Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Вядомы з 16 ст. як мястэчка ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Належаў Спадам, Аскеркам. Меў таксама назву Каралін. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Міхалкаўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. 3 1873 чыг. станцыя на лі
ніі Жлобін—Оўруч. У 1886 — 44 двары, 272 ж., царква, сінагога, капліца, нар. вучылішча, вінакурны завод, 3 крамы. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Каралінскага (з 1931 Ельскага) рна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Мазырскай акругі, вёска. 3 5.2.1931 мае сучасную назву. 3 15.7.1935 зноў мястэчка. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 3787 ж. У Вял. Айч. вайну з 23.8.1941 да 11.1.1944 Е. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне каля 5,5 тыс. чал. У ліст. і снеж. 1943 чырвонаар
мейцы і партызаны вялі ў Е. жорсткія баі з варожым гарнізонам. Вызвалены войскамі 415й стралковай дывізіі 61й арміі Бел. фронту сумесна з партызанамі 37й Ельскай брыгады ў ходзе КалінкавіцкаМазырскай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1970 — 6,7 тыс. ж. 3 5.7.1971 горад. У 1999 — 11 тыс. ж.
Арх.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Ленінская, Гагарына, Мазырскі тракт, Ламаносава, Ельская. Грамадскі цэнтр размешчаны на вул. Ленінская. Пераважае шматпавярховая жылая забудова, на вуліцах Ленінская, Ламаносава і Ельская — аднапавярховыя будынкі. Горад развіваецца паводле генплана 2006 у паўд. напрамку. Зона адпачынку — Цэнтр. парк па вул. Леніна. Прам. зона размешчана ў паўн. частцы Е. Генпланам прадугледжана заніраван
585
ЕЛЬСКАЯ
не грамадскага цэнтра, будаўніцтва дэндрапарку. Сярод будынкаў 1990— 2000х гг. памяшканні «Белдзяржстраха», ААТ «ААБ Беларусбанк», дамы ў мікрараёне «Маладзёжны», спарт. комплекс па вул. Мазырскі тракт (абодва 2010).
У 2011 гімназія, школы: 2 сярэднія, 2 мастацтваў ДЮСШ, 4 дашкольныя ўстановы, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі і сац. абслугоўвання насельніцтва, Дом куьтуры «Колас», Цэнтр культуры і вольнага часу «Фабрычны», раённы Цэнтр рамёстваў, 2 бкі, кінатэатр, краязнаўчы музей, бальніца, паліклініка, 2 амбулаторыі, 3 аптэкі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыка, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (176980).
ЁЛЬСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стыляў барока і класіцызму ў г. Ельск. Пабудавана ў 1769—80. Да асн. 8граннага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, ба
бінец і 5гранная апсіда з бакавымі невял. рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём завершаны масіўным светлавым барабанам, накрытым паўсферычным купалам з макаўкай. Бакавыя прыдзелы і апсіда пад вальмавымі дахамі. Плоскасныя фасады вертыкальна ашаляваны і расчлянёны 8граннымі і арачнымі аконнымі праёмамі, якія ўпрыгожаны гатычнымі пераплётамі і буйнымі прамавугольнымі плоскімі ліштвамі. У інтэр’еры дамінуе перакрытая гранёным шатровым скляпеннем 2светлавая прастора сяродкрыжжа, у якую шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Перакрыццё плоскае бэлечнае. У верх. частцы бабінца размешчаны хоры. У інтэр’еры апсіды знаходзіцца драўляны іканастас. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЁЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯЙКА. Засн. ў 1928 у г. Ельск. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. Узначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму раёна. Кніжны фонд (2011)
60 тыс. экз.; 3,8 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, адраджэнне нар. традыцый, прававая адукацыя, прапаганда здаровага ладу жыцця і экалагічных ведаў, патрыятычнае і маральнаэтычнае выхаванне насельніцтва. Пры бцы дзейнічаюць клубы «Залаты ўзрост» (для людзей сталага ўзросту), «Усмешка» (дзіцячы), «Галасы Ельшчыны» (самадзейных паэтаў).
ЁЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч (16.6. 1834, в. Дудзічы Пухавіцкага рна — 10.9.1916), беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст, гісторык, эт
А.К.Ельскі.
нограф, краязнавец. Брат M.K.foскага. Чл. Кракаўскай АН (1892). Скончыў Мінскую гімназію (1852). 3 1860х гг. жыў у Замосці (Пухавіцкі рн), дзе ў 1864 стварыў літ.краязнаўчы музей. Сябар і першы біёграф В.ДунінаМарцінкевіча. Аўтар дыдактычных вершаваных і празаічных гутарак на бел. мове ў духу асветніцтва і хрысціянскай маралі. Сярод яго прац, прысвечаных гісторыі, этнаграфіі, фальклору, мове ілры Беларусі: «Пра беларускую гаворку» (1885), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі ілітаратуры» (1886), «Адам Міцкевіч на Беларусі» (1890), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892), «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленні з народнымі звычаямі ад першабытных да апошніх часоў» (т. 1—2, 1893—97), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Гістарыч
586
ЕЛЬСКІ
ныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак у радзівілаўскім Урэччы наЛітве» (1899) і інш. Напісаўкаля Ютыс. гіст.краязнаўчыхартыкулаў для «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у якіх апісаў мясцовасці многіх бел. паветаў. Выдаў зб. «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага народа» (Вільня, 1908). На бел. мову перакладаў творы А.Мальчэўскага, А.Міцкевіча, Ю.Супінскага. Рукапісныя і кніжныя зборы Е. знаходзяцца ў Кракаве, Варшаве, часткова ў Мінску і Вільнюсе.
Літ:. Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мінск, 1969; Яго ж. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мінск, 1974; Пачынальнікі. Мінск, 1977. А.В.Мальдзіс. ЁЛЬСКІ Казімір (4.3.1782, в. Дудзічы Пухавіцкага рна — сакавік 1867), беларускі скульптар. Вучыўся ў Віленскім унце (1801—08), Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1810). Першы праф. скульптуры ў Беларусі. У 1811—26 узначальваў кафедру скульптуры на фue жывапісу, скульптуры і архітэктуры Віленскага ўнта. Працаваў у галіне станковай і манумент. скульптуры ў стылі класіцызму. Сярод работ: партрэты прадвадзіцеля дваранства Віленскай губ. М.Ромера (1857) і яго жонкі Р.Ромер, бюсты кн. А.Чартарыйскага, вучоных Л.Баянуса, З.Нямчэўскага (паміж 1810 і 1820), мастакоў Ф.Смуглевіча, Я.Рустэма, барэльефы «Алегорыя скульптуры» (1858), «Смерць Барбары Радзівіл», «Трыумф Аляксандра II у гонар Парыжскага кангрэса 1856 г.», статуі ў бакавых парталах Віленскага кафедральнага сабора, шэраг барэльефаў і бюстаў для Віленскага ўнта і інш. Аўтар прац па мастацтвазнаўстве, у т.л. трактата «Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу» (1828).
ЁЛЬСКІ Міхаіл Карлавіч (8.10.1831, в. Дудзічы Пухавіцкага рна — студзень 1904), беларускі скрыпач, кам
К.Ельскі. Бюст А. Чартарыйскага. Пачатак 19 cm.
пазітар, публіцыст. Брат А.К.Ельскага. Ігры на скрыпцы вучыўся ў Мінску, Вільні, Парыжы, Дрэздэне. Жыў у маёнтку Дудзічы, часта выязджаў з канцэртамі ў Мінск і Вільню. 3 пач. 1860х гг. канцэртаваў у Польшчы, Германіі. У рэпертуары — творы Д.Б.Віёці, А.В’ётана, К.Ліпінскага, Л.Шпора і інш. Збіраў і запісваў бел. нар. мелодыі, выкарыстоўваў іх у сваіх творах. Аўтар 2 канцэртаў, Санатыфантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, Фантазіі на тэмы польск. нар. мелодый для скрыпкі, скрыпічных і фартэпіянных паланэзаў, мазурак, мініяцюр («Скрыпічныя мініяцюры» апубл. ў 1852 у Кіеве), працы «Народныя танцы Мінскай губерні» (у рукапісе). Выступаў як муз. публіцыст у польск. час. «Ruch muzyczny» («Музычны рух»), «Echo muzyczne» («Музычнае рэха») і інш. Пісаў артыкулы і нарысы пра кампазітараў і музыкантаўвыканаўцаў (бел. Ю.Дашчынскага, К.Кжыжаноўскага, К.Стравінскага і інш.).
ЁЛЬСКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ «КОЛАС». Засн. ў 1961 у г. Ельск
як раённы Дом культуры, з 2001 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў — 845 м2; ёсць 10 пакояў для клубнай работы, глядзельная зала на 300 месцаў, танц. зала. Дзейнічаюць 20 клубных фарміраванняў, з іх 4 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Ялінка», хор ветэранаў працы, тэатр, духавы аркестр) і 1 — «узорны» (вак. ансамбль «Вясёлка»). Калектывы Дома культуры актыўна ўдзельнічаюць у культ. жыцці Палесся: святах горада «Мой горад, мой лёс», прафес. да Дня маці, фестывалях: этнакульт. традыцый «Покліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), рэгіянальным гарманістаў «Грай, гармонік», абл. конкурсе духавых аркестраў (абодва г. Ельск, 2012), аглядахконкурсах: духавых аркестраў «Музыка Перамогі», нар. аматарскіх тэатраў (абодва г. Мазыр, 2010), дзіцячай маст. творчасці «Адрас дзяцінства — Ельскі край» (г. Ельск, 2011), песеннай творчасці «Спявай, душа» (в. Старое Высокае Ельскага рна, 2012), нац. тэлевізійным конкурсе аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009) і інш. А.Г.Сафонава.
ЁЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1966 у г. Ельск як Музей нар. славы, з 1976 сучасная назва. У снеж. 2004 адкрыта выставачная зала. Агульная пл. памяшканняў 246 м2, у т.л. пл. экспазіцыі — 103 м2, выставачная — 118 м2. Асн. фонд — 3061 адзінка захоўвання, навук.дапаможны — 1158 адзінак (2012). Mae 4 экспазіцыйныя залы. Першая прысвечана земляку, самадзейнаму мастаку М.Засінцу, тут прадстаўлены яго карціны, асабістыя дакументы, перапіска з настаўнікамі. У зале «Вялікая Айчынная вайна» адлюстравана дзейнасць падп. абкама і райкама КП(б)Б у час вайны, захоўваюцца матэрыялы пра дзеянні 37й Ельскай партыз. брыгады, аб вызваленні горада і раёна воінамі 415й стралковай дывізіі пры падтрымцы бел. партызан, звесткі пра Герояў Сав. Саюза Я.Налепку і Л.М.Каплана. У той жа
587
ЕЛЬСКІ
I 2 3
Да арт. Ельскі краязнаўчы музей: I — фрагмент экспазіцыі прыроды; 2 — фрагмент залы, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне; 3 — сустрэча ў музеі членаў клуба генералаў.
зале экспануюцца матэрыялы даваен. перыяду і звесткі аб воінахафганцах. У экспазіцыі залы прыроды сабраны чучалы птушак, звяроў, калекцыі насякомых, узоры парод дрэў і інш. Этнаграф. калекцыю ў 4й зале складаюць творы нар. мастацтва раёна: тканыя андаракі, кашулі, фартухі, паясы і інш., а таксама ганчарныя вырабы. В.С.Антропава.
ЁЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЯЛІНКА».
Створаны ў 1991 у г. Ельск пры ра