Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
«Як паслала мяне маць», «Ой хацела ж мяне маць»); каханне хлопца, сватанне, жаніцьбу («Касіў Ясь канюшыну», «Ты казала ў панядзелак», «Паехаў казак араці»); жонкуняўдаліцу, дрэннага мужа, лютую свякроў, гультайку («Хлопец пашаньку пахае», «Малады я ажаніўся», «Ой пайду я лугам, лугам», «Жана мужа шанавала», «Замуж ісці — трэба знаці»). Трэцюю групу складаюць песні пра сямейны лад і нелады — лянівую жонку («На балоце касец косіць», «Цвіце, цвіце чарамшына», «Была ў мужа лянівая жонка»); п’янства і гультайства («Ад панядзелка да панядзелка», «А хто п’е — налівайце»); мужаняўдаліцу («Быў у мяне муж», «А мой мілы захварэў»); блазноту, кума і куму («Як памёр мой Давыдка», «Кум да кумы заляцаўся»); зяця і цешчу («Было ў цешчы сем зяцёў», «Парадзіла чачотачка»); дзеда і бабу («Дзед бабу тапіць ідзе», «Захацела бабуленька ды разбагацеці», «А было ў бабкі»). У 4ы раздзел увайшлі былі і небыліцы пра жывёл і птушак («Камар на муху завіхаўся», «Камар лазню тапіў», «Як задумаў верабей жаніціся»), неверагодныя гісторыі
620
ЖБАНКОВА
(«Сядзеў я на пні», «Дзіва, дзіва за ракой»), вясёлых музыкаў («Было ў бацькі тры сыны», «Саўка ды Грышка ладзілі дуду»). Характарыстыка героя ў іх успрымаецца як усведамленне і разуменне правільнасці нар. ідэалу. Некаторыя Ж.п. блізкія да сатыр., у іх народ злосна іранізуе над панамі, папамі і інш., выказвае пратэст супраць сац. зла і несправядлівасці, глыбокае перакананне працоўнага чалавека ў сваёй маральнай перавазе. Для выканання Ж.п. неабходны прастора, пільны слухач і нават гледачы, калі песню суправаджае танец. Яны немагчымыя без эмацыянальнай рэакцыі прысутных: усмешкі, смеху, жэсту, ухвалення ці захаплення. MoBa выканаўцаў Ж.п., як правіла, перасыпана прыказкамі, прымаўкамі, жартамі і трапнымі выразамі. Мелодыка Ж.п. разнастайная. Часта на яе ўплываюць жанравыя асаблівасці розных груп і цыклаў каляндарнаабрадавай паэзіі, аднолькавыя тэксты і іх варыянты выконваюцца на розныя напевы, а блізкасць тэкстаў часам падкрэсліваецца інтанацыйным падабенствам зваротаў у гэтых напевах. Сёння Ж.п. ужываюцца ў Беларусі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і кірмашоў у гарадах, у рэпертуарах дзіцячых гуртоў і нар. ансамбляў і інш.
Літ.: Жартоўныя песні. Мінск, 1974. К.Л.Баброўская, А.Ю.Лозка.
ЖАРЫ. вёска ва Ушацкім рне. За 14 км на ПдУ ад г.п. Ушачы, 26 км ад чыг. ст. Лепель на лініі Орша—Лепель, 164 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Ушачамі. Цэнтр Жарскага с/с. 88 гаспадарак, 210 ж. (2011).
Вядомы з 1й пал. 19 ст. як вёска, цэнтр маёнтка ў Лепельскім павеце Віцебскай губ. У 1846 маёнтак, 538 сялянскіх душ, уладанне памешчыка Грыгаровіча. У 1867 адкрыта нар. вучылішча. 3 1919у РСФСР. 3 3.3.1924у БССР. 3 17.7.1924 вёска ва Ушацкім рне, да 26.7.1930 Полацкай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 119 двароў, 545 ж. 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Ві
цебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 29.6.1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1942 спалілі тут 74 двары, загубілі 79 ж. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Лепельскім рне. У 1997 — 109 гаспадарак. 293 ж.
У 2011 клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму і сав. воінаў, помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
В.В.Віталёва.
ЖАЎРЎК Алесь (сапр. С і н і ч к і н Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г. Сянно — 23.8.1942), беларускі паэт. Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры (1938). 3 1939 ваен. карэспандэнт армейскай газ. «У бой за Радзіму». Выдаў збкі «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Аўтар паэмы «Крывёю сэрца» (апубл. 1938). Напісаўдля дзяцей кнігі «Пра майго таварыша» (1939), «Пра майго катка» (1950), паэму «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (усе з А.Ушаковым) і інш.
Тв:. Выбранае. Мінск, 1960.
ЖАХОЎСКІ Кіпрыян (Цыпрыян; каля 1635, Полацкае ваяв. — кастр. 1693), дзеяч уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай. Першапачаткова рымакатолік, уступіў у ордэн базыльян. Др тэалогіі. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1658—64). Аўдытар пры мітрапаліце Г.Календу (з 1667), архімандрыт Ляшчанскага манастыра, каад’ютар (намеснік) мітрапаліта ў 1671—74, адміністратар Перамышльскай епархіі (1670), архімандрыт Дзерманскага і Дубенскага манастыроў на Валыні. У 1674— 93 архіепіскап полацкі, мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Для пашырэння уніі выкарыстоўваў адм. сродкі і нават прымус. Удзельнік склікання ў Любліне з’езда ўніятаў і праваслаўных (1680), які апісаў у кн. «Лю
блінскі калёквіум...» (Замосце, 1680, на польск. мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян. У пач. 1690х гг. заснаваў Супрасльскую друкарню. Выдаў уніяцкі «Служэбнік» (Вільня, 1692; Супрасль, 1695). Прыхільнік лац. запазычанняў ва ўніяцкім набажэнстве. Ахвяраваў сродкі на рамонт храмаў у Вільні, Навагрудку, Полацку. Аўтар казанняў прысвечаных І.Кунцэвічу.
С.В.Казуля.
ЖБАНАЎ Уладзімір Іванавіч (26.1. 1954, в. Станькава Дзяржынскага рна — 16.1.2012), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). У 1985—99 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў пераважна ў манументальнадэкар. скульптуры. Аўтар кампазіцый у Мінску — «Незнаёмка» (1998), «Які прыкурвае» (1999), «Дзяўчынка з парасонам» (2000), «Дама з сабачкам», «Фатограф» (абедзве 2001), «Конь» (2002, з А.Тухто), «Гусі» (2003), «Паштальён» (2005); у Магілёве — «Астролаг» (2004) і інш.
ЖБАНКОВА Інэса Іванаўна (н. 7.3.1933, г. Полацк), беларускі філосаф. Др філас. навук (1978), праф. (1982). Скончыла БДУ (1955). 3 1955 у Інце філасофіі і права АН Бе
У.Жбанаў. Дзяўчынка з парасонам. 2000.
621
ЖГУНЬ
ларусі. 3 1979 заг. кафедры ў БДУ. У 1999—2007 у Інце прадпрымальніцкай дзейнасці. Навук. работы па філас. праблемах фізікі, дыялектычнага матэрыялізму, тэорыі і метадалогіі навукі, сацыялогіі кіравання.
Тв.: О развнтнн в неорганнческой прнроде. Мннск, 1964; Проблема взанмодействня. Мннск, 1971; Фнлософскяе прннцяпы в научном познаннн. Мянск, 1974.
ЖГУНЬ, вёска ў Добрушскім рне, на р. Жгунь. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Добруш на лініі Гомель— Бахмач (Украіна), 28 км ад Гомеля, на аўтадарозе Добруш—Церахоўка. Цэнтр Жгунскага с/с. 770 гаспадарак, 1336 ж. (2011).
Вядома з пач. 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1777 у Беліцкім павеце. У 1777 — 66 двароў, карчма, млын. У 1795 — 443 ж. У 17961802 уБел.губ.У 1816 101 двор, 508 ж. 3 1852 зноўу Гомельскім павеце. У 1897 вёска ў Кармянскай воласці, 270 двароў, 2112 ж., 2 крамы, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Добрушскага, з 4.8.1927 Гомельскага раёнаў, да 26.7.1930 Гомельскай акруті. 3 12.2.1935 зноў у Добрушскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канцажн. 1941 да 26.9.1943 Ж. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 да 2.9.1975 у Жгунабудскім с/с. У 1959 — 1121 ж. У 1997 — 486 гаспадарак, 1200 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«ЖГЎЦІКІ». «У жгута», «Жгут», беларуская народная дзіцячападлеткавая шматварыянтная гульня з выкарыстаннем «жгуціка» — скручанай
хусткі ці ручніка або пояса. Гуляюць у любы час на прыродзе ці ў памяшканні. Mae аднолькавы змест, бытуе ў некалькіх відах з рознымі назвамі: «У шыха» (Краснапольскі рн), «Шэй», «У рэмня» (Чавускі рн), «Дзяжа» (Хоцімскі рн), «У квіткі» (Аршанскі рн) і інш. Па сэнсе блізкая да гульняў «Ляскаўка» (Чачэрскі рн), «Муха» (Мазырскі рн). 1) Абраны гулец кладзе галаву тварам уніз на калені сядзячага «дзеда». Адзін з гульцоў б’е абранага па спіне Ж. Павярнуўшыся да гурта, абраны павінен вызначыць, хто яго стукнуў. Калі адгадае, то мяняецца з ім месцам. 2) Дзеці садзяцца на падлогу цесным колам. Сагнуўшы ногі каленьмі ўгору, накрываюць іх посцілкай. Пад посцілку хаваюць і рукі. У аднаго з гульцоў у руках Ж. У цэнтр кола садзіцца на калені абраны гулец. Закрыўшы вочы далонямі, кладзе галаву на посцілку (можа і не класці). Той, у каго Ж., б’е ім абранага па спіне і хутка перадае суседу ці перакідвае інш. гульцу. Схаваўшы Ж., гулыды перадаюць яго пад каленьмі па крузе, суправаджаючы дзеянне рознымі выгукамі («Дай мне», «На, бяры» і інш.) ці штурхаюць адзін аднаго, імітуючы наяўнасць у іх Ж. «Пакараны» павінен вызначыць месца знаходжання Ж. і выхапіць яго. Той, у каго быў Ж., садзіцца ў цэнтр, а хто ўлавіў — на яго месца. 3) Абраны гулец ходзіць са Ж. у руках вакол кола і непрыкметна аддае яго ў рукі аднаму з гульцоў. Той, хто атрымаў Ж., б’е таго, хто стаіць з правага боку да той пары, пакуль апошні не аббяжыць кола і не стане на сваё месца. Той, у каго застаўся Ж., пачынае гульню зноў.
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996; Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мінск, 2001; Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004. М.А.Козенка.
ЖДАН Яўген Іванавіч (н. 15.12.1937, в.Тарэйкі Нясвіжскага рна), беларускі мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1967). 3 1967мастакДзярж.
Я.Ждан. Партрэт В.Драздова. 2000.
тра оперы і балета Беларусі, з 1984 гал. мастак Рэсп. дырэкцыі эстраднацыркавога мастацтва, у 1995—2000 — Бел. дзярж. муз. тэатра. Аформіў спектаклі: «Пасля балю» Г.Вагнера (1971), «Іаланта» П.Чайкоўскага(1975), « Панен ка і хул іган» на музыкуД. Шас таковіча (1982), «Капялюш Напалеона» О.Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1997), «Даратэя» Ц.Хрэннікава (2005) і інш. Працуе таксама ў жывапісе і графіцы. Гіст. тэматыцы прысвечаны жывапісныя работы «Бітва пад Целяханамі» (1972), «Князь Юрый Нясвіжскі» (1986), «Святая княгіня Сафія Слуцкая» (1991), «Князь Чарадзей Полацкі» (1993), «Рагнеда» (1995), цыклы «Жыціі беларускіх святых» (1989—94), «Жыціі славянскіх асветнікаўгуманістаў» (1991). Стварыў партрэты: «Тарэйкаўская мадонна» (1976), «Аўтапартрэт» (1994), «Партрэт В.Драздова» (2000), «Партрэт народнага мастака П.Масленікава» і «Марк Шагал» (абодва 2007), «Народны артыст БССР Я.Вашчак» (2011) і інш. Аўтар станковых работ: «Слова аб палку Ігаравым» (1966), «Чарнобыль» (1987), «1000годдзе хрышчэння Русі» (1988), «1000годдзе славянскай пісьменнасці і культуры» (1989). «Апафеоз