• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    613
    ЖАНІЦЬБА
    Да арт. «Жаніцьба коміна». Упрыгожванне коміна кветкамі, хмелем, ручнікамі.
    Абрад праводзілі таксама вясной на Фаміным тыдні (праз тыдзень пасля Вялікадня), калі асн. праца пераносілася з хаты ў поле. Для дыму з коміна ў столі хаты рабілася адтуліна, якая на ўсё лета, а зімою нанач затыкалася спец. «заткалам». Пад ёй прымацоўваўся дымаход (комін), які рабілі злазы (саломы, палатна), абмазанай глінай, ці з пабеленага мелам металу. Да дымахода мацаваўся пасвет (лучнік) — патэльня альбо рашотка, на якой палілі лучыну, унізе ставілася кадка з вадой. Абрад праводзілі ў загадзя абранай хаце. «Жаніха» (комін) упрыгожвалі кветкамі, хмелем, ручнікамі. Зафіксаваны варыянты абраду (в. Дзяржынск Лельчыцкага рна), калі ў гарбуз ставілі свечку, запальвалі яе і 3 разы абыходзілі комін, дзякавалі Богу за добрае лета і прасілі аб добрай зіме, дабрабыце, здароўі і г.д. Спявалі спец. абрадавыя («комінныя») песні, а таксама вясельныя, жніўныя, паставыя (у залежнасці ад часу правядзення). Комін абсыпалі зернем, семкамі, якія падбіралі дзеці (лічылася, хто больш збярэ, у таго будзе лепшы ўраджай). Свята
    працягвалася як звычайныя вячоркі. 3 распаўсюджваннем керасінавых лямп і электрычнасці комін выйшаў з ужытку, таму абрад захаваўся толькі ў сцэнічных варыянтах у выкананні калектываў маст. самадзейнасці. Рэканструяваны краязнаўчай грамадскай аргцыяй «Талака» (г. Гомель).
    Літ:. Ко вал ь У.І. Народныя ўяўленні, павер’і, прыкметы: даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель, 1995; Валодзіна Т.В.,Санько С. Жаніцьба коміна// Беларуская міфалогія. Мінск, 2006. І.В.Глушэц.
    «ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ», беларуская традыцыйная абрадавагульнявая дзея перыяду зімовага сонцавароту. Пашырана на цэнтр., зах. і паўн.зах. тэр. Бел. Паазер’я (Віцебшчына), на Пн Міншчыны. Складае песеннаабрадавае ядро каляднай традыцыі. «Ж.Ц.» — жартоўнае спаборніцтва хлопцаў і дзяўчат, якое ў Беларусі адносіцца да дашлюбных гульняў моладзі. «Ж.Ц.» ў вербальным плане складаецца з гарэзлівых «сварак»дыялогаў, «перавёртышаў». Выбраныя «бацька» і «маці» пачынаюць і вядуць гульню. Яны падбіраюць пары «маладых», кожная з якіх павінна перакруціцца ў «Лявонісе». Пасля заключэння «шлюбу» маладыя (т.зв. дзед і баба) па чарзе ловяць адзін аднаго і спяваюць дражнілкі: «Ай, случылася са мною беда // Далі мне старога дзіда, // Ані з ім у пір іцці, // Hi яго дамов вясці». Завяршае
    Да арт. «Жаніцьба коміна». Запальванне лучыны на пасвеце.
    гульню агульнае «вясельнае» застолле з песнямі, танцамі, нар. гульнямі («Вішанька», «Паясок» і інш.). Выкананне рытуальных «цярэшкаўскіх песень» з тыповай рытмаформулай функцыянальна і тэматычна звязвае гал. этапы дзеі. У розных мясцовасцях Бел. Паазер’я традыц. для суправаджэння «Ж.Ц.» з’яўляюцца дуда, скрыпка, гармонік, баян і інш., якія выкарыстоўваюць сольна і ў ансамблях.
    «ЖАНОЦКАЯ СПРАВА», часопіс у Заходняй Беларусі, орган Аб’яднання бел. жанчын імя А.Пашкевіч (Цёткі). Выдаваўся ў сак.—ліст. 1931 у Вільні на бел. мове. Рэд. Н.Шнаркевіч. Меў на мэце пашырэнне нац. свядомасці сярод бел. жанчын, аб’яднанне іх на базе грамадскай працы, а таксама агульнаасветныя задачы. Узнімаў актуальныя пытанні жыцця, побыту, грамадскага становішча жанчын Зах. Беларусі. Інфармаваў пра паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі і Польшчы: аб звальненні педагогаў з Віленскай бел. гімназіі зза паліт. ненадзейнасці, арышце Б.Тарашкевіча, увядзенні надзвычайных судоў і новага турэмнага рэжыму ў Польшчы і інш. Знаёміў са становішчам жанчын і дзейнасцю жаночых рухаў у розных краінах свету. Даваў канкрэтныя парады (напр., як адкрыць бел. бібліятэкучытальню). Змяшчаў літ. матэрыялы. Інфармаваў чытача пра новыя бел. выданні, асабліва пра
    614
    ЖАНР
    кніжкі для дзяцей. Друкаваў парады для хатніх гаспадынь.
    ЖАНОЧАЯ РЫФМА, від рыфмы, у якой націск падае на 2і ад канца склад сугучных слоў. Частае выкарыстанне Ж.р. класікамі бел. лры тлумачыцца ўплывам на іх творчасць польск. мовы (з яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе) і фальклору, у якім гэты від рыфмы пануе:
    Зялёная вішня
    3пад кораня выйшла.
    Аддала мяне мама, Дзе я непрывычна.
    (Беларуская народная песня)
    Аўтары выкарыстоўвалі эстэтычныя магчымасці Ж.р., якая спрыяе ўзнікненню асаблівага, меладычнага рытму. Гэтай рыфмай амаль цалкам напісана паэма Я.Коласа «Новая зямля». Ж.р. выкарыстаў Я.Купала ў паэмах «Калека», «Адплата кахання», «За што?», «На Дзяды», «Тарасова доля». У паэме «Бандароўна», дзе таксама скарыстана Ж.р., рыфмуюцца перакрыжаваныя 2і і 4ы склады:
    He віхор калыша лесам,
    He ваўкі заводзяць, He разбойнікі талпою За здабычай ходзяць.
    ЧастаЖ.р. выкарыстоўваецца поруч з мужчынскай (паэмы «Зімою», «Нікому», «На Куццю», «Магіла льва» Я.Купалы і інш.). У некаторых творах узнікненне Ж.р. не ў апошнюю чаргу звязана з імем гал. героя, якое часта рыфмуецца і мае націск на перадапошнім складзе (паэмы «Бандароўна» Я.Купалы, «Янук Сяліба» М.Танка, «Васіль Каліна» М.Кавыля).	А.М.Петрушкевіч.
    ЖАНОЧЫ ІНСТЫТЎТ «ЭНВІЛА», прыватная вышэйшая навучальная ўстанова. Існаваў у 1994—2012 у г. Мінск. Засн. як жаночы недзярж. інт з мэтай адраджэння традьшый і прэстыжу жаночай адукацыі.
    ЖАНР [франц. genre ад лац. genus (generis) род, від], у большасці відаў мастацтва ўнутранае падраздзялен
    не, якое склалася гістарычна, тып устойлівай структуры маст. твора, спосаб яго змястоўнай і кампазіцыйнай арганізацыі.
    Уфальклоры, складаная сістэма твораў, гістарычна абумоўленая сац.быт. стылявымі, сэнсавымі, функцыянальнымі, марфалагічнаструктурнымі, муз.паэт. і інш. асаблівасцямі. Уключае нар. песенныя, вуснапразаічныя, гульнявыя, драм., інструм., харэагр. і інш. творы. Пры вызначэнні Ж. важна ведаць, які спосаб тыпізацыі, родавы прызнак ляжыць у аснове іх класіфікацыі. Так, паводле маст. прыроды, спосабу адлюстравання рэчаіснасці нар. песні падзяляюцца на 2 роды: эпічны і лірычны. Існуюць і пераходныя формы: лірыкаэпічныя і лірыкадрам. Пры класіфікацыі Ж. нельга абысціся якімнебудзь адзіным прынцыпам. Важна ўяўляць сабе кожны з іх і разумець, як ім карыстацца. Напр., у аснове класіфікацыі нар. песень выкарыстоўваюцца асн. прынцыпы: сацыялагічны, тэматычны, этнаграф., эстэтычны. Сацыялагічны прынцып патрабуе падзелу песень у адпаведнасці з іх прыналежнасцю да сац. груп: сялянскія песні, рабочы фальклор, песні рэкруцкія і салдацкія, казацкія, турэмныя і інш. Тэматычны прынцып мае на мэце вылучэнне песень на антыпрыгонніцкія тэмы, пра каханне, пра жаночую і мужчынскую долю і г.д. У адпаведнасці з эстэтычным прынцыпам песні падзяляюцца на працоўныя, заклінальныя, велічальныя, гераічныя, элегічныя, жартоўныя і сатыр. Гэтыя творы выяўляюць эмацыянальныя адносіны чалавека да рэчаіснасці, яго пачуцці і перажыванні: яны не звязаны з абрадамі або звычаямі, складаюць пазаабрадавую лірыку. Этнамузыколагі падзяляюць яе на частыя і працяжныя песні. Згодна з этнаграф. прынцыпам песні падзяляюцца на каляндарнаабрадавыя, сямейнаабрадавыя і пазаабрадавыя. Першыя прадстаўляюць песні калядныя, масленічныя, валачобныя, траецкія, купальскія і
    пятроўскія, жніўныя, восеньскія, талочныя. У сямейных вылучаюцца песні хрэсьбінныя, вясельныя і галашэнні. Пазаабрадавыя песні складаюцца з любоўных, сямейнабытавых, сац.бытавых, сатыр. і жартоўных, карагодных і гульнявых, дзіцячых песень. Складанай з’яўляецпа ўнутрыжанравая класіфікацыя Ж. Напр., у кожным томе акадэмічнага выдання «Беларускі фальклор» яна мае сваю спецыфіку. Так, жніўныя песні сістэматызаваны па асн. этапах жніва, г.зн. па абрадавафункцыянальнаму тэматычнаму прынцыпу. Сярод зімовых песень піл іпаўскія ўладкаваны ў адпаведнасці з тэматычнахраналагічным прынцыпам, а калядкі і шчадроўкі — па ідэйнатэматычным змесце ў канкрэтных раздзелах. Пазаабрадавыя творы змешчаны адпаведна тэматычнаму прынцыпу. У шматгомным зводзе «Беларуская народная творчасць» жанры вуснай прозы аб’яднаны па тэмах: «Казкі пражывёл», «Чарадзейныя казкі», «Сацыяльнабытавыя казкі», «Легенды і паданні», «Анекдоты, жарты, гумарэскі». Казкі ўладкаваны па сюжэтных тыпах. Як жанры іх вызначаюць, карыстаючыся толькі сукупнасцю некалькіх прыкмет, у прыватнасці, наяўнасню наўмыснай выдумкі і фантастыкі. Прыказкі, прымаўкі і загадкі вылучаны па асн. сферах жыцця і побыту народа. Абрадавыя ігрышчы, нар. гульні і нар. драма прадстаўляюць драм. Ж. Нар. харэаграфія сістэматызавана па марфалагічнаструктурным прынцыпе і ўключае карагоды, традыц. танцы, кадрылі, полькі, гар. быт. танцы, скокі і інш. Ж. ў фальклоры: песенныя, танцавальныя, вясельныя маршы, імправізацыі, сігнальныя найгрышы складаюць спецыфіку нар. інструм. музыкі.
    У літаратуры, гістарычна сфарміраваны тып мастацкага твора, які належыць да аднаго і таго ж літ. роду. Характарызуецца агульнымі прынцыпамі (тэматыка, кампазіцыя, вобразны лад, аб’ём) маст. ўвасаблення рэчаіснасці і адпаведнымі гэ
    615
    ЖАНР
    тым прынцыпам устойлівымі структурнымі ўласцівасцямі. Да эпічных Ж. належаць эпапея, быліна, байка, казка, раман, аповесць, апавяданне, навела і інш. Прыкладам лірычных Ж. выступаюць балада, ода, песня, элегія, гімн, лірычны верш, раманс і інш. У драм. Ж. уваходзяць драма, трагедыя, камедыя, вадэвіль і інш. Пералічаныя гіст. формы складаюць парадыгму кананічных жанраў. На мяжы 18—19 ст., асабліва ў эпоху рамантызму, актуалізавалася роля творчай асобы: Ж. дэкананізаваліся, вызваліліся ад традыц. класіфікацыйных маркёраў, а аўтарская свядомасць атрымала свабоду ў адкрыцці жанравых наватвораў. Узніклі не толькі новыя Ж., але міжжанравыя і міжродавыя ўтварэнні (трагікамедыя, ліраэпічная паэма і інш.). 3 эпохай мадэрнізму і постмадэрнізму, пазначанай тэндэнцыяй рэлятыўнасці індывід. маст. мыслення, працэс жанравай дыфузіі ў лры ўзмацніўся. Ж. пакінулі за сабой толькі каркасы жанравых мадэляў, што працягваюць традыцыю ўзору, і актывізавалі пошукі новага інварыянта для некананічных маст. форм.
    Існуюць 2 асн. падыходы ў вызначэнні схемы Ж.: 1ы родавы падзел лры рэалізуе сябе праз разгалінаваную сістэму род — Ж., 2і — род — Ж. — від. У сучасным літ.знаўстве перавага аддаецца менавіта двухступеннай схеме родаважанравых адносін як менш супярэчлівай. Ж. разглядаюцца як сістэма эстэтычнай камунікацыі з чытачом (функцыянальная значнасць Ж. у пэўную літ. эпоху); як канкрэтны спосаб пабудовы карціны ці вобраза свету, замацаваны за пэўным тыпам светасузірання (Ж. як «змястоўная форма»); як асобны аспект дынамічнай маст. структуры, здольнай захоўваць уласную тоеснасць пры пастаянным абнаўленні.