Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
В.Р.ГудзеііКаштальян.
ЕЎРАІ'НАЎСКІ ЛЁТАПІС, частка рукапіснага зборніка канца 17 ст. Выкарыстана часткова белая і жоўтая папера. Пераплёт — дубовыя дошкі, абцягнутыя скурай. Змяшчае 534 аркушы. На адным з іх у пачатку зборніка пазначана: «Рукапіс падараваны архіву Міністэрства замежных спраў надворным саветнікам П.Еўраінавым у 1814 г.». Складаецца з розных матэрыялаў. Змест датычыцца ў асн. гісторыі ўсх. славян. Першая частка пачынаецца словамі: «От летопнсца нзбрано вкратце о начале родословпя от Адама первого днн н от коего колена его пондоша царпе...» і завяршаецца паведамленнем аб выбранні на царства Міхаіла Фёдаравіча Ра
манава, 2я — «Сказанне, чего радн Велнкаго Новаграда архнепнскопы на главах свонх носят белые клабукн...», 3я — «Краннка, сннречь летопнсец от велнкого князя Васмля Нвановнча...», 4я — «Напнсанне вкратце о царех московскнх», 5я — «Род государен велнкнх московскнх уделных князен», 6я — «Кневскнй летопнсец». Завяршае Е.л. «Кннга Велнкого княжества Лнтовского н Жемонцкаго», якая паведамляе аб смерці Жыгімонта I і шлюбе Жыгімонта II Аўгуста з Барбарай Радзівіл. Рукапіс зберагаецца ў Рас. дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве. Апублікаваны ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).
Літ.. Летопнсн белоруссколптовскне. М., 1980; Улашнк Н.Н. Введенне в нзученііе белоруссколнтовского летопнсання. М., 1985. В.І.Еўмянькоў. ЕЎРАПЁЙСКІ ВЯШЧАЛЬНЫ САЮЗ (ЕВС; англ. European Broadcasting Union, EBU), буйнейшае аб’яднанне нацыянальных тэлерадыёвяшчальных кампаній свету. Засн. ў 1950. Штабкватэра знаходзіцца ў г. Жэнева (Швейцарыя). Аб’ядноўвае (2011) 70 актыўных чл. з 51 краіны Еўропы, а таксама 46 асацыяваныхчл. з 29 інш. краін. 3 1993 у яго склад уваходзіць Нац. дзярж. тэлерадыёкампанія Рэспублікі Бела
русь. Гал. мэты дзейнасці — развіццё супрацоўніцтва і аказанне кампаніям — чл. саюза ўсяго спектра аперацыйных, камерцыйных, тэхн., юрыд. паслуг у сферы тэлерадыёвяшчання. Асн. напрамкі работы: трансляцыя гал. спарт. падзей, сумесная вытворчасць і рэтрансляцыя адукац., маладзёжных праграм, дакум. фільмаў, анімацыйных серыялаў, правядзенне конкурсаў маладых музыкантаў, спевакоў, танцораў, сцэнарыстаў і інш. Сярод самых папулярных мерапрыемстваў, якія праходзяць пад эгідай ЕВС, — штогадовы конкурс песні «Еўрабачанне». У тэхн. сферы ЕВС актыўна ўкараняе новыя тэле і радыёсістэмы — лічбавае тэлебачанне і радыёвяшчанне, тэлебачанне высокага раздзялення, сістэму радыёданых і інш. Пастаянная сетка «Еўрабачанне» (больш за 50 лічбавых каналаў на спадарожніку Eutelsat) забяспечвае бесперапынны абмен тэлевізійнымі навінамі і праграмамі.
«ЕЎРОНА», гасцініца ў Мінску. Узведзена ў 1911—12 (праект архіт. Я.Гінзбурга) на месцы б. 3павярховай «гасцініцы В.Поляка» (пабудавана ў 1884—85) у стылі мадэрн з элементамі неакласіцызму. У пач. 20 ст. адна з самых вял. гасцініц на тэр. Беларусі. Даўжыня фасада складала 55 м. Будынак меў 6 паверхаў (апошні — мансарднага тыпу). На 1м паверсе размяшчаліся крамы (тытунёвая, каўбасная, гастранамічная і інш.), аптэка, а таксама кантора гасцініцы, 2—6 паверхі былі адведзены пад гасцінічныя нумары. Падлога нумароў была паркетнай, лесвіца выканана з мармуру. Гасцініца мела 120 нумароў. Пры «Е.» меліся электрастанцыя, водаправод, калодзеж, існавала цэнтр. ацяпленне, дзейнічаў адзіны ў горадзе ліфт. У Вял. Айч. вайну гасцініца была разбурана, але капітальныя сцены на вышыню 5—6га паверхаў захаваліся да канца 1940х гг., калі былі знесены ў працэсе пасляваен. рэканструкцыі Мінска. Адбудавана з аднаўленнем вонкавага выгляду ў 2007 па выявах захаваных паштовак
596
ЕФРАСІННЯ
і фотаздымкаў пач. 20 ст. як камфартабельная гасцініца класа «5 зорак» (архіт. В.Якавенка, С.Казлоў). Маст. аблічча захавала вобраз гіст. забудовы з узбуйненнем маштабу і павелічэннем паверхавасці да 7. Выразнасць фасадаў узбагачаецца дэкар. пластыкай — гірляндамі, стылізаванымі мадульёнамі, фігурнымі і паўкруглымі франтонамі, металічнымі агароджамі балконаў. Сучасны будынак каркаснай канструкцыі з маналітнага жалезабетону мае замкнёную кампазіцыю з атрыумам, накрытым светлавым ліхтаром. У складзе «Е.» 67 нумароў, рэстаран, бар, аздараўленчы комплекс з басейнам, саўнай і фітнесцэнтрам, 2 канферэнцзалы на 70 і 25 чал., дзейнічаюць 2 панарамныя ліфты, падземны паркінг.
Ю. Ю.Захарына.
ЁЎЧЫК Надзея Сямёнаўна (н. 6.12. 1949, г.п. Халопенічы Крупскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2001). Скончыла Мінскі інт замежных моў (1971), працуе ў Мінскім лінгвістычным унце. Даследуе праблемы тэорыі камунікацыі. Аўтар манаграфіі «Перцэптыўная база мовы: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фарміравання» (2000), кн. «Разумей і размаўляй пафранцузску» (2001), «Метадычныя парады па візуальнафанетычнай
сістэме камунікацыі» (2003). Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Прасадычная інтэрферэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1986), «Уводнафанетычны курс французскай мовы» (ч. 1—2,
1989), «Візуальнафанетычная сістэма камунікацыі» (1996), «Фарміраванне інтанацыі рускага маўлення» (2006) і інш. Адзін з заснавальнікаў Бел. грамадскага аб'яднання бацькоў
дзяцейінвалідаў слыху «Рост».
П.А. Міхайлаў.
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ [свецкае імя Прадслава; 1110(?), г. Полацк — 23.5.1173], полацкая князёўна, асветніца, ігумення манастыра Св. Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, кананізаваная царквой (1547) і далучаная да Сабору Бел. Святых (1984). Дачка кн. Георгія Усяславіча, унучка полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). У 12 гадоў пастрыглася ў манахіні, пасялілася ў келлі Сафійскага сабора ў Полацку і перапісвала царк. кнігі. Мяркуецца, што перакладала з грэч. мовы, складала летапісы. Сабрала манастырскую бку, арганіза
597
ЕФРАСІННЯ
вала невял. школу. Пабудавала на ўласныя сродкі 2 царквы ў Полацку: Св. Спаса (зараз СпасаПраабражэнская) і Прасвятой Багародзіцы, куды з яе дапамогай быў прывезены выдатны твор візант. мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская». Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Пры манастырах працавалі школы (вывучаліся пісьмо, чытанне і інш.), бкі, скрыпторыі, іканапісныя і ювелір
ныя майстэрні. Па яе заказе ў 1161 полацкі майстар Л.Богша стварыў для царквы Св. Спаса напрастольны крыж, аздоблены каштоўнымі камянямі (гл. Крыж Ефрасінні Полацкай). Звесткі пра Е.П. змешчаны ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» (створана ў 12—13 ст.), якое з’яўляецца крыніцай вывучэння яе жыцця, прасякнута ідэямі духоўнага служэння, асветы і патрыятызму. Паломнічала ў Іерусалім, дзе памерла. Пахавана ў манастыры Св. Феадосія. У 1187 яе мо
шчы перавезены ў КіеваПячэрскую лаўру, у 1910 — у СпасаЕфрасіннеўскі манастыр у Полацку. У 1998 Бел. экзархатам Рус. праваслаўнай царквы засн. Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.
Літ:. Тнтов Ф. Преподобная Ефроснння, княжна Полоцкая // Тр. Кневской духовной академнн. 1910. Кн. 4; Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, 1994; Полоцкое радованне. Полоцк, 2010; Полацк. 1150 гадоў. Мінск, 2012. Р.Н.Дожджыкава.
598
Ё, сёмая літара беларускага алфавіта. Утворана шляхам спалучэння літары «е» з дыякрытычнымі знакамі. Запазычана з рус. графікі, дзе ўпершыню з’явілася ў 1797. У старабел. пісьменстве гук [о] пасля мяккіх зычных абазначаўся літарай «е» («медь», «ледь»), спалучэннем «іо» («ціотка», «зіоло») і літарай «о» («слозы», «всо»), У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук «о» задняга рада сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («лён»), а ў пачатку слоў, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў «йо» («ёрш» — «йорш», «маёмасць» — «майомасць», «пугаўё» — «пугаўйо», «медальён» — «м’едал’йон», «куп’ё» — «купйо»). Бывае малая і вял., мае рукапісную і друкаваную формы. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «сёмы» (група «ё»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам.
ЁДКІ, вёска ў Лідскім рне, на р. Лідзея. За 4 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ліда, 117 км ад Гродна, каля аўтадарогі Ліда—Дзятлава. Цэнтр Траццякоўскага с/с. 337 гаспадарак, 1001 ж. (2011).
У 1921 вёска (28 двароў, 150 ж.) і калонія (8 двароў 51 ж.) у Лідскіх гміне і павеце Навагрудскага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Лідскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Траццякоўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ё. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 94 гаспадаркі, 305 ж. 3 1985 цэнтр Траццякоўскага с/с. У 1997 — 321 гаспадарка, 985 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
ЁДЫ, вёска ў Шаркаўшчынскім рне, на р. Густатка. За 20 км на ПнЗ ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына на лініі Варапаева—Друя, 238 км ад Ві
цебска, на аўтадарозе Шаркаўшчына—Браслаў. Цэнтр Ёдскага с/с. 173 гаспадаркі, 431 ж. (2011).
У 2й пал. 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Віленскай губ. У 1897 — 11 двароў, 116 ж., царква, нар. вучылішча, карчма, крама. 3 1919 у БССР. 3 19.8.1919 да 31.7.1920 у Віцебскай губ. 3 1921 у Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Шаркаўшчынскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 30.6.1941 да 1.7.1944 Ё. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 15.10.1960 у Корніцкім с/с. 3 17.4.1962 у Браслаўскім рне. 3 17.7.1964 зноў цэнтр сельсавета. 3 30.7.1966 зноў у Шаркаўшчынскім рне. У 1997 — 188 гаспадарак, 483 ж.
У 2011 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ; капліца. Помнік архітэктуры — Ільінская царква (1945).
Д.В.Кашавар.
ЁЎНІК, А с е т н і к, у беларускай народнай міфалогіі сядзібны дух, які жыве ў ёўні (асеці), у печы ці на печы. Блізкі сваяк Лазніка, з якім яднаецца агнявым паходжаннем, іДамавіка, ад якога ён адрозніваецца толькі тым, што з’яўляецца не ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з вачыма, што палаюць, нібы вуголлі. Паводле міфаў, часцей Ё. нябачны для людзей, але калі робіцца бачны, то ўяўляе чалавекападобную істоту, дзе праз сажу, пыльнае павуцінне і наліплую мякіну нельга разгледзець яго асобныя формы. Ё. рупіцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае патрэбны для веяння скразняк, дапамагае спорыць работу. Калі ў сушні апрацоўваецца лён ці пянька, ён дапамагае каля мялкі і трапалкі. Любіць Ё., калі сушня замяняе лазню, і можа змыць