адшуканага гульца трэба застукаць. «Жмурачы» («жмур», «жмурка», «жмурак») бяжыць да месца, адкуль пачалася гульня, і стукае па лавачцы (калодачцы, дошчачцы ці інш. прадмеце) і выгуквае: «Стук, стук, я застукаў...» і называе імя дзіцяці. I гэтак кожнага. Здаралася так,
што «застукваў сябе гулец, які хаваўся». Калі знаходзілі ўсіх, гульня пачыналася спачатку. «Жмурыў» той, хто быў першы застуканы. Калі гуляюць на абмежаванай прасторы, аднаму з гульцоў завязваюць вочы, і ён ловіць астатніх. У гэты час дзеці з розных бакоў адвольна выгукваюць: «Кококо...». У гульні карагоднага тыпу хлопчыкі і дзяўчынкі выбіраюць «Яшу». Завязаўшы яму вочы, ставяць на сярэдзіну кола. Узяўшыся за рукі, ходзяць вакол Яшы і спяваюць: «Сядзіць, сядзіць Яша // Пад арэхавым кусточкам.// Грызе, грызе Яша // Арэшкі зялёныя». «Яша» ходзіць у сярэдзіне кола. Пасля апошніх слоў песні карагод спыняецца. «Яша», узяўшы бліжэйшага гульца за руку, павінен назваць яго імя. Калі адгадвае, мяняецца з ім ролямі. Гульня пачынаецца спачатку. У гульні дыялогавага тыпу гульцу («Ермале») завязваюць хусцінкай вочы, выводзяць яго за дзверы. Праз шчылінку задаюць яму розныя пытанні. Пасля апошніх слоў («...лаві нас!») гулец заходзіць у пакой і з завязанымі вачыма ловіць сваіх сяброў, якія перыядычна у розных баках пляскаюць у ладкі.
Літ.: Гл да арт. «Жгуцікі».
М.А.Козенка.
ЖНІЎНЫЯ АБРАДЫ, шэраг рытуалаў, які пачынаўся з агледзін жытняга поля і заканчваўся спажываннем адпаведных страў. Найб. дакладна яны выяўляюцца ў абрадавых комплексах: Пакрыванне поля, Зажынкі і Дажынкі. Агледзіны нівы ажыццяўляў сам гаспадар. Ён, абыходзячы поле, спрабаваў на смак у розных месцах зярняты і вырашаў у які дзень пачынаць Зажынкі. Ім папярэднічаў абрад Пакрывання поля, які выконваў функцыю яго «апладнення» («Пашлі, Божа, многа збожжа, крыта, поле, крыта!»). Рытуальныя дзеі абраду Зажынак разгортваліся вакол першага снапа і мелі магічную накіраванасць у пажаданнях здароўя жнеям, добрагаўраджаю, спрыянню будучай плоднасці нівы. Асабліва ўшаноўваў
ся першы сноп: вакол яго вадзілі карагоды, ставілі на покуць, надавалі звышнатуральную ўласцівасць. Заканчваліся Зажынкі ўжываннем рытуальнай стравы і выкананнем зажынкавых песень. Завяршалі Ж.а. Дажынкі, у якіх наладжвалі стараж. абрад Завівання барады, аддаючы павагу казлападобнай істоце, што сімвалізавала Дух нівы, поля і, паводле нар. уяўленняў, спрыяла будучаму ўраджаю. Сплецены дажынкавы вянок уручалі гаспадару як сведчанне заканчэння цяжкай працы. У наш час узнаўленне Ж.а. магчыма толькі ў форме тэатралізаванага абрадавага прадстаўлення. Дакладнасць яго інтэрпрэтацыі залежыць ад ведання выканаўцамі і рэжысёрам вытокаў абрадавасвяточнай культуры беларусаў. Сама інсцэніроўка матэрыялу можа з’яўляцца стылізацыяй, рэстаўрацыяй або рэканструкцыяй абраду.