• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.М.Ермалаеў.
    тыст Беларусі (1940). Нар. артыст СССР (1970). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1926). Да 1930 вядучы танцоўшчык Ленінградскага тэатра оперы і балета. У 1930— 58 саліст, у 1960—75 педагогрэпетытар Вял. тэатра ў Маскве, адначасова ў 1968—72 маст. кіраўнік Маскоўскага харэагр. вучылішча. Суаўтар сцэнарыя і пастаноўшчык першага бел. балета «Салавей» М.Крошнера (з Ф.Лапуховым, 1939), 2я рэдакцыя балета (1940) вырашана Е. сродкамі дзейснага танца, спалучэннем класічнай і бел. нац. харэаграфіі. Насцэне Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі ставіў нац. балеты «Аповесць
    593
    ЕРМАЛАЕЎ
    пра каханне» (1953), «Палымяныя сэрцы» (1955) на музыку балета В.Залатарова «Князьвозера». Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1950.
    ЕРМАЛАЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 24.11.1960, Мінск), беларускі ваенны дырыжор, палкоўнік. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў Маскоў
    скую кансерваторыю (1985). 3 1985 дырыжор аркестра танкавай брыгады, з 1989 дырыжор, намеснік начальніка аркестра штаба БВА. 3 1994 дырыжор, начальнік, маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у 2004—08 начальнік ваен.аркестравай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальнік і маст. кіраўнік заслужанага калектыву «Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Ю. В. Тарануха.
    ЕРМАЛЁНАК Вітольд Антонавіч (н. 28.7.1954, в. Жаймяны Браслаўскага рна), беларускі краязнавец. Скончыў Гродзенскі пед. інт (1976). Настаўнічае ў Мёрах. Даследуе археал. помнікі, тапаніміку, генеалогію, гісторыю нас. пунктаў, жыццё і дзейнасць знакамітых людзей Мёрскага і суседніх раёнаў. Арганізатар і кіраўнік нар. гіст. музея і музея кнігі і друку (з 2009). Адзін з аўтараў кн. «Памяць» Мёрскага (1998) і Браслаўскага (1999) раёнаў. Распрацаваў 4 краязнаўчыя маршруты па Мёршчыне. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1999.
    Тв.: Очарованне Мнорского края. Новополоцк, 2007.
    ЕРМАЛОВІЧ Валянцін Іванавіч (17.3. 1925, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага рна — 22.12.2004), беларускі рэжысёр, акцёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1950). Праца
    ваў у Пінскім (з 1950) і Магілёўскім (з 1954) абл. драм. тэатрах. У 1956— 85 выкладаў у Магілёўскім культ.асветным вучылішчы. Адначасова кіраўнік і рэж. нар. тэатраў у Магілёве (1961—77 і з 1992), Краснаполлі (1978—92), Бялынічах (1993—98). Сярод акцёрскіх работ: Астап («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Пётр («Апошнія» М.Горкага), Андрэй («У добры час!» В.Розава), пастановак «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Таблетку пад язык» і «Трыбунал» А.Макаёнка, «I змоўклі птушкі» І.Шамякіна, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Новая зямля» Я.Коласа і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.
    ЕРМАЛОВІЧ Мікалай Іванавіч (29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага рна — 4.3.2000), беларускі гісторык, літаратуразнавец. Скончыў Мінскі пед. інт (1947). У 1948— 57 працаваў выкладчыкам у г. Маладзечна. Вывучаў старажытную гісторыю Беларусі 9—14 ст. Аўтар гіст. кн. «Дарагое беларусам імя» (1970), «Старажытная Беларусь: віленскі перыяд» (1994), «Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды» (2е выд., 2001), «Па слядах аднаго міфа» (4е выд., 2002), «Беларуская дзяржава Вялікае княства
    Літоўскае» (2е выд., 2003). Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    ЕСАКОЎ Алесь (Аляксандр Аляксандравіч; 18.12.1911, в. Новікава Кастрамской вобл., Расія — 13.6.1985), беларускі тэатральны крытык, тэатразнавец. Вучыўся ў Інце тэатр. мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1932—35). Працаваў у Тэатры рабочай моладзі, газ. «Літаратура і мастацтва» (1936—38, 1945—51), ва Упраўленні па справах мастацтва пры Савеце Нар. Камісараў БССР (194041, 194445) іінш.У 196074 вучоны сакратар Літ. музея Я.Купалы. Аўтар кн. «Уладзімір Крьшовіч» (1956), «Янка Купала і беларускі тэатр» (1972), «Зерне да зерня. Абразкі з жыцця Янкі Купалы» (1977). Выступаў у перыяд. друку з артыкуламі пра тэатр, дзеячаў сцэнічнага мастацтва, рэцэнзіямі на спектаклі і інш.
    ЕЎДАКІМАЎ Уладзімір Мікітавіч (н. 6.5.1939, г. Об Новасібірскай вобл., Расія), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Новасібірскі інжынернабуд. інт (1971). У 1971—2004 у інце «Гроднаграмадзянпраект» (гал. архітэктар праектаў нам. дырэктара). Асн. работы (усе ў суаўт.): у Гродне — Дом піянераў і школьнікаў (1974), мікрараён па вул. Чайкінай (1975), інтэрнат вытворчага аб’яданання «Азот» (1976), будынакі аблвыканкама (1979), упраўлення «Гроднасельбуд» (1983), комплексы будынкаў абл. бальніцы (1983), гасцініца «Гродна» (1985), кінатэатр «Кастрычнік» (1987), аэравакзал (1991); праект забудовы пас. Меляховічы Дзятлаўскага рна (1978).
    ЕЎДАКІМАЎ Яраслаў Аляксандравіч (н. 22.11.1946, в. Карысць Ровенскай вобл., Украіна), беларускі спявак (лірычны барытон). Засл. артыст Беларусі (1970). Засл. артыст Расіі (2005). Скончыў Мінскае муз. вучылішча (1981). 3 1975 саліст Бел. філармоніі, з 1977 — ансамбля песні і танца БВА, з 1980 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае голасам глыбокага
    594
    ЕЎРАБАЧАННЕ
    мяккага тэмбру. Удумлівы і тонкі інтэрпрэтатар эстр. і нар. песень, першы выканаўца песенных твораў бел. кампазітараў (І.Лучанка, Л.Захлеў
    нага і інш.). Дыпламант многіх міжнар., усесаюзных, рэсп. конкурсаў і фестываляў. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ю. В. Тарануха. ЕЎДАШЭНКА Сяргей Іванавіч (6.7. 1929, г. Адэса, Украіна — 1.1.2009), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1963). Скончыў Адэс
    кае тэатр. вучылішча (1950), рэжысёрскуіо лабараторыю пры Маскоўскім тэатры імя У.Маякоўскага(1975). Працаваў ва Украіне. 3 1955 акцёр і рэж. (у 1979—81, 1993—95 гал. рэж.) Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Мастацтва Е. вылучалася інтэлектуальнасцю, аналітычным пранікненнем у чалавечыя характары, жыццёватэатр. напоўненасцю. Найб. ярка яго творчая індывідуальнасць раскрылася ў ролях сучаснага і класічнага рэпертуару: Яраш («Сэрца надалоні» паводле І.Шамякіна), Паратаў («Беспасажніца» А.Астроўска
    га), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), граф Альмавіва («Жаніцьба Фігара» П.Бамаршэ), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Крэонт («Антыгона» Ж.Ануя) і інш. Як рэж. Е. імкнуўся да глыбокага раскрыцця драматургічнага твора і дэталёвай распрацоўкі фіз. выразнасці персанажаў на сцэне: «I змоўклі птушкі...» І.Шамякіна (1977), «Варвары» М.Горкага (1979), «Хамуціус» паводле А.Куляшова (1981), «Пад адным дахам» (1993), «Купала» А.Дударава (1995), «Калі конь страчвае прытомнасць» Ф.Саган (1996), «Французскія страсці на падмаскоўнай дачы» (2000) Л.Разумоўскай, «Змяшаныя пачуцці» Р.Баэра (2004), «Энергічныя людзі» В.Шукшына (2005) і інш.
    Р.І.Баравік.
    ЁЎІНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала з 1610 да сярэдзіны 17 ст. ў мястэчку Еўе (цяпер г. Вэвіс, Літва). Засн. праваслаўным Віленскім Святадухаўскім брацтвам ва ўладанні падкаморага троцкага, старасты брацтва Б.Агінскага. Кіравалі друкарняй Л.Карповіч (да 1620), потым ігумен Еўінскага Успенскага манастыра друкар Гаўрыла Івановіч. Надрукавала некалькі кніг на польск. мове (гал. чынам панегірыкі) і 25 выданняў, пераважна на царк.слав. мове, у т.л. «Новы Запавет з Псалтыром» (1611), «Дыёптра» (1612,уперакладзе Віталія), «Казанне двое...» Л.Карповіча (1615), «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка славенская» М.Сматрыцкага (1619) і інш. Чатыры выданні, у т.л. «Евангелле вучыцельнае» Каліста (1616), выйшлі на старабел. мове. Кнігі распаўсюджваліся ў Беларусі і ва Украіне, часткова вывозіліся ў Расію. Выданні вызначаліся высокімі маст.паліграфічнымі якасцямі, своеасаблівым арнаментам і гравюрамі, шырока выкарыстоўваліся брацтвамі ў навуч,асветніцкай і царк.рэліг. дзейнасці. У афармленні выкарыстоўваліся дошкі віленскай друкарні Ф.Скарыны. Дзейнасць спыніла зза аслаблення Святадухаўскага брацтва і войнаў у сярэдзіне 17 ст. Г.Я.Галенчанка.
    ЕЎЛАШОЎСКІ (Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, г. Ляхавічы — 1я пал. 1619), беларускі пісьменнікмемуарыст, грамадскі дзеяч. Самастойна атрымаў адукацыю ў галіне матэматыкі, справаводства, юрыспрудэнцыі. У 1592—1613 падсудак (пам. суддзі) у Навагрудскім земскім судзе. Разам з А.Трызнам удзельнічаў у складанні тэксту дзярж. прававога дакумента «Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага». Аўтар дыярыуша, т.зв. гіст. занатовак (апубл. 1886), якія з’яўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння культ., сац. і паліт. жыцця, побыту, светаўспрымання розных слаёў насельніцтва бел. зямель канца 16 — пач. 17 ст. Творы напісаны на бел.польск. жаргоне службовых асоб таго часу. Рукапіс захоўваецца ў Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве.
    Літ.: Свяжынскі У.М. «Гістарычныя запіскі» Ф.Еўлашоўскага. Мінск, 1990.
    ЕЎРАБАЧАННЕ, міжнародная арганізацыя тэлебачання. Засн. ў 1954 у рамках Еўрап. саюза радыёвяшчання для рэгулярнага абмену перадачамі паміж тэлеаргцыямі еўрап. краін. Сетка распаўсюджвання тэлевізійных праграм, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах. 3 1961 абменьвалася перадачамі з Інтэрбачаннем. У складзе аргцыі 75 кампанійчл. з 56 краін (Еўропа, Паўн. Афрыка, Блізкі Усход). 3 1996 у Е. ўваходзіць Беларусь. 3 1958 праводзіць міжнар. конкурс песні «Е.», мэта якога — выявіць лепшую песню Еўропы. Першы конкурс адбыўся ў 1956 у г. Лугана (Швейцарыя). 3 2004 у ім прымаюць удзел бел. выканаўцы: дуэт «Аляксандра і Канстанцін» (2004), А.Агурбаш (2005), П.Смолава (2006), Д.Калдун (2007), Р.Аляхно (2008), П.Ялфімаў (2009), група «3+2» (2010), А.Віннікава (2011), група «Litesound» (2012). Першы дзіцячы конкурс адбыўся ў 2003 у г. Капенгаген (Данія). На дзіцячым «Е.» Беларусь прадстаўлялі: В.Сацук (2003), Я.Волчак (2004), К.СІт
    595
    ЕЎРАІНАЎСКІ
    Да арт. Еўрабачанне. Фіналіст дзіцячага конкурсу Д.Казлоў. 2010.
    нік (2005), А.Кунец (2006), А.Жыгалковіч (2007), трыа Д.Надзіна, А.Молаш, К.Жуковіч (2008), Ю.Дземідовіч (2009), Д.Казлоў (2010), Л.Заблоцкая (2011), Я.Жэшка (2012). У 2010 дзіцячае «Е.» праходзіла ў Мінску. У конкурсе маладых выканаўцаў (з 1982, раз у 2 гады) Беларусь прадстаўлялі віяланчэліст І.Карызна (2010) і цымбалістка А.Дзенісеня (2012). Сярод інш. конкурсаў Е.: танц. (адбыўся двойчы у 2007 і 2008) і цыркавога мастацтва сярод 9—14гадовых дзяцей (з 2010).