• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЁЎНЯ
    Ёўнік. Малюнак В. Слаука. 2005.
    з сябе сажу і пыл. Ё. рэдка пакідае печ ці сушыльную жэрдку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за ма
    лацьбою і работнікамі або калі неабходна выкашляць пыл і сажу. Калі асець наведваюць непатрэбныя асобы, Ё. палохае іх, а ненавісніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ё. не баіцца звычайнага агню, але можа загінуць у пажары ад маланак. Лічыцца, што не ўсякі Ё. ішоў у ёўню, адбудаваную на тым самым месцы — пабудова заставалася без нячысціка. Каб задобрыць Ё., прыносілі яму ахвяру: кідалі ў агонь адзін сноп. Калі ж угняўлялі яго, ён сам мог спаліць снапы і ёўню.
    Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечнстнкн: свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внльна, 1907; Беларуская міфалогія. Мінск, 2002. У.А.Васілевіч. ЁЎНЯ, еўня, асетка, рыга, традыцыйная гаспадарчая пабудова, што выконвала функцыі сушылкі і лазні. Уяўляла сабой невял. зрубавае памяшканне, што будавалася побач з
    гумном або ў гумне каля глухой тарцовай сцяны. У бліжэйшым куце Ё., каля ўвахода, размяшчаліся курная печкаменка, далей каля сцяны — палок (як у лазні), насупраць ставілі невял. лаўкі. Недаспелая ці вільготная збажына ў снапах расстаўлялася на жэрдках (цапкі, каласнікі), свабодна ўкладзеных на бэльках на вышыні каля 1 м ад падлогі. Глыбокай восенню і зімой у Ё. такім жа споса бам сушылі лён і каноплі, якія тут жа апрацоўвалі з дапамогай мялак, трапал і грабянёў, атрымліваючы валакністую кудзелю. У зімовы час Ё. выкарыстоўвалі для распаркі загатовак пластычных парод дрэва, з якіх гнулі дугі, палазы для саней, абады для колаў. У суботнія і перадсвяточныя дні Ё. выконвала функцыі лазні. У Беларусі шырока бытавала ў Падзвінні, Падняпроўі, Павілейшчыне. У Цэнтр. Беларусі і на Палессі збажына (у снапах) звычайна сушылася ў азяродах і бабках. В.С.Цітоў.
    600
    Ж, восьмая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ж(«жывеце»), якая была ўтворана шляхам далучэння цэнтр. вертыкальнай рыскі да літары X («хер») або падваення літары 3 («зямля»), У старабел. графіку перайшла са старажытнарус. пісьменства. Абазначала зычны гук [ж], пры аглушэнні [ш] («жыто», «нош»). Лічбавага значэння не мела. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук «ж» («жыта», «лыжы»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці і глухасці гук «ш» («дарошка»). Уваходзіць у склад дыграфа «дж» («дажджы»). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «восьмы» (група «ж»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам.
    ЖАБА, фальклорны хтанічны персанаж, які мае сувязь з навальніцай, нізам, балотам, рэдкай граззю, вільготнай рыхлай зямлёй і г.д. Паводле міфалогіі, зямля знаходзіцца на вадзе або на хтанічных жывёлах, у т.л. на Ж. Ведзьмакі або заклятыя людзі ператвараюцца ў Ж., якіх называюць рапухамі. Для беларусаў з даўніх часоўЖ.рапуха — гэта вядзьмаркачарадзейка, якая выклікала хваробы ў жывёл і людзей, напр. Ж. грудную, брушную, цялячую, крыжападобную. Паводле ўяўленняў, каб пазбегнуць гэтых захворванняў, трэба зняць і спаліць скуру злоўленай Ж. Ва ўсіх ператварэннях Ж. мае значэнне яе скура. Напр., у казачным сюжэце паленне скуры вызваляе царэўнуЖ. ад праклёну. Зрэдку ў казках Ж. дапамагае чалавеку: паказвае шлях герою, пераносіць яго цераз раку, дае карысную параду. У нар. побыце яе сувязь з жанчынай выяўляецца ў параўнанні «Баба як жаба» або ў назве злой жанчыны «Ж.». Беларусы верылі, што калі на Раство ў хату першай прыйдзе жанчына, то ўвесь год у ёй будуць Ж. На Віцебшчыне, калі выцягва
    лі ў сетцы замест рыбы Ж., меркавалі, што праз яе пераступіла «нячыстая» жанчына. Праадносіны продкаў да Ж. сведчаць нар. прыказкі і прымаўкі: «Жаба малая, а горла вялікае», «Кожная жаба сябе хваліць», «Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць».
    Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Жыцця адвечны лад. Мінск, 1999. А.М.Аляхновіч.
    ЖАБАІгнацы (16.8.1713 17.9.1780), рэлігійны і грамадскі дзеяч ВКЛ, тэолаг, педагог. Канонік смаленскі. Вучыўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме. У 1729 уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1731—34), тэалогію ў Варшаўскай тэалагічнай студыі. Настаўнічала ў Ломжы (з 1735), Полацку (1736—37), Вільні (1742—43), Мінску (з 1747) і Нясвіжы (з 1749). 3 1752 пракуратар і прэфект будаўніцтва ў Полацку. 3 1753 праф. тэалогіі Віленскай акадэміі. 3 1754 пракуратар Літоўскай правінцыі, з 1756 прадстаўніцтва Рэчы Паспалітай пры генеральнай курыі ордэна езуітаў у Рыме. У 1760—63 і 1774—79 рэктар Віленскай акадэміі. Узначальваў калегіумы ў Гродне (з 1763), Жодзішках (з 1766), Браневе (з 1769). У 1773 кіраўнік езуіцкай рэзідэнцыі ў Мітаве (Елгаве). А.Ф.Самусік.
    ЖАБЕРСКІ ЗАМАК. Існаваў у 17 пач. 18 ст. Размяшчаўся за 3 км на ПнЗ ад в. Жабер Драгічынскага рна, на правым беразе р. Ясельда. Належаў князям Вішнявецкім. Прамавугольнае ў плане ўмацаванне было абкружана з 3 бакоў вадзяным ровам (шыр. да 20 м, глыб. 5 м), з 3 — ракой, умацавана высокім земляным валам з бастыёнамі на вуглах (пл. каля 1,5 га) і дубовым частаколам. 3 наваколлем замак злучаўся брамай і мостам. Разбураны ў час Паўн. вайны 1700—21. Збярогся падмурак брамы.
    ЖАБІНКА, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Жабінкаўскага рна, пры ўпадзенні р. Жабінка ў р. Мухавец. За 30 км на ПнУ ад Брэста, чыг. вузел
    ЖАБІНКАЎСКАЯ
    Спартыўны комплекс «Бадзёрасць» у г. Жабінка.
    (напрамкі на Брэст, Лунінец, Баранавічы), аўтадарогі на Брэст, Кобрын, Камянец, Маларыту. 13,1 тыс. ж. (2011).
    Вядома з канца 18 ст. як хутар у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ. Пасля пракладкі ў 1871 чыг. Масква—Брэст тут пабудавана чыг. станцыя 1 пасёлак Ж., які значна вырас пасля пракладзенага ў 1882 участка Палескіх чыгунак Ж.—Пінск. У 1890 — 30 двароў, 282 ж., царква, сінагога, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 6 крам. У 1897 — 45 двароў, 332 ж. У 1905 пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, мястэчкаў Збіражскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1928 цэнтр гміны. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна ў Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 18.7.1944 Ж. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў вёсцы і раёне 1,8 тыс. чал. Вызвалена войскамі 28й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. 3 16.4.1952 гар. пасёлак. 3
    Касцёл Святога Юзафа ў г. Жабінка.
    8.8.1959 у Камянецкім, з 25.12.1962 у Кобрынскім, з 4.1.1965 у Брэсцкім раёнах. 3 30.7.1966 зноў цэнтр раёна. У 1969 — 6,7 тыс. ж. 3 23.12.1970 горад. У 1999 — 12,7 тыс. ж.
    Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2011 уздоўж чыгункі, якая падзяляе яго на паўд. (жылую) і паўн. (пераважна прам.) зоны. Арх.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Кірава (гал. вось), Свабоды, Камсамольская, Міру (забудаваны 3—5павярховымі жылымі дамамі). На рагу вуліц Савецкая і Кірава сфарміравалася плошча (адм. і грамадскакульт. цэнтр), да якой прымыкае парк. Сярод пабудоў канца 1990 — пач. 2000гг. спарт. комплекс «Бадзёрасць», касцёл Св. Юзафа, малітоўны дом. У 2012 на рэканструкцыі знаходзяцца цукровы і камбікормавы заводы; праводзіцца мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне жылога мікрараёна № 1, які забудоўваецца новымі 3 і 5павярховымі дамамі; узводзіцца новы мост цераз р. Мухавец.
    У 2011 ліцэй, 3 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, 4 дашкольныя ўстановы, спецыялізаваная школаінтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. з прытулкам, дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, пазашкольнай работы, Дом культуры, 3 бкі, кінатэатр, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. сац. абслугоўвання насельніцтва. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, помнікі падпольшчыкам, землякам, польск. партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; помнік воінамінтэрнацыяналістам. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1885).
    ЖАБІНКАЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму 1 рэтраспектыўнарус. стылю ў г. Жабінка. Пабудавана ў 1885 з дрэва. Да асн. аб’ёму прымы
    Жабінкаўская Пакроўская царква.
    каюць прытвор, бабінец і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Чатырохсхільны пакаты дах асн. аб’ёму завершаны 8гранным барабанам пад гранёным паўсферычным купалам. Такім жа купалам завершана і чацверыковая званіца над бабінцам. Гал. і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЖАБІНКАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў 1936 у г. Жабінка як нар., у 1949 рэарганізавана ў раённую, з 1976 сучасная назва. Кніжны фонд (2012) каля 70 тыс. экз.; 3,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўства, прававая адукацыя, прапаганда здаровага ладу жыцця і экалагічных ведаў, патрыятычнае і маральнаэтычнае выхаванне моладзі. Сістэматычна арганізуе дні інфармацыі, круглыя сталы, урокі бібліятэчнабібліяграфічных ведаў, заняткі ў школе прафес. майстэрства «На бібліятэчнай арбіце». Выпускае інфармацыйнае выд. «Бібліякараван», буклеты да юбілеяў пісьменнікаў, бюлетэні і інш. Пры бцы працуе аматарскі клуб «Суразмоўца».
    602
    ЖАБІНКАЎСКІ
    
    Да арт. Жабінкаўскі гарадскі Дом культуры: 1 — будынак Дома культуры; 2 — удзельнікі ўзорнага ансамбля народнага танца «Каруначкі».
    ЖАБІНКАЎСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЫЎРЫ. Засн. ў 1978 у г. Жабінка. Агульная пл. памяшканняў 2558,5 м2, у т.л. глядзельнай залы 361,7 м2, ёсць дысказала, харэагр. клас. Дзейнічаюць 22 гурткі маст. самадзейнасці, 5 аматарскіх аб’яднанняў, сярод якіх 3 калектывы маюць званне «народны»: вак. ансамбль «Каларыт», хор «Скарбніца», эстр. гурт «Аляксандрпарк» і 1 — «узорны» (ансамбль нар. танца «Каруначкі»), Калектывы Дома культуры прымалі ўдзел у фестывалях: міжнар. «Культура без межаў» (Польшча, 2011), творчасці інвалідаў «Мы разам» (г. Брэст, 2012), рэсп. нац. культур і «Суквецце культур» (абодва 2010), сучаснага танца і