Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
раскрывае сэнс слова, а толькі паказвае на яго граматычную сувязь са словам, тоесным па лексічным значэнні (узяць ‘закончанае да браць’).
Д.В.Дзятко.
ДЭШНЕР (Deszner) Саламея (1759, г. Беласток, Польшча — 20.3.1809), польская актрыса драмы і оперы, рэжысёр, антрэпрэнёр. Выконвала ролі маладых гераінь і субрэтак у драм. і оперных пастаноўках. У 1777—85 і 1790—94 працавала ў Варшаўскім тэатры (у 1778 выступіла ў першай польск. оперы «Ашчасліўленая галеча» М.Каменскага). 3 1794 у Гродне, дзе ў 1802 стварыла першы пастаянны тэатр, якім кіравала да канца жыцця.
580
Е, шостая літара беларускага алфавіта. Паходзіцьзкірыліцкай € («есць»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай € («эпсілон»). У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Абазначала галосны гук [э] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў «йэ» («векь» — «в’эк»). Мела таксама лічбавае значэнне «пяць», з дадатковымі значкамі #:е — 5000,© — 50 000,© 500 000,© 5 000 000. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны стала адрознівацца як малая і вял., хоцьужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «е» абазначае нелабіялізаваны галосны гук [э] пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («вецер» — «в’эц’эр»), а ў пачатку слоў, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў [йэ] («йэлка», «патайэмны», «здароўйэ», «кал’йэ», «пйэса»),
«ЕВАНГЕЛЛЕ ВУЧЬІЦЕЛЬНАЕ», помнік старажытнага кнігавыдання. Надрукавана І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам у 1569 на сродкі гетмана Р.А.Хадкевіча ў яго маёнтку ў Заблудаве (цяпер Польшча). У пачатку змешчана вял. прадмова, напісаная на царкоўнаслав. мове самім Р.А.Хадкевічам. Назва — «вучыцельнае» або «нядзельнае» — паходзіць ад шэрагу (тыпу) падобных кніг, змест якіх прызначаўся для «павучэння ізбранна от святого Евангелія н от многнх божественных пнсаній <...> ва ўсялякую нядзелю». «Е.в.» было папулярным у ВКЛ. Пасля заблудаўскага выдання наступнымі былі 3 віленскія — В.Гарабурды (каля 1580) і 2 — Мамонічаў (1595). Яны запазычылі з «Е.в.» (1569) шрыфты, размяшчэнне тэксту і арнаментацыю. У 1616 два выданні «Е.в.» выпусціла Еўінская друкарня. Першае мае прадмову, напісаную М.Сматрыцкім на старабел. мове і звернутую да крычаўскага старасты Б.Саламярэцкага, другое прысвечана княгіні Г.Хад
кевіч і падпісана манахамі брацкага манастыра. У 1569—1616 выдадзена некалькі тысяч асобнікаў «Е.в.». У 1790 у Супраслі і ў 1794 у Вільні паводле замовы старавераў здзейснена перавыданне маскоўскага Евангелля (1652). В.І.Еўмянькоў.
«ЕВАНГЕЛЛЕ НАПРАСТОЛЬНАЕ», помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання.Традыц.Чатырох’евангелле, або Евангеллетэтр. Выдадзена П.Мсціслаўцам у 1575 у Вільні на царкоўнаслав. мове ў друкарні братоў Мамонічаў. Перадрукоўвалася Мамонічамі 2 разы: 1ы — у 1600 (за выключэннем пасляслоўя і з невял. розніцай у наборы асобных слоў і радкоў; некалькі спрошчана ў параўнанні з арыгіналам надрукаваны і ўпрыгажэнні); 2і — у канцы 1600. Тыражы былі даволі вялікія. Выданне 1575 надрукавана фарматам у аркуш буйным шрыфтам рус. паўустава. У кнізе змешчаны гравіраваныя выявы евангелістаў Іаана, Лукі, Матфея, Марка. Мяркуецца, што гэтыя ксілаграфіі рабіў сам П.Мсціславец. Кніга выканана на высокім для таго часу ўзроўні, з’яўляецца ўзорам для шматлікіх евангелічных выданняў бел., рус. і ўкр. друкарняў.
В. I. Еўмянькоў.
ЕВАНГЕЛЛІ (грэч. euangelion, літаральна добрая вестка), раннехрысціянскія творыпаданні аб жыцці і вучэнні Ісуса Хрыста. Складваліся ў канцы 1 — пач. 2 ст. Падзяляюцца на кананічныя — ад Марка (самае ранняе), Матфея, Лукі, Іаана (уключаныя царквой у склад Новага Запавету) і апакрыфічныя. У хрысціянскай традыцыі аўтарамі Е. лічацца вучні Ісуса Хрыста Мацвей і Іаан, спадарожнік апостала Пятра Марк і спадарожнік апостала Паўла Лука. Першыя 3 Е. (ад Матфея, Лукі. Марка) называюцца сінаптычнымі; яны падобныя і ўзыходзяць да агульных крыніц. Усе кананічныя Е. напісаны на грэч. мове (мяркуецца, што Е. ад Матфея было напісана паарамейску) і з’яўляюцца асн. крыніцай
ЕВАНГЕЛЬСКІЯ
і крытэрыем хрысціянскага веравучэння. У візант.царк.слав. сакральнай пісьменнасці склалася некалькі тыпаў Е.: Е.тэтр., або чэцці, утрымлівала поўны тэкст і прызначалася для хатняга чытання; Е.апракас уключала евангельскія тэксты, размешчаныя ў выглядзе чытанняў на пэўныя сядміцы (тыдні) богаслужэбнага года; Е. тлумачальнае ўтрымлівала каментарыі на евангельскія вершы; Е. вучыцельнае ўключала размовы на нядзельныя евангельскія чытанні ад Пасхі да каляровага тыдня для чытання ў царкве. У Беларусі існуюць з часоў прыняцця хрысціянства. Еіайб. стараж. з іх — Тураўскае евангелле (11 ст.), Полацкія евангеллі (12— 14 ст.), Аршанскае Е. (13 ст.ўДруцкае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Мсціжскае евангелле (14 ст.), Жыровіцкае евангелле (15 ст.), Шарашоўскае евангелле (15 — сярэдзіна 16 ст.) — адрозніваюцца майстэрствам устаўнага пісьма і маст. афармлення (арнаментальныя пачатковыя літары, застаўкі, мініяцюры). Сюжэты, змест, вобразы Е. выкарыстоўвалі ў лры і асветніцкай дзейнасці Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ф.Скарына, В.Цяпінскі, С.Будны, Л. і С. Зізаніі, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч 1 інш. Да Е. звярталіся майстры скульптуры, жывапісу розных часоў, пісьменнікі і інш.
A. У. Верашчагіна.
ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕ, паслядоўнікі адной з плыней у пратэстантызме, блізкай да баптыстаў. Узнікла ў Расіі ў 1870я гг. Першапачатковая назва — рэдстакісты, ці пашкоўцы (па імені актыўных прапагандыстаў Е.х. лорда Г.Рэдстока і палкоўніка В.А.Пашкова). 3 сярэдзіны 1880х гг. называюцца Е.х. У 1909 засн. Усерас. саюз Е.х. У 1944 аб’ядналіся з баптыстамі ў царкву евангельскіх хрысціянбаптыстаў, быў утвораны Саюз евангельскіххрысціян баптыстаў (Саюз ЕХБ). Прызнаюць Евангелле адзінай крыніцай веравучэння Хрыста. Аснову вучэння Е.х. складаюць агульнапратэс
танцкія догматы: вера ў Св. Тройцу; адмаўленне ролі царквы як абавязковага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам; прызнанне прынцыпу ўсеагульнага свяшчэнства — права і неабходнасці прапаведаваць кожнаму чл. царквы. У пытаннях унутрыцарк. жыцця, царк. арганізацыі, абраднасці характэрна больш дэмакр. трактоўка ў параўнанні з баптысцкай. На тэр. Беларусі першыя паслядоўнікі Е.х. (пашкоўцы) з'явіліся ў 1870—80я гг. на Гомельшчыне. У бел. губернях на пач. 20 ст. налічвалася каля 1 тыс. прыхільнікаў Е.х. і баптызму. У 1917 засн. абшчыны Е.х. у Магілёве і Чэрыкаве, у 1920—30я гг. — у Зах. Беларусі (Брэст, Пінск, Кобрын і інш.). У нашы дні Е.х., якія аб’ядналіся з баптыстамі, з’яўляюцца адной з самых распаўсюджаных рэліг. аргцый у Беларусі.
А.У.Верашчагіна.
ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕБАПТЬІСТЫ (ЕХБ), адна з уплывовых пратэстанцкіх канфесій у Беларусі. Утварылася ў выніку аб'яднання ў 1944 блізкіх пратэстанцкіх плыней (баптыстаў і евангельскіх хрысціян) у Саюз ЕХБ, да якога ў 1945 далучылася частка хрысціян веры евангельскай (пяцідзясятнікаў). У 1961 ад Саюза ЕХБ аддзялілася група баптыстаў, якая не прыняла палітыку кіраўніцтва і ўтварыла Савет нэркваў ЕХБ. ЕХБ адрозніваюцца паслядоўнасцю ў ажыццяўленні пратэстанцкіх прынцыпаў. Чл. царквы лічацца вернікі, «якія перажылі духоўнае нараджэнне» і свядома прынялі воднае хрышчэнне. Евангелізацыя і распаўсюджванне веры разглядаюцца як абавязак кожнага верніка. Да асн. абрадаў адносяцца воднае хрышчэнне, хлебапраламленне, шлюб і пахаванне. У Беларусі баптызм і евангельскае хрысціянства пачалі распаўсюджвацца ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў выніку дзейнасці замежных місіянераў. Саюз ЕХБ Беларусі ўваходзіць у Еўразійскую федэрацыю саюзаў ЕХБ СНД. У Рэспубліцы Беларусь (2011) зарэгістравана 275 абшчын ЕХБ.
Літ:. Баптнзм н баптнсты. Мннск, 1969; Канфесіі на Беларусі. Мінск, 1998; Современная релнгнозная снтуацня в Беларусн: состоянне н перспектавы развнтня. Мннск, 2005.
А.У.Верашчагіна, В.Р.Языковіч. ЕГАРЭЙЧАНКА Аляксандр Андрэевіч (н. 23.4.1955, г. Канатоп Сумскай вобл., Украіна), беларускі археолаг. Др гіст. навук (2008). Скончыў
А.А.Егарэйчанка.
БДУ (1977). У 198087 у Інце гісторыі НАН Беларусі. 3 1988 у БДУ (з 1997 заг. кафедры). Даследуе археал. помнікі позняга бронзавага і жалезнага вякоў на тэр. Беларусі 1 сумежных рэгіёнаў, матэрыяльную культуру і этнічную гісторыю насельніцтва лясной паласьг Усх. Еўропы. Аўтар манаграфій «Найстаражытныя гарадзішчы Беларускага Палесся (VII— VI стст. да н.э. — II ст. н.э.)» (1996), «Культуры штрыхаванай керамікі» (2006), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 2, 1999).
ЁЖА, гл. ў арт. Традыцыйная культура харчавання.
ЕЗ, загарода на мелкаводных рэчках і пратоках, якой перагароджвалі шлях рыбе. Пашырана ў Беларусі са стараж. часоў. Будаваліся з камення, галля і ламачча ў выглядзе частакольных платоў, платоўплятнёў або гацей. У адтуліны загароды ставілі рыбалоўныя пасткі. Выкарыстоўваліся пераважна вясной, калі рыба са спадам вады вярталася з залітых лугоў і заток. У 19 — пач. 20 ст. на Палессі пры дапамозе Е. лавілі рыбу, якая была аслаблена за зіму. У Слуцкім і
582
ЕЗЯРЫШЧАНСКІ
Мазырскім паветах Е. рабілі ў выглядзе запруды, якая таксама служыла людзям для пераходу цераз рэчкі, у Цэнтр. і Усх. Беларусі над Е. рабілі памосты з дошак, на якіх размяшчаліся рыбакі са снасцямі.
ЕЗУІТЫ (ад лац. формы імя Jesus Ісус), члены манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», які быў створаны 15.8.1534 у Парыжы іспанскім дваранінам Ігнаціем Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй і ўмацавання каталіцызму ва ўсім свеце. 27.9.1540 зацверджаны Рымскім Папай Паўлам III. Асн. прынцыпы арганізацыі ордэна: строгая цэнтралізаныя, абсалютны аўтарытэт кіраўніка ордэна і захоўванне дысцыпліны. Узначальваў яго генерал, якога выбірала Ген. кангрэгацыя — з’езд. Ордэн падзяляўся на асістэнцыі і правінцыі, у склад якіх уваходзілі ордэнскія дамы: т.зв. калегіумы (калі пры іх дзейнічаюць навуч. ўстановы) і рэзідэнцыі. Самая ніжэйшая ступень у структуры — місія. 3 1569 Е. пачалі сваю дзейнасцьу ВКЛ. У 1608 створана Літоўская правінцыя ордэна, у якую ўвайшла ўся тэр. Беларусі (акрамя Брэста, што знаходзіўся ў Польск. правінцыі), Мазовіі і Літвы. У 1756 утвораны Мазавецкая, Велікапольск. і Малапольск. правінцыі, разам з Літоўскай яны складалі Польск. асістэнцыю. Е. стварылі на тэр. Беларусі, Літвы і Украіны шырокую сетку навуч. устаноў: пачатковых, сярэдніх (калегіумы) і вышэйшых школ (Віленскі ўніверсітэт, Полацкая езуіцкая акадэмія). Е. засн. таксама першыя ў гісторыі сярэдневякоўя настаўніцкія семінарыі (размяшчаліся пры вял. калегіумах) для падрыхтоўкі настаўнікаў для езуіцкіх школ. Выданне кніг Е. на тэр. Беларусі ажыццяўлялася ў 2й пал. 16 ст. — 1й пал. 19 ст. Іх друкары ў розныя часы дзейнічалі ў Вільні, Нясвіжы, Полацку і інш. Да сярэдзіны 17 ст. Е. выпусцілі ў сваіх і інш. друкарнях каля 600 найменняў кніг, што складала больш за палову кніжнай прадукцыі ВКЛ. У 1773