• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    622
    ЖДАНОВІЧ
    Ф.Скарыны» (1990), «Цярністы шлях Ісуса Хрыста» (1993), «Гімн жыццю» (1997). Сярод графічных твораў: «Кожны чацвёрты» (1967), «Курапаты» (1986), «500годдзе Ф.Скарыны» (1990) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1998. Г.А.Фатыхава. ЖДАНАЎ Уладзімір Пятровіч (28.1. 1949, в. Селішча Кіраўскага рна — 19.2.1995), беларускі мастак тэатра. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1982). Працаваў у муз.драм. тэатрах Расіі, Грузіі і інш. 3 1984 у Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі (з 1986 гал. мастак), адначасова выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце (1988— 89) і Мінскім інце культуры (1988— 90). Аформіў спектаклі: «Даходнае месца» А.Астроўскага (1984), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Эмігранты» С.Мрожака (1989), «Кармэн» Ж.Бізэ (1990), «Блакітная ружа» Т.Уільямса, «Бездань» М.Матукоўскага, «Джулія» У.Кандрусевіча (усе 1991), «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча, «Хэло, Долі!» Д.Германа (абодва 1992), «Халопка» М.Стрэльнікава (1994) і інш.
    ЖДАНОВІЧ Ірына Фларыянаўна (14.9.1906, Мінск  3.12.1994), беларуская актрыса, педагог. Дачка Ф.П.Ждановіча. Нар. артыстка Бе
    /. Ф.Ждановіч.
    ларусі (1940). У 1917 дэбютавала на сцэне Першага тва бел. драмы і камедыі. У 1920—62 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Купалы. У 1962—69 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Творчай манеры ўласцівы вял. драм. тэмперамент, рамантычная ўзнёсласць вобразаў, глыбокі лірызм і
    I
    І.Ждановічу ролі Джульеты.
    драм. кантрасты. Сярод роляў: Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Марылька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Насця («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Машачка (аднайм. п’еса А.Афінагенава), Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Соф’я, Вера («Зыкавы», «Апошнія» М.Горкага), Джульета («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), Далорэс («Фландрыя» В.Сарду), Дыяна («Сабака на сене» Лопэ де Вегі), Нора (аднайм. п’еса Г.Ібсена) і інш. Паставіла спектаклі: «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1952), «Таня» А.Арбузава (1957), «Праз 20 гадоў» М.Святлова (1957). Дзярж. прэмія СССР 1948.
    Літ.: Кузняцова К. ІрынаЖдановіч. Мінск, 1970.
    ЖДАНОВІЧ Казімір, беларускі архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1й пал. 18 ст. ў Нясвіжы прыдворны архітэктар і будаўнік князёў Радзівілаў. Аднавіў і перабудаваў Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс(пасля 1726), пабудаваў палацавую капліцу (1740), тэатр Радзівілаў «камедыенгаўз» (1747—48).
    ЖДАНОВІЧ Фларыян Паўлавіч (28.10.1884, Мінск 22.10.1937), беларускі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч; адзін з заснавальнікаў бел. прафес. тэатра. Скончыў драм. школу ў Варшаве (1902). У 1907—13 аргані
    Ф. П.Ждановіч.
    заваў драм. гурткі ў Мінску, Вільні, Слуцку. Адзін з арганізатараў, кіраўнік і рэжысёр Першага тва бел. драмы і камедыі (1917—20). Арганізатар і першы маст. кіраўнік Бел. дзярж. тэатра (1920—21), у 1922—29 вядучы акцёр трупы. У 1928—29 рэж. Бел. рабочага тэатра ў Мінску. У рэжысёрскіх работах абапіраўся на традыцыі бел. нар. тэатра, імкнуўся да праўдзівасці, сац. завостранасці. Сярод пас
    Ф.Ждановіч у ролі Серакоўскага.
    623
    ЖДАНОВІЧ
    тановак: «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх (усе 1917), «Бязвінная кроў», «Пісаравы імяніны» (абедзве 1918), «Ганка» (1921) У.Галубка, «Рысь», «У зімовы вечар» (абедзве 1920), «Хам» (1921) Э.Ажэшка; «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча (1929), «Лютасць» Я.Яноўскага (1930) і інш. Як акцёр стварыў яркія камедыйныя і драм. вобразы: Быкоўскі, Сымон («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»), ксёндз Яхідна («Панскі гайдук» Н.Бываеўскага), Серакоўскі, Дзюлеран («Кастусь Каліноўскі») і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    Літ.: Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: біягр. нарыс. Мінск, 1972.
    ЖДАНОВІЧ Юзэфа Віктараўна (1912, в. Доржы Ашмянскага рна — ?), беларуская народная казачніца. Скончыла польск. школу. Некалькі гадоў жыла ў Вільні, працавала наборшчыцай у друкарні. Многа чытала бел., рус. і польск. вершаў, складала ўласныя. Большасць казак, якія Ж. засвоіла пераважна ад маці, уяўляюць драм. варыянты адной тэмы — кахання. Легендарныя казкі набывалі ў яе рэпертуары гумарыст. адценне. Казкі пра Папялушку, Спячую царэўну, Чырвоную Шапачку, ведзьму і царэвіча казачніца рабіла лірычнымі, надаючы стылю рытмічнасць. Казкі Ж. увайшлі ў зб. «Беларускія народныя казкі» (1966, Берлін, на ням. мове).
    ЖДАНОВІЧЫ, вёска ў Мінскім рне, каля вадасховішча Крыніца. За 12 на ПнЗ ад Мінска, чыг. станцыя налініі Мінск—Маладзечна, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Цэнтр Ждановіцкагас/с. 2782 гаспадаркі, 8078 ж. (2011).
    Засн. ўрачом І.У.Здановічам, які ў 1906 набыў надзел зямлі каля в. Патрэба Мінскіх павета і губ. Тут ён знайшоў крыніцу, вада якой была багатай на біял. актыўныя рэчывы і прызнана лячэбнай, адкрыў дом адпачынку на 10 ложкаў. У 1922 на месцы дачы Здановіча пабудаваны дом адпачынку «Ж.», затым пача
    лі ўзнікаць інш. лячэбныя ўстановы, з’явілася вёска. 3 17.7.1924 у Заслаўскім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 у Бароўскім с/с. 3 21.6.1935 у Мінскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 3.7.1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1945 прыпынак Ж. атрымаў статус чыг. станцыі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1997 — 5669 ж.
    У 2011 лясніцтва, 3 дзіцячыя сады, сярэдняя школа, дзіцячы дом, школаінтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, Дом культуры, бка, амбулаторыя, 2 аптэкі, дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр, 7 санаторыяў, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», гандлёвыдом.
    ЖДАНОЎСКІ Міхаіл Андрэевіч (н. 6.4.1939, г. Краснадар, Расія), беларускі рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно. Скончыў Усесаюзны
    дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1972). 3 1971 на к/студыі «Беларусьфільм», з 2001 маст. кіраўнік студыі «Летапіс» к/студыі «Беларусьфільм». Рэж. дакум. фільмаў: «Каралеў я не іграла» (1983), «Цавед Танем. Арменія. Фрагменты трагедыі» (1989), «Дарога на Курапаты» (1990), «Соп anima. 3 душой» (1992), «Жаваранкі Баларусі», «Успамін аб Мікалаю Равенскім» (абодва 1993), «Сцежка, сцежачка, дарога» (1994), «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1997), «Дзеці ветру, дзеці зямлі» (2003), «Цытадэль (Храм на граніцы)» (2004), «Ва ўсе дні» (2007) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1994. Д.М.Гіргель.
    «ЖНВАЯ СТАРННА», часопіс. Выдаваўся ў 1890—1916 у Пецярбургу аддзяленнем этнаграфіі Рус. геагр. тва на рус. мове 4 разы на год. Друкаваў даследаванні і матэрыялы па фальклоры і этнаграфіі народаў Рас. імперыі, а таксама замежных краін. Асн. ўвагу надаваў апісанню побыту, абрадаў, жылля, адзення, нар. медыцыне. 3 артыкуламі, прысвечанымі бел. фальклору і этнаграфіі, выступалі У.М.Дабравольскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, Я.Ф.Карскі, М.М.Косіч, Е.Р. Раманаў, М. А. Саковіч, A. К. Сержпутоўскі, П.В.Шэйн. Змяшчаў рэцэнзіі на працы бел. фалькларыстаў і этнографаў, справаздачы пра этнаграф. экспедыцыі.
    «ЖНЗНЬ ПРОВЙНЦНН», штодзённая грамадскапалітычная, эканамічная 1 літ. газета ліберальнага кірунку. Выходзіла з 24.4 да 31.5.1907 у Мінску на рус. мове. Рэд. І.М.ГлобаМіхайленка. Прадаўжала праграму забароненай газ. «Голос провйнцйй». Характарызавалася цэнзурай як газета «апазіцыйнага кірунку... са схільнасцю да чыста рэвалюцыйных выхадак». У памфлетах і вершахпародыях выкрывала лідараў чарнасоценных партый, іх мясц. орган «Мннское слово», палітыку царызму. Рабочы і сацыяліст. рух асвятляла з пазіцый, блізкіх да меншавізму. Прызнавала нац. самастойнасць беларусаў. У газеце друкаваліся Д.Бохан, М.Караліцкі, А.Мікульчык і інш. Інфармавала пра падзеі ў горадзе. Праграму «Ж.п.» прадоўжыла газ. «Окрайна».
    ЖЛОБ, тып беларускага народнага тэатра батлейка. Быў пашыраны пераважна на Віцебшчыне ў 17 — пач. 19 ст. Ж. называлі яслі для кармлення жывёлы, у якіх ляжаў нованароджаны Ісус Хрыстос. Спалучаў статычную лялечную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Паказы звязаны з рэліг. святам нараджэння Хрыста і адбывалася ў час Каляд. Вонкава Ж. нагадваў 3купальную царкву з 2 ярусамі. Ніжні ярус меў 3 нішыаддзяленні, а верхні — 1. У
    624
    ЖЛОБІН
    сярэднім ніжнім аддз. (кампазіцыя з нерухомых лялек — сцэна «Пакланення вешчуноў»), якое мела шкляныя дзверцы, у час паказу запальвалі свечку і статычная лялечная мізансцэна адлюстроўвалася на задняй люстраной сценцы. Аддзяленні, дзе адбывалася дзеянне (верхні ярус і бакавыя нішы ніжняга), заклейваліся прамасленай паперай — экранамі, за якімі ставілі вяртушкі (іх рухала цяпло ад запаленай свечкі або сам батлейшчык) з сілуэтамі (сцэны «Уцёкі ў Егіпет», «Паход цара Ірада», «Падарожжа вешчуноўу Іерусалім»). Паказы нараджэння Хрыста суправаджаліся спяваннем псальмаў і кантаў.
    ЖЛОБА Людміла Аляксандраўна (н. 16.5.1947, г. Новасібірск, Расія), беларускі архітэктар. Скончыла Нова
    сібірскі інжынернабуд. інт (1970). Працуе ў галіне ландшафтнай архітэктуры. 3 1973 у інце «Мінскпраект», з 1999 ва УП «Гарархбюро» пры Кце архітэктуры, горадабудаўніцва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама. Асн. работы (усе ў аўтарскім калектыве): у Мінску — архіт.ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага воднапаркавага паўкальца, добраўпарадкаванне Лошыцкай воднай сістэмы (1992—2003), добраўпарадкаванне тэр. і пямятны знак каля станцыі метро «Няміга» (2001), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне тэр. студэнцкага гарадка Бел. нац. тэхн. ўнта (з 2002) і інш.; рэканструкцыя і аднаўленне палаца
    вапаркавага ансамбля 16—18 ст. у г. Нясвіж (1990). Дзярж. прэмія СССР 1989.
    ЖЛОБА Мікалай Фёдаравіч (н. 5.1.1935, г. Гомель), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1960). Працуе ў галіне ландшафтнай архітэктуры. 3 1962 у Інце будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, з 1971 гал. архітэктар зялёнага будаўніцтва ў інце «Белкамунпраект», з 1974 ў інце «Мінскпраект». Асн. працы (усе ў аўт. калектыве): паркі імя Горкага, 60годдзя Кастрычніка ў Мінску, імя Фрунзэ і імя Леніна ў
    М. Ф.Жлоба.
    Віцебску, комплекс паркаўу г. Орша; у Мінску — рэгуляванне і добраўпарадкаванне воднай сістэмы р. Свіслач ад вадасховішча Дразды да Камсамольскага воз. (усе 1970—80 гг.), архіт.ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага воднапаркавага паўкальца (кіраўнік аўт. калектыву), добраўпарад