• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ:. 3агорульскнй Э.М. Древняя нсторня Белорусснк: очеркн этннч. нсторня н матернальной культуры (до IX в.). Мннск, 1977; Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белоруссян (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мннск, 1978;Шадыро В.І4. Ранннй железный век северной Белорусснм. Мннск, 1985; Егорейченко А.А. Культуры штрмхованной керамнкм. Мннск, 2006.
    А.А.Егарэйчанка.
    ЖАЛЁЗНЫ ЧАЛАВЁК, вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і казках інш. слав. народаў; міфічная істота, што жыве ў балоце або лесе. Яго ўяўлялі волатам з жалеза, які ахоўвае свае ўладанні. На Палессі ім звычайна палохалі дзяцей, каб не хадзілі ў лес. Элемент «жалезны» ў міфало
    Жалезны чалавек. Малюнак В. Слаука. 2005.
    гіі беларусаў і інш. слав. народаў часта выконваў функцыю адпужвання: у беларусаў — жалезная баба, што жыве пад мостам (Палессе), у рускіх — жалязнячка, якой палохалі дзяцей, каб не хадзілі ў агарод і інш.
    ЖАЛЁЙКА, беларускі народны аэрафонны язычковы драўляны муз. інструмент з адзінарнай трасцінай, раструбам з рога ці дрэва і 6—7 адтулінамі для ігры. Звычайна Ж. мела прывязаны язычокпішчык з ясеню ці рабіны, а трубку «выкручвалі» з сэрцавіны хвоі. Варыянтамі Ж. з’яўляюцца пішчык, чаротка, саломка, пастуховы ражок, якія таксама маюць адзінарную трасціну. Аднак усе яны традыцыйна называюцца інакш,
    Жалейка.
    вырабляюцца з інш. матэрыялаў (салома, чарот, гусінае пяро), звычайна маюць розную колькасць адтулін для ігры (да 12) і наразны язычок. Часта Ж. называлі чантар (трубку з ігравымі адтулінамі) бел. дуды. 3 19 ст. згадваецца ў ананімных і аўтарскіх пісьмовых помніках беларусаў. Да сярэдзіны 20 ст. Ж. шырока выкарыстоўвалася паўсюдна ў Беларусі, для акампанементу танцам (на вечарынах і бяседах), сямейным абрадам (радзінам, вяселлю) і як сігнальны інструмент пастухоў. Ігралі на Ж. як сола, так і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармонікам, барабанам. На мяжы 20—21 ст. Ж. выраблялі В.Пратасевіч (Мінскі рн), А.Жукоўскі (г. Мар’іна Горка), В.Кульпін (Мінск). Выкарыстоўваецца ў сучасных фалькл. калектывах. В.В.Калацэй.
    ЖАЛОНКІНА Вольга Мікалаеўна (н. 15.1.1956, г. Драгобыч, Украіна), беларускі мастак тэатра. Скончыла Растоўскае маст. вучылішча (1981). 3 1981 мастак па касцюмах Бел. акадэмічнага муз. тэатра. Касцюмы, створаныя Ж., вызначаюцца вынаходлівасцю, дасціпнасцю вырашэння, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў. Стварыла адметныя касцюмы да спектакляў «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна (абодва 1985), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Хэло, Долі!» Д.Германа (1992), «Цыганскі барон», «Кажан» І.Штрауса (1997, 2001), «Даратэя» Ц.Хрэннікава (2000), «Прынцэса цырка» І.Кальмана (2008) і інш.
    ЖАЛТОЎСКІ Іван Уладзіслававіч (27.11.1867, г. Пінск  16.7.1959), беларускі і расійскі архітэктар. Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1947), акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР (1939—56), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956). Засл. дзеяч навукі і мастацтваў Расіі (1932). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1887— 98), акадэмік архітэктуры (з 1909).
    608
    ЖАЛУДОЦКАЯ
    Выкладаў у вышэйшых маст. навуч. установах Масквы. У 1953—59 узначальваў архіт. майстэрнюшколу ў інце «Маскпраект». У работах выка
    I. У.Жалтоўскі.
    рыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і архіт. матывы эпохі Адраджэння, формы класічнай архітэктуры і інш. Адзін з аўтараў праекта плана рэканструкцыі Масквы (1918—23). Асн. работы ў Маскве: жылыя дамы на праспектах Маркса (1930—34), Ленінскім (1949), Міру (1957), Смаленскай пл. (1950) і інш. У Беларусі пад яго кіраўніцтвам створаны праект гал. плошчы і драм. тэатра ў Гомелі (1941). Удзельнічаў у распрацоўцы плана аднаўлення і рэканструкцыі Гомеля (1946). Аўтар прац па тэорыі і практыцы архітэктуры. Дзярж. прэміяСССР 1950.
    Літ.: Жолтовскнй Н.В.: Проекты н постройкн. М., 1955.
    В. М. Чарнатаў.
    ЖАЛУДОК, гарадскі пасёлаку Шчучынскім рне. За 22 км на У ад г. Шчучын, 12 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы на лініі Масты—Ліда, 90 км ад Гродна, на аўтадарозе Беліца—Ражанка. 1,3 тыс. ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 15 ст. як велікакняжацкае ўладанне ў ВКЛ. 3 1486 мястэчка. У 1490 засн. касцёл. 3 пач. 16 ст. цэнтр павета Троцкага ваяв. 3 1530х гг. прыватнае ўладанне. 3 1565—66 у Лідскім павеце Віленскага ваяв. У 16—17 ст. належаў Ляцкім, Сапегам, Францкевічам. У 1682 у Ж. засн. касцёл і кляштар кармелітаў. У 18 — 1й чвэрці 19 ст. ўладанне Тызенгаўзаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губ. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 1029 ж. У 1897 — 1860 ж., касцёл, сінагога, малітоўны дом, нар. вучылішча, вінакурня, гарбарня, бровар, 10 піцейных дамоў, больш за 20 крам, 2 млыны, кірмаш. У пач. 20 ст. 1969 ж., уладанне СвятаполкЧацвярцінскіх. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна ў Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 12.7.1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 9.5.1942 расстралялі тут 2 тыс. сав. грамадзян. Вызвалены войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай
    аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 17.4.1962 у Шчучынскім рне. У 1971  2,1 тыс. ж. У 1999 1,5 тыс. ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1854), сядзіба (18 — пач. 20 ст.).
    ЖАЛУДОЦКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г.п. Жалудок Шчучынскага рна. Закладзена ў 17 ст. Мястэчка вядома з канца 14 ст. як уладанне баярына Сцегавіла. У 1540 належала кн. літоўскаму Я.Ляцкаму, у 1552 яго сыну Яну, затым К.Радзімінскаму (пасля 1680), М.Тызенгаўзу (з канца 17 ст.), СвятаполкЧацвярцінскім (з пач. 20 ст.). Вял. сядзіба сфарміравана за 1 км на 3 ад б. мястэчка. На гал. восі, падкрэсленай шырокай ліпавай алеяй, з аднаго боку размешчана сядзіба, з другога — мястэчка, у аснову планіроўкі якога архіт. Д.Сака было пакладзена прамянёвае размяшчэнне вуліц. Сядзібны дом (называўся «замачак») — мае акруглую вежу пад высокім канічным дахам, якая была ўпрыгожана жалезнай харугвай Тызенгаўзаў. Уваход аформлены ганкам з 3 стральчатымі аркамі і 2 вежамі
    Да арт. Жалудоцкая сядзіба: 1 — палац; 2 — сядзібны дом.
    I	2
    609
    ЖАЛУДОЦКІ
    сігнатуркамі. У 1908 Чацвярцінскія пабудавалі ў сядзібе палац у стылі позняга барока з элементамі сакскага ракако (архіт. Т.Раствароўскі, В.Марконі). Будынак вял., 2павярховы, 13восевы, з высокім мансардавым дахам і люкарнамі. Маляўнічасць фасадам надаюць 3 рызаліты з аўтаномнымі 4схільнымі ламанымі дахамі. Цэнтр. рызаліт выступае над маналітам будынка, завяршаецца балюстрадай і геральдычнай кампазіцыяй з дэкар. вазамі. Парадны ўваход выдзелены порцікам. Сцены з бутавага каменю расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны фігурныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, раздзяленне рызалітаў лапаткамі і рустам. У інтэр’еры будынка ў цэнтр. частцы размешчаны зала і вестыбюль з параднай лесвіцай. Палац размяшчаўся сярод старога рэгулярнага парку з фармаванымі ліпавымі алеямітунэлямі. У 1914—18 палац быў разрабаваны. У фальварку захаваліся 14 будынкаў: флігелі, стайня, стальмашня з кузняй, вінакурня і інш. Палац, флігель, мураваны млын, кузня, гасп. пабудовы, парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. A. Т. Федарук.
    ЖАЛУДОЦКІ ГАРПАСЯЛКОВЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1940я гг. ў г.п. Жалудок Шчучынскага рна.
    Жалудоцкі касцёл Унебаўзяцца Дзевы Марыі.
    Пл. памяшканняў 522 м2. Mae глядзельную залу на 208 месцаў. Дзейнічаюць 2 аматарскія аб'яднанні (сямейны клуб «Берагіня» і дзіцячы клуб «Дзявочыя сакрэты»), 5 дарослых і 7 дзіцячых гурткоў, з іх 1 са званнем «народны» (ансамбль нар. песні «Сябрына»), Калектывы Дома культуры прымаюць удзел у раённых фестывалях дзіцячай творчасці («Нязгасная памяць пакаленняў», 2010, «Дзяцінства. Творчасць. Радасць», 2012). 3 2008 калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестывалю кветак, які праводзіцца ў гар. пасёлку ў 3ю нядзелю жніўня.
    І.К.Гаркалава.
    ЖАЛУДОЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г.п. Жалудок Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1854 г. з бутавага каменю і цэглы па праекце архіт. К.Падчашынскага. Прамавугольны ў плане аб’ём з крыламі трансепта па баках, нізкімі бакавымі сакрысціямі і паўкруглай апсідай. Над трохвугольным франтонам гал. фасада на каньку даху да пач. 20 ст. (вядома па малюнку Н.Орды, 1854) узвышалася 8гранная шатровая званіца і такая ж па форме сігнатурка над алтарнай часткай. Уваходны партал аформлены 4калонным порцікам з шырокай лесвіцай. Сіметрыю гал. фасада падкрэсліваюць нішыэксед
    ры са скульптурамі евангелістаў, размешчаныя па баках ад уваходнага партала, які ўпрыгожаны сандрыкам. Тымпаны франтонаўтарца гал. фасада і порціка запоўнены гарэльефнымі кампазіцыямі. Над яго франтонам размешчаны 3 скульптуры. Паліхромія фасадаў засн. на спалучэнні бутавага муру сцен і атынкаваных элементаў: карнізнага пояса, вуглавых пілястраў, абрамленняў аконных і дзвярных праёмаў. Бакавыя фасады дэкарыраваны пілястрамі з перакінутымі паміж імі аркамі, якія праходзяць над высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Пад алтарнай часткай размешчана крыпта з пахаваннямі, сярод якіх пахаванне дзярж. дзеяча ВКЛ і мецэната А.Тызенгаўза. На бакавых сценах прэсбітэрыя 2 мармуровыя мемар. дошкі з барэльефнымі малюнкамі графіні Г.Тызенгаўз (1822—91) і графа С.Урускага, маршалка шляхты варшаўскай губерНІ(1817—90). А.М.Каласоўская.
    ЖАЛУДОЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СЯБРЬІНА». Створаны ў 1993 у г.п. Жалудок Шчучынскага рна пры гарпасялковым Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.К.Гаркалава (з 1993), А.К.Шэршань (з 2004), Ж.М.Грынкевіч (з 2006), М.В.Шот (з 2008), Д.А.Паварга (2012). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 26 да 41 года. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песеннага мастацтва. У рэпертуары канцэртныя праграмы «Купалле», «Провады зімы», «Масленіца» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009; г. Маладзечна, 2011) і інш. І.К.Гаркалава.