• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: М а р о з а ў А.У. Беларускія духоўныя вершы: крыніцы вывучэння, геаграфічнае распаўсюджванне, асаблівасці выканання, сюжэтнавобразная разнастайнасць // Міфалогія. Духоўныя вершы. Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка. Мінск, 2003. А.М.Аляхновіч. ЖАБРОЎСКІ Тамаш (25.11.1714, каля г. Навагрудак — 18.3.1758), беларускі архітэктар, матэматык. Магістр філасофіі і вольных навук (1752). У 1735—38 вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1750—52 у Вене і Празе. Праф. у Ілукшце (Курляндыя, 1745—46), прэфект будаўніцтва ў Бабруйску (1746—48), праф. і прэфект бурсы ў Крожах (Літва, 1746— 48). У 1748—50 міністр і прэфект будаўніцтва ў Вільні. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—58) і Полацкім калегіуме. Як архітэктар распрацаваў планы шматлікіх храмаў і палацаў. Сярод асн. работ: касцёлы езуіцкі ў Бабруйску (1745—46), Св. Ігнацыя і калегіум (1748—50), абсерваторыя езуіцкага калегіума (1752—53), перабудова касцёла Св. Яна (1756—58, усе ў Вільні), інтэр’ер кальвінскага збору ў в. Жодзішкі
    Смаргонскага рна (1757—66), праект касцёла бенедыкцінак у Крожах і інш. Кіраваў будаўніцтвам езуіцкага кляштара ў Полацку, праектаваў (каля 1750) палац Агінскага ў маёнтку Ганута (цяпер в. Ручыца) Вілейскага рна.
    ЖАБЧЫЦКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік народнага дойлідства ў в. Жабчыцы Пінскага рна. Пабудавана ў 1788 з дрэва. Адноўлена ў 1863. Аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы бабінца і малітоўнай залы пад агульным дахам і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над цэнтрам 2схільнага гонтавага даху ўзвышаецца 2ярусны 8гранны барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Двух’ярусны бабінец (2і ярус — званіца) накрыты больш нізкім 2схільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асн. аб’ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі простымі ліштвамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЖАК, в е н ц е р, традыцыйная рыбалоўная снасць. Вядома па ўсёй Беларусі. Сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы Ж.) ці 2 (двухкры
    Жабчыцкая царква Параскевы Пятніцы.
    лы Ж.) сеткавыя крылы, нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі. Яны перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. У вадаёме ўстанаўліваўся пры дапамозе калкоў. ЖАКОЎСКІ Рамуальд (18971.12.1919), беларускі акцёр. У 1917— 19 у трупе Першага тва бел. драмы і камедыі. У снеж. 1918 — сак. 1919 працаваў у Бел. сав. тэатры, у крас.— ліст. 1919 — у Вільні (з Ф.П.Ждановічам). Найб. вызначыўся ў характарных ролях: Пісар і Кукса («Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага), сватЯкуб («Модны шляхцюк» К.Каганца), Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы ) 1 інш. Выступаў у дывертысментах з дэкламацыяй вершаў часам і сваіх.
    ЖАЛДАКОЎ Анатоль Уладзіміравіч (н. 18.5.1929, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція, Расія), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1954). 3 1970 у інце «Белдзіпрагандаль», з 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, з 2000 у інце «НІПТІС» Мінва архітэктуры і будаўніцтва. Асн. работы: у Мінску — крыты рынак «Камароўскі» (1980, у суаўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), будынак Мінва гандлю і Мінва спорту і турызму (1980), службовагасп. корпус CM Беларусі па вул. Мяснікова (1983); крыты рынак у Брэсце (1987). Працуе таксама ў графіцы.
    606
    ЖАЛЕЗНЫ
    ЖАЛЁЗНАЯ БАБА, міфічная насельніца палёў, агародаў, вадаёмаў, якой беларусы пужалі дзяцей, каб яны не хадзілі ў чужыя агароды і інш. забароненыя для іх месцы. Уяўлялася злой нізкарослай старою з вял. жалезнымі грудзямі. Яна нібыта хапала крукам тых, хто асмельваўся заходзшь адзін, без дарослых, у яе ўладанні, каб, напр., паласавацца гароднінай, кідала іх у сваю жалезную ступу, таўкла і з’ядала. Рысы Ж.Б. часткова ўвасоблены ў вобразах Русалкі (палескія ўяўленні пра жытнёвых русалак «з цыцкамі зелезнымі», якія заводзілі ў жыта малых), Стрыгі. Жыла Ж.Б. ў студні, у якую зацягвала цікаўных, і асабліва дзяцей. У такім выпадку бачылася з ключом у руках (в. Олтуш Маларыцкага рна).
    Літ.: Ш а х о в і ч М. Дэманічныя постаці і з’явы ў народным вераванні на стыку польскай і беларускай культур // Мост праз стагоддзі: зб. навук. прац. Беласток, 1982. У.А.Васілевіч. ЖАЛЁЗНЫ ВЕК, апошняя (пасля каменнага і бронзавага вякоў) археал. эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Самая кароткая археал. эпоха: ад 9—7 ст. да н.э. да ўзнікнення ў розных плямён раннякласавых утварэнняў. У Еўропе Ж.в. дзеліцца на 3 перыяды: гальштацкі (900—400 да н.э.), латэнскі (400 да н.э. — 15 н.э.), рымскі (15—350), які змяняе эпоха вял. перасялення народаў (350—450), што завяршылася стварэннем першых дзярж. аб’яднанняў ранняга сярэдневякоўя.
    Найб. раннія вырабы з метэарытнага жалеза (упрыгажэнні) знойдзены ў Егіпце ў пахаваннях, якія датуюцца 4м тыс. да н.э. Шырокае распаўсюджанне жал. рэчаў пачалося ў канцы 2га тыс. да н.э. пасля адкрыцця ў 15 ст. да н.э. хетамі або падпарадкаванымі ім плямёнамі сырадутнага працэсу. У спец. печахдомніцах пры тэмпературы 1100— 1350 °C з жалезнай руды аднаўлялася
    жалеза, зерні якога спякаліся, утвараючы на дне печы порысты цестападобны кавалак (крыцу). Пасля завяршэння працэсу печ ламалі, даставалі крыцу і некалькі разоў пракоўвалі яе для ўшчыльнення масы. Услед за хетамі металургіяй жалеза пачалі займацца плямёны, што жылі на тэр. Палесціны, Сірыі, Індыі, Егіпта. У Зах. Еўропе вытворчасць жалеза пачалася каля 1га тыс. да н.э. ў Грэцыі і на Эгейскіх астравах. Далей на Пн яна пашыралася не раней за 8—7 ст. да н.э. З’яўленне і шырокае выкарыстанне жалезных прылад працы спрыяла рэзкаму росту прадукцыйных сіл, павелічэнню прыбавачнага прадукту, эксплуатацыі чалавека чалавекам. Гэта прывяло да распаду патрыярхальнародавых адносін, фарміравання класавага грамадства і дзяржавы.
    На тэр. Беларусі Ж.в. пачаўся ў канцы 7—6 ст. да н.э. і працягваўся да 5 ст. н.э. Жалеза выплаўлялі з балотнай руды ў невял. паўшарападобных печахдомніцах, якія знойдзены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына, Канькі, Свідна (Лагойскі рн) і інш. Найб. раннія знаходкі вырабаў з жалеза адносяцца да мілаградскай культуры, арэал якой уключаў большую частку Палесся, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе, а таксама да плямён падклошавых пахаванняў, што насялялі цэнтр. раёны сучаснай Польшчы, басейны Зах. Буга і Верхняй Прыпяці. На тэр. Цэнтр. і Паўн. Беларусі жалезныя вырабы з’явіліся ў сярэдзіне 1га тыс. да н.э. і належалі плямёнам днепрадзвінскай культуры, што насялялі Паўн. Беларусь, Смаленскую і Пскоўскую вобласці Расіі. Росквіт чорнай металургіі і шырокае ўкараненне жалезных прылад працы ў плямён днепрадзвінскай культуры і культуры позняй штрыхаванай керамікі, якія займалі тэр. Цэнтр. і Паўн.Зах. Беларусі і Усх. Літвы, адносяцца да канца 1га тыс. да н.э. — першых стагоддзяў н.э. У 3—2 ст. да н.э. — 2—5 ст. н.э. на тэр. пашырэння мілаградскай культуры і
    ва ўсх. частцы арэала культуры падклошавых пахаванняў рассяляліся плямёны зарубінецкай культуры. Этнічныя характарыстыкі плямён эпохі ранняга Ж.в. дакладна не вызначаны. Носьбітаў днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур можна аднесці да балтаў. Этнічная прыналежнасць мілаградскіх, падклошавых і зарубінецкіх плямён з’яўляецца дыскусійнай. Адны даследчыкі лічаць іх раннімі славянамі, другія — балтамі. У канцы 2 ст. на тэр. Бел. Падняпроўя і прылеглых да яго раёнаў з’явіліся помнікі кіеўскай культуры, верхняя храналагічная мяжа якіх — сярэдзіна 5 ст. Лічыцца, што асн. кампанентам пры фарміраванні новай культуры быў зарубінецкі субстрат. У Зах. Палессі ранні Ж.в. завершаны старажытнасцямі вельбарскай культуры (2—4 ст.), найб. яркімі помнікамі якой у Беларусі з’яўляюцца могільнік БрэстТрышын (г. Брэст) і селішча Пятровічы (Жабінкаўскі рн). На думку сучасных даследчыкаў, гэтая культура належыць вядомым па пісьмовых крыніцах германскім плямёнам готаў.
    Археал. дадзеныя сведчаць, што плямёны ранняга Ж.в. на тэр. Беларусі знаходзіліся на стадыі развітога патрыярхату. Асн. адзінкай грамадства была вял. патрыярхальная сям’я, якая аб’ядноўвала 3—4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў. Некалькі сем’яў стваралі род, які валодаў пэўнай тэр. з паселішчамі, участкамі зямлі, якую апрацоўвалі, і пашай для жывёлы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін, сутыкненні паміж плямёнамі адбіліся на характары паселішчаў гэтага перыяду. Для вял. патрыярхальнай сям’і ўзводзілася гарадзішча, якое мела абарончую сістэму валоў і равоў. На Пд Беларусі жыццё на гарадзішчах, размешчаных у цяжкадаступных месцах, працягвалася да першых стагоддзяў н.э., на Пн — амаль да сярэдзіны 1гатыс. У далейшым асн. формай пасялення стала неўмацаванае селішча. У эпоху Ж.в. больш інтэнсіўным стано
    607
    ЖАЛЕЗНЫ
    віцца міжплемянны абмен. У 7—3 ст. да н.э. пераважалі сувязі са скіфскім светам. Практычнаўсе прылады працы і большая частка зброі, а таксама ўпрыгажэнні (шпількі з цвіка і посахападобным навершам, завушніцы з грыбападобнай шляпкай) у мілаградскай культуры знаходзяць аналаг сярод скіфскіх старажытнасцей. У днепрадзвінскай культуры найбольш раннія жалезныя сякеры таксама падобныя да скіфскіх. Пасля разгрому скіфаў сарматамі адбываецца пераарыентацыя ў гандлёвых сувязях. На першы план выходзяць кантакты з латэнізаванымі культурамі Цэнтр. Еўропы. Да іх ліку адносіцца зарубінецкая культура, у арэал якой уваходзіла большая частка Паўд. Беларусі. У ёй шырокае распаўсюджанне атрымалі фібулы сярэднеі позналатэнскай схемы, бранзалеты і глянцаваная кераміка, якая мела вытокі ў кельцкіх плямён. У першых стагоддзях н.э. плямёны тэр. Беларусі ўстанавілі кантакты з носьбітамі правінцыяльнарымскіх культур Пд і 3 (чарняхоўскай, пшэворскай, вельбарскай) і заходнябалцкіх курганоў. Сярод імпартных вырабаў у бел. арэале адзначаны фібулы, дэталі паяснога набору (спражкі, наканечнікі пояса), пацеркі, адзінкавыя рымскія манеты, скарбы.