Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У бел. лры прадстаўлены практычна ўсе Ж., уласцівыя для еўрап. і сусв. маст. пісьменнасці. Разам з тым у ёй ёсць і ўнікальныя прыклады: ананімная гутарка — у традыцыі
19 ст., версіфікацыйная практыка А.Разанава — у сучасны перыяд.
У мастацтве,умоўнаякатэгорыя дыферэнцыяцыі твораў мастацтва паводле прадмета адлюстраванага, сюжэтнатэматычнага прынцыпу (партрэт, пейзаж, нацюрморт, анімалістычны жанр, гістарычны жанр, бытавы жанр, батальны жанр, міфалагічны жанр, эратычны жанр і г.д.), адносінах аўтара да адлюстроўваемага аб’екта (карыкатура, шарж) і г.д. Існуюць простыя (чыстыя) формы Ж. і змяшаныя, пераходныя. Найб. сукупнасць жанравых структур уласцівая жывапісу і графіцы. У скульптуры, акрамя традыц. тэматычных Ж., існуе класіфікацыя паводле мэтавага прызначэння (помнік, надмагілле, рэльеф, медаль). Развіццё і эвалюцыя Ж. у мастацтве Беларусі абумоўлена этапамі яго гіст. развіцця. Элементы жанравых адрозненняў вядомыя спрадвеку. У мініяцюрахі гравюрах 15—16ст. прысутнічалі кампазіцыі гіст., батальнага, быт. Ж., якія сталі больш папулярнымі ў графіцы (ксілаграфіях, афортах) 17— 18 ст., у жывапісе 18—19 ст. Станаўленне міфал. Ж. прасочвалася ў старабел. манумент. жывапісе, кніжнай графіцы, іканапісе (15—16 ст.). Пад уплывам ідэй Адраджэння ў жывапісе 14—16 ст. адбывалася станаўленне партрэтнага Ж., пашыралася яго тыпалогія, адбывалася жанравая дыферэнцыяцыя. Розныя формы партрэта (сармацкі, рыцарскі, пахавальны і інш.) папулярныя ў графіцы, жывапісе, мемар. пластыцы 16— 18 ст. Пейзажны Ж. у графіцы ўзнік у 16 ст. і канчаткова аформіўся ў жывапісе ў 18—19 ст. Зварот да рэаліст. традыцый у бел. мастацтве 19 ст., імкненне быць бліжэй да жыцця выклікалі адмысловую цікавасць да быт. Ж., сельскага і гар. пейзажа, паўплывалі на развіццё партрэта і нацюрморта. У бел. мастацтве 1920х гг. прыярытэт аддаваўся агітацыйным Ж., творам хранікальнадакумент. характару. Адметнай рысай творчых пошукаў прадстаўнікоў авангардна
га мастацтва была павышаная цікавасць да міфатворчасці. У рамках фантаст. Ж. у бел. мастацтве 20 ст. ствараліся ілюстрацыі да фантаст. казак, легенд, казачных твораў бел. пісьменнікаў. У жывапісе 193070х гг. папулярная тэматычная карціна як спецыфічны Ж., які адлюстроўваў падзеі мінулага або тагачаснага жыцця. Тэматычная карціна ўключала ў сябе творы розных Ж. У бел. мастацтве апошняй трэці 20 ст. адбылося змяшэнне, дыфузія Ж., што прывяло да стварэння складаных, памежных міжжанравых форм. Традыц. Ж. імкнуцца пашырыць свае звычайныя змястоўныя 1 эмацыйныя межы. Творчы працэс выходзіць за рамкі цвёрдых класічных канонаў і традыц. жанравых дэфініцый, узнікаюць новыя Ж. На мяжы 20—21 ст. устанаўліваюцца яшчэ больш гнуткія межы паміж Ж., што нярэдка вядзе да з’яўлення прамежкавых жанравых утварэнняў.
У музыцы, род і від музычных твораў у сувязі з іх паходжаннем і ўмовамі існавання, спосабамі выканання і ўспрыняцця, зместам і формай сачынення. Прычынным вытокам Ж. з’яўляецца працэс бытавання музыкі ў грамадстве (напр., ваенныя маршы, гімны і г.д.) Класіфікацыя Ж.:па выканальніцкіх с р о д к а х: а) інструм. музыка — аркестравая: сімф. (для вял., малога, камернага і нар. аркестраў), камерная (ансамблевая — трыа, квартэты, дуэты і інш.), сольная (фартэпіянная, скрыпічная); б) вак. музыка — сольная, ансамблевая, сола з акампанементам, харавая; в) вак.інструм. музыка — араторыя, кантата, вак,інструм. ансамблі; г) тэатр. музыка — опера, балет, муз. камедыя, музыка да пастановак драм. тэатра; п a змесце Ж.: лірычны, драм., эпічны; па жыццёвым прызначэнні і бытаванні ў с о цыуме: а) прапанаваная музыка, або музыка акадэмічнай традыцыі, г.зн. тая, якая з’яўляецца носьбітам самаст. маст. вобразу і патрабуе спец.
616
ЖАНР
ведаў і падрыхтоўкі для ўспрыняцця (Ж. музыкі акадэмічнай традыцыі: сімфоніі, оперы, кантаты, араторыі і інш.), б) прыкладная, або ўжытковая, якая выконвае дапаможную функцыю і не стварае самаст. маст. вобраз (музыка да драм. спектакляў, к/фільмаў), в) эстр. (Ж. песні, мюзікла, джаза, дзе ёсць асаблівая ўласная класіфікацыя, рокоперы і інш.); па спосабах і ўмовах выканання — канцэртнафіларманічныя Ж. (сімфонія, камерная, кантатнааратарыяльная і харавая музыка) і тэатр. Ж. (опера, балет і інш.); па тыпе творчасці — прафес. (г.зн. створаная прафес. кампазітарам) і аматарская (г.зн. створаная самадзейнымі музыкантамі) музыка. Асобную групу складаюць Ж. муз. фальклору і Ж. праваслаўных песнапенняў (песняспеваў), якія займаюць пэўнае месца ў музыцы акадэмічнай традыцыі. Фарміраванне жанравай сістэмы ў акадэмічнай музыцы пачалося ў лоне царк. музыкі, што было звязана з дыферэнцыяцыяй выканальніцкіх складаў, стварэннем новых муз. інструментаў і эстэтычнымі патрабаваннямі грамадства. Некаторыя Ж. значна трансфарміраваліся ў выніку змянення маштабаў твораў (напр., манаопера), зліцця Ж. (напр., сімфонія для саліруючага інструмента, операбалет), уздзеяння на музыку акадэмічнай традыцыі субкультурных з’яў (напр., эстрады). Усе Ж. знайшлі ўвасабленне ў творчасці бел. кампазітараў: опера («У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Маленькі прынц» А.Мдывані, «Джардана Бруна» С.Картэса, «Новая зямля» Ю.Семянякі), балет («Легенда пра Уленшпігеля» Я.Глебава, «Жарсці (Рагнеда)» А.Мдывані, «Пасля балю» Г.Вагнера), манаопера («Адзінокі птах» А.Залётнева), камерная опера («Запіскі вар’ята» В.Кузняцова), сімфонія (М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Глебаў, А.Мдывані, Д.Смольскі, Я.Цікоцкі), кантата (М.Аладаў, А.Багатыроў), араторыя (Я.Глебаў,
А.Мдывані, С.Картэс, Д.Смольскі), канцэрт (В.Войцік, Д.Камінскі, С.Картэс, А.Мдывані, Д.Смольскі), хары (У.Алоўнікаў, А.Багатыроў А.Мдывані), песні (У.Алоўнікаў І.Лучанок, Ю.Семяняка).
У б а л е ц е , род і від балетнага спектакля, які вызначаецца асаблівасцямі яго сувязі з лрай, тэатрам і музыкай. Вытокі Ж. ў працэсе бытавання танца ў грамадстве (напр., нар. танец, тэатр. сцэны на святах, маскарадах і г.д.). Яго змест і форма адлюстроўваюцца з дапамогай муз.харэагр. вобразаў. Да 18 ст. балет быў састаўной часткай опернай дзеі альбо музыкі да драмы (дывертысмент, або танц. інтэрмедыя, у які ўваходзілі оперныя і драм. пастаноўкі міфал. характару). У працэсе развіцця Ж. мяняліся ў залежнасці ад маст. кірунку. Яны адносна ўстойлівыя гістарычна, характарызуюцца шматварыянтнасцю адлюстравання жыцця ў спектаклі і ствараюць у сучасным балетным мастацтве сістэму. Ж. класіфікуюцца паводле сцэнарнай (літ.сюжэтнай) асновы (з 19 ст.): эпічныя («Салавей» М.Крошнера); лірычныя («Жызэль» А.Адана); драм. («Альпійская балада» Я.Глебава—А.Дадышкіліяні); лірыкаэпічныя («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага); лірыкадрам. («Легенда пра Уленшпігеля» Я.Глебава); эпікадрам. («Спартак» А.Хачатурана); балетпаэма («Курган» Я.Глебава, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева); балетраман («Святло і цені» Г.Вагнера—А. Андрэева); балетказка («Маленькі прынц» Я.Глебава, «Беласнежка і сем гномаў» Б.Паўлоўскага, «Тры парасяці» С.Кібіравай); алёгарычны балет («Мара» Я.Глебава); філасофскі балет («Стварэнне свету» А.Пятрова); паводле відаў тэатр.сцэнічнага мастацтва (з 19 ст.): балеттрагедыя [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані]; балеткамедыя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера); балетдрама («Князьвозера» В.Залатарова); паводле адзінст
ва драматургіі і музыкі (з 19 ст.): балетп’еса («Партызанскія дні» Б.Асаф’ева); балетсімфонія («Шчыгрынавая скура» А.Мдывані, «Гамлет» С.Бельцюкова); паводле наяўнасці сюжэта (з 20 ст.): сюжэтныя («У гонар Марыуса Петыпа» Л.Мінкуса); бессюжэтныя («Кругаверць» А.Залётнева); п а в о д л е выкарыстання пластычнага р а ш э н н я: танц. («Балеро» М.Равэля); пантамімныя («Свет не канчаецца ля дзвярэй дома» Г.Малера— Ж.Дзюпрэ); паводле колькасці дзей: многаактовыя («Доктар Айбаліт» І.Марозава); аднаактныя («Зала чакання» А.Хадоскі, «Серэнада» П.Чайкоўскага); балетныя мініяцюры («Бачанне ружы» К.Вебэра). У 20 ст. балетыдрамы трансфармаваліся ў харэадрамы, а таксама ў дансспектаклі, уласцівыя мадэрну. У канцы 20 — пач. 21 ст. многія пастаноўкі пачалі базіравацца на ўласнай канцэпцыі харэографа, яго харэагр. школе. Дзякуючы аўтарскаму стылю гал. дасягненнем балета стала яго сімфанізацыя, якая закранула найперш харэаграфію. У выніку музыка пачала адыгрываць «акампаніруючую», прыкладную ролю.
У к і н о, умоўная катэгорыя ўнутрывідавай дыферэнцыяцыі маст. фільмаў у кінематографе, якая склалася гістарычна. Ж. выдзяляюцца на аснове супастаўлення кіналент па сюжэтах, тэмах, дэкарацыях, выкарыстанні тыпажоў вобразаў характэрных персанажаў. У маст. кіно яны не маюць дакладных межаў. Большасць маст. фільмаў можа быць аднесена да розных жанравых груп п a спосабу будовы маст. в о б раза — драматычныя (трагедыя — «Ворагі», 2007, рэж. М.Можар; кінакамедыя — «Дасціш Фантасціш», 2009, рэж. А.Канановіч, «Трамвай у Парыж», 2010, рэж. Д.Лось; трагікамедыя — «На спіне ў чорнага ката», 2008, рэж. І.Паўлаў; драма — «Бальная сукенка», 2003, рэж. І.Волах, «Вам — заданне», 2004, рэж. Ю.Бяржыцкі, «Зграя», 2008, рэж.
617
ЖАНРЫ
Д.Зайцаў, «Брэсцкая крэпасць», 2010, рэж. А.Кот; меладрама — «Рыфмуецца з каханнем», 2007, рэж. А.Яфрэмаў, «Пакуль мы жывыя», 2008, рэж. С.Сычоў, «На ростанях», 2011, рэж. В.Дудзін); эпічныя (кінаэпапея — «Глыбокая плынь», 2005, рэж. І.Паўлаў; кінараман — «Дзікае паляванне караля Стаха», 1980, рэж. В.Рубінчык; кінааповесць — «Дунечка», 2004, рэж. А.Яфрэмаў, «Тры талеры», 2005, рэж. І.Чацверыкоў, «Кадзет», 2009, рэж. В.Дудзін; кінанавела — «Нябачаны край», 2006, рэж. В.Аслюк); лірычныя (кінапаэма — «Птушкі без гнёздаў», 1996, рэж. В.Дудзін; лірычная навела — «Я памятаю...», 2005, рэж. С.Сычоў); на аснове фальклору (казка — «Навагоднія прыгоды ў ліпені», 2008, рэж. І.Паўлаў, А.Турава; прытча — «Рака жыцця», 2009, рэж. І.Бышнёў); па прадмеце адлюстравання — прыгодніцкі фільм («Маёр Ветраў», рэж. А.ФранскевічЛайе, «Радзіма ці смерць», рэж. А.Крыніцына, абодва 2007); дэтэктыў («Паміж жыццём і смерцю», 2002, рэж. Д.Зайцаў, «Цень самурая», 2008, рэж. І.Чацверыкоў, «Немец», 2010, рэж. А.Яфрэмаў); трылер («Масакра», 2010, рэж. А.Кудзіненка); фільмкатастрофа («Першая катастрофа», 2009, рэж. З.Катовіч); баявік («У чэрвені 41га», рэж. А.ФранскевічЛайе, «Крапавы бярэт», рэж. А.Голубеў, абодва 2008); гістарычны («Анастасія Слуцкая», 2003, рэж. Ю.Ялхоў, «Вока за вока», 2010, рэж. Г.Палока); фантастычны («Рыжык у Залюстаркоўі», 2010, рэж. А.Турава); музычны («Аднойчы ў Барахляндыі», 2010, рэж. М.Сабураў). Існуюць і больш вузкія жанравыя азначэнні Ж.: сатыр., эксцэнтрычная, муз. кінакамедыя, біягр. фільм, паліт. кінадэтэктыў, сац. ўтопія і інш. Кожны Ж. мае свае канвенцыі — спецыфічнае асяроддзе, ролі, падзеі, каштоўнасці, якія вызначаюць канкрэтныя Ж. і іх паджанры. Выбар Ж. задае дакладныя межы магчымага сюжэта. Цэнтр. для жанравага філь